Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 02.11.2000 N 1686 "Аб мерах па абнаўленню i развiццю матэрыяльна-тэхнiчнай базы i сацыяльнай падтрымцы работнiкаў, аспiрантаў i студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
У мэтах удасканалення нацыянальнай сiстэмы адукацыi ў галiне музычнага мастацтва, далейшага развiцця навукова-культурнага патэнцыялу рэспублiкi, сацыяльнай падтрымкi работнiкаў, аспiрантаў (асiстэнтаў-стажораў) i студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi, а таксама ў сувязi з наданнем ёй статуса вядучай вышэйшай навучальнай установы ў галiне музычнага мастацтва ў нацыянальнай сiстэме адукацыi Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць, што з 1 лiстапада 2000 г. за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне вышэйшай адукацыi:
на прэмiраванне работнiкаў Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi i ўстанаўленне iм надбавак стымулюючага характару выдзяляюцца сродкi ў памеры 50 працэнтаў планавага фонду заработнай платы. Памер надбаўкi за кошт бюджэтных асiгнаванняў канкрэтнаму работнiку не можа перавышаць яго службовага акладу;
памеры вучэбных стыпендый студэнтам, магiстрантам Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi, якiя выплачваюцца з рэспублiканскага бюджэту, павышаюцца на 15 працэнтаў;
на ўстанаўленне надбавак за асаблiвыя поспехi ў вучобе, грамадскай i навуковай рабоце, аказанне матэрыяльнай дапамогi студэнтам, магiстрантам, аспiрантам (асiстэнтам-стажорам) Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi выдзяляюцца сродкi ў памеры да 7 працэнтаў стыпендыяльнага фонду.
2. Мiнiстэрству фiнансаў i Мiнiстэрству эканомiкi пры фармiраваннi праекта рэспублiканскага бюджэту i прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэспублiкi на чарговы год прадугледжваць выдзяленне асiгнаванняў Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi на абнаўленне i развiццё яе матэрыяльна-тэхнiчнай базы.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
Право Беларуси 2009 карта новых документов |