Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 13.07.2001 N 48 "Аб зацвярджэннi дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па форме 1-емк "Справаздача аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. N 547 "Вопросы Министерства статистики и анализа Республики Беларусь" , Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ёмк "Справаздача аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў" i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2001 год.

2. Зацвердзiць прыкладзеную iнструкцыю па запаўненню дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў (форма 1-ёмк) i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2001 год.

3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, iх адасобленыя падраздзяленнi ўсiх форм уласнасцi, якiя маюць рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў.


Выконваючы абавязкi Мiнiстра Г.I.ГАСЮК


 ------------------------------------------------------------------
 ¦            ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ             ¦
 ¦    Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi     ¦
 ------------------------------------------------------------------
  -----------------------------------------------------------------
  ¦                          СПРАВАЗДАЧА                          ¦
  ¦ аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў ¦
  ¦               на "___"________________ 200_ г.                ¦
  -----------------------------------------------------------------

Форма 1-ёмк ----------------------------------------- ¦Назва арганiзацыi, якая складае ¦ ЗАЦВЕРДЖАНА ¦справаздачу ___________________________¦ Пастанова Мiнiстэрства ¦ (поўная назва ў ¦ статыстыкi i аналiзу ¦_______________________________________¦ Рэспублiкi Беларусь ¦ адпаведнасцi са статутам) ¦ 13.07.2001 N 48 ¦Назва вышэйстаячай арганiзацыi ________¦ ¦_______________________________________¦ 1 раз у 3 гады ¦ (галоўнае ўпраўленне (упраўленне), ¦-------------------------- ¦ трэст, аб'яднанне, канцэрн) ¦¦Прадстаўляюць юрыдычныя ¦ ¦Орган кiравання _______________________¦¦асобы, iх адасобленыя ¦ ¦ (мiнiстэрства, канцэрн, ¦¦падраздзяленнi ўсiх форм¦ ¦_______________________________________¦¦уласнасцi, якiя маюць ¦ ¦ камiтэт, iншы орган кiравання, ¦¦рэзервуары для захавання¦ ¦ грамадскае аб'яднанне) ¦¦нафты i нафтапрадуктаў, ¦ ¦Форма ўласнасцi _______________________¦¦1 лютага: ¦ ¦_______________________________________¦¦органу дзяржаўнай ¦ ¦Паштовы адрас _________________________¦¦статыстыкi па ўказанню ¦ ¦_______________________________________¦¦абласнога, Мiнскага ¦ -----------------------------------------¦гарадскога ўпраўленняў ¦ ¦статыстыкi; ¦ ¦сваёй вышэйстаячай ¦ ¦арганiзацыi. ¦ --------------------------

-----------------------------------------------------------------
¦                            КОДЫ                               ¦
+-------+-----T-----+------+------+-------+-----T------+--------+
¦   1   ¦  2  ¦  3  ¦  4   ¦  5   ¦   6   ¦  7  ¦  8   ¦   9    ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦формы  ¦арга-¦арга-¦органа¦галiны¦асноў- ¦тэры-¦формы ¦арганi- ¦
¦па     ¦нiза-¦нiза-¦кiра- ¦па    ¦нага   ¦торыi¦(вiду)¦зацыйна-¦
¦ОКУД   ¦цыi -¦цыi -¦вання ¦ОКОНХ ¦вiду   ¦па   ¦улас- ¦прававой¦
¦       ¦скла-¦скла-¦(гра- ¦      ¦экана- ¦СОАТО¦насцi ¦формы па¦
¦       ¦даль-¦даль-¦мад-  ¦      ¦мiчнай ¦     ¦па    ¦ОКОПФ   ¦
¦       ¦нiка ¦нiка ¦скага ¦      ¦дзей-  ¦     ¦ОКФС  ¦        ¦
¦       ¦даку-¦даку-¦аб'яд-¦      ¦насцi  ¦     ¦      ¦        ¦
¦       ¦мента¦мента¦нання)¦      ¦па ОКЭД¦     ¦      ¦        ¦
¦       ¦па   ¦па   ¦па    ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
¦       ¦ОКПО ¦ОКЮЛП¦СООУ  ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦0608020¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
--------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+---------

------------------------------------+-----T---------+---------------
¦   Тып i прызначэнне рэзервуараў   ¦Нумар¦Колькасць¦ Iх агульная  ¦
¦                                   ¦радка¦рэзерву- ¦ўмяшчальнасць,¦
¦                                   ¦     ¦араў     ¦   куб.м      ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦               A                   ¦  Б  ¦    1    ¦     2        ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦1. Рэзервуары металiчныя           ¦     ¦         ¦              ¦
¦стацыянарныя для нафты i           ¦     ¦         ¦              ¦
¦нафтапрадуктаў умяшчальнасцю ад    ¦     ¦         ¦              ¦
¦3 куб.м i больш                    ¦ 01  ¦         ¦              ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦З iх рэзервуары металiчныя         ¦     ¦         ¦              ¦
¦падземныя                          ¦ 02  ¦         ¦              ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦З рэзервуараў металiчных           ¦     ¦         ¦              ¦
¦стацыянарных для нафты i           ¦     ¦         ¦              ¦
¦нафтапрадуктаў умяшчальнасцю ад    ¦     ¦         ¦              ¦
¦3 куб.м i больш:                   ¦     ¦         ¦              ¦
¦для сырой нафты                    ¦ 03  ¦         ¦              ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦для бензiнаў                       ¦ 04  ¦         ¦              ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦ у тым лiку з пантонамi            ¦ 05  ¦         ¦              ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦для дызельнага палiва              ¦ 06  ¦         ¦              ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦для iншых светлых нафтапрадуктаў   ¦     ¦         ¦              ¦
¦(акрамя бензiнаў i дызельнага      ¦     ¦         ¦              ¦
¦палiва)                            ¦ 07  ¦         ¦              ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦для топачнага мазуту               ¦ 08  ¦         ¦              ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦для iншых цёмных нафтапрадуктаў    ¦     ¦         ¦              ¦
¦(акрамя топачнага мазуту i нафтавых¦     ¦         ¦              ¦
¦маслаў)                            ¦ 09  ¦         ¦              ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦для нафтавых маслаў                ¦ 10  ¦         ¦              ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦2. Рэзервуары жалезабетонныя       ¦     ¦         ¦              ¦
¦стацыянарныя для нафты i           ¦     ¦         ¦              ¦
¦нафтапрадуктаў - усяго             ¦ 11  ¦         ¦              ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦У тым лiку для топачнага мазуту    ¦ 12  ¦         ¦              ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦3. Падземныя сховiшчы для нафты i  ¦     ¦         ¦              ¦
¦нафтапрадуктаў                     ¦ 13  ¦         ¦              ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦З iх:                              ¦     ¦         ¦              ¦
¦для сырой нафты                    ¦ 14  ¦         ¦              ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦для бензiнаў                       ¦ 15  ¦         ¦              ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦для дызельнага палiва              ¦ 16  ¦         ¦              ¦
------------------------------------+-----+---------+---------------

__________________________                     _____________________
(пасада кiраўнiка, подпiс)                     (iнiцыялы, прозвiшча)
_____________________
     (дата)
___________________________________
    (прозвiшча выканаўцы, тэл.)

                                                Зацверджана
                                                Пастановай
                                                Мiнiстэрства
                                                статыстыкi i аналiзу
                                                Рэспублiкi Беларусь
                                                13.07.2001 N 48

IНСТРУКЦЫЯ ПА ЗАПАЎНЕННЮ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI АБ НАЯЎНАСЦI РЭЗЕРВУАРАЎ ДЛЯ ЗАХАВАННЯ НАФТЫ I НАФТАПРАДУКТАЎ (ФОРМА 1-ЁМК)


1. Справаздачу аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў складаюць адзiн раз у 3 гады па стану на 1 студзеня юрыдычныя асобы, iх адасобленыя падраздзяленнi ўсiх форм уласнасцi, якiя маюць рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў.

2. Юрыдычныя асобы, якiя знаходзяцца на самастойным балансе, прадстаўляюць справаздачу 1 лютага органу дзяржаўнай статыстыкi па ўказанню абласнога, Мiнскага гарадскога ўпраўленняў статыстыкi па месцы свайго знаходжання i сваёй вышэйстаячай арганiзацыi.

3. Уваходзячыя ў склад юрыдычнай асобы яе адасобленыя падраздзяленнi (фiлiялы), якiя знаходзяцца на самастойным балансе, маюць разлiковы (бягучы) рахунак, высылаюць справаздачу 1 лютага органу дзяржаўнай статыстыкi па ўказанню абласнога, Мiнскага гарадскога ўпраўленняў статыстыкi па месцы знаходжання адасобленага падраздзялення (фiлiяла) i сваёй вышэйстаячай арганiзацыi.

Справаздачнасць па адасобленых падраздзяленнях, якiя не знаходзяцца на самастойным балансе, прадстаўляецца юрыдычнай асобай цi самiмi адасобленымi падраздзяленнямi ў адпаведнасцi з парадкам, якi ўстаноўлены юрыдычнай асобай па ўзгадненню са статыстычным органам па месцы знаходжання адасобленага падраздзялення.

4. Улiку падлягаюць усе спраўныя i няспраўныя стацыянарныя рэзервуары металiчныя ўмяшчальнасцю ад 3 кубiчных метраў (далей - куб.м) i болей i жалезабетонныя любой умяшчальнасцi, прызначаныя для захавання нафты i нафтапрадуктаў, якiя лiчацца на балансе гаспадаркi (акрамя здадзеных у арэнду) i арандаваныя. Па арандаваных рэзервуарах складае справаздачу арандатар.

Да стацыянарных рэзервуараў, якiя належаць улiку, адносяцца таксама чыгуначныя i аўтамабiльныя цыстэрны i налiўныя судны (баржы), якiя выкарыстоўваюцца ў якасцi стацыянарных рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў.

5. Не ўключаюцца ў склад улiчваемых стацыянарных рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў наступныя рэзервуары:

стацыянарныя металiчныя i жалезабетонныя рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў, якiя лiчацца на балансе гаспадаркi, але здадзены ў арэнду;

металiчныя i жалезабетонныя рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў, якiя з'яўляюцца тэхналагiчным абсталяваннем (мернiкi, цэхавыя прамежкавыя ёмiстасцi);

металiчныя i жалезабетонныя рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў, якiя выдзелены для вады ў супрацьпажарных мэтах i залiтыя вадой, а таксама пустыя, вызваленыя ад нафты i нафтапрадуктаў па загаду пажарнага нагляду;

рэзервуары, прызначаныя спецыяльна для вады i iншых вадкасцей;

зусiм не прыгодныя металiчныя i жалезабетонныя рэзервуары, якiя ва ўстаноўленым парадку спiсаны ў лом i не лiчацца на балансе гаспадаркi;

ямныя ёмiстасцi, уключаючы бетонныя i бетанiраваныя, а таксама выкладзеныя цэглай i iншымi матэрыяламi;

перасоўныя металiчныя рэзервуары (аўтамабiльныя цыстэрны, бочкi);

металiчныя рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў умяшчальнасцю менш за 3 куб.м.

6. Для складання справаздачы неабходны правераныя па стану на 1 студзеня года, наступнага за справаздачным, даныя iнвентарных картачак улiку асноўных сродкаў (на рэзервуары) цi iнвентарнай кнiгi (вопiсу) i iншых дакументаў, якiя знаходзяцца ў бухгалтэрыi гаспадаркi.

Iнвентарныя картачкi павiнны быць папярэдне згрупаваны па тыпах i прызначэнню рэзервуараў, якiя пералiчаны ў графе А справаздачы.

Пры адсутнасцi iнвентарных картачак на рэзервуары рэкамендуецца скласцi дапаможную ведамасць па ўлiку наяўнасцi ў гаспадарцы стацыянарных рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў. Пры запаўненнi i гэтай ведамасцi даныя павiнны быць згрупаваны, як указана вышэй, i па кожнаму рэзервуару ўказаны ў асобным радку, з наступным падвядзеннем вынiкаў па кожнай групе рэзервуараў. Дапаможную ведамасць неабходна складаць па наступнай форме:

iнвентарны нумар i назва рэзервуара;

прадукт, якiм заняты цi для якога прызначаны рэзервуар;

умяшчальнасць кожнага рэзервуара па калiбровачнай таблiцы цi па абмеру.

Пры групаваннi даных па тыпах i прызначэнню рэзервуараў належыць зыходзiць з таго, што ў справаздачы павiнны быць прыведзены наступныя даныя:

у радку 01 - аб усiх улiчваемых стацыянарных металiчных рэзервуарах для захавання нафты i нафтапрадуктаў умяшчальнасцю ад 3 куб.м i больш з размеркаваннем гэтых даных па радках 03, 04 i 06 - 10 у залежнасцi ад прызначэння рэзервуараў;

у радку 02 - аб усiх металiчных падземных рэзервуарах для захавання нафты i нафтапрадуктаў умяшчальнасцю ад 3 куб.м i больш. Да падземных металiчных рэзервуараў адносяцца рэзервуары, калi найвышэйшы ўзровень вадкасцi ў рэзервуары нiжэй за найнiжэйшую планаваную метку прылеглай пляцоўкi (у межах 3 метраў ад сценкi рэзервуара) не менш як на 0,2 метра;

у радку 03 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання сырой нафты;

у радку 04 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання бензiну ўсiх гатункаў, яго дыстылятаў i кампанентаў;

у радку 05 - у тым лiку рэзервуары з пантонамi, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання бензiну ўсiх гатункаў, яго дыстылятаў i кампанентаў;

у радку 06 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання дызельнага палiва ўсiх гатункаў i кампанентаў;

у радку 07 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання iншых светлых нафтапрадуктаў (акрамя бензiну i дызельнага палiва), а менавiта: усiх гатункаў лiграiну, газы, а таксама iх дыстылятаў, кампанентаў i пiролiзнай сыравiны;

у радку 08 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання топачнага мазуту;

у радку 09 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання iншых цёмных нафтапрадуктаў, а менавiта: мазуту флоцкага, маторнага палiва, iншых нафтапрадуктаў, якiя не ўказаны вышэй, акрамя топачнага мазуту i нафтавых маслаў;

у радку 10 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання ўсiх гатункаў нафтавых маслаў i iх дыстылятаў, уключаючы змазачныя i прызначаныя для тэхналагiчных мэт;

у радку 11 - аб усiх стацыянарных жалезабетонных рэзервуарах для нафты i нафтапрадуктаў, якiя належаць улiку;

у радку 12 - у тым лiку жалезабетонныя рэзервуары, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання топачнага мазуту;

у радку 13 - аб усiх падземных сховiшчах для нафты i нафтапрадуктаў, якiя належаць улiку. Пад падземнымi сховiшчамi для нафты i нафтапрадуктаў належыць разумець сховiшчы, збудаваныя геатэхналагiчнымi i горнымi спосабамi ў непранiкальных для гэтых прадуктаў масiвах горных парод: у адкладах каменнай солi, гiпсу, ангiдрыду, даламiту, мергелю, вапняку, глiны, магматычных i вечнамёрзлых парод (дадатак 1 да ГОСТ 1510-84 "Нефть и нефтепродукты" (маркировка, упаковка, транспортировка и хранение); СНиП 2.11.04.85 "Подземные хранилища нефти, нефтепродуктов и сжиженных газов");

у радку 14 - аб падземных сховiшчах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання сырой нафты;

у радку 15 - аб падземных сховiшчах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання бензiнаў;

у радку 16 - аб падземных сховiшчах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для дызельнага палiва.

7. Даныя аб умяшчальнасцi рэзервуараў заносяць у дапаможную ведамасць i ў справаздачу па форме 1-ёмк у кубiчных метрах i ў цэлых адзiнках без дзесятых частак.

Калi ў гаспадарцы ўмяшчальнасць рэзервуараў улiчваецца не па кубатуры, а па вазе нафты i нафтапрадуктаў, якiя туды ўмяшчаюцца, то вагавую ўмяшчальнасць неабходна перавесцi ў ёмiстасць, якая паказваецца ў кубiчных метрах. Для гэтага належыць колькасць тон нафтапрадукту цi нафты, якiя змяшчаюцца ў рэзервуар, падзялiць на ўдзельную вагу дадзенага нафтапрадукту цi нафты. Удзельная вага нафты i нафтапрадуктаў прымаецца наступная: сырая нафта - 0,890, авiяцыйны бензiн - 0,720, аўтамабiльны бензiн - 0,750, лiграiн - 0,785, газа - 0,830, дызельнае i маторнае палiва - 0,865, мазут флоцкi - 0,900, iншыя мазуты - 0,998, нафтавыя маслы - 0,900.

8. Пасля падлiку вынiкаў па кожнай групе рэзервуараў атрыманыя падрахункавыя сумы пераносяць у бланк справаздачы. Пры гэтым у графе 1 справаздачы паказваецца агульная лiчба адзiнак улiчаных рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў (якiя выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, спраўных i якiя патрабуюць рамонту), а ў графе 2 - iх агульная поўная ўмяшчальнасць у кубiчных метрах, а не занятая.

9. Пры складаннi справаздачы павiнна быць праведзена арыфметычная праверка з улiкам таго, што па кожнай графе паказчыкi радка 01 павiнны раўняцца суме паказчыкаў радкоў 03, 04, 06 - 10.

10. Паказчыкi справаздачы аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў неабходна супаставiць з данымi папярэдняй справаздачы для прадухiлення магчымых памылак.

Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прыведзена ў дадзенай iнструкцыi, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення гэтай справаздачы.


Кодексы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner