Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Закон Республики Беларусь от 09.07.1999 N 282-З "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 15 чэрвеня 1999 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 чэрвеня 1999 года


Гэты Закон вызначае асноўныя прынцыпы дзяржаўнага рэгулявання i падтрымкi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) як неад'емнай часткi нацыянальнай культуры i гiсторыi беларускага народа, садзейнiчае захаванню традыцый i гарманiчнаму развiццю грамадства.


Глава 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


Артыкул 1. Асноўныя паняццi


Для мэт гэтага Закона выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя паняццi:

народнае мастацтва (народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва) - галiна традыцыйнай народнай культуры, звязаная са стварэннем па-мастацку аформленых прадметаў побыту з выкарыстаннем мясцовых прыродных матэрыялаў;

народныя промыслы (рамёствы) - вытворчасць прадметаў дэкаратыўнага i утылiтарнага прызначэння, гiстарычна сфармiраваная ў пэўнай мясцовасцi i непарыўна звязаная з самабытнымi мастацкiмi i рамеснiцкiмi традыцыямi гэтай мясцовасцi;

прадпрыемства народных промыслаў (рамёстваў) - камерцыйная арганiзацыя любой формы ўласнасцi i арганiзацыйна-прававой формы, якая займаецца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) на аснове выкарыстання традыцыйных мастацка-тэхнiчных прыёмаў па апрацоўцы натуральных матэрыялаў;

вырабы народных промыслаў (рамёстваў) - прадметы дэкаратыўнага i утылiтарнага прызначэння, створаныя ў адпаведнасцi з традыцыямi народных промыслаў (рамёстваў) з выкарыстаннем натуральных матэрыялаў i ручной працы;

народны майстар у галiне народнага мастацтва (народны майстар) - фiзiчная асоба (носьбiт аўтэнтычнай традыцыi ў народным мастацтве), якая творча займаецца стварэннем вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), што характарызуюцца арганiчным увасабленнем калектыўнага мастацкага вопыту народа, выразнай этнiчнай самабытнасцю i ўяўляюць мастацкую каштоўнасць для сучаснай нацыянальнай культуры;

майстар народных промыслаў (рамёстваў) - фiзiчная асоба, якая займаецца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), працуе iндывiдуальна або з'яўляецца штатным работнiкам прадпрыемства народных промыслаў (рамёстваў).


Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) i яго задачы


Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) складаецца з гэтага Закона, iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь (дэкрэтаў, указаў i распараджэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, законаў Рэспублiкi Беларусь, пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь), а таксама з нарматыўных актаў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых i распарадчых органаў, якiя выдадзены ў межах iх кампетэнцыi i ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства.

Задачамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) з'яўляюцца:

рэгуляванне адносiн у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) з мэтай iх зберажэння, адраджэння i развiцця;

вызначэнне прынцыпаў дзяржаўнай палiтыкi ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў);

стварэнне гарантый дзяржаўнай падтрымкi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў);

забеспячэнне i абарона права грамадзян на творчую дзейнасць у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў);

вызначэнне правоў, абавязкаў i адказнасцi фiзiчных i юрыдычных асоб у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).


Артыкул 3. Дзяржаўная палiтыка ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)


Дзяржаўная палiтыка ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) у Рэспублiцы Беларусь грунтуецца на прынцыпах:

спалучэння нацыянальных дзяржаўных i грамадскiх iнтарэсаў i правоў асобы ў гэтай галiне;

забеспячэння прававой i сацыяльнай абароненасцi грамадзян, якiя займаюцца народным мастацтвам, народнымi промысламi (рамёствамi);

гарантавання свабоды творчасцi ў гэтай галiне;

забеспячэння роўнасцi правоў i магчымасцей грамадзян у стварэннi i выкарыстаннi вырабаў народных промыслаў (рамёстваў);

развiцця сiстэмы пераемнасцi традыцый, навучання, накiраванай на далучэнне да каштоўнасцей народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).

Дзяржаўная палiтыка ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) забяспечваецца шляхам:

ажыццяўлення бюджэтнага фiнансавання народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) дзяржаўных юрыдычных асоб;

распрацоўкi i рэалiзацыi спецыяльных дзяржаўных праграм у гэтай галiне;

садзейнiчання развiццю матэрыяльнай базы для дзейнасцi народных майстроў, прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў), а таксама развiццю дабрачыннасцi i мецэнацтва ў гэтай галiне;

прадастаўлення iншых гарантый дзяржавы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 4. Дзяржаўныя праграмы падтрымкi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)


Дзяржаўная падтрымка народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з рэспублiканскай праграмай дзяржаўнай падтрымкi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), якая зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, за кошт сродкаў Дзяржаўнага фонду падтрымкi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Рэспублiкi Беларусь, а таксама шляхам фiнансавання з iншых крынiц, вызначаных у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы зацвярджаюць мясцовыя праграмы развiцця i падтрымкi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).


Артыкул 5. Дзяржаўны фонд падтрымкi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Рэспублiкi Беларусь


Дзяржаўны фонд падтрымкi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Рэспублiкi Беларусь ствараецца ў мэтах аб'яднання сродкаў, якiя паступаюць на фiнансаванне мерапрыемстваў, звязаных з рэалiзацыяй праграм, накiраваных на развiццё i падтрымку народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).

Крынiцамi фiнансавання Дзяржаўнага фонду падтрымкi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца:

дабрачынныя паступленнi ад камерцыйных i некамерцыйных арганiзацый, а таксама ад грамадзян;

прыбыткi ад правядзення аўкцыёнаў, выставак;

паступленнi ад продажу каштоўных папер, якiя выпускаюцца гэтым фондам;

iншыя крынiцы, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.

Размеркаванне сродкаў Дзяржаўнага фонду падтрымкi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з палажэннем аб гэтым фондзе, якое зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.


Глава 2. ПРАВЫ ГРАМАДЗЯН У ГАЛIНЕ НАРОДНАГА МАСТАЦТВА, НАРОДНЫХ ПРОМЫСЛАЎ (РАМЁСТВАЎ)


Артыкул 6. Правы грамадзян на дзейнасць у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)


Кожны грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь мае права на творчую дзейнасць у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) у адпаведнасцi са сваiмi схiльнасцямi i здольнасцямi.

Права грамадзянiна займацца творчай дзейнасцю ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) можа ажыццяўляцца як на прафесiйнай, так i непрафесiйнай (аматарскай) аснове.

Творчыя работнiкi ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), якiя працуюць на прафесiйнай або непрафесiйнай (аматарскай) аснове, роўныя ў адносiнах да аўтарскага права. Яны маюць права на абарону сваёй дзейнасцi ў гэтай галiне, ахову сакрэтаў майстэрства i на iншую падтрымку дзяржавы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб аўтарскiм праве i сумежных правах, а таксама свабодна распараджацца вынiкамi сваёй працы.


Артыкул 7. Права грамадзян на ўтварэнне грамадскiх аб'яднанняў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)


Грамадзяне, якiя працуюць у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), маюць права ўтвараць па сваёй iнiцыятыве творчыя саюзы, асацыяцыi, фонды, клубы, iншыя грамадскiя аб'яднаннi, што маюць на мэце стварэнне найбольш спрыяльных умоў для творчай дзейнасцi, развiцця, падтрымкi i папулярызацыi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).

Дзейнасць грамадскiх аб'яднанняў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) рэгулюецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб грамадскiх аб'яднаннях.


Артыкул 8. Права грамадзян на прадпрымальнiцкую дзейнасць у галiне народных промыслаў (рамёстваў)


Рэгiстрацыя i лiцэнзаванне прадпрымальнiцкай дзейнасцi, стварэнне камерцыйных арганiзацый у галiне вытворчасцi i (або) рэалiзацыi вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) ажыццяўляюцца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 9. Права грамадзян на вываз за межы Рэспублiкi Беларусь вынiкаў сваёй творчай дзейнасцi


Грамадзяне маюць права вывозiць за межы Рэспублiкi Беларусь з мэтай экспанавання, iншых форм публiчнага паказу, а таксама на продаж аўтарскiя ўзоры i вырабы народных промыслаў (рамёстваў) у парадку, якi вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Пры выездзе за межы Рэспублiкi Беларусь грамадзяне маюць права вывозiць створаныя iмi ўзоры i вырабы народных промыслаў (рамёстваў) у выпадках, колькасцi i парадку, якiя ўстанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Глава 3. НАРОДНЫ МАЙСТАР У ГАЛIНЕ НАРОДНАГА МАСТАЦТВА I ЯГО ПРАВЫ


Артыкул 10. Пасведчанне народнага майстра


Статус народнага майстра пацвярджаецца пасведчаннем устаноўленага ўзору, што выдаецца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб народным майстру, якое зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Пасведчанне народнага майстра выдаецца экспертнай камiсiяй, якая ствараецца i дзейнiчае ў парадку, што вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Органы дзяржаўнай улады могуць прадастаўляць асобам, якiя атрымалi пасведчанне народнага майстра, пэўныя гарантыi i льготы для больш плённага ажыццяўлення iх творчай дзейнасцi, садзейнiчаць вытворчасцi вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), перадачы iх майстэрства вучням.


Артыкул 11. Правы народнага майстра


Народны майстар мае права на:

абарону сваёй творчай задумы;

экспанаванне i iншыя формы публiчнага паказу вынiкаў сваёй дзейнасцi;

узнагароджанне за публiчнае выкарыстанне вынiкаў творчай дзейнасцi;

набыццё i нарыхтоўку неабходных вiдаў сыравiны i матэрыялаў;

арэнду памяшканняў для выкарыстання iх у якасцi творчых майстэрань у адпаведнасцi з заканадаўствам;

доступ да фондаў у сферы культуры;

забеспячэнне ўмоў для творчай дзейнасцi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi па ахове працы;

работу па працоўнаму дагавору, у тым лiку i за мяжой;

дзейнасць па выкладанню адпаведнага вiду мастацкага рамяства незалежна ад сваёй базавай адукацыi;

абарону свайго прафесiйнага гонару i годнасцi;

iншыя правы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 12. Падаткаабкладанне народных майстроў


Народныя майстры ў адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь цалкам або часткова вызваляюцца ад выплаты падаткаў.


Глава 4. ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАДТРЫМКА ПРАДПРЫЕМСТВАЎ НАРОДНЫХ ПРОМЫСЛАЎ (РАМЁСТВАЎ)


Артыкул 13. Прадпрыемствы народных промыслаў (рамёстваў)


У мэтах вытворчасцi, тыражавання i рэалiзацыi вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), якiя характарызуюцца нацыянальнай самабытнасцю i высокiм мастацкiм узроўнем, а таксама захавання i развiцця традыцыйных народных промыслаў (рамёстваў), задавальнення духоўна-эстэтычных патрэб грамадзян, удасканалення традыцыйных рамеснiцкiх тэхналогiй i iндывiдуальнага майстэрства народных майстроў у Рэспублiцы Беларусь ствараюцца i дзейнiчаюць прадпрыемствы народных промыслаў (рамёстваў).

Статус прадпрыемства народных промыслаў (рамёстваў) пацвярджаецца Атэстатам аб паходжаннi промыслу (рамяства), якi выдаецца экспертнай камiсiяй.


Артыкул 14. Дзяржаўная падтрымка прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў)


Прадпрыемствы народных промыслаў (рамёстваў) i iх асноўныя вытворчыя падраздзяленнi (цэхi, участкi, брыгады), занятыя выпускам вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), забяспечваюцца фiнансавай i iншымi вiдамi дзяржаўнай падтрымкi.

Дзяржаўная падтрымка прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў) ажыццяўляецца для забеспячэння магчымасцей выканання iмi iх вытворчых задач.

Аднясенне прадукцыi прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў) да вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) праводзiцца ў адпаведнасцi з рашэннем экспертнай камiсii i на падставе зацверджанага Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнага рэестра вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) з улiкам асартыменту, вiду рамёстваў, сыравiны, долi ручной i механiзаванай працы.


Артыкул 15. Асноўныя напрамкi дзяржаўнай падтрымкi прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў)


Дзяржаўная падтрымка прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў) ажыццяўляецца шляхам:

стварэння спрыяльных умоў для выкарыстання гэтымi прадпрыемствамi фiнансавых, матэрыяльна-тэхнiчных i iнфармацыйных рэсурсаў, а таксама навукова-тэхнiчных распрацовак i тэхналогiй;

садзейнiчання знешнеэканамiчнай i iншай звязанай з ёю дзейнасцi, уключаючы пашырэнне i развiццё гандлёвых, навукова-тэхнiчных, вытворчых i iнфармацыйных сувязей прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў) з аналагiчнымi прадпрыемствамi замежных краiн;

арганiзацыi падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў для гэтых прадпрыемстваў.


Артыкул 16. Вытворча-тэхналагiчная падтрымка прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў)


Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы распрацоўваюць i ажыццяўляюць комплекс мерапрыемстваў па садзейнiчанню ў забеспячэннi прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў) абсталяваннем i сучаснымi тэхналогiямi для падрыхтоўчых працэсаў i арганiзацыi вытворчасцi.

Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прадастаўляюць прадпрыемствам народных промыслаў (рамёстваў) магчымасць карыстацца на аснове дагавораў арэнды на льготных умовах будынкамi, абсталяваннем, вытворчымi i службовымi памяшканнямi, iншай маёмасцю, якая знаходзiцца ў дзяржаўнай уласнасцi.


Артыкул 17. Падаткаабкладанне прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў)


Прадпрыемствы народных промыслаў (рамёстваў) у адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь цалкам або часткова вызваляюцца ад выплаты падаткаў.


Артыкул 18. Падтрымка знешнеэканамiчнай дзейнасцi прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў)


Органы дзяржаўнай улады садзейнiчаюць удзелу прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў) у рэалiзацыi праграм i праектаў у сферы знешнеэканамiчнай дзейнасцi i ў мiжнародных выстаўках i кiрмашах, заахвочваюць развiццё спецыялiзаванага гандлю вырабамi народных промыслаў (рамёстваў) у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 19. Захаванне профiлю прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў)


Прадпрыемства народных промыслаў (рамёстваў) захоўвае свой профiль незалежна ад змены яго ўласнiка, а таксама пры правядзеннi санацыi такога прадпрыемства.


Глава 5. НАВУЧАННЕ ТРАДЫЦЫЙНЫМ НАРОДНЫМ ПРОМЫСЛАМ (РАМЁСТВАМ), ПАДРЫХТОЎКА КАДРАЎ, НАВУКОВЫЯ ДАСЛЕДАВАННI


Артыкул 20. Навучанне традыцыйным народным промыслам (рамёствам)


Навучанне традыцыйным народным промыслам (рамёствам) ажыццяўляецца шляхам:

перадачы народнымi майстрамi свайго вопыту работы i авалодання iх вопытам з мэтай забеспячэння аўтэнтычнасцi традыцый;

атрымання прафесiйна-тэхнiчнай (прафесiйнай) адукацыi, у тым лiку ў адпаведных навучальных установах, на прадпрыемствах народных промыслаў (рамёстваў) i ў народных майстроў;

атрымання вышэйшай адукацыi ў спецыялiзаваных навучальных установах;

набыцця навыкаў у галiне традыцыйных народных промыслаў (рамёстваў) самастойна, у тым лiку ў дамах рамёстваў, студыях, клубах, гуртках;

падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў;

знаёмства з традыцыйнымi народнымi промысламi (рамёствамi), са спосабамi вытворчасцi асобных вiдаў вырабаў, з мастацкiмi прыёмамi народных промыслаў (рамёстваў) у дашкольных, агульнаадукацыйных установах, а таксама ва ўстановах пазашкольнага эстэтычнага i мастацкага навучання i выхавання.

Навучанне традыцыйным народным промыслам (рамёствам) фiнансуецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 21. Навуковыя даследаваннi ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)


Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi вызначае прыярытэтныя напрамкi навуковых даследаванняў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) i ажыццяўляе агульнае кiраванне iмi.

У правядзеннi навуковых даследаванняў па праблемах народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) прымаюць удзел спецыялiсты ў галiне культуры, а таксама iншыя спецыялiсты, удзел якiх неабходны для правядзення гэтых даследаванняў.

У мэтах даследавання народнага мастацтва, тэхналогiй народных промыслаў (рамёстваў) i забеспячэння навучальнага працэсу ў спецыялiзаваных навучальных установах i iншых установах культуры Рэспублiкi Беларусь могуць стварацца навукова-даследчыя лабараторыi.


Глава 6. ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НАРОДНАГА МАСТАЦТВА I РАСПАЎСЮДЖВАННЕ ВЫРАБАЎ НАРОДНЫХ ПРОМЫСЛАЎ (РАМЁСТВАЎ)


Артыкул 22. Папулярызацыя народнага мастацтва i распаўсюджванне вырабаў народных промыслаў (рамёстваў)


органы дзяржаўнага кiравання культурай, прадпрыемствы народных промыслаў (рамёстваў) i грамадскiя аб'яднаннi ў галiне народных промыслаў (рамёстваў) сумесна з зацiкаўленымi садзейнiчаюць папулярызацыi народнага мастацтва i распаўсюджванню вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) з дапамогай сродкаў масавай iнфармацыi, праз рэкламна-выдавецкую дзейнасць, шляхам правядзення выставак, кiрмашоў, аўкцыёнаў, дэманстрацыi вырабаў, адкрыцця спецыялiзаваных магазiнаў, устанаўлення нацыянальных прэмiй i дыпломаў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), а таксама iншымi спосабамi, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 23. Нацыянальныя выстаўкi твораў народнага мастацтва i вырабаў народных промыслаў (рамёстваў)


У мэтах стымулявання развiцця народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), папулярызацыi гэтай галiны рэгулярна праводзяцца нацыянальныя выстаўкi твораў народнага мастацтва i вырабаў народных промыслаў (рамёстваў).


Артыкул 24. Музеi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)


У мэтах збiрання, захоўвання i экспанавання найбольш каштоўных твораў народнага мастацтва, вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), а таксама захавання спадчыны народнага мастацтва Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь ствараецца Нацыянальны музей народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).

Для прапаганды традыцый беларускага народнага мастацтва, далучэння да народных промыслаў (рамёстваў) новых пакаленняў, вывучэння традыцый рамеснiцкiх i саматужных тэхналогiй Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь ствараюцца спецыялiзаваныя музеi па вiдах беларускага народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).

Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь у мэтах захавання спадчыны асобных выдатных народных майстроў, стварэння магчымасцi для азнаямлення з iх творчасцю ствараюцца музеi-майстэрнi, дамы-музеi.

Прадпрыемствы народных промыслаў (рамёстваў) у мэтах адлюстравання гiсторыi развiцця адпаведнага промыслу, захавання яго мастацкiх каштоўнасцей ствараюць музеi гэтых прадпрыемстваў (асартыментныя кабiнеты).


Артыкул 25. Спецыялiзаваныя магазiны па рознiчнаму продажу вырабаў народных промыслаў (рамёстваў)


Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць стварэнню сеткi спецыялiзаваных магазiнаў па рознiчнаму продажу вырабаў народных промыслаў (рамёстваў).


Артыкул 26. Дэманстрацыя твораў народнага мастацтва i ўзораў вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) у памяшканнях дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой


Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць распаўсюджванню дасягненняў народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Рэспублiкi Беларусь за мяжой. З гэтай мэтай у памяшканнях дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой дэманструюцца творы народнага мастацтва i ўзоры вырабаў народных промыслаў (рамёстваў).


Артыкул 27. Прэмii, дыпломы i стыпендыi ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)


У мэтах стымулявання развiцця народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), iх навуковых даследаванняў, падтрымкi самабытных традыцый, а таксама вядучых народных майстроў, майстроў народных промыслаў (рамёстваў), творчай моладзi, якая працуе ў гэтай галiне культуры, дзяржаўныя органы ўстанаўлiваюць спецыяльныя прэмii, дыпломы i стыпендыi.


Артыкул 28. Нацыянальны банк даных у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)


Нацыянальны банк даных у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) ствараецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь на машынных i iншых носьбiтах у мэтах забеспячэння ўсiх зацiкаўленых адпаведнай iнфармацыяй. Нацыянальны банк даных у гэтай галiне ўяўляе сабой адзiную аўтаматызаваную iнфармацыйную сiстэму.

Парадак стварэння, захавання i карыстання iнфармацыйнай базай названага банка даных вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Карыстальнiкi могуць атрымлiваць iнфармацыю на машынных i iншых носьбiтах, у выглядзе раздруковак цi палiграфiчна аформленых матэрыялаў.


Артыкул 29. Фонды дакументацыi (архiвы) па народнаму мастацтву, народных промыслах (рамёствах)


Фондам дакументацыi (архiвам) па народнаму мастацтву, народных промыслах (рамёствах), калi яны маюць гiстарычна-культурную значнасць, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь надаецца статус гiстарычна-культурнай каштоўнасцi. Арганiзацыi i ўстановы, якiм належаць гэтыя фонды дакументацыi (архiвы), забяспечваюць магчымасць доступу для карыстання iмi ў навуковых i творчых мэтах.


Глава 7. КУЛЬТУРНЫ АБМЕН I МIЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗI


Артыкул 30. Культурны абмен i мiжнародныя сувязi Рэспублiкi Беларусь з замежнымi краiнамi ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)


Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць пашырэнню кола суб'ектаў мiжнародных сувязей у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), заахвочваюць самастойны непасрэдны ўдзел у культурным абмене народных майстроў, прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў) Рэспублiкi Беларусь з аналагiчнымi прадпрыемствамi замежных краiн.


Артыкул 31. Мiжнародныя дагаворы ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)


Нормы ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), што змяшчаюцца ў мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь, якiя ўступiлi ў сiлу, з'яўляюцца часткай заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, падлягаюць непасрэднаму прымяненню на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, акрамя выпадкаў, калi з мiжнароднага дагавора вынiкае, што для прымянення такiх норм патрабуецца выданне ўнутрыдзяржаўнага акта, i маюць сiлу таго прававога акта, якiм выяўлена згода Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе адпаведнага мiжнароднага дагавора.


Артыкул 32. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь твораў народнага мастацтва, якiя маюць гiстарычнае, мастацкае, навуковае цi iншае культурнае значэнне


Рашэнне аб дазволе на часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь твораў народнага мастацтва прымаецца спецыяльна ўпаўнаважанымi дзяржаўнымi органамi, да кампетэнцыi якiх адносяцца пытаннi аб вывазе i ўвозе культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь твораў народнага мастацтва, якiя маюць гiстарычнае, мастацкае, навуковае цi iншае культурнае значэнне, а таксама ўзяты дзяржавай пад ахову ў якасцi гiстарычна-культурных каштоўнасцей, дапускаецца для:

арганiзацыi выставак;

ажыццяўлення рэстаўрацыйных работ i навуковых даследаванняў;

правядзення тэатральнай, канцэртнай i iншай артыстычнай дзейнасцi.

Дзеянне гэтага артыкула не распаўсюджваецца на сучасныя сувенiрныя вырабы народных промыслаў (рамёстваў) серыйнай i масавай вытворчасцi, якiя ствараюцца прадпрыемствамi народных промыслаў (рамёстваў) або грамадзянамi.


Глава 8. АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ЗАКАНАДАЎСТВА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АБ НАРОДНЫМ МАСТАЦТВЕ, НАРОДНЫХ ПРОМЫСЛАХ (РАМЁСТВАХ)


Артыкул 33. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах)


За парушэнне палажэнняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) вiнаватыя нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Глава 9. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI


Артыкул 34. Уступленне ў сiлу гэтага Закона


Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго апублiкавання.


Артыкул 35. Прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам


Да прывядзення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам яно прымяняецца ў той частцы, у якой не супярэчыць гэтаму Закону, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн забяспечыць прывядзенне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам, а таксама прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi яго палажэнняў.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА


Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner