Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27.10.2000 N 1661 "Аб унясеннi змянення ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 жнiўня 2000 г. N 1289"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Частку першую пункта 1 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 жнiўня 2000 г. N 1289 "Аб выдзяленнi грашовых сродкаў для правядзення разлiкаў з сельскагаспадарчымi арганiзацыямi за збожжа i набыцця бялковай сыравiны i кармавых дабавак" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., N 79, 5/3865) выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"1. Прасiць Нацыянальны банк i iншыя банкi выдаць у жнiўнi - лiстападзе 2000 г. на тэрмiн да 1 студзеня 2002 г. юрыдычным асобам крэдыты (без улiку наяўнасцi ў пазычальнiкаў матэрыяльнага забеспячэння па гэтых крэдытах) у памеры 10 млн. долараў ЗША для правядзення разлiкаў з калгасамi, саўгасамi, сялянскiмi (фермерскiмi) гаспадаркамi, iншымi сельскагаспадарчымi арганiзацыямi за пастаўку па дагаворах збожжа для рэспублiканскiх дзяржаўных патрэб i ў памеры 2,8 млн. долараў ЗША для набыцця бялковай сыравiны i кармавых дабавак за межамi рэспублiкi. Крэдыты выдаюцца пад 15 працэнтаў гадавых i пагашаюцца пачынаючы з 1 сакавiка 2001 г. у адпаведнасцi з узгодненымi з Нацыянальным банкам графiкамi продажу замежнай валюты пазычальнiкам".
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
Право Беларуси 2009 карта новых документов |