Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 31.12.1999 N 796 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб агульнаадукацыйных школах (класах) з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У мэтах забеспячэння ўмоў для дыферэнцыраванага навучання вучняў, авалодання iмi ведамi i ўменнямi па асобных вучэбных прадметах на паглыбленым узроўнi, развiцця iнтэлектуальнага i творчага патэнцыялу навучэнскай моладзi ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйных школах (класах) з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi (дадаецца).

2. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў М.С.) у 3-дзённы тэрмiн накiраваць вышэйадзначанае Палажэнне ў Мiнiстэрства юстыцыi для прававой экспертызы.

3. Кантроль за выкананнем дадзенага загаду ўскласцi на намеснiка Мiнiстра Дыляна Г.Д.


Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ


                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               31.12.1999 N 796

ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ <*> АБ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛАХ (КЛАСАХ) З ПАГЛЫБЛЕНЫМ ВЫВУЧЭННЕМ АСОБНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАЎ, ЭСТЭТЫЧНЫМ I ФIЗКУЛЬТУРНА-СПАРТЫЎНЫМ УХIЛАМI


-------------------------------

<*> Прыкладнае палажэнне распаўсюджваецца толькi на дзяржаўныя агульнаадукацыйныя школы.


1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1.1. Школы (класы) з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным (музычным, харавым, мастацкiм, архiтэктурна-мастацкiм, харэаграфiчным, тэатральным, агульнаэстэтычным) i фiзкультурна-спартыўным ухiламi забяспечваюць вучням агульную сярэднюю адукацыю i паглыбленае авалоданне ведамi i ўменнямi па прафiлюючых вучэбных дысцыплiнах, працоўную i прафесiйную падрыхтоўку, развiццё творчых здольнасцей у адпаведнасцi з iх iнтарэсамi i схiльнасцямi.

1.2. У сваёй дзейнасцi школы (класы) з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi кiруюцца Прыкладным палажэннем аб агульнаадукацыйнай школе, зацверджаным загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203 (рэг. N 80/12 ад 03.11.1993), дадзеным Прыкладным палажэннем i iншымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

1.3. Школы (класы) з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi адкрываюцца, рэарганiзуюцца i лiквiдуюцца органамi мясцовай улады ў парадку, якi ўстаноўлены дзеючым заканадаўствам.

1.4. Школы могуць мець адзiн або некалькi напрамкаў паглыблення. Школы (класы) з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы адкрываюцца ў складзе падрыхтоўчага i I - ХI або VII - ХI класаў, iншых вучэбных прадметаў - VIII - ХI, Х - ХI класаў; музыкi, харэаграфii, выяўленчага мастацтва - падрыхтоўчага i I - IХ або падрыхтоўчага i I - ХI класаў; архiтэктуры i выяўленчага мастацтва - V - ХI класаў; тэатральнага мастацтва - падрыхтоўчага i I - ХI або VIII - ХI класаў; фiзiчнай культуры - V - ХI класаў.

1.5. Колькасць вучняў у класах з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным ухiлам тая ж, што i ў масавых агульнаадукацыйных школах. Асобныя класы з фiзкультурна-спартыўным ухiлам могуць стварацца i пры меншай колькасцi вучняў у класе (не менш як 12 чалавек).


2. ПАРАДАК ПРЫЁМУ ВУЧНЯЎ


2.1. Залiчэнне вучняў у школы (класы) з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi праводзiцца адзiн раз у год на падставе пiсьмовай заявы бацькоў вучняў або асоб, якiя iх замяняюць, i медыцынскай даведкi аб стане здароўя вучняў, а ў школы (класы) з эстэтычным ухiлам - i па вынiках конкурснага адбору камiсiяй, якая ацэньвае музычныя, харэаграфiчныя, мастацкiя i артыстычныя здольнасцi паступаючых, у класы з фiзкультурна-спартыўным ухiлам - па рэкамендацыi дзiцяча-юнацкiх спартыўных школ.

2.2. Правядзенне якiх-небудзь праверачных iспытаў пры паступленнi дзяцей у школы (класы) з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы не дапускаецца.

2.3. Пры наяўнасцi вакантных месцаў прыём вучняў можа праводзiцца дадаткова на працягу вучэбнага года ва ўсе класы.

2.4. Залiчэнне вучняў у школы (класы) з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi са школ таго ж тыпу праводзiцца без дадатковай праверкi ведаў. У асобных выпадках у гэтыя школы (класы) могуць быць прыняты вучнi з агульнаадукацыйных устаноў пры ўмове, што яны выяўляюць веды i ўменнi па прафiлюючых прадметах у аб'ёме праграм адпаведнага класа.

2.5. У тых выпадках, калi колькасць жадаючых паступiць у VII класы з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы, у VIII i Х класы - з паглыбленым вывучэннем iншых вучэбных прадметаў перавышае магчымасцi прыёму, залiчэнне праводзiцца з улiкам вынiковых адзнак па прафiлюючых прадметах за папярэднi клас. Правядзенне якiх-небудзь экзаменаў пры гэтым не дапускаецца.


3. ЗМЕСТ I АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ


3.1. Школы (класы) з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi працуюць па вучэбных планах i праграмах з улiкам спецыфiкi школы (класа), якiя зацвярджаюцца ў вызначаным парадку.

Згодна з вучэбнымi планамi заняткi па цыклу прафiлюючых дысцыплiн могуць быць як групавыя, так i iндывiдуальныя. Дзяленне класаў на групы ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з вучэбнымi планамi агульнаадукацыйных школ.

3.2. Змест працоўнага навучання ў V - ХI класах школ з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi вызначаецца з улiкам канкрэтнага профiлю.

3.3. Школы могуць прыцягваць да работы выкладчыкаў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, работнiкаў навукi i культуры, трэнераў дзiцяча-юнацкiх спартыўных школ i клубаў фiзiчнай падрыхтоўкi ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

3.4. Пазакласная навучальна-выхаваўчая работа ў школах з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна - спартыўным ухiламi будуецца з улiкам спецыфiкi навучальнага працэсу гэтых школ.

3.5. Бiблiятэкi школ дадзенага тыпу камплектуюцца, акрамя кнiг, прадугледжаных для школьных бiблiятэк, вучэбнай, навукова-папулярнай, мастацкай, даведачнай лiтаратурай, перыядычнымi выданнямi па профiлю.

3.6. Школы з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi павiнны мець кабiнеты i iншыя памяшканнi ў адпаведнасцi з профiлем школы (класа), абсталяваныя неабходнымi сродкамi навучання.

3.7. Вучнi школ (класаў) з эстэтычным ухiлам, якiя паспяхова здалi экзамены па прафiлюючых дысцыплiнах за курс базавай i сярэдняй школы, атрымлiваюць дадаткова да асноўнага дакумента аб адукацыi ўкладыш у яго з запiсам адзнак па спецыяльных прадметах.


4. ПЕДАГАГIЧНЫЯ I IНШЫЯ РАБОТНIКI ШКОЛЫ


4.1. У школах з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi штатная колькасць работнiкаў уводзiцца ў адпаведнасцi з Тыпавымi штатамi пачатковых, базавых i сярэднiх агульнаадукацыйных школ, якiя зацверджаны загадам Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 26 сакавiка 1996 г. N 109.

У школах з эстэтычным ухiлам па ўзгадненнi з вышэйстаячымi ўстановамi i фiнансавымi органамi можа быць уведзена пасада настройшчыка музычных iнструментаў.

4.2. Парадак i ўмовы прыёму i звальнення педагагiчных работнiкаў школ з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi рэгулююцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Намеснiк дырэктара школы назначаецца з лiку асоб, якiя маюць вышэйшую адукацыю адпаведна профiлю школы.

Дырэктар школы з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы назначаецца з лiку асоб, якiя, як правiла, валодаюць замежнай мовай, выкладаемай у школе.

4.3. Настаўнiкi i намеснiкi дырэктараў школ з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi павышаюць сваю квалiфiкацыю па спецыяльных праграмах ва ўстаноўленым парадку.


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner