Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 03.06.1998 N 314 "Аб дапаўненнях i зменах, якiя ўносяцца ў Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе, зацверджанае загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28.06.1993 г. N 203"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з Канцэпцыяй i Праграмай рэформы агульнаадукацыйнай школы Рэспублiкi Беларусь i ў сувязi з ажыццяўленнем, пачынаючы з 1998 - 1999 навучальнага года, паслядоўнага пераводу агульнаадукацыйнай школы на новы змест адукацыi i 12-гадовы тэрмiн навучання ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць дапаўненнi i змены, якiя ўносяцца ў раздзелы II i III Прыкладнага палажэння аб агульнаадукацыйнай школе (дадаюцца):

2. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў М.С.):

2.1. У трохдзённы тэрмiн прадставiць зацверджаныя дапаўненнi i змены, якiя уносяцца ў раздзелы II i III Прыкладнага палажэння аб агульнаадукацыйнай школе, у Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь для дзяржаўнай рэгiстрацыi;

2.2. Да 1 лiпеня 1998 г. давесцi да ведама ўпраўлення i аддзелаў адукацыi, педагагiчных калектываў школ дапаўненнi i змены, якiя ўносяцца ў раздзелы II i III Прыкладнага палажэння аб агульнаадукацыйнай школе, пасля ўнясення iх у Рэестр дзяржаўнай рэгiстрацыi.

3. Упраўленням i аддзелам адукацыi абласных, гарадскiх i раённых выканкамаў, дырэктарам агульнаадукацыйных школ пры арганiзацыi работы школ кiравацца Прыкладным палажэннем аб агульнаадукацыйнай школе з улiкам унесеных у яго тэкст дапаўненняў i змен.

3.1. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў М.С.), упраўленню па дашкольнаму выхаванню (Карасцялёва Т.М.), Нацыянальнаму iнстытуту адукацыi (Крайко Б.Н.), Навукова-метадычнаму цэнтру вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання (Зносенка Г.П.), Рэспублiканскаму цэнтру фiзiчнага выхавання i спорту навучэнцаў i студэнтаў (Гардусенка А.В.), Вылiчальна-аналiтычнаму цэнтру (Лiстапад М.I.), Беларускаму рэспублiканскаму гандлёваму аб'яднанню "Глобус" (Пашкевiч Э.В.) пры распрацоўцы вучэбна-нарматыўнай i школьнай дакументацыi, падрыхтоўцы вучэбнай i метадычнай лiтаратуры, статыстычных формаў справаздач кiравацца Прыкладным палажэннем аб агульнаадукацыйнай школе з улiкам ўнесеных дапаўненняў i змен.

4. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскласцi на намеснiка мiнiстра Дыляна Г.Д.


Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ


                                             ЗАЦВЕРДЖАНА
                                             загад Мiнiстра адукацыi
                                             Рэспублiкi Беларусь
                                             03.06.1998 г. N 314

УЗГОДНЕННА УЗГОДНЕННА Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь Намеснiк мiнiстра Намеснiк мiнiстра А.I.Сверж В.I.Паўлаў 29 мая 1998 г. 27 мая 1998 г.

ДАПАЎНЕННI I ЗМЕНЫ, ЯКIЯ ЎНОСЯЦЦА Ў ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЕ, ЗАЦВЕРДЖАНАЕ ЗАГАДАМ МIНIСТРА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 28.06.1993 Г. N 203


Раздзел II. ВIДЫ I СТРУКТУРА ШКОЛЫ.


Пункт 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Структура школы адпавядае тром узроставым этапам развiцця дзiцяцi: дзяцiнства - I-я ступень (падрыхтоўчы, 1 - 3 (4 <*>)-я класы);

малалецтва - II-я ступень (4 (5 <*>) - 9-я класы);

юнацтва - III-я ступень (10 - 11 (12<*>)-я класы).

Агульнаадукацыйныя школы функцыянiруюць у складзе адной або ў спалучэннi дзвюх цi трох ступеняў - пачатковая школа (падрыхтоўчы, 1 - 3 (4 <*>)-я класы); базавая школа (падрыхтоўчы, 1 - 9-я класы); сярэдняя школа (падрыхтоўчы, 1 - 11 (12 <*>)-я класы)".

Пункт 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Па прадстаўленнi савета школы, узгодненым з аддзелам адукацыi, рашэннем выканкама мясцовага Савета дэпутатаў падрыхтоўчыя класы як правiла адкрываюцца ў дзiцячых дашкольных установах. У асобных выпадках у дзiцячых дашкольных установах могуць адкрывацца 1-я класы. Навучальны працэс у гэтых класах ажыццяўляецца настаўнiкамi школы.

Падрыхтоўчыя класы адкрываюцца ў школах пры наяўнасцi адпаведных умоў для арганiзацыi вучэбных заняткаў, адпачынку i харчавання дзяцей".


Раздзел III. НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧЫ ПРАЦЭС.


Пункт 17 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"У падрыхтоўчы клас прымаюцца дзецi з 6 гадоў або больш позняга ўзросту з улiкам медыцынскiх паказанняў i жадання бацькоў. Залiчэнне дзяцей у школу афармляецца загадам па школе на падставе заявы бацькоў i медыцынскай даведкi. Прыём дзяцей у падрыхтоўчы клас навучальных устаноў, якiя даюць сярэднюю адукацыю на павышаным узроўнi, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з палажэннямi аб гэтых навучальных установах."

Абзац чацвёрты пункта 18 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Працягласць урока ў падрыхтоўчых (1 <*>)-х класах - 35 хвiлiн, у 1 <**> - 11 (12 <*>)-х класах - 45 хвiлiн."

Пункт 19 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Колькасць вучняў у падрыхтоўчых класах, якiя працуюць на базе дзiцячых дашкольных устаноў, не павiнна перавышаць 20 чалавек, а ў агульнаадукацыйных школах - 25 чалавек.

Колькасць вучняў у 1 - 3 (4 <*>)-х класах не павiнна перавышаць 25, а ў 4 (5 <*>) - 11 (12 <*>)-х - 30 чалавек.

Напаўняльнасць класаў школы, якая працуе ў сельскай мясцовасцi, пры адсутнасцi на дадзенай тэрыторыi дастатковай колькасцi вучняў вызначаецца аддзелам адукацыi сумесна з выканкамам раённага, сельскага (пасялковага) Савета дэпутатаў."

Абзац другi пункта 21 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Савет школы па ўзгадненнi з аддзелам адукацыi можа скласцi ўласны графiк канiкул, якiя праводзяцца на працягу навучальнага года, i вызначыць iх тэрмiны. Для вучняў падрыхтоўчых i 1 (1 - 2 <*>)-х класаў устанаўлiваюцца на працягу года дадатковыя тыднёвыя канiкулы."

Першы сказ першага абзаца пункта 22 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"У падрыхтоўчым класе i ў першым паўгоддзi першага класа (1-м класе i ў першым паўгоддзi другога класа *) выкарыстоўваецца якасная ацэнка вынiкаў засваення навучальнай праграмы".

Пункт 27 дапоўнiць абзацамi наступнага зместу, якiя лiчыць першым i другiм абзацамi:

"У кожнай агульнаадукацыйнай школе ў 2 (3 <*>)-х - 11 (12 <*>)-х класах вядзецца дзённiк вучня. У дзённiку запiсваюцца бягучыя, падагульняючыя адзнакi паспяховасцi вучняў, заўвагi настаўнiкаў. Дзённiк штотыднёва падпiсваецца класным кiраўнiком i бацькамi вучня. Вядзенне дзённiка адзiн раз у чвэрць (трыместр) правяраецца дырэктарам школы або яго намеснiкамi. Дзённiк захоўваецца ў вучня на працягу навучальнага года.

У агульнаадукацыйных школах рэспублiкi выкарыстоўваецца дзённiк адзiнага ўзору, зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi".

Абзацы 1, 2, 3 пункта 27 лiчыць адпаведна абзацамi 3, 4, 5.

Заўвага:

<*> (лiчба) - нумар класа адзiнаццацiгадовай школы;

<**> маюцца на ўвазе першыя класы, у якiя прыйдуць вучнi з падрыхтоўчых класаў.


Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner