Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 18.01.1999 "Аб Цэнтры (Доме) рамёстваў"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Мiнiстр культуры
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 А.У.Сасноўскi
                                                 18.01.2000

1. Агульная частка


Цэнтр (Дом) рамёстваў (далей - Цэнтр рамёстваў) з'яўляецца дзяржаўнай культурна-асветнай установай, дзейнасць якой накiравана на захаванне, зберажэнне i прапаганду лепшых здабыткаў народных рамёстваў.

Цэнтр рамёстваў выконвае культурна-асветныя, навучальна-вытворчыя, кансультацыйна-метадычныя, камерцыйныя функцыi.

Цэнтр рамёстваў утвараецца рашэннем абласнога (раённага, гарадскога) выканаўчага камiтэта па прапановах адпаведных органаў кiравання культурай, грамадскiх арганiзацый i творчых саюзаў i падпарадкоўваецца выканаўчаму камiтэту.

У сваёй дзейнасцi Цэнтр рамёстваў кiруецца дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, агульнымi прынцыпамi дзейнасцi культурна-асветных устаноў, сваiм статутам, распрацаваным у адпаведнасцi з гэтым Палажэннем.

Цэнтр рамёстваў ажыццяўляе сваю дзейнасць у цесным узаемадзеяннi з дзяржаўнымi i грамадскiмi арганiзацыямi, творчымi саюзамi, навучальнымi ўстановамi i iншымi дзяржаўнымi i недзяржаўнымi структурамi, якiя садзейнiчаюць развiццю народнага мастацтва, мастацкiх рамёстваў i промыслаў.

Кантроль за дзейнасцю Цэнтра рамёстваў, аказанне дапамогi ў арганiзацыi работы, паляпшэннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ажыццяўляюць выканаўчыя i распарадчыя органы.


2. Мэты i задачы


Цэнтр рамёстваў ставiць сваiмi асноўнымi мэтамi:

падтрымку i стварэнне ўмоў для натуральнага iснавання i аднаўлення нацыянальных рамеснiцкiх традыцый у iх нацыянальна-самабытных формах, пошук i раскрыццё ўнiкальных талентаў;

выхаванне нацыянальна свядомага грамадзянiна на аснове лепшых традыцый народнай мастацкай творчасцi;

далучэнне да традыцыйнага народнага мастацтва шырокiх колаў насельнiцтва i асаблiва моладзi;

квалiфiкаванае збiранне, надзейнае захаванне, класiфiкацыю i сiстэматызацыю традыцыйных рамёстваў;

адраджэнне традыцыйных унiкальных тэхналогiй, вытворчасць вырабаў паводле старадаўнiх мясцовых узораў i распрацоўку новых тэхналогiй;

захаванне ўнiкальнага асяроддзя натуральнага iснавання рамёстваў;

прапаганду i распаўсюджванне лепшых узораў беларускiх рамёстваў.

Для рэалiзацыi гэтых мэтаў Цэнтр рамёстваў:

праводзiць даследчую працу па выяўленню мясцовых i рэгiянальных асаблiвасцяў традыцыйных рамёстваў, супрацоўнiчае з навучальнымi i навуковымi ўстановамi, асобнымi спецыялiстамi ў галiне традыцыйнай мастацкай культуры, прымае ўдзел у навукова-даследчай рабоце мясцовых метадычных службаў;

наладжвае экспедыцыi, канферэнцыi, праводзiць збор i музеефiкацыю найбольш каштоўных мастацкiх рамёстваў;

праводзiць аналiз сучаснага стану i працэсаў развiцця традыцыйных мастацкiх рамёстваў рэгiёна;

стварае i забяспечвае працу творчых майстэрань па ўсiх вiдах рамёстваў (ганчарства, кавальства, ткацтва, разьбярства, саломапляценне, вышыўка, выцiнанка i iншыя вiды рамёстваў, распаўсюджаныя ў рэгiёне);

наладжвае працу навукова-даследчых лабараторый па адраджэнню старажытных саматужных тэхналогiй;

арганiзуе семiнары, платныя курсы i гурткi на базе майстэрань i непасрэдна ў майстроў па месцы iх пражывання;

надае асаблiвую ўвагу ўсталяванню трывалых сувязяў з мясцовымi майстрамi народнай творчасцi, аказвае iм арганiзацыйную i метадычную дапамогу, садзейнiчае ў пытаннях набыцця матэрыялаў i прылад працы i атрымання на льготных умовах зямельных участкаў для будаўнiцтва творчых майстэрань i вырошчвання сыравiны;

арганiзуе выставы, выставы-продажы, кiрмашы, аўкцыёны, святы народнага мастацтва i асобных яго вiдаў;

садзейнiчае майстрам у атрыманнi заказаў на пэўныя вырабы, продажы твораў майстроў праз гандлёвыя прадпрыемствы i прадпрыемствы кааператыўнага гандлю, крамы, салоны, кiёскi;

набывае вырабы майстроў для выстаў, экспазiцый музейных i навуковых фондаў;

арганiзуе экскурсii i сустрэчы з майстрамi;

распрацоўвае турыстычныя маршруты, прысвечаныя знакамiтым землякам, асветнiкам, майстрам;

супрацоўнiчае з прэсай, радыё, тэлебачаннем, iншымi электроннымi сродкамi масавай iнфармацыi;

ажыццяўляе выдавецкую дзейнасць па праблемах народнага мастацтва;

спрыяе выпуску вучэбных, навуковых, рэгiянальных i папулярных выданняў, iнфармацыйных бюлетэняў, календароў, афiш, буклетаў;

вядзе супрацоўнiцтва з замежнымi i мiжнароднымi арганiзацыямi i аб'яднаннямi.


3. Правы Цэнтра рамёстваў


Цэнтр рамёстваў мае права:

самастойнасцi ў ажыццяўленнi сваёй творчай i гаспадарчай дзейнасцi, сацыяльнага развiцця калектыву ў межах творчых i гаспадарчых рэсурсаў i задач, прадугледжаных статутам;

дзеля ажыццяўлення сваiх задач самастойна планаваць сваю дзейнасць i фармiраваць творча-вытворчую праграму згодна з дагаворамi i заяўкамi ад арганiзацый культуры i iншых арганiзацый;

адкрываць рахункi ў банках для захоўвання грашовых сродкаў i ажыццяўлення ўсiх разлiковых, крэдытных i iншых аперацый;

ствараць фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi з правам адкрыцця адпаведных рахункаў i зацвярджаць палажэннi аб iх;

заключаць дагаворы з дзяржаўнымi i iншымi арганiзацыямi;

займацца прадпрымальнiцкай дзейнасцю, не забароненай заканадаўствам, для выканання сваiх мэтаў i задач;

займацца рэкламна-выдавецкай i iнфармацыйнай дзейнасцю.


4. Абавязкi Цэнтра рамёстваў


Цэнтр рамёстваў абавязаны:

ажыццяўляць дзейнасць у адпаведнасцi са статутам;

своечасова прадстаўляць справаздачы, баланс i iншыя матэрыялы заснавальнiку, дзяржаўным службам кантролю i статыстыкi;

штогод арганiзоўваць справаздачныя выставы з прадстаўленнем усiх напрамкаў дзейнасцi;

забяспечваць выкананне дагаворных, крэдытных, разлiковых i падатковых абавязацельстваў.


5. Кiраванне Цэнтрам рамёстваў


Кiраванне Цэнтрам рамёстваў ажыццяўляецца на аснове спалучэння адмiнiстрацыйнага кiравання i самакiравання.

Цэнтр рамёстваў узначальвае дырэктар, якi назначаецца на пасаду i звальняецца з пасады загадам адпаведнага органа кiравання культурай па ўзгадненнi з мясцовым выканаўчым камiтэтам.

Дырэктар:

забяспечвае выкананне ўсiх задач, ускладзеных на Цэнтр рамёстваў;

арганiзуе работу Цэнтра рамёстваў на аснове перспектыўных i бягучых планаў з прыцягненнем актыва творчай iнтэлiгенцыi, краязнаўцаў, вядучых майстроў, прадстаўнiкоў грамадскiх арганiзацый;

прымае на работу спецыялiстаў i тэхнiчных работнiкаў, распрацоўвае i зацвярджае штатны расклад у межах фонду аплаты працы, вызначае памеры прэмiй i надбавак. Штаты Цэнтра рамёстваў зацвярджаюцца ў адпаведнасцi з дзеючымi тыпавымi штатамi культурна-асветных устаноў;

зацвярджае службовыя iнструкцыi для ўсiх штатных работнiкаў Цэнтра рамёстваў, накiроўвае i кантралюе iх выкананне, нясе адказнасць за выкарыстанне фiнансавых сродкаў, ахову маёмасцi, адказвае за выкананне правiлаў тэхнiкi бяспекi i пажарнай бяспекi, набывае матэрыяльныя каштоўнасцi, адказвае за iх захаванне i правiльнасць эксплуатацыi;

прадстаўляе Цэнтр рамёстваў у iншых арганiзацыях, заключае дагаворы, дае даручэннi, адкрывае разлiковы i iншыя рахункi, выдае загады.

Пры Цэнтры рамёстваў могуць iснаваць творча-вытворчыя падраздзяленнi i грамадскiя аб'яднаннi (цэхi, майстэрнi, гурткi, выставачная зала, салон па продажу мастацкiх вырабаў, iнфармацыйны цэнтр, навукова-даследчая лабараторыя, бiблiятэка, кiна-, фота-, фона-, вiдэаархiў i iншыя падраздзяленнi, якiя адпавядаюць статутным мэтам i задачам).

Пры Цэнтры рамёстваў у парадку, вызначаным дырэктарам Цэнтра, могуць стварацца каардынацыйны савет, мастацкi савет, ацэначная (закупачная) камiсiя.

У мастацкi савет уваходзяць мастацтвазнаўцы, лепшыя майстры, iншыя кампетэнтныя асобы. Мастацкi савет вызначае творчыя накiрункi дзейнасцi, праводзiць мастацкую ацэнку твораў, выстаў, садзейнiчае павышэнню мастацкага ўзроўню творчасцi майстроў.

Каардынацыйны савет аб'ядноўвае прадстаўнiкоў грамадскiх арганiзацый, дзяржаўных устаноў, камерцыйных структур, прыватных асоб i iншых спецыялiстаў, зацiкаўленых у адраджэннi традыцыйных рамёстваў.

Ацэначная (закупачная) камiсiя пры Цэнтрах рамёстваў утвараецца для ацэнкi мастацкай i матэрыяльнай вартасцi вырабаў.


6. Планаванне i матэрыяльная база


Усе свае планы Цэнтр рамёстваў распрацоўвае самастойна з улiкам усiх напрамкаў дзейнасцi - творчай, даследчай, музейнай, навучальнай, культурна-асветнай, творча-гаспадарчай.

Справаздача перад вышэйстаячымi органамi культуры робiцца па форме адпаведнай статыстычнай справаздачы адзiн раз у год. Справаздача прадстаўляецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь.

Матэрыяльная база Цэнтра рамёстваў складаецца з будынкаў, памяшканняў, абсталявання, транспарту, грашовых сродкаў i iншай маёмасцi.

Узаемаадносiны з землеўладальнiкамi будуюцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, агульнымi прынцыпамi дзейнасцi культурна-асветных устаноў.


7. Фiнансава-гаспадарчая дзейнасць


Фiнансы Цэнтра рамёстваў складаюцца з бюджэтных асiгнаванняў, уласных i спонсарскiх сродкаў i iншых паступленняў.

Дадатковымi крынiцамi фiнансавання Цэнтра рамёстваў з'яўляюцца:

уклады заснавальнiкаў;

сродкi ад рэалiзацыi вырабаў уласнай вытворчасцi на выставах-продажах, аўкцыёнах, кiрмашах;

сродкi, атрыманыя ад арганiзацыi выставачнай, экскурсiйнай, лекцыйнай работы;

сродкi, атрыманыя ад выканання заказаў устаноў i прыватных асоб;

адлiчэннi дзяржаўных, грамадскiх арганiзацый, прадпрыемстваў i добраахвотныя ўзносы грамадзян.

Цэнтр рамёстваў можа атрымлiваць ва ўстаноўленым парадку ад банкаў i iншых фiнансавых устаноў рэспублiкi доўга- i кароткатэрмiновыя крэдыты.

Усе сродкi, якiя паступаюць з крынiц фiнансавання, залiчваюцца на рахунак Цэнтра.

Фармiраванне фондаў, фiнансавыя аперацыi i кантроль за фiнансава-гаспадарчай дзейнасцю здзяйсняюцца ва ўстаноўленым парадку ў адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi дакументамi.

Бухгалтарскi ўлiк i фiнансавыя аперацыi праводзiць цэнтралiзаваная бухгалтэрыя аддзела культуры выканаўчага камiтэта альбо бухгалтэрыя Цэнтра ў адпаведнасцi з распрацаваным гадавым каштарысам.

Далучэнне Цэнтра рамёстваў да асобнай групы па аплаце працы праводзiцца па паказчыках, устаноўленых для культурна-асветных устаноў.

Цэнтр рамёстваў карыстаецца льготамi па адлiчэнню падаткаў у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.


8. Прававы статус


Цэнтр рамёстваў з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс, разлiковы i iншыя рахункi ў банках, гербавую пячатку з поўнай назвай установы, вуглавыя штампы, фiрменныя бланкi.

Узаемаадносiны Цэнтра рамёстваў з iншымi дзяржаўнымi i недзяржаўнымi ўстановамi, грамадзянамi, будуюцца на дагаворнай аснове.


9. Спыненне дзейнасцi


Спыненне дзейнасцi Цэнтра рамёстваў ажыццяўляецца ў форме рэарганiзацыi цi лiквiдацыi ў адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам.

Пры рэарганiзацыi Цэнтра правы i абавязкi пераходзяць да правапераемнiка.

У выпадку рэарганiзацыi цi лiквiдацыi Цэнтра звальняемым работнiкам гарантуецца абарона iх правоў i iнтарэсаў у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.


Право Украины 2009 (Постановления)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner