Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 06.10.1999 N 1553 "Аб унясеннi дапаўнення ў пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1996 г. N 20"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
У сувязi з прыняццем Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям'i Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Дапоўнiць пункт 10 Палажэння аб Фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1996 г. N 20 (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 2, арт. 36; Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., N 13, арт. 451), пасля абзаца сёмага абзацам наступнага зместу:
"выплату таму, хто спаганяе, у якасцi кампенсацыi недаатрыманай сумы алiментаў у сувязi з прастоем або iншымi акалiчнасцямi, якiя мелi месца па незалежных ад даўжнiка прычынах, з наступным пакрыццём Фонду выплачаных сум наймальнiкам".
2. Мiнiстэрству сацыяльнай абароны па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў у месячны тэрмiн распрацаваць i зацвердзiць парадак пакрыцця наймальнiкам Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны выплачаных сум алiментаў, недаатрыманых тым, хто спаганяе, у сувязi з прастоем або iншымi акалiчнасцямi, якiя мелi месца па незалежных ад даўжнiка прычынах.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
Право Беларуси 2007 карта новых документов |