Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24.05.2000 N 747 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб экспертнай камiсii па пацвярджэнню статусу творчага работнiка"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У мэтах выканання Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб творчых саюзах i творчых работнiках" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб экспертнай камiсii па пацвярджэнню статусу творчага работнiка.


Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН


                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 24.05.2000 N 747

ПАЛАЖЭННЕ АБ ЭКСПЕРТНАЙ КАМIСII ПА ПАЦВЯРДЖЭННЮ СТАТУСУ ТВОРЧАГА РАБОТНIКА


1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з артыкулам 16 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб творчых саюзах i творчых работнiках" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., N 4, 2/117) i вызначае парадак работы экспертнай камiсii па пацвярджэнню статусу творчага работнiка (далей - камiсiя), якi не з'яўляецца членам творчага саюза.

2. Камiсiя ствараецца пры Мiнiстэрстве культуры i фармiруецца з вядучых дзеячаў беларускай культуры i мастацтва, прадстаўнiкоў творчых саюзаў, адказных работнiкаў Мiнiстэрства культуры i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання. Камiсiя мае пячатку са сваiм найменнем.

3. Колькасны i персанальны склад камiсii зацвярджаецца калегiяй Мiнiстэрства культуры i каардынацыйнай радай асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў".

4. Кiраўнiцтва дзейнасцю камiсii ажыццяўляе старшыня або яго намеснiк.

5. Сакратар камiсii вядзе справаводства, забяспечвае падрыхтоўку пасяджэнняў камiсii, а таксама вырашае iншыя арганiзацыйныя пытаннi.

6. Камiсiя ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеяннi з творчымi саюзамi, iншымi грамадскiмi аб'яднаннямi, Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, дзяржаўнымi органамi кiравання, арганiзацыямi.

7. Асноўнай задачай камiсii з'яўляецца правядзенне ўсебаковай грунтоўнай экспертызы творчай дзейнасцi i прафесiйных дасягненняў творчага работнiка, якi не з'яўляецца членам творчага саюза, i пацвярджэнне яго статусу прафесiйным сертыфiкатам па форме згодна з дадаткам.

8. Камiсiя ажыццяўляе:

прыем матэрыялаў, якiя пацвярджаюць вынiкi прафесiйнай творчай дзейнасцi творчага работнiка (апублiкаваннi, абнародаваннi, выкананнi, рэцэнзii, выстаўкi, наяўнасць званняў, прэмiй, лаўрэацтва i iншыя);

падрыхтоўку неабходнай дакументацыi аб пацвярджэннi статусу творчага работнiка, правядзенне экспертызы творчых работ, афармленне прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка;

выдачу прафесiйнага сертыфiката творчаму работнiку, якi не з'яўляецца членам творчага саюза.

9. Камiсiя мае права:

ствараць секцыi па асобных галiнах культуры i мастацтва для папярэдняга разгляду работ творчых работнiкаў, якiя жадаюць пацвердзiць свой статус прафесiйным сертыфiкатам;

прыцягваць вучоных i спецыялiстаў да рэцэнзавання i экспертызы работ суiскальнiкаў статусу творчага работнiка;

пры неабходнасцi ўносiць прапановы аб камандзiраваннi членаў камiсii i экспертаў для азнаямлення на месцы з работамi, якiя з'яўляюцца вынiкам прафесiйнай творчай дзейнасцi суiскальнiкаў.

10. Пытаннi аб пацвярджэннi статусу творчага работнiка разглядаюцца на пасяджэннях камiсii, якiя склiкаюцца старшыней па меры неабходнасцi.

11. Пасяджэнне камiсii лiчыцца правамоцным, калi на iм прысутнiчае не менш як 2/3 яе членаў.

12. Камiсiя прымае рашэнне аб пацвярджэннi або адмове ў пацвярджэннi статусу творчага работнiка ў месячны тэрмiн з дня паступлення заявы. Пры неабходнасцi правядзення экспертызы гэты тэрмiн можа быць прадоўжаны, але не больш чым на адзiн месяц.

13. Разгляд пытання аб пацвярджэннi статусу творчага работнiка ажыццяўляецца, як правiла, у прысутнасцi заяўнiка.

14. Рашэнне камiсii прымаецца большасцю галасоў прысутных на пасяджэннi членаў камiсii адкрытым або тайным галасаваннем.

15. Рашэнне камiсii афармляецца пратаколам, якi падпiсваюць старшыня, сакратар i ўсе члены камiсii, што прысутнiчаюць на пасяджэннi.

16. Парадак iнфармавання заяўнiка аб прынятым рашэннi i выдачы прафесiйнага сертыфiката вызначаецца старшыней камiсii.

17. Справаздача аб дзейнасцi камiсii разглядаецца ў Мiнiстэрстве культуры не радзей чым адзiн раз у год.


Дадатак
да Палажэння аб экспертнай
камiсii па пацвярджэнню
статусу творчага работнiка


           Экспертная камiсiя па пацвярджэнню статусу
                      творчага работнiка

ПРАФЕСIЙНЫ СЕРТЫФIКАТ N _______
____________________________________________________________________ (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, год нараджэння, ____________________________________________________________________ месца жыхарства ўладальнiка сертыфiката) ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ з'яўляецца творчым работнiкам у галiне _____________________________ ____________________________________________________________________ (сфера дзейнасцi) ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________
Старшыня камiсii _______________ ___________________________ (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча) М.П. "___" ____________ 20___ г.

Постановления России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner