Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 08.06.2001 N 862 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленню сiстэмы органаў дзяржаўнага кiравання ў сферы аховы i рэстаўрацыi гiсторыка-культурнай спадчыны"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з пунктам 5 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1997 г. N 30 "Аб сiстэме рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Рэарганiзаваць Камiтэт па рэстаўрацыi i кансервацыi помнiкаў пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь i Камiтэт па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь шляхам ix злiцця з утварэннем Камiтэта па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь.

2. Устанавiць, што Камiтэт па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца поўным правапераемнiкам рэарганiзаваных дзяржаўных органаў, указаных у пункце 1 дадзенай пастановы.

3. Перадаць маёмасць, архiўныя i iншыя дакументы рэарганiзаваных Камiтэта па рэстаўрацыi i кансервацыi помнiкаў пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь i Камiтэта па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь Камiтэту па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь.

4. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь.

5. Устанавiць штатную колькасць работнiкаў Камiтэта па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь 27 адзiнак.

Дадзеная колькасць устанаўлiваецца без улiку персаналу па абслугоўванню i ахове будынкаў.

6. Устанавiць, што фiнансавае абслугоўванне Камiтэта па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь забяспечваецца цэнтральным апаратам Мiнiстэрства культуры.

7. Мiнiстэрству культуры:

7.1. у двухмесячны тэрмiн прыняць неабходныя меры па прывядзенню заканадаўства ў адпаведнасць з дадзенай пастановай;

7.2. у месячны тэрмiн стварыць адпаведную камiсiю i ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку здзейснiць мерапрыемствы па рэарганiзацыi дзяржаўных органаў у адпаведнасцi з дадзенай пастановай, у тым лiку забяспечыць перадачу-прыёмку грашовых сродкаў, iншай маёмасцi, архiўных i другiх дакументаў указаных дзяржаўных органаў;

7.3. да 1 студзеня 2002 г. унесцi ва ўстаноўленым парадку ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы па ўдасканаленню дзейнасцi па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.

8. Унесцi ў пастанову Савета Miнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 чэрвеня 1997 г. N 673 "Пытаннi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i камiтэтаў пры гэтым Мiнiстэрстве" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., N 19, арт. 660) наступныя змяненнi:

8.1. прызнаць страцiўшымi сiлу пункты 1 (у частцы зацвярджэння палажэнняў аб Камiтэце па рэстаўрацыi i кансервацыi помнiкаў пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь i Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь) i 3;

8.2. пункт 11 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага ўказанай пастановай, выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"11. Пры Мiнкультуры i пад яго непасрэдным кiраўнiцтвам дзейнiчае Камiтэт па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, якi ажыццяўляе спецыяльныя кантралюючыя, рэгулюючыя i iншыя функцыi ў галiне ўлiку, аховы, забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны.

Палажэнне аб гэтым Камiтэце зацвярджае Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь".

9. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

пункт 3 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1998 г. N 1590 "Аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 29, арт. 758);

пункт 3 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21 красавiка 2000 г. N 557 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку перамяшчэння культурных каштоўнасцей праз мытную мяжу Рэспублiкi Беларусь" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., N 12, арт. 322; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 43, 5/3060).

10. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе афiцыйнага апублiкавання.


Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН


                                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                          Пастанова
                                                    Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                    08.06.2001 N 862

ПАЛАЖЭННЕ АБ КАМIТЭЦЕ ПА АХОВЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


1. Камiтэт па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Камiтэт) з'яўляецца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, якi дзейнiчае пад непасрэдным кiраўнiцтвам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i ажыццяўляе спецыяльныя выканаўчыя, кантралюючыя, рэгулюючыя i iншыя функцыi ў галiне ўлiку, аховы, забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны.

2. Камiтэт у сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законамi, дэкрэтамi, указамi, распараджэннямi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, iншымi актамi заканадаўства, а таксама дадзеным Палажэннем.

3. Камiтэт ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеяннi з мiнiстэрствамi, iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, арганiзацыямi.

4. Галоўнымi задачамi Камiтэта з'яўляюцца:

4.1. кантроль за безумоўным выкананнем патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь пры правядзеннi комплексу мерапрыемстваў, скiраваных на захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны;

4.2. удзел у вызначэннi i рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне ўлiку, аховы, забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;

4.3. забеспячэнне навуковага падыходу пры правядзеннi комплексу мерапрыемстваў, накiраваных на зберажэнне аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;

4.4. удзел у стварэннi спрыяльных умоў для папулярызацыi i вывучэння гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi, а таксама па належнаму ўтрыманню гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

4.5. ажыццяўленне дзяржаўнага ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей, рэгламентацыя i метадычнае забеспячэнне дзейнасцi юрыдычных асоб i грамадзян, якая звязана з правядзеннем практычных мерапрыемстваў па зберажэнню гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

4.6. выдача сертыфiкатаў спецыялiстам, якiя дапускаюцца да правядзення работ з каштоўнасцямi, вызначаных заканадаўствам аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

4.7. рэгламентацыя i метадычнае забеспячэнне дзейнасцi юрыдычных асоб i грамадзян, якая датычыцца выяўлення, улiку, вяртання гiсторыка-культурных каштоўнасцей, ажыццяўлення ў адносiнах да iх рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў;

4.8. удзел у вызначэннi аптымальнай iнвестыцыйнай палiтыкi ў справе зберажэння гiсторыка-культурнай спадчыны, садзейнiчанне ў развiццi знешнеэканамiчнай дзейнасцi арганiзацый сферы захавання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

4.9. садзейнiчанне правядзенню мерапрыемстваў у галiне мiжнароднага супрацоўнiцтва па ўлiку, ахове i рэстаўрацыi аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны, належнаму iх утрыманню, выкарыстанню, а таксама вяртанню ў Рэспублiку Беларусь каштоўнасцей беларускага народа, якiя апынулiся за межамi краiны, перамяшчэнню культурных каштоўнасцей праз мытную мяжу Беларусi;

4.10. выдача дазволаў на часовы вываз за межы Беларусi матэрыяльных рухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама на вываз за межы Беларусi прадметаў, якiя маюць прыкметы адпаведнасцi крытэрыям надання iм статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iншых прадметаў з мастацкiмi якасцямi;

4.11. наладжванне сувязей з адпаведнымi органамi iншых краiн па пытаннях арганiзацыi захаваўчых мерапрыемстваў на аб'ектах гiсторыка-культурнай спадчыны, удзел у падрыхтоўцы i рэалiзацыi мiжнародных праграм, скiраваных на зберажэнне гiсторыка-культурнай спадчыны;

4.12. кантроль за забеспячэннем выканання метадычных патрабаванняў пры правядзеннi рэстаўрацыйных работ i мэтавым выкарыстаннем бюджэтных асiгнаванняў пры ажыццяўленнi аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

4.13. садзейнiчанне ў развiццi сеткi рэстаўрацыйных арганiзацый, умацаванню iх дзеяздольнасцi, наладжванне супрацоўнiцтва з iншымi юрыдычнымi асобамi, незалежна ад формы ўласнасцi, i грамадзянамi ў справе правядзення практычных мерапрыемстваў па зберажэнню гiсторыка-культурнай спадчыны;

4.14. садзейнiчанне ў падборы якаснага кадравага складу спецыялiстаў, якiя ў адпаведнасцi з iх прафесiйнай падрыхтоўкай дапускаюцца да выканання работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, стварэнне ўмоў павышэння прафесiйнага ўзроўню спецыялiстаў у галiне ўлiку, аховы, забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны.

5. Камiтэт у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:

5.1. забяспечвае рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь у галiне ўлiку, аховы, забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;

5.2. распрацоўвае праекты комплексных праграм па дзейнасцi ў сферы зберажэння гiсторыка-культурных каштоўнасцей, развiццю i ўмацаванню сiстэмы аховы спадчыны, забяспечвае рэалiзацыю гэтых праграм пасля iх зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку;

5.3. арганiзуе разгляд i праводзiць узгадненне навукова-праектнай дакументацыi, якая датычыцца матэрыяльных каштоўнасцей i зон iх аховы, забяспечвае правядзенне ва ўстаноўленым парадку экспертызы праектаў рэстаўрацыi, кансервацыi i практычнага выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

5.4. забяспечвае аператыўны разгляд матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў чалавечай творчасцi, вылучаных у адпаведнасцi з заканадаўствам для надання iм статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, надае найбольш адметным вынiкам i сведчанням гiстарычнага i духоўнага развiцця народа Беларусi статус гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

5.5. забяспечвае складанне Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;

5.6. устанаўлiвае формы ўлiковых, ахоўных i рэгламентацыйна-дазваляльных дакументаў на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, арганiзуе падрыхтоўку ахоўных абавязацельстваў на кожную з матэрыяльных каштоўнасцей i забяспечвае iх падпiсанне ўласнiкамi каштоўнасцей, выдае рэгламентацыйна-дазваляльныя дакументы на выкананне работ на матэрыяльных аб'ектах спадчыны, а таксама сертыфiкаты на права правядзення работ спецыялiстаў на каштоўнасцях;

5.7. забяспечвае дзейнасць банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь;

5.8. аналiзуе, сiстэматызуе i распаўсюджвае вопыт эфектыўнай дзейнасцi юрыдычных асоб i грамадзян па ўлiку, ахове, даследаванню, кансервацыi, рэстаўрацыi, рэгенерацыi, рэканструкцыi, аднаўленню, практычнаму выкарыстанню, дапаўненню, раскрыццю, вяртанню каштоўнасцей;

5.9. садзейнiчае арганiзацыi работы па павышэнню квалiфiкацыi i атэстацыi спецыялiстаў рэдкiх спецыфiчных рэстаўрацыйных спецыяльнасцей;

5.10. прадстаўляе Рэспублiку Беларусь у мiжнародным супрацоўнiцтве па вывучэнню, улiку, ахове, рэстаўрацыi i выкарыстанню аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны, а таксама пры наладжваннi кантактаў па пытаннях вяртання ў Беларусь каштоўнасцей яе народа, што апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;

5.11. уносiць прапановы аб прызначэннi прадстаўнiкоў Рэспублiкi Беларусь у сумесныя з iншымi краiнамi камiсii па агульных пытаннях, звязаных са зберажэннем гiсторыка-культурнай спадчыны, вяртаннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей народа Беларусi, якiя апынулiся за межамi краiны, сумесна з адпаведнымi службамi за мяжой ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку нагляд за работай названых камiсiй, каардынуе i кантралюе дзейнасць у iх складзе прадстаўнiкоў Рэспублiкi Беларусь;

5.12. афармляе звароты ў дзяржаўныя органы Рэспублiкi Беларусь, адпаведныя ўстановы замежных краiн i мiжнародныя арганiзацыi па фактах парушэння заканадаўства аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, знiкнення або крадзяжу гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

5.13. выдае дазволы на вываз за межы Рэспублiкi Беларусь аб'ектаў i прадметаў, якiя ўнесены ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь або прадстаўленых Камiтэту на разгляд для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Рэспублiкi Беларусь, кантралюе выкананне ўмоў iх часовага вывазу, забяспечвае работу мастацтвазнаўцаў - экспертаў па перамяшчэнню культурных каштоўнасцей праз мытную мяжу Рэспублiкi Беларусь;

5.14. удзельнiчае ў вызначэннi пералiку культурных каштоўнасцей, вываз якiх за межы Рэспублiкi Беларусь абмежаваны;

5.15. рыхтуе i ўносiць ва ўстаноўленым парадку прапановы аб удасканаленнi заканадаўства аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i дзейнасцi, якая звязана з яе зберажэннем або мае адносiны да аб'ектаў спадчыны;

5.16. выдае юрыдычным асобам i грамадзянам неабходныя для прадстаўлення ў iншыя iнстанцыi даведкi i пасведчаннi аб iх удзеле ў рабоце па зберажэнню гiсторыка-культурнай спадчыны;

5.17. прымае ўдзел у дзейнасцi па эканамiчнаму забеспячэнню мерапрыемстваў у галiне ўлiку, аховы, забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;

5.18. размяркоўвае цэнтралiзаваныя капiтальныя ўкладаннi, сродкi капiтальнага рамонту i ў якасцi кантрольных паказчыкаў даводзiць iх аб'ёмы адпаведным структурным падраздзяленням аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, якiя дзейнiчаюць у галiне ўлiку, аховы, забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;

5.19. забяспечвае мэтавае i найбольш рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных асiгнаванняў пры ажыццяўленнi мерапрыемстваў у галiне ўлiку, аховы, забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;

5.20. праводзiць праверку стану каштоўнасцей незалежна ад таго, у чыёй уласнасцi або карыстаннi яны знаходзяцца;

5.21. ажыццяўляе каардынацыю i кiруе дзейнасцю iнспектараў па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў;

5.22. прадстаўляе ў статыстычныя органы справаздачныя даныя;

5.23. садзейнiчае рабоце Фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва ў рэалiзацыi праграм аховы, зберажэння, аднаўлення i вяртання гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi;

5.24. у адпаведнасцi з зацверджанымi праграмамi i нарматыўнымi дакументамi аказвае матэрыяльную дапамогу ўласнiкам гiсторыка-культурных каштоўнасцей у распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi, правядзеннi ахоўных, кансервацыйных i рэстаўрацыйных мерапрыемстваў, забяспечвае мэтавае выкарыстанне сродкаў, якiя выдзяляюцца на ажыццяўленне гэтых вiдаў дзейнасцi;

5.25. стварае навукова-даследчыя i спецыялiзаваныя навукова-рэстаўрацыйныя арганiзацыi, забяспечвае належныя ўмовы iх дзейнасцi;

5.26. выконвае iншыя функцыi, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

6. Камiтэт мае права:

6.1. у межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, юрыдычных асоб i грамадзян, каардынаваць гэту дзейнасць, запытваць у iх дакументы, матэрыялы i iнфармацыю, неабходную для вырашэння задач, ускладзеных на Камiтэт у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам i дадзеным Палажэннем;

6.2. у межах сваёй кампетэнцыi даваць прамыя ўказаннi i даручэннi iнспектарам па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, якiя дзейнiчаюць у структуры мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, кантраляваць ход iх выканання, прымаць удзел у вызначэннi мер па заахвочванню названых службовых асоб i накладанню на iх спагнанняў;

6.3. самастойна вырашаць у дзяржаўных планава-эканамiчных i фiнансавых органах пытаннi па абгрунтаванню i атрыманню дзяржаўных iнвестыцый на правядзенне мерапрыемстваў па ўлiку, ахове, забеспячэнню рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстанню, вяртанню аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;

6.4. кантраляваць выкарыстанне выдзеленых з бюджэту сродкаў на выкананне работ i правядзенне мерапрыемстваў, скiраваных на ўлiк, ахову, забеспячэнне рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстанне, вяртанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

6.5. выдаваць iнфармацыйныя матэрыялы, навукова-метадычную i спецыяльную лiтаратуру, распрацоўваць i ўносiць ва ўстаноўленым парадку праекты нарматыўных прававых актаў, якiя рэгламентуюць дзейнасць у галiне ўлiку, аховы, забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;

6.6. арганiзоўваць распрацоўку, ва ўстаноўленым парадку ўзгадненне i зацвярджэнне каштарысных нормаў i расцэнак на выкананне навукова-праектных i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ;

6.7. па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў устанаўлiваць памеры абавязковых плацяжоў, якiя павiнны пералiчвацца на пазабюджэтны рахунак Камiтэта за выдачу рэгламентацыйна-дазваляльных дакументаў, што маюць дачыненне да гiсторыка-культурных каштоўнасцей, сертыфiкатаў на права правядзення работ на каштоўнасцях, iнфармацыi банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, а таксама вызначаць расходы, звязаныя з разглядам праектна-каштарыснай дакументацыi па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны;

6.8. ствараць для выканання работ, звязаных з вырашэннем галоўных задач Камiтэта, арганiзацыi, часовыя навукова-метадычныя, творчыя i iншыя калектывы, прыцягваць да работы адпаведных спецыялiстаў, выкарыстоўваць для гэтага, а таксама для развiцця матэрыяльнай базы Камiтэта, падпарадкаваных яму арганiзацый, ажыццяўлення замежных кантактаў сродкi, якiя паступаюць на рахунак Фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва на вырашэнне комплексу пытанняў, звязаных з аховай гiсторыка-культурнай спадчыны, i таксама асiгнаваннi, якiя назапашваюцца на пазабюджэтным рахунку Камiтэта;

6.9. мець свайго прадстаўнiка ў складзе Камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА.

7. Нарматыўныя прававыя акты па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камiтэта, выдаюцца ва ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам культуры.

8. Камiтэт узначальвае старшыня, якi назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. Старшыня Камiтэта з'яўляецца членам калегii Мiнiстэрства культуры.

Старшыня мае намеснiкаў, якiя назначаюцца на пасаду i вызваляюцца ад пасады Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Мiнiстра культуры.

9. Старшыня Камiтэта:

9.1. падпарадкоўваецца непасрэдна Мiнiстру культуры;

9.2. праводзiць у жыццё рашэннi калегii Мiнiстэрства культуры загадамi па Камiтэту ў частцы, якая датычыцца Камiтэта;

9.3. нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Камiтэт функцый i задач, кiруе яго дзейнасцю;

9.4. размяркоўвае абавязкi памiж намеснiкамi, устанаўлiвае ступень адказнасцi намеснiкаў i кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Камiтэта за кiраўнiцтва асобнымi напрамкамi яго дзейнасцi;

9.5. па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры зацвярджае структуру i штатны расклад Камiтэта ў межах, вызначаных ва ўстаноўленым парадку, колькасць работнiкаў i суму расходаў на яго ўтрыманне;

9.6. без даверанасцi дзейнiчае ад iмя Камiтэта, прадстаўляе яго iнтарэсы, ва ўстаноўленым парадку распараджаецца маёмасцю Камiтэта, адкрывае рахункi ў банках, заключае дагаворы, прымае на работу, у тым лiку на кантрактнай аснове i звальняе з работы работнiкаў цэнтральнага апарату Камiтэта i кiраўнiкоў падпарадкаваных яму арганiзацый;

9.7. у межах сваёй кампетэнцыi i ў адпаведнасцi з устаноўленым парадкам выдае загады i дае ўказаннi на падставе i з мэтай выканання дзеючага заканадаўства, арганiзоўвае i правярае iх выкананне.

10. Пры Камiтэце ствараюцца:

Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны (далей - Рада);

Беларуская рэспублiканская мiжведамасная камiсiя па рэстытуцыi культурных каштоўнасцей (далей - Мiжведамасная камiсiя).

Рада i Мiжведамасная камiсiя ўтвараюцца ў складзе прадстаўнiкоў зацiкаўленых мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, арганiзацый, спецыялiстаў у галiне даследаванняў, аховы, рэстаўрацыi i кансервацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Колькасны i персанальны склад Рады i Мiжведамаснай камiсii, iх статуты зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Мiнiстэрства культуры.

11. Цэнтральны апарат Камiтэта ўтрымлiваецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.

12. Камiтэт з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.


Право России 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner