Указ Президента Республики Беларусь от 06.09.1999 N 516 "Аб зацвярджэннi апiсання ордэнаў, медалёў i нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублiкi Беларусь"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
1. Зацвердзiць прыкладзенае апiсанне ордэнаў, медалёў i нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублiкi Беларусь.
2. Прызнаць страцiўшым сiлу Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 студзеня 1996 г. N 26 "Аб зацвярджэннi апiсання ордэнаў, медалёў i нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублiкi Беларусь" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 2, арт.34; N 31, арт.810).
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь
06.09.1999 N 516
АПIСАННЕ ОРДЭНАЎ, МЕДАЛЁЎ I НАГРУДНЫХ ЗНАКАЎ ДА ГАНАРОВЫХ ЗВАННЯЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Ордэн Айчыны I, II, III ступенi
Ордэн Айчыны ўяўляе сабой знак, выкананы ў форме двух чатырохвугольнiкаў, якiя накладаюцца адзiн на другi i ўтвараюць васьмiканцовую зорку дыяметрам 44 мм. У цэнтры зоркi знаходзiцца круг дыяметрам 24 мм, у якiм размешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, абрамленага вянком з дубовага i лаўровага лiсця. У верхняй частцы круга на чырвоным эмалевым фоне размешчаны надпiс "Айчына", у нiжняй частцы абазначаны ступенi ордэна: I, II, III. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай пасярэдзiне для ордэна I ступенi, дзвюма зялёнымi падоўжнымi палоскамi па краях - для ордэна II ступенi, дзвюма зялёнымi падоўжнымi палоскамi па краях i адной зялёнай падоўжнай палоскай пасярэдзiне - для ордэна III ступенi.
Ордэн Айчыны I ступенi вырабляецца з серабра з пазалотай, II ступенi - з серабра з частковай пазалотай, III ступенi - з серабра.
Ордэн Воiнскай Славы
Ордэн Воiнскай Славы ўяўляе сабой знак, у аснову якога пакладзена пяцiканцовая зорка, што накладаецца на праменепадобны пяцiвугольнiк. Кампазiцыя фармiруе дзесяцiканцовую зорку дыяметрам 44 мм.
У цэнтры зоркi размешчаны круг дыяметрам 23 мм, у крузе - рэльефная выява двух воiнаў, якiя ўвасабляюць сухапутныя i паветраныя сiлы. Круг абрамлены вянком з дубовага i лаўровага лiсця, у верхняй частцы круга на зялёным эмалевым фоне размешчаны надпiс "Воiнская Слава". Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай пасярэдзiне, трыма чорнымi i дзвюма жоўтымi палоскамi з правага боку.
Ордэн Воiнскай Славы вырабляецца з серабра з пазалотай.
Ордэн "За службу Радзiме" I, II, III ступенi
Ордэн "За службу Радзiме" I ступенi ўяўляе сабой выпуклую васьмiканцовую зорку. Канцы зоркi, якiя выкананы ў выглядзе пазалочаных прамянёў, што разыходзяцца ад цэнтра, чаргуюцца з гладкiмi канцамi, пакрытымi блакiтнай эмаллю i абмежаванымi па контуру пазалочаным абадком. На гладкiх канцах зоркi адлюстраваны пазалочаныя верхняя i нiжняя часткi дзвюх скрыжаваных ракет.
У цэнтральнай частцы ордэна на вянку з дубовага лiсця размешчана пазалочаная пяцiканцовая зорачка, абрамленая паяском, у нiжняй частцы якога знаходзiцца пазалочаная лаўровая галiнка, у верхняй частцы, пакрытай белай эмаллю, - надпiс "За службу Радзiме". Абадкi паяска пазалочаныя. Зорачка i паясок накладзены на сярэбраныя аксiдзiраваныя крылы i меч.
У ордэна "За службу Радзiме" II ступенi прамянiстыя канцы зоркi сярэбраныя, верхняя i нiжняя часткi скрыжаваных ракет, а таксама абадкi гладкiх канцоў зоркi пазалочаныя, зорачка ў цэнтры пазалочаная.
Ордэн "За службу Радзiме" III ступенi вырабляецца з серабра без пазалоты.
Ордэн "За службу Радзiме" трох ступеней вырабляецца з серабра. Размеры ордэна памiж процiлеглымi гладкiмi канцамi 65 мм, памiж прамянiстымi - 58 мм. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар ордэна. На адваротным баку ордэн мае наразны штыфт з гайкай для мацавання ордэна да адзення.
Стужка да ордэна муаравая блакiтнага колеру з жоўтымi падоўжнымi палоскамi пасярэдзiне: для I ступенi - адна палоска, для II ступенi - дзве, для III ступенi - тры палоскi.
Ордэн "За асабiстую мужнасць"
Ордэн "За асабiстую мужнасць" уяўляе сабой пазалочаны, пакрыты чырвонай эмаллю крыж на фоне пазалочанай чатырохграннай плоскасцi з адлюстраваннем рабрыстых прамянёў.
У цэнтры крыжа размешчаны круг дыяметрам 22 мм, пакрыты белай эмаллю, з надпiсам "За асабiстую мужнасць" i адлюстраваннем лаўровых галiнак. У цэнтры круга - залацiстая пяцiканцовая зорачка на цёмна-чырвоным фоне. Круг накладзены на пазалочаны меч. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай залацiстага колеру з падоўжнай бардовай палоскай пасярэдзiне. Па краях стужка мае па адной падоўжнай палосцы: з левага боку - белую, з правага - бардовую.
Ордэн "За асабiстую мужнасць" вырабляецца з серабра з пазалотай.
Ордэн Пашаны
Ордэн Пашаны мае форму акруглага пазалочанага васьмiграннiка, на якi накладаецца чатырохканцовая сярэбраная зорка з рэльефнай выявай мужчыны i жанчыны ў цэнтры, якiя трымаюць Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь i сноп пшанiцы. Флаг пакрыты эмаллю чырвонага, зялёнага i белага колеру. У нiжняй частцы ордэна - блакiтная эмалевая стужка, якая падтрымлiвае лаўровыя i дубовыя галiнкi, што абрамляюць ордэн.
Вышыня ордэна - 50 мм, шырыня - 46 мм. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай жоўтага колеру з адной падоўжнай палоскай зялёнага колеру пасярэдзiне i па адной падоўжнай палосцы чырвонага колеру па краях.
Ордэн вырабляецца з серабра з пазалотай.
Ордэн Францыска Скарыны
Ордэн Францыска Скарыны ўяўляе сабой чатырохканцовую зорку з кругам, якая заключана ў авал памерам па вертыкалi 43 мм, па гарызанталi - 39 мм. У цэнтры круга - рэльефная выява Францыска Скарыны, у нiжняй частцы - лаўровая галiнка. Авал абрамлены бела-блакiтнай эмалевай стужкай з надпiсам "Францыск Георгiй Скарына". Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з калодкай сямiвугольнай формы, у нiжняй частцы якой размешчаны знак "сiгнет". Калодка абцягнута муаравай стужкай цёмна-фiялетавага колеру.
Ордэн вырабляецца з серабра з пазалотай.
Ордэн Дружбы народаў
Ордэн Дружбы народаў уяўляе сабой знак, выкананы ў форме пяцi- i дзесяцiканцовай зорак. Пяцiканцовая зорка, пакрытая чырвонай эмаллю i абрамленая па контуру выпуклымi кроплямi, накладаецца на дзесяцiканцовую дыяметрам 59 мм, якая ўтворана пяццю залацiстымi пiрамiдальнымi гранямi i пяццю залацiстымi пучкамi разыходных прамянёў.
У цэнтры ордэна размешчана накладная выява зямнога шара з пяццю кантынентамi, асобныя дэталi якога пакрыты сiняй эмаллю. Зямны шар аблямаваны абадком з выявай рукапацiсканняў. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка i плоскага кольца, да якога прымацаваны прамавугольны знак памерам 14 x 14 мм, што ўяўляе ў мiнiяцюры Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь, злучаецца з муаравай стужкай сiняга колеру шырынёй 44 мм.
Ордэн Дружбы народаў вырабляецца з серабра з пазалотай.
Ордэн Мацi
Ордэн Мацi ўяўляе сабой дзевяцiканцовую рэльефную зорку, якая ўпiсваецца ў круг дыяметрам 40 мм. У цэнтры - рэльефная выява жанчыны i дзiцяцi ў промнях сонца, абрамленая вянком з дубовага i лаўровага лiсця, у нiжняй частцы вянка - бела-блакiтны бант з эмалi. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай блакiтнага колеру з падоўжнай сiняй палоскай пасярэдзiне.
Ордэн вырабляецца з тампака з серабрэннем i пазалотай.
Медаль Героя Беларусi
Медаль Героя Беларусi ўяўляе сабой пяцiканцовую зорку з гладкiмi шматграннымi прамянямi на вонкавым баку, якая ўпiсваецца ў круг дыяметрам 33 мм. Адваротны бок медаля мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар медаля.
Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з калодкай прамавугольнай формы. Уздоўж асновы калодкi iдуць проразi, унутраная яе частка абцягнута муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай з правага краю.
Медаль i калодка да яго вырабляюцца з золата 585-й пробы, вагой 19 грамаў.
Медаль "За адвагу"
Медаль "За адвагу" мае форму круга дыяметрам 37 мм. На вонкавым баку медаля ў верхняй частцы адлюстраваны тры самалёты, нiжэй змешчаны ў два радкi надпiс "За адвагу", пад надпiсам адлюстраваны танк. Усе адлюстраваннi на медалi рэльефныя, надпiс уцiснуты, пакрыты чырвонай эмаллю. Адваротны бок медаля мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар медаля.
Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай блакiтнага колеру з дзвюма падоўжнымi палоскамi сiняга колеру па краях.
Медаль вырабляецца з серабра.
Медаль "За адзнаку ў воiнскай службе"
Медаль "За адзнаку ў воiнскай службе" мае форму круга дыяметрам 33 мм. На вонкавым баку медаля па кругу размешчаны надпiс "За адзнаку ў воiнскай службе", у нiжняй частцы - галiнкi дуба, у цэнтры - выява пяцiканцовай зоркi, на фоне якой адлюстраваны меч. Нiжнюю частку зоркi i мяча накрывае паўкругам стужка з чырвонай i зялёнай эмалi.
На адваротным баку медаля размешчана пяцiканцовая зорка ў выглядзе заглыбленых прамянёў, якiя сыходзяцца да цэнтра, у абрамленнi вянка з лаўровага лiсця.
Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай блакiтнага колеру з падоўжнай палоскай залацiстага колеру пасярэдзiне i па адной падоўжнай палосцы чырвонага колеру па краях.
Медаль вырабляецца з тампака з серабрэннем.
Медаль "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку"
Медаль "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку" мае форму круга дыяметрам 33 мм. На вонкавым баку медаля па кругу размешчаны надпiс "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку", у цэнтры на фоне мяча адлюстраваны трохвугольны шчыт, абрамлены лаўровымi галiнкамi, на шчыце - выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь.
У нiжняй частцы медаля пад лаўровымi галiнкамi i мячом з правага i левага бакоў адлюстравана стужка, якая ўецца. На адваротным баку медаля размешчана пяцiканцовая зорка ў выглядзе заглыбленых прамянёў, якiя сыходзяцца да цэнтра, у абрамленнi вянка з лаўровага лiсця.
Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай блакiтнага колеру з трыма падоўжнымi палоскамi чырвонага колеру пасярэдзiне.
Медаль вырабляецца з тампака з серабрэннем.
Медаль "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай гранiцы"
Медаль "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай гранiцы" мае форму круга дыяметрам 33 мм. На вонкавым баку медаля размешчана рэльефнае адлюстраванне пагранiчнiка i пагранiчнага слупа з Дзяржаўным гербам Рэспублiкi Беларусь, па кругу - надпiс "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай гранiцы".
На адваротным баку медаля размешчана пяцiканцовая зорка ў выглядзе заглыбленых прамянёў, якiя сыходзяцца да цэнтра, у абрамленнi вянка з лаўровага лiсця.
Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай зялёнага колеру з падоўжнай палоскай чырвонага колеру з правага боку. Па краях стужка акантавана вузкiмi чырвонымi палоскамi.
Медаль вырабляецца з тампака з серабрэннем.
Медаль "За працоўныя заслугi"
Медаль "За працоўныя заслугi" мае форму круга дыяметрам 33 мм. На вонкавым баку медаля размешчана рэльефная выява элементаў, якiя сiмвалiзуюць працу людзей, занятых у прамысловасцi, сельскай гаспадарцы, навуцы. На адваротным баку медаля размешчаны выявы шасцярнi i коласа.
Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай шэрага колеру з падоўжнай палоскай цёмна-шэрага колеру пасярэдзiне i па адной палосцы чырвонага колеру па краях.
Медаль вырабляецца з тампака з серабрэннем.
Медаль Францыска Скарыны
Медаль Францыска Скарыны мае форму круга дыяметрам 32 мм. На вонкавым баку медаля размешчаны рэльефная выява Францыска Скарыны i надпiс "Францыск Скарына". На адваротным баку медаля размешчаны знак "сiгнет".
Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з прамавугольнай калодкай. Уздоўж асновы калодкi iдуць проразi, унутраная яе частка пакрыта муаравай стужкай зялёнага колеру, пасярэдзiне стужкi - жоўтая паласа нацыянальнага арнаменту, стужка абрамлена пазалочанай нiткай.
Медаль вырабляецца з тампака.
Медаль "За бездакорную службу" I, II, III ступенi
Медаль "За бездакорную службу" мае форму круга дыяметрам 33 мм. На вонкавым баку размешчана рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, на якiм знаходзiцца надпiс "За бездакорную службу", у нiжняй частцы - вянок з дубовага i лаўровага лiсця, на стужцы вянка абазначаны ступенi медаля: I, II, III. На адваротным баку медаля размешчаны трохвугольны праменепадобны шчыт з зоркай.
Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай зялёнага колеру. Стужка пасярэдзiне мае чырвоныя палоскi, колькасць якiх адпавядае ступенi медаля.
Медаль I ступенi вырабляецца з тампака з пазалотай i каляровымi эмалямi, II ступенi - з тампака з серабрэннем i частковай пазалотай з каляровымi эмалямi, III ступенi - з тампака з серабрэннем i каляровымi эмалямi.
Агульнае апiсанне нагрудных знакаў, якiя ўручаюцца асобам, удастоеным ганаровых званняў (тры вiды)
Да першага вiду адносяцца знакi, якiя ўручаюцца асобам, удастоеным звання "народны":
"Народны пiсьменнiк Беларусi"
"Народны мастак Беларусi"
"Народны паэт Беларусi"
"Народны артыст Беларусi"
Знак уяўляе сабой роўнастароннi чатырохвугольнiк з авальнымi вугламi, якiя ўпiсваюцца ў круг дыяметрам 26 мм. У нiжняй яго частцы размешчаны вянок з дубовага i лаўровага лiсця. Плошча знака мае рэльефную насечку ў радыяльным накiрунку. У цэнтры знака - рэльефная выява аркуша з тэкстам, адпаведным званню. Адваротны бок знака мае гладкую паверхню.
Знак пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з калодкай шырынёй 20 мм i вышынёй разам з вушкам 18 мм. Калодка абцягнута муаравай стужкай зялёнага колеру для першага вiду знакаў, чырвонага - для другога i блакiтнага - для трэцяга вiду знакаў. У нiжняй частцы калодкi размешчаны надпiс "Рэспублiка Беларусь". Калодка ўнiфiкаваная для трох вiдаў знакаў.
Знак вырабляецца з тампака з пазалотай.
Да другога вiду адносяцца знакi, якiя ўручаюцца асобам, удастоеным звання "заслужаны":
"Заслужаны настаўнiк Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны ўрач Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны работнiк прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны лесавод Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны будаўнiк Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны архiтэктар Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны работнiк транспарту Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны сувязiст Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны работнiк аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны эканамiст Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны юрыст Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны работнiк органаў унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны работнiк сферы абслугоўвання Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны работнiк сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны спецыялiст Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны работнiк фiзiчнай культуры i спорту Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны вынаходнiк Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны рацыяналiзатар Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны пагранiчнiк Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны супрацоўнiк органаў дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны штурман Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны пiлот Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны работнiк органаў пракуратуры Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны мытнiк Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны геолаг Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны ратавальнiк Рэспублiкi Беларусь"
Знак мае форму круга дыяметрам 24 мм, якi ўяўляе сабой вянок з лаўровага i дубовага лiсця. У цэнтры знака размешчана накладка з рэльефнай выявай аркуша з тэкстам, адпаведным званню. Адваротны бок знака мае гладкую паверхню.
Знак вырабляецца з тампака з пазалотай.
Да трэцяга вiду адносяцца знакi, якiя ўручаюцца асобам, удастоеным звання "заслужаны" ў галiне спорту:
"Заслужаны трэнер Рэспублiкi Беларусь"
"Заслужаны майстар спорту Рэспублiкi Беларусь"
Знак "Заслужаны трэнер Рэспублiкi Беларусь" уяўляе сабой чатырохвугольнiк шырынёй 20 мм, вышынёй разам з вушкам 30 мм. Яго нiжняя частка мае авальную форму, верхнiя вуглы ўсечаны. Сiлуэт знака нагадвае бегавую дарожку стадыёна, у верхняй частцы размешчаны лiтары "ЗТ", у нiжняй - галiнкi дуба i лаўра, у цэнтры знака - накладка з рэльефнай выявай факела, па авалу бегавой дарожкi - надпiс "Заслужаны трэнер". Адваротны бок знака мае гладкую паверхню.
Знак вырабляецца з тампака з пазалотай, накладка - з серабра.
Знак "Заслужаны майстар спорту Рэспублiкi Беларусь" мае форму чатырохвугольнiка шырынёй 20 мм, вышынёй разам з вушкам 29 мм. Яго нiжняя частка мае авальную форму. Сiлуэт знака нагадвае бегавую дарожку стадыёна, у верхняй яго частцы па гарызанталi размешчана рэльефная выява вянка з лаўровага лiсця, пасярэдзiне - лiтары "ЗМС", у цэнтры знака размешчана накладка з рэльефнай выявай факела, па авалу бегавой дарожкi - надпiс "Заслужаны майстар спорту". Адваротны бок знака мае гладкую паверхню.
Знак вырабляецца з тампака з серабрэннем, накладка - з тампака з пазалотай.
Право Беларуси 2009 карта новых документов |