Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 16.12.1999 N 447 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў у Беларускiм унiверсiтэце культуры"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


З мэтай якаснага i поўнага забеспячэння спецыялiстамi ўстаноў культуры, мастацтва i народнай творчасцi, якiя знаходзяцца ў сельскай мясцовасцi, на тэрыторыях, пацярпелых ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС, ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць дададзенае Палажэнне аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў у Беларускiм унiверсiтэце культуры.

2. Прызнаць страцiўшым сiлу загад Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 6 лiпеня 1998 г. N 251 "Аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў у Беларускiм унiверсiтэце культуры" з моманту падпiсання.

3. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на першага намеснiка Мiнiстра Рылатку У.П.


Мiнiстр
А.У.САСНОЎСКI


Зацверджана
загадам
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
ад 16 снежня 1999 г. N 447


ПАЛАЖЭННЕ АБ МЭТАВАЙ КАНТРАКТНАЙ ПАДРЫХТОЎЦЫ СПЕЦЫЯЛIСТАЎ У БЕЛАРУСКIМ УНIВЕРСIТЭЦЕ КУЛЬТУРЫ


1. Агульныя палажэннi


1.1. Гэтае Палажэнне вызначае парадак мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi спецыялiстаў для ўстаноў культуры i мастацтва Рэспублiкi Беларусь у Беларускiм унiверсiтэце культуры.

1.2. Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Палажэннем аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў, зацверджаным загадам Мiнiстэрства адукацыii i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiпеня 1996 г. N 286 (Бюллетень нормативно - правовой информации, 1996 г., N 10; зарэгiстравана ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 30.07.1996 N 1526/12).

1.3. Мэтавая кантрактная падрыхтоўка кадраў уключае накiраванне, прыем, падрыхтоўку спецыялiстаў, размеркаванне выпускнiкоў Беларускага унiверсiтэта культуры.

1.4. Мэтавая кантрактная падрыхтоўка кадраў праводзiцца для забеспячэння iмi дзяржаўных навучальных, культурна - асветных устаноў.

1.5. Адбор для навучання на ўмовах мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi ажыццяўляецца з лiку асоб, якiя маюць сярэднюю i сярэднюю спецыяльную адукацыю, пражываюць у сельскай мясцовасцi, гарадах раеннага падпарадкавання i праявiлi здольнасцi, цiкавасць да работы ва ўстановах культуры, мастацтва i народнай творчасцi, маюць адзнакi ў атэстатах i дыпломах аб адукацыi "добра" i "выдатна". Аддзелы культуры гарадоў абласнога падпарадкавання, якiя знаходзяцца ў зонах радыяцыйнага забруджання вышэй за 15 КiI/кв.км, могуць таксама выдаваць мэтавыя накiраваннi выпускнiкам агульнаадукацыйных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя маюць у атэстатах i дыпломах аб адукацыi адзнакi "добра" i "выдатна".


2. Арганiзацыя мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi кадраў


2.1. Мэтавая кантрактная падрыхтоўка кадраў у Беларускiм унiверсiтэце культуры ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з планам.

2.2. План мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi фармiруецца на падставе плана Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, якi даводзiцца унiверсiтэту да 1 сакавiка года прыему. Заяўкi ўпраўленняў i аддзелаў культуры абл(гар)выканкомаў i iншых зацiкаўленых дзяржаўных арганiзацый i ўстаноў на падрыхтоўку спецыялiстаў культуры павiнны быць прадстаўлены Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь ў лiстападзе.

2.3. Падставай для ўдзелу абiтурыентаў у конкурсе на мэтавае кантрактнае месца з'яўляецца аформлены з боку абiтурыента i раеннага (гарадскога) аддзела культуры, iншай дзяржаўнай установы кантракт, якi павiнен быць зацверджаны ўпраўленнем культуры аблвыканкома.

2.4. Колькасць накiраванняў на выдзеленае месца не абмяжоўваецца.

2.5. Конкурс сярод абiтурыентаў, якiя маюць кантракт, праводзiцца асобна ад агульнага конкурсу. Асобы, якiя не прайшлi па конкурсу на мэтавае кантрактнае месца, маюць права ўдзельнiчаць у агульным конкурсе.

2.6. Парадак залiчэння абiтурыентаў, узнагароджаных залатым цi сярэбраным медалем, якiя заключылi кантракт, вызначаецца правiламi прыему ў Беларускi унiверсiтэт культуры.

2.7. Калi па вынiках мэтавага кантрактнага конкурсу планавыя месцы той вобласцi, якой даведзены лiчбы мэтавага кантрактнага прыему, застаюцца свабоднымi, то па рашэнню прыемнай камiсii кантракты могуць заключацца з асобамi з гэтай вобласцi, якiя па вынiках здачы ўступных экзаменаў набралi больш высокую суму балаў, але не прайшлi па агульнаму конкурсу на адпаведную спецыяльнасць. Пры адсутнасцi прэтэндэнтаў з гэтай вобласцi кантракты могуць быць заключаны з iншымi асобамi.

2.8. Падставай для залiчэння ў навучальную ўстанову на ўмовах мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi з'яўляюцца: паспяховае праходжанне па конкурсу на планавыя месцы, падпiсанне трохбаковага кантракта; для асоб ва ўзросце да 18 гадоў - дадатковая наяўнасць подпiсу, якi сведчыць аб згодзе аднаго з бацькоў (усынавiцеля цi папячыцеля), якi павiнен быць засведчаны ва ўстаноўленым парадку.

2.9. Вытворчая i педагагiчная практыка студэнтаў - кантрактнiкаў, як правiла, арганiзуецца па месцы iх будучай работы.

Установа, арганiзацыя - заказчык павiнны стварыць умовы для праходжання практыкi студэнтаў, забяспечыць выпускнiку працоўнае месца па спецыяльнасцi пасля заканчэння вучобы.

2.10. Беларускi унiверсiтэт культуры накiроўвае выпускнiка, якi навучаўся на ўмовах мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi, у распараджэнне аддзела культуры рай(гар)выканкома, арганiзацыi цi ўстановы, з якiмi выпускнiк заключыў кантракт.

2.11. Выпускнiк, якi навучаўся на ўмовах мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi, павiнен адпрацаваць па накiраванню на працягу двух гадоў пасля заканчэння вучобы ва ўнiверсiтэце ў тым раене, горадзе, установе цi арганiзацыi, якiя накiроўвалi яго на вучобу на ўмовах, прадугледжаных кантрактам.

2.12. Раенныя (гарадскiя) аддзелы культуры, установы цi арганiзацыi, якiя падпiсалi кантракт, упраўленнi культуры аблвыканкомаў вядуць улiк студэнтаў - кантрактнiкаў Беларускага унiверсiтэта культуры, падтрымлiваюць з iмi цесную сувязь.

2.13. Адказнасць за невыкананне (неналежнае выкананне) умоў кантракта, яго скасаванне бакi нясуць у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, Палажэннем аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў, зацверджаным загадам Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiпеня 1996 г. N 286 (Бюллетень нормативно - правовой информации, 1996 г., N 10; зарэгiстравана ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 30.07.1996 N 1526/12).

2.14. Гарантыi i кампенсацыi выпускнiкам, якiя накiраваны на работу па кантракце, прадастаўляюцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner