Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 24.11.1999 N 697 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб музеi навучальна-выхаваўчай установы"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Важным фактарам патрыятычнай i культурна-асветнiцкай работы з навучэнцамi з'яўляюцца музеi навучальна-выхаваўчых устаноў. Выкарыстоўваючы магчымасцi музеяў педагагiчныя работнiкi праз канкрэтныя матэрыялы i факты ўплываюць на фармаванне светапогляду навучэнцаў, выхоўваюць патрыятызм i духоўнасць. На базе музеяў праводзяцца адкрытыя ўрокi, семiнары, канферэнцыi, сустрэчы з навукоўцамi i пiсьменнiкамi, ветэранамi вайны i працы. Працягваецца працэс пашырэння экспазiцый дзеючых музеяў, ствараюцца новыя гiсторыка-краязнаўчыя музеi, пастаянна-дзеючыя выставы.

Разам з тым установамi адукацыi не заўседы ствараюцца комплексныя ўмовы для работы музеяў. Яны не заўседы цалкам забяспечваюцца нарматыўнай базай, адсутнiчае сiстэма метадычнай дапамогi i адпаведнага кантролю за iх дзейнасцю. Недастатковая сувязь з дзяржаўнымi музеямi i навуковымi ўстановамi рэспублiкi.

У сувязi з вышэйадзначаным i ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" <*> ЗАГАДВАЮ:

-------------------------------

<*> Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 28, ст.215.


1. Зацвердзiць Палажэнне аб музеi навучальна-выхаваўчай установы (дадаецца).

2. Галоўнаму ўпраўленню сацыяльнай i выхаваўчай работы (Г.А.Бутрым) прадставiць дадзены загад на прававую экспертызу ва ўстаноўленым парадку ў Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.

3. Кантроль за выкананнем дадзенага загаду ўскласцi на намеснiка Мiнiстра А.Г.Слуку.


Мiнiстр
В.I.СТРАЖАЎ


Зацверджана
загадам
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 24 лiстапада 1999 г. N 697


ПАЛАЖЭННЕ АБ МУЗЕI НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАЙ УСТАНОВЫ


1. Агульныя палажэннi


1.1. Музей навучальна-выхаваўчай установы з'яўляецца тэматычнай сiстэматызаванай калекцыяй арыгiнальных помнiкаў нацыянальнай гiсторыi, культуры i прыроды. Работа музея цесна звязана з вучэбна-выхаваўчым працэсам установы. Музей ажыццяўляе сваю дзейнасць на аб'ектыўнай навуковай аснове.

1.2. Музей навучальна-выхаваўчай установы працуе на грамадскiх пачатках i ствараецца ў агульнаадукацыйных школах, школах-iнтэрнатах, дзiцячых дамах, установах пазашкольнай адукацыi i выхавання, прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчах, а таксама ў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь пад кiраўнiцтвам педагогаў, бацькоў i iншых зацiкаўленых асоб.

1.3. Арыгiнальныя помнiкi гiсторыi, культуры i прыроды, якiя размешчаны ў фондах музеяў, з'яўляюцца агульнанароднай уласнасцю. Яны ўваходзяць у склад Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь i дзяржаўнага архiўнага фонду рэспублiкi i падлягаюць дзяржаўнаму ўлiку ва ўстаноўленым парадку.

1.4. Музей навучальна-выхаваўчай установы <*> садзейнiчае фармiраванню нацыянальнай самасвядомасцi навучэнцаў, беражлiвым

адносiнам да помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды.

-------------------------------

<*> Далей - музей.


2. Задачы музея


2.1. Задачамi музея з'яўляюцца:

- вывучэнне i асэнсаванне гiсторыi i культуры ў мэтах развiцця iнтэлектуальных, маральных, культурных i творчых магчымасцей навучэнцаў, выхавання ў iх нацыянальнай самасвядомасцi, далучэння iх да нацыянальнай i агульначалавечай культуры;

- удзел ва ўдасканаленнi вучэбна-выхаваўчай работы;

- ахова i прапаганда помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды роднага краю;

- правядзенне культурна-асветнiцкай работы сярод навучэнцаў, бацькоў, насельнiцтва.


3. Музейная дзейнасць


3.1. Да музейнай дзейнасцi адносяцца:

- навуковае камплектаванне, арганiзацыя ўлiку i захоўвання музейных калекцый, забеспячэнне iх цэласнасцi;

- навуковыя даследаваннi на аснове музейных калекцый, архiўных, бiблiятэчных i iншых матэрыялаў;

- праектаванне i стварэнне музейных экспазiцый i выстаў, музейны дызайн i афармiцельскiя работы;

- усе вiды рэстаўрацыi i кансервацыi музейных прадметаў;

- падрыхтоўка i выданне каталогаў музейных калекцый, iншай друкаванай i сувенiрнай прадукцыi;

- папулярызацыя музейных калекцый;

- наладжванне пошукавых краязнаўчых паходаў i экспедыцый з мэтай папаўнення музейных калекцый;

- выкарыстанне экспазiцыi i фондаў музея ў навучальна-выхаваўчым працэсе;

- удзел ва Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыi навучэнцаў "Наш край".


4. Музейны фонд


4.1. Музейны фонд навучальна-выхаваўчых устаноў уваходзiць у склад Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.

4.2. Музейны фонд навучальна-выхаваўчых устаноў уяўляе сабой сукупнасць рухомых i асобных нерухомых гiстарычна-культурных каштоўнасцей Беларусi, а таксама замежнай гiсторыi i культуры, якiя маюць гiстарычную, мастацкую, навуковую або iншую культурную значнасць i захоўваюцца ў музеях названых устаноў.

4.3. У склад Музейнага фонду навучальна-выхаваўчых устаноў уваходзяць:

- калекцыi i асобныя музейныя рэчы, якiя звязаны з важнейшымi з'явамi i падзеямi ў жыццi беларускага i iншых народаў, дзяржавы i грамадства, з развiццем культуры i быту, навукi i тэхнiкi, мастацтва i лiтаратуры, з жыццем i дзейнасцю дзяржаўных дзеячаў, дзеячаў навукi, лiтаратуры, культуры i мастацтва, актыўных удзельнiкаў гiстарычных падзей;

- творы манументальнага выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога (у тым лiку народнага), музычнага, тэатральнага i iншых вiдаў мастацтва;

- калекцыi i асобныя прадметы геалогii, палеанталогii, мiнералогii, фауны i флоры, якiя характарызуюць прыродазнаўчую гiсторыю;

- рукапiсы ўсiх вiдаў, уключаючы рукапiсныя i старадрукаваныя кнiгi, антыкварныя, рэдкiя i асаблiва каштоўныя выданнi;

- нумiзматычныя, геральдычныя, сфрагiстычныя, эпiграфiчныя калекцыi i асобныя прадметы;

- калекцыi зброi i вайсковай атрыбутыкi, а таксама асобныя прадметы ваеннай тэматыкi;

- iншыя прадметы, якiя з'яўляюцца гiстарычнай, навуковай, мастацкай i культурнай каштоўнасцю.

4.4. Помнiкi гiсторыi i культуры, якiя маюць асаблiвае навукова-гiстарычнае або мастацкае значэнне, уключаючы ордэны i медалi, а таксама прадметы, захаванасць якiх не можа быць забяспечана музеям навучальна-выхаваўчай установы, павiнны быць перададзены ў дзяржаўныя музеi са складаннем акту перадачы. Захаванне ўзораў халоднай i агнястрэльнай зброi ў музеi магчыма толькi пасля прывядзення яе ў стан непрыдатнасцi да выкарыстання i адпаведнага дазволу мясцовых органаў унутраных спраў.

4.5. Уласнiкам Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца дзяржава. Уладальнiкамi i захавальнiкамi рухомых i асобных нерухомых гiстарычна-культурных каштоўнасцей Музейнага фонду навучальна-выхаваўчых устаноў з'яўляюцца названыя ўстановы.

4.6. На музеi навучальна-выхаваўчых устаноў па правiлах улiку, захоўвання i выкарыстання рухомых i асобных нерухомых гiстарычна-культурных каштоўнасцей Музейнага фонду названых устаноў распаўсюджваюцца палажэннi нарматыўных дакументаў, якiя дзейнiчаюць для дзяржаўных музеяў.

4.7. Перадача калекцый цi асобных музейных прадметаў з Музейнага фонду навучальна-выхаваўчых устаноў у мэтах культурнага абмену памiж музеямi розных форм уласнасцi ў часовае карыстанне ажыццяўляецца са згоды музея-уладальнiка па пiсьмоваму дазволу цэнтральных дзяржаўных органаў кiравання адукацыi i культуры Рэспублiкi Беларусь, а ў пастаяннае - па загаду.

4.8. Музейны фонд навучальна-выхаваўчых устаноў падзяляецца на асноўны (арыгiнальныя помнiкi гiсторыi, культуры, прыроды) i дапаможны (схемы, дыяграмы, копii, муляжы).

4.9. Адказнасць за арганiзацыю захаванасцi фондаў ускладаецца на дырэктара навучальна-выхаваўчай установы, у якой функцыянуе музей.


5. Арганiзацыя музея


5.1. Навучальна-выхаваўчыя ўстановы могуць ствараць музеi пасля заключэння мясцовых органаў кiравання адукацыяй i культурай Рэспублiкi Беларусь аб наяўнасцi належных умоў для забеспячэння дзейнасцi музеяў. Музеi, заснаваныя на гэтай форме ўласнасцi, прадстаўляюць у рэгiянальныя дзяржаўныя музеi пiсьмовую iнфармацыю аб наяўнасцi музейных прадметаў асноўнага фонду.

5.2. Стварэнне музея - вынiк мэтанакiраванай творчай пошукава-даследчай работы вучэбна-педагагiчнага калектыву i магчыма пры наяўнасцi:

- актыву навучэнцаў, здольнага ажыццяўляць сiстэматычную пошукавую, фондавую, экспазiцыйную, культурна-асветнiцкую работу;

- кiраўнiка-педагога, а таксама пры ўмове актыўнага ўдзелу ў гэтай рабоце педагагiчнага калектыву, бацькоў i iншых зацiкаўленых асоб;

- асобнага памяшкання i абсталявання, якiя забяспечваюць захаванасць музейных экспанатаў i ўмовы для iх паказу;

- экспазiцыi, якая адпавядае па зместу i афармленню сучасным патрабаванням i налiчвае не меней за 100 сапраўдных экспанатаў;

- сабранай i зарэгiстраванай у iнвентарнай кнiзе калекцыi музейных прадметаў, якая дае магчымасць стварыць музей вызначанага профiлю.

5.3. Размяшчэнне музеяў у будынках (памяшканнях), якiя не адпавядаюць умовам захавання музейных калекцый, забараняецца.

5.4. Рашэнне аб адкрыццi музея прымае педсавет навучальна-выхаваўчай установы. Рашэнне аб адкрыццi музея ўзгадняецца з адпаведнымi аддзеламi адукацыi i культуры i афармляецца загадам дырэктара навучальна-выхаваўчай установы.

5.5. Профiль музея вызначаецца педагагiчнай мэтазгоднасцю, характарам сабраных калекцый помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды. Музеi навучальна-выхаваўчых устаноў могуць быць: краязнаўчыя, этнаграфiчныя, вайсковай славы, лiтаратурныя, мемарыяльныя, прыродазнаўчыя i iншыя.

5.6. Музею, работа якога адпавядае патрабаванням дадзенага палажэння, Рэспублiканскiм, абласнымi цэнтрамi дзiцяча-юнацкага турызму i экскурсiй прысвойваецца званне "Музей навучальна-выхаваўчай установы" i выдаецца пашпарт.

5.7. Лепшым музеям Упраўленнямi адукацыi i культуры абласных, Мiнскага гарадскога выканкамаў можа быць прысвоена званне "Народны музей". Умовамi для прысваення звання з'яўляюцца:

- праца музея на грамадскiх пачатках не меней як 3 гады;

- высокi арганiзацыйны i навуковы ўзровень у навукова-асветнiцкай, збiральнiцкай, фондава-захаваўчай, папулярызатарскай i культурна-выхаваўчай рабоце;

- штогадовае наведванне музея не меней за 1 тысячу чалавек;

- наяўнасць не меней 500 сапраўдных помнiкаў гiсторыi i культуры ў складзе фондавай калекцыi, якiя б уяўлялi значную навуковую, гiстарычную, прыродазнаўчую, лiтаратурную цi мастацкую каштоўнасць;

- вядзенне дакладнай улiковай дакументацыi (iнвентарная кнiга, якая заверана дзяржаўным музеям, акты прыема i выдачы музейных рэчаў, вопiсы музейных прадметаў, якiя ўзяты на ўлiк дзяржаўным музеям, навуковыя пашпарты на найбольш выдатныя рухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi са складу фондавай калекцыi разам з iх фотаздымкамi);

- наяўнасць асобнага памяшкання пад пастаянную экспазiцыю агульнай плошчай не меней 100 квадратных метраў, а таксама наяўнасць асобнага памяшкання для фондасховiшча;

- наяўнасць у музейных памяшканнях належнай аховы (узята на ахоўна-пажарную сiгналiзацыю, здаецца на варту, iснуе некалькi межаў аховы i г.д.).

Праз кожныя сем гадоў званне "Народны музей" павiнна быць пацверджана рашэннем адпаведных органаў адукацыi i культуры.

5.8. Установы адукацыi ствараюць належныя ўмовы для прафесiйнага росту i павышэння квалiфiкацыi работнiкаў музеяў.


6. Кiраўнiцтва работай музея


6.1. Работа музея арганiзуецца на аснове самакiравання. Кiруе ей савет, якi выбiраецца на сходзе актыву музея. Педагагiчнае кiраўнiцтва работай актыва музея ажыццяўляе настаўнiк, якi прызначаецца загадам дырэктара навучальна-выхаваўчай установы.

6.2. Савет музея на сваiх пасяджэннях вырашае пытаннi ўключэння ў фонды музея паступаючых у працэсе камплектацыi помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды пры ўдзеле ў гэтай рабоце спецыялiстаў дзяржаўных музеяў, архiваў i iншых устаноў, разглядае i зацвярджае перспектыўныя каляндарныя планы, разглядае справаздачы пошукавых груп, абмяркоўвае асноўныя пытаннi дзейнасцi музея, арганiзуе падрыхтоўку экскурсаводаў, лектараў, вучобу актыву.

6.3. З мэтай арганiзацыi работы музея з лiку яго актыву могуць стварацца групы на чале з членамi савету музея: пошукавая, перапiскi, фондавая (па апрацоўцы фондаў), экскурсiйная i iншыя.

6.4. Кiраўнiцтва i кантроль за дзейнасцю музея ажыццяўляюць органы адукацыi. Метадычную дапамогу музеям аказваюць iнстытуты ўдасканалення настаўнiкаў, дзяржаўныя музеi, архiвы, установы адукацыi (цэнтры дзiцяча-юнацкага турызму, Дамы творчасцi школьнiкаў i г.д.).


7. Рэарганiзацыя i закрыцце музея


7.1. У выпадку спынення дзейнасцi музея навучальна-выхаваўчай установы пытанне аб перадачы яго фондаў як у дзяржаўныя, так i ў грамадскiя музеi вырашаецца органамi адукацыi i культуры, афармляецца загадам дырэктара навучальна-выхаваўчай установы са складаннем акту перадачы. Пры iншых выпадках музей кансервуецца (кiраўнiк музея або прадстаўнiк навучальна-выхаваўчай установы сумесна з прадстаўнiкамi ад устаноў адукацыi i культуры складае акт наяўнасцi прадметаў; памяшканне, дзе знаходзяцца фонды музея, апячатваецца).


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner