Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 25.04.2001 N 29 "Аб унясеннi змянення ў Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. N 361, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пункт 14 Правiл атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь, зацверджаных загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25 кастрычнiка 1999 г. N 642 "Аб зацвярджэннi Правiл атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь" , выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"14. У агульнаадукацыйных школах Рэспублiкi Беларусь выпускныя экзамены праводзяцца ў 9-х класах за курс базавай школы i ў 11(12)-х класах - за курс сярэдняй школы.
У спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-iнтэрнатах) выпускныя экзамены праводзяцца ў 9(10)-х класах за курс базавай школы i ў 11(12)-х класах - за курс сярэдняй школы.
Вучнi 11(12)-х класаў па жаданню могуць праходзiць цэнтралiзаванае тэсцiраванне, парадак i тэрмiны правядзення якога вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Патрабаваннi, што прад'яўляюцца на экзаменах i пры цэнтралiзаваным тэсцiраваннi да ведаў, уменняў i навыкаў вучняў, вызначаюцца вучэбнымi праграмамi.
Пiсьмовыя работы, вусныя адказы i вынiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання вучняў па кожнаму прадмету ацэньваюцца ў адпаведнасцi з зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь нормамi ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ.
Вынiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання па аднаму або некалькiх прадметах могуць па заявах вучняў залiчвацца экзаменацыйнымi камiсiямi агульнаадукацыйных школ у якасцi адзнакi выпускнога экзамену па адпаведнаму прадмету i ўлiчвацца пры выстаўленнi падагульняючых адзнак. У гэтым выпадку выпускны экзамен па прадмету вучнi не здаюць".
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
Право Украины 2009 (Приказы) карта новых документов |