Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16.10.1998 N 1590 "Аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Устанавiць, што ў склад Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры ўваходзiць 12 чалавек. Гэты склад з'яўляецца пастаянным i дзейнiчае на ўвесь час працы Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры.

2. Зацвердзiць:

прыкладзены Статут Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры.

Абзац утратил силу. - Постановление Совмина от 25.09.2002 N 1314.

3. Утратил силу. - Постановление Совмина от 08.06.2001 N 862.

4. Ускласцi арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне работы Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры - на Мiнiстэрства культуры.


Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ


                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          Пастанова Савета Мiнiстраў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          16.10.1998 N 1590

СТАТУТ БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ ПА ПЫТАННЯХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ


Агульныя палажэннi


1. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры (далей - Навукова-метадычная рада) з'яўляецца навукова-метадычным органам па пытаннях улiку, аховы, зберажэння, аднаўлення, выкарыстання, памнажэння i вяртання гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.

2. Навукова-метадычная рада фармiруецца з прадстаўнiкоў мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, а таксама са спецыялiстаў, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне тэорыi i практыкi вывучэння, зберажэння, кансервацыi, рэстаўрацыi, выкарыстання i памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны, а таксама ў iншых сумежных напрамках.

У склад Навукова-метадычнай рады ўваходзяць намеснiк начальнiка ўпраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры, а таксама спецыялiст названага ўпраўлення - вучоны сакратар Навукова-метадычнай рады па пасадзе.

Старшынёй Навукова-метадычнай рады з'яўляецца начальнiк ўпраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры.

Колькасны i персанальны склад Навукова-метадычнай рады зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Мiнiстра культуры.

3. У сваёй дзейнасцi Навукова-метадычная рада кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Статутам.

4. Навукова-метадычная рада мае бланкi са сваiм найменнем.


Кампетэнцыя Навукова-метадычнай рады


5. Навукова-метадычная рада:

5.1. вырашае пытаннi:

надання (або адмаўлення ў наданнi) статуса гiсторыка-культурных каштоўнасцей нанава выяўленым, або нанава вывучаным матэрыяльным аб'ектам, прадметам, або нематэрыяльным праяўленням чалавечай творчасцi;

надання катэгорый каштоўнасцям;

5.2. выдае заключэннi па:

праектах перспектыўных праграм i гадавых планаў работ па рэстаўрацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

прапановах аб размеркаваннi бюджэтных сродкаў, якiя выдзяляюцца на ахову i аднаўленне гiсторыка-культурнай спадчыны, i сродкаў Фонду аховы, зберажэння i аднаўлення гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi;

квалiфiкацыi спецыялiстаў на прадмет выдачы iм сертыфiкатаў на права правядзення работ з гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi;

праектна-каштарыснай дакументацыi, якая датычыцца гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1" i "2";

кандыдатурах навуковых кiраўнiкоў на правядзенне работ з гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi катэгорыi "0";

iншых пытаннях, якiя выносяцца на разгляд Навукова-метадычнай рады Мiнiстрам культуры або начальнiкам ўпраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры;

5.3. выпрацоўвае прапановы па:

паляпшэнню ў Беларусi справы вывучэння, улiку, аховы, зберажэння, аднаўлення, памнажэння i вяртання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

памерах кампенсацыi за шкоду, прычыненую гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам iх аховы;

выплаце ўзнагароджанняў за выяўленне каштоўных у гiсторыка-культурных адносiнах матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў чалавечай творчасцi;

абмежаванню або поўнай забароне руху транспартных сродкаў на шляхах зносiн, якiя прылягаюць да гiсторыка-культурных каштоўнасцей.


Рэгламент работы Навукова-метадычнай рады


6. Работа Навукова-метадычнай рады праводзiцца ў адпаведнасцi з гадавымi планамi, якiя зацвярджаюцца дырэктарам дэпартамента па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры.

7. Пасяджэннi Навукова-метадычнай рады праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў месяц.

Пасяджэннi Навукова-метадычнай рады праводзiць старшыня, а ў яго адсутнасць - намеснiк старшынi Навукова-метадычнай рады.

Бягучая работа памiж пасяджэннямi Навукова-метадычнай рады ажыццяўляецца старшынёй i вучоным сакратаром.

8. Ход i вынiкi абмеркавання пытанняў на Навукова-метадычнай радзе фiксуюцца ў пратаколе. Пратакол афармляецца вучоным сакратаром Навукова-метадычнай рады ў тэрмiн да двух тыдняў з дня пасяджэння на падставе рукапiсных, стэнаграфiчных або магнiтафонных запiсаў, а таксама такiх дакументаў, як парадак дня, тэзiсы выступленняў, праекты пастаноў.

Пратаколы пасяджэнняў Навукова-метадычнай рады i выпiскi з iх друкуюцца на бланках вызначанага ўзору.

9. Старшыня мае права афiцыйна запрашаць для ўдзелу ў рабоце Навукова-метадычнай рады экспертаў (у тым лiку замежных грамадзян).

10. Навукова-метадычная рада правамоцна прымаць рашэннi пры наяўнасцi на пасяджэннi не менш за 8 членаў Навукова-метадычнай рады.

11. Рашэннi Навукова-метадычнай рады лiчацца прынятымi:

у дачыненнi да пытанняў, абумоўленых у падпункце 5.1 i абзацы чацвёртым падпункта 5.2 пункта 5 дадзенага Статута, калi за рашэнне прагаласавала не менш за 7 членаў Навукова-метадычнай рады;

ва ўсiх астатнiх выпадках - калi за рашэнне прагаласавала больш паловы прысутных на пасяджэннi членаў Навукова-метадычнай рады.

У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў памiж старшынёй i членамi Навукова-метадычнай рады пры абмеркаваннi i прыняццi рашэнняў па ўсiх пытаннях, за выключэннем абумоўленых у пункце 5.1 дадзенага Статута, старшыня Навукова-метадычнай рады праводзiць у жыццё сваё рашэнне i iнфармуе аб гэтым Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Члены Навукова-метадычнай рады таксама маюць права iнфармаваць Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб сваёй пазiцыi.

12. Старшыня Навукова-метадычнай рады штогод прадстаўляе ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь iнфармацыю аб праведзенай рабоце.


                                       ДАДАТАК
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       16.10.1998 N 1590

СКЛАД БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ ПА ПЫТАННЯХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРЫ КАМIТЭЦЕ ПА АХОВЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ


Утратил силу. - Постановление Совмина от 25.09.2002 N 1314.


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner