Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 13.11.1998 N 592 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Мастацка-экспертным Савеце па манументальнаму мастацтву пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У мэтах далейшага ўдасканалення нарматыўнай базы ў галiне манументальнага мастацтва ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб Мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь.

2. Аддзелу музеяў i выставак (С.I.Маслоўскi) давесцi згаданае Палажэнне да ўсiх зацiкаўленых.


Мiнiстр А.У.САСНОЎСКI


                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               загад
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               13.11.1998 N 392

ПАЛАЖЭННЕ АБ МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ МАСТАЦТВУ ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


1. Мастацка-экспертны савет па манументальнаму мастацтву (далей - Савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам, створаным пры Мiнiстэрстве культуры.

2. Асноўнай задачай Савета з'яўляецца глыбокае i ўсебаковае абмеркаванне праблем развiцця манументальнага мастацтва ў дзяржаве, выпрацоўка практычных рэкамендацый i разгляд канкрэтных пытанняў, звязаных з праектаваннем помнiкаў, манументаў, мемарыяльных дошак i iншых твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца па рашэннях Урада Рэспублiкi Беларусь, а таксама мемарыяльных дошак i знакаў, што робяцца па рашэнню органаў мясцовай улады i кiравання, узгодненых з Мiнiстэрствам культуры.

3. Склад Савета зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры тэрмiнам на 2 гады. У яго ўваходзяць вядучыя дзеячы выяўленчага мастацтва, архiтэктары, мастацтвазнаўцы, спецыялiсты ў галiне манументальнай скульптуры, прадстаўнiкi дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый рэспублiкi. Прапановы кiраўнiцтву Мiнiстэрства культуры па складу Савета ўносяцца аддзелам музеяў i выставак.

4. Савет у сваей дзейнасцi кiруецца дзеючым заканадаўствам, дырэктыўнымi дакументамi па пытаннях манументальнага мастацтва, iснуючым парадкам праектавання, стварэння i прыемкi твораў манументальнага мастацтва, а таксама дадзеным Палажэннем.

5. Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у цесным кантакце з Беларускiм саюзам мастакоў i Беларускiм саюзам архiтэктараў, а таксама з iншымi профiльнымi грамадскiмi фармiраваннямi.

6. Савет:

разглядае i рэкамендуе да ажыццяўлення праекты помнiкаў i манументаў агульнадзяржаўнага значэння, якiя ствараюцца па рашэннях Урада Рэспублiкi Беларусь, эскiзы значных манументальна-дэкаратыўных твораў (вiтражоў, мазаiк з графiта), а таксама праекты дошак i знакаў, дэкаратыўных i партрэтных скульптур, якiя прызначаны для тыражавання;

аказвае дапамогу ў падборы аўтарскiх калектываў на праектаванне помнiкаў;

па прадстаўленню аддзела музеяў i выставак разглядае праграмныя заданнi i ўмовы конкурсаў на праектаванне помнiкаў i манументаў i дае свае заключэннi;

праводзiць кансультацыйную работу з аўтарамi ў працэсе праектавання i стварэння манументальных твораў;

дае заключэннi аб магчымасцях замены помнiкаў, якiя выкананы на недастаткова высокiм мастацкiм узроўнi альбо з недаўгавечных матэрыялаў;

разглядае памер аўтарскага ганарару ў адпаведнасцi з зацверджанымi стаўкамi аўтарскага ўзнагароджання;

мае права пасля стварэння твора манументальнага мастацтва разгледзець пытанне аб павелiчэннi сумы аўтарскага ўзнагароджання, зыходзячы з высокiх мастацкiх ягоных якасцяў.

7. Савет павiнен спрыяць стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню, дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх стыляў i сродкаў выяўлення.

8. Савет адхiляе альбо дае рэкамендацыi аб перапрацоўцы праектаў помнiкаў i манументаў цi iншых твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму i мастацкаму ўзроўню, а таксама калi яны выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння.

9. Пры разглядзе Саветам праектаў помнiкаў рэспублiканскага значэння для г.Мiнска, абласных цэнтраў краiны на пасяджэннях прысутнiчаюць адпаведныя прадстаўнiкi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама з правам рашаючага голасу.

10. У выпадку неабходнасцi члены Савета могуць быць камандзiраваны на месцы збудавання помнiкаў i манументаў за кошт зацiкаўленага боку. Заключэннi пры такiх выездах лiчацца правамоцнымi пры наяўнасцi ў складзе групы не менш 3-х членаў Савета з правам рашаючага голасу.

11. Па складу Савет мае няцотную колькасць членаў, але не болей 15 чалавек разам з яго старшыней.

12. Пасяджэннi Савета праводзяцца пад кiраўнiцтвам старшынi Савета, а ў яго адсутнасць - пад кiраўнiцтвам намеснiка старшынi.

13. На пасяджэннi Савета могуць запрашацца прадстаўнiкi мясцовых органаў улады i кiравання, творчых саюзаў, навуковых устаноў, навукоўцы i спецыялiсты, якiя ўдзельнiчаюць у пасяджэннях Савета з правам дарадчага голасу.

14. Пры Савеце можа стварацца камiсiя па экспертызе каштарысаў i рабочых чарцяжоў пастаментаў помнiкаў, манументаў i помнiкаў-бюстаў, якая прызначаецца загадам Мiнiстра культуры.

У склад камiсii ўваходзяць архiтэктары, iнжынеры-канструктары, спецыялiсты па каштарысах (эканамiсты), iншыя спецыялiсты. Камiсiя выдае заключэннi адносна адпаведнасцi разлiкаў па праектна-каштарыснай дакументацыi згодна з зацверджаным эскiзным праектам, а таксама па сумах, што прадугледжаны на стварэнне твораў манументальнага мастацтва.

15. Рашэннi Савета, а таксама рашэннi камiсii па экспертызе каштарысаў i рабочых чарцяжоў прымаюцца простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не меней 2/3 складу Савета (камiсii) i афармляюцца пратаколамi ў трох экземплярах, падпiсваюцца ўсiмi ўдзельнiкамi пасяджэння ў якасцi членаў Савета, яго старшыней i захоўваюцца ў аддзеле музеяў i выставак.

У выпадку нязгоды членаў Савета з прынятым рашэннем яны выкладаюць сваю асабiстую думку па разглядаемаму пытанню, якая фiксуецца ў пратаколе.

16. Рашэннi Савета i камiсii па экспертызе каштарысаў i рабочых чарцяжоў лiчацца сапраўднымi пасля зацвярджэння iх Мiнiстрам культуры.

17. Заказчыкi iнфармуюцца аб прынятых рашэннях Савета не пазней як праз 10 дзен пасля яго пасяджэння ў пiсьмовай форме, якое рыхтуе адказны сакратар Савета.

18. Прадстаўленне праектных матэрыялаў для разгляду, работу Савета, камiсii па экспертызе каштарысаў i рабочых чарцяжоў i кантроль за выкананнем рашэнняў Савета i камiсii арганiзуе аддзел музеяў i выставак у адпаведнасцi з Iнструкцыяй аб парадку праектавання, збудавання (стварэння) i прыемкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

19. Савет штогод прадстаўляе справаздачу аб сваей дзейнасцi кiраўнiцтву Мiнiстэрства культуры.

20. Члены Савета, якiя сiстэматычна не з'яўляюцца на пасяджэннi без уважлiвых прычын, выключаюцца са складу Савета па рашэнню Мiнiстэрства культуры.

21. Членам Савета (за выключэннем штатных супрацоўнiкаў Мiнiстэрства культуры i яго падведамасных арганiзацый i ўстаноў) пры ўдзеле ў рабоце Савета ажыццяўляецца аплата за кожную гадзiну работы ў памеры 0,1 мiнiмальнай заработнай платы. Расходы на гэтыя мэты ажыццяўляюцца за кошт сродкаў Фонду развiцця культуры i мастацтва Мiнiстэрства культуры.


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner