Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 02.11.1998 N 596 "Аб увядзеннi ў дзеянне Палажэння аб Рэспублiканскiм вочна-завочным конкурсе па матэматыцы i iнфарматыцы сярод вучняў сельскай мясцовасцi, гарадоў раённага i абласнога падпарадкавання"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У мэтах развiцця iнтарэсу вучняў сельскай мясцовасцi, гарадоў раённага i абласнога падпарадкавання да матэматыкi i iнфарматыкi, выяўлення таленавiтых дзяцей i больш ранняй работы з iмi ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць прапанаванае Галоўным упраўленнем агульнай сярэдняй адукацыi па ўзгадненню з Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэтам Палажэнне аб Рэспублiканскiм вочна-завочным конкурсе па матэматыцы i iнфарматыцы сярод вучняў сельскай мясцовасцi, гарадоў раённага i абласнога падпарадкавання Рэспублiкi Беларусь (прыкладаецца).

2. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў М.С.) да 15 лiстапада 1998 г. давесцi Палажэнне аб Рэспублiканскiм вочна-завочным конкурсе па матэматыцы i iнфарматыцы сярод вучняў сельскай мясцовасцi, гарадоў раённага i абласнога падпарадкавання да абласных упраўленняў адукацыi, садзейнiчаць яго рэалiзацыi.


Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ


УЗГОДНЕНА                                ЗАЦВЕРДЖАНА
Рэктар Беларускага                       Загад Мiнiстэрства адукацыi
дзяржаўнага унiверсiтэта                 Рэспублiкi Беларусь
А.У.Казулiн                              02.11.1998 N 596

ПАЛАЖЭННЕ АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ ВОЧНА-ЗАВОЧНЫМ КОНКУРСЕ ПА МАТЭМАТЫЦЫ I IНФАРМАТЫЦЫ СЯРОД ВУЧНЯЎ СЕЛЬСКАЙ МЯСЦОВАСЦI, ГАРАДОЎ РАЁННАГА I АБЛАСНОГА ПАДПАРАДКАВАННЯ


Рэспублiканскi вочна-завочны конкурс па матэматыцы i iнфарматыцы сярод вучняў сельскай мясцовасцi, гарадоў раённага i абласнога падпарадкавання праводзiцца штогод Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь сумесна з Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэтам.


I. ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ


1. Асноўнымi задачамi конкурсу з'яўляюцца:

- прывiццё iнтарэсу школьнiкам розных узростаў да матэматыкi i iнфарматыкi;

- прадастаўленне магчымасцi вучням сельскай мясцовасцi, гарадоў раённага i абласнога падпарадкавання на працягу ўсяго перыяду навучання ў школе, пастаяннага трэнiнгу па рашэнню разнастайных, займальных, пастаянна ўскладняючыхся задач, якiя садзейнiчаюць творчаму развiццю вучняў;

- вызначэнне дынамiкi авалодвання ведамi i атрымання вучнямi практычных навыкаў, iх магчымасцi да нестандартнага творчага мыслення;

- прадастаўленне сельскiм школьнiкам, праявiўшым здольнасцi да матэматыкi i iнфарматыкi, магчымасцi перыядычнага iнтэнсiўнага вочнага навучання пад кiраўнiцтвам вопытных педагогаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, вучоных рэспублiкi.


II. РАБОЧЫЯ ОРГАНЫ КОНКУРСУ


2. Арганiзацыю i правядзенне конкурсу забяспечвае арганiзацыйны камiтэт, у склад якога ўваходзяць работнiкi Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, Рэспублiканскай завочнай фiзiка-матэматычнай i хiмiчнай школы, Вылiчальна-аналiтычнага цэнтра Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, другiх навучальных устаноў.

3. Арганiзацыйны камiтэт штогод зацвярджае рабочую групу i журы конкурсу.


III. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ I ЯГО ЎДЗЕЛЬНIКI


4. Конкурс праводзiцца на працягу навучальнага года. У iм могуць прымаць удзел усе жадаючыя вучнi агульнаадукацыйных навучальных устаноў, пражываючыя ў сельскай мясцовасцi, гарадах раённага i абласнога падпарадкавання Рэспублiкi Беларусь. У конкурсе не ўдзельнiчаюць вучнi, якiя пражываюць у г.Мiнску, абласных цэнтрах, а таксама ў гарадах Баранавiчы, Бабруйск, Барысаў, Жлобiн, Жодзiна, Лiда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пiнск, Полацк, Рэчыца, Салiгорск, Светлагорск, Слуцк.

5. Вучнi 2 - 7-х класаў удзельнiчаюць у трох (чатырох) завочных этапах; пераможцы двух (трох) першых этапаў сярод вучняў 8 - 11-х класаў у колькасцi не больш 100 чалавек у красавiку (магчыма i лютым) запрашаюцца ў г.Мiнск на тыднёвыя зборы i для ўдзелу ў вочных этапах, астатнiя ўдзельнiчаюць у заключных, трэцiм (чацвёртым) завочных этапах.

6. Канкрэтны тэрмiн i ўмовы правядзення конкурсу арганiзацыйны камiтэт штогод даводзiць да абласных упраўленнняў адукацыi, кiраўнiкоў школ, настаўнiкаў i ўдзельнiкаў непасрэдна i праз сродкi масавай iнфармацыi.


IV. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНIКАЎ I ЎЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ I АКТЫЎНЫХ УДЗЕЛЬНIКАЎ


7. Прамежкавыя вынiкi конкурсу журы падводзiць па вынiках кожнага этапу. У залiк прымаецца сума балаў, набраных удзельнiкам на ўсiх этапах. Пераможцы, прызёры i актыўныя ўдзельнiкi конкурсу вызначаюцца па вынiках завочных i вочных этапаў:

- завочныя этапы: з 2-га па 7-ы клас - па 20 лепшых удзельнiкаў у кожнай паралелi; з 8-га па 11-ы клас - па 12;

- вочныя этапы (8 - 11-я класы) - па 9 прызавых месцаў у кожнай паралелi (3 першых, 3 другiх i 3 трэцiх).

Па рашэнню журы i аргкамiтэта конкурсу з улiкам колькасцi ўдзельнiкаў па класах i набраных iмi балаў колькасць пераможцаў i прызёраў у кожнай паралелi можа быць зменена ў межах iх агульнай колькасцi.

8. Пераможцы i прызёры вочных этапаў конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

9. Актыўным ўдзельнiкам завочных этапаў уручаюцца пахвальныя водгукi.

10. Пераможцам i прызёрам вочных, актыўным удзельнiкам завочных этапаў уручаюцца прызы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, рэктарата Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта. Магчыма заахвочванне лепшых удзельнiкаў конкурсу органамi адукацыi, фундатарамi.


V. ФIНАНСАВАННЕ КОНКУРСУ


11. Мiнiстэрства адукацыi бярэ на сябе наступныя выдаткi: аплата за распрацоўку заданняў, работу журы, правядзенне выкладчыкамi тыднёвых заняткаў, размяшчэнне, харчаванне, транспартнае, медыцынскае i культурнае абслугоўванне ўдзельнiкаў вочных этапаў, набыццё дыпломаў, прызоў для пераможцаў, выданне метадычных дапаможнiкаў, адпраўка i рэгiстрацыя заданняў i конкурсных работ вучняў, публiкацыя у газетах i часопiсах. Аб'ёмы грашовых сродкаў i артыкулы расходаў вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi штогод у адпаведнацi з нарматывамi. Каштарысы распрацоўваюцца Планава-эканамiчным упраўленнем Мiнiстэрства адукацыi.

12. Абласныя ўпраўленнi адукацыi фiнансуюць праезд ў г.Мiнск i назад да месца пражывання ўдзельнiкаў тыднёвых збораў i вочных этапаў конкурсу, забяспечваюць iх суправаджэнне педагагiчнымi работнiкамi, якiя камандзiруюцца за кошт сродкаў камандзiруючых арганiзацый.


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner