Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 09.02.1998 N 47 "Аб арганiзацыi замежнай гастрольнай дзейнасцi, выездаў у службовыя камандзiроўкi, мiжнародных мерапрыемстваў у галiне культуры на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
З мэтай упарадкавання замежнай гастрольнай дзейнасцi, выездаў у службовыя замежныя камандзiроўкi, мiжнародных мерапрыемстваў у галiне культуры на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, кантролю за iх фiнансаваннем ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку арганiзацыi замежнай гастрольнай дзейнасцi, выездаў у службовыя замежныя камандзiроўкi, мiжнародных мерапрыемстваў у галiне культуры на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, i ўвесцi ў дзеянне з моманту падпiсання.
2. Кiраўнiкам арганiзацый i ўстаноў рэспублiканскага падпарадкавання да 10-га чысла першага месяца кожнага квартала iнфармаваць Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб вынiках замежнай культурнай дзейнасцi, мiжнародных мерапрыемстваў, праведзеных у межах iх кампэтэнцыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, на працягу папярэдняга квартала i аб планах на наступны квартал.
3. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
загад Мiнiстэрства культуры i друку Рэспублiкi Беларусь ад 23 сакавiка 1995 г. N 146 "Аб упарадкаваннi гастрольнай дзейнасцi тэатраў i канцэртных арганiзацый за межамi Рэспублiкi Беларусь, выездаў у замежныя службовыя камандзiроўкi, кантролю за iх фiнансаваннем, канцэртных арганiзацый за межамi Рэспублiкi Беларусь, выездаў у замежныя службовыя камандзiроўкi, кантролю за iх фiнансаваннем".
Палажэнне аб парадку камандзiравання i афармлення дакументаў па выезду ў службовыя замежныя камандзiроўкi кiраўнiкоў, уключаных у асноўны кадравы рэестр Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае 21 сакавiка 1996 г.
Мiнiстр А.У.САСНОЎСКI
Зацверджана загадам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 5 чэрвеня 1998 г. N 47
ПАЛАЖЭННЕ АБ ПАРАДКУ АРГАНIЗАЦЫI ЗАМЕЖНАЙ ГАСТРОЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦI, ВЫЕЗДАЎ У СЛУЖБОВЫЯ ЗАМЕЖНЫЯ КАМАНДЗIРОЎКI, МIЖНАРОДНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ У ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ НА ТЭРЫТОРЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1. Гэта Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з указамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiстапада 1995 г. N 464, ад 13 студзеня 1997 г. N 33, распараджэннем Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 6 лютага 1996 г. N 12ра i рэзалюцыямi Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 лютага 1996 г. N 09/103-3, ад 30 лiстапада 1995 г. N 09/113-683, рэзалюцыямi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 1 красавiка 1997 г. N 31/70, ад 19 красавiка 1997 г. N 31/201-409, пастановамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 11 сакавiка 1992 г. N 133, ад 25 чэрвеня 1992 г. N 394 i ад 19 снежня 1997 г. N 1689, загадам Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь ад 26 лютага 1996 г. N 56, пастановай Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1997 г. N 59 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб умовах працы работнiкаў Рэспублiкi Беларусь за мяжой".
Палажэнне мае на мэце ўпарадкаванне арганiзацыi замежнай гастрольнай дзейнасцi, выездаў у службовыя замежныя камандзiроўкi, мiжнародных мерапрыемстваў у галiне культуры на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
Парадак арганiзацыi замежнай гастрольнай дзейнасцi
2. Тэатры, канцэртныя арганiзацыi, установы культуры рэспублiканскага падпарадкавання з правамi юрыдычнай асобы (далей - установы культуры) ажыццяўляюць замежную гастрольную дзейнасць на падставе заключаных з замежнымi арганiзацыямi, фiрмамi, iмпрэсарыо (далей - партнёрамi) мiжнародных кантрактаў, пагадненняў, дагавораў (далей - дагаворы), калi iншае не прадугледжваецца мiжнароднымi дагаворамi, падпiсанымi Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, цi ўмовамi, якiя з iх выцякаюць, альбо iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. (Прыкладны ўзор кантракта ў дадатку 1).
У Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь работу з вышэйзгаданымi дакументамi ажыццяўляюць начальнiкi: аддзела (упраўлення)-куратара, эканамiчнага, бухгалтарскага ўлiку i мiжнародных сувязяў. Адказным з'яўляецца аддзел (упраўленне)- куратар.
3. Кiраўнiкi ўстаноў культуры прызначаюць загадам кiраўнiка гастрольнай паездкi i матэрыяльна адказных асоб, заключыўшы з iмi пагадненне аб поўнай матэрыяльнай адказнасцi за атрыманыя iмi за мяжой валютныя сродкi.
4. Выплата сутачных i кампенсацый членам мастацкiх калектываў, пры ад'ездзе за мяжу, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку выплаты сутачных i кампенсацый членам мастацкiх калектываў, якiя выязджаюць на гастролi за мяжу ад 21 студзеня 1997 г., зацверджаным Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь, а таксама нарматыўнымi актамi Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь.
5. Для афармлення выезду за мяжу на гастролi кiраўнiкi ўстаноў культуры загадзя прадстаўляюць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь неабходны камплект дакументаў:
а) службовую запiску на iмя мiнiстра з абгрунтаваннем мэтазгоднасцi правядзення гастроляў, iх тэрмiну, умоў;
б) запрашэнне прымаючага боку са спiсам удзельнiкаў замежных гастроляў;
в) копiю падпiсанага кантракта з неабходнымi рэквiзiтамi падпiсантаў;
г) копiю загада на прызначэнне кiраўнiка гастрольнай паездкi;
д) запоўненыя вiзавыя анкеты ўстаноўленага кожнай краiнай узору i замежны пашпарт пры неабходнасцi атрымання ўязной вiзы.
6. Ганарары, атрыманыя за мяжой, абкладаюцца падаткам у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб падаходным падатку з грамадзян", прынятым Вярхоўным Саветам Рэспублiкi Беларусь 31 снежня 1996 г. i метадычнымi ўказаннямi Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 красавiка 1996 г. N 5 "Аб парадку прымянення Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб падаходным падатку з грамадзян", iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiжнароднымi пагадненнямi аб устраненнi двайнога падаткаабкладання, падпiсанымi Рэспублiкай Беларусь з замежнымi краiнамi.
7. Кiраўнiкi гастроляў абавязаны строга выконваць парадак выкарыстання валютных сродкаў за мяжой i фiнансавай справаздачнасцi. Пасля заканчэння гастроляў астаткi валютных сродкаў у двухдзённы тэрмiн залiчваюцца на банкаўскi рахунак установы культуры.
8. У трохдзёны тэрмiн кiраўнiкi гастроляў здаюць справаздачу (устаноўленага ўзору i зместу) аб выкарыстаннi валютных сродкаў, выплаце сутачных i дакументы, пацвярджаючыя наяўнасць непрадбачаных выдаткаў, у бухгалтэрыю ўстановы, дзе працуюць, а ў тыднёвы тэрмiн накiроўваюць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пiсьмовую справаздачу аб творчых вынiках гастроляў.
9. Арганiзацыя выставак за межамi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца толькi на аснове дагавора, якi, сярод iншага, павiнен прадугледжваць: урадавыя (дзяржаўныя) гарантыi прымаючага боку, страхаванне выстаўкi па ўсяму маршруту руху, ахову i г.д. (дадатак 2).
Парадак выезду ў службовыя замежныя камандзiроўкi супрацоўнiкаў апарату мiнiстэрства
10. Для выезду ў службовую замежную камандзiроўку супрацоўнiкi апарату Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь уносяць на iмя Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь службовую запiску з тлумачэннем мэты, тэрмiну, умоў выезду, запрашэнне прымаючага боку, праект задання на камандзiроўку.
Пры прыняццi станоўчага рашэння кiраўнiцтва справамi рыхтуе праект загада аб накiраваннi ў службовую камандзiроўку, якi вiзiруецца начальнiкам адпаведнага ўпраўлення (для спецыялiстаў апарату), упраўлення бухгалтарскага ўлiку, эканамiчнага ўпраўлення, упраўлення мiжнародных сувязяў, намеснiкам мiнiстра - куратарам. Арыгiнал загада захоўваецца ў кiраўнiцтве справамi, копiя загада i суправаджальных дакументаў - ва ўпраўленнi мiжнародных сувязяў.
11. Дакументы, неабходныя для выезду ў замежную службовую камандзiроўку асоб, пададзены у пералiку 2 пасад кiруючых работнiкаў органаў, падсправаздачных Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь цi назначаемых iм, якiя ўключаны ў кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы, павiнны ўтрымлiваць iмянное запрашэнне з указаннем мэты паездкi, тэрмiну, фiнансавых умоў. Упраўленне мiжнародных сувязяў разам з неабходнымi суправаджальнымi дакументамi ўстаноўленага ўзору накiроўвае iх ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Загад аб камандзiраваннi падпiсваецца пасля атрымання станоўчай рэзалюцыi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
12. Для афармлення выезду ў службовыя замежныя камандзiроўкi, якое выконваецца толькi пры наяўнасцi неабходных дакументаў, супрацоўнiкi мiнiстэрства прадстаўляюць ва ўпраўленне мiжнародных сувязяў:
пры неабходнасцi вырабу службовага пашпарту
- 2 каляровыя фотакарткi;
- запоўненую ўлiковую картку ўстаноўленага ўзору;
- копiю загада аб камандзiраваннi;
- запрашэнне прымаючага боку (у арыгiнале);
для атрымання ўязной вiзы
- запоўненыя анкеты ўстаноўленага кожнай замежнай дзяржавай узору;
- службовы пашпарт;
- запрашэнне прымаючага боку;
- копiю загада аб камандзiраваннi.
Службовыя пашпарты выдаюцца на час знаходжання за мяжой у камандзiроўцы i не пазней чым у дзесяцiдзённы тэрмiн пасля вяртання здаюцца на захоўванне ва ўпраўленне мiжнародных сувязяў.
13. У трохдзённы тэрмiн пасля вяртання супрацоўнiкi мiнiстэрства здаюць ва ўпраўленне бухгалтарскага ўлiку справаздачу аб выкарыстаннi валютных сродкаў. У тыднёвы тэрмiн яны накiроўваюць на зацвярджэнне Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь справаздачу аб вынiках камандзiроўкi, якая затым захоўваецца ва ўпраўленнi мiжнародных сувязяў.
Справаздача аб вынiках камандзiроўкi павiнна ў максiмальнай ступенi адлюстроўваць ход перагавораў за мяжой, дамоўленасцi з замежнымi партнёрамi, прапановы па iх выкананню.
14. Асобы, указаныя ў пункце 11 дадзенага Палажэння, не пазней чым праз тыдзень пасля вяртання дасылаюць на iмя Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь справаздачу аб вынiках камандзiроўкi, якая затым накiроўваецца ўпраўленнем мiжнародных сувязяў на зацвярджэнне ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Парадак накiравання ў службовую замежную камандзiроўку кiраўнiкоў устаноў культуры
15. Для выезду ў службовыя замежныя камандзiроўкi кiраўнiкi ўстаноў культуры ўносяць на iмя Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь службовую запiску з тлумачэннем мэтазгоднасцi, тэрмiну, умоў, запрашэнне прымаючага боку з дакладным вызначэннем яго мэты, тэрмiну знаходжання за мяжой, фiнансавых i iншых умоў.
Пасля атрымання дазволу на камандзiроўку для афармлення выезду за мяжу i атрымання ўязной вiзы (афармленне выконваецца толькi пры наяўнасцi неабходных дакументаў: службовай запiскi з рэзалюцыяй кiраўнiцтва мiнiстэрства, запрашэння прымаючага боку) ва ўпраўленне мiжнародных сувязяў прадстаўляюцца не пазней чым за трыццаць дзён да выезду наступныя дакументы:
- запоўненыя вiзавыя анкеты (з фотакарткамi) устаноўленага кожнай замежнай дзяржавай узору;
- асабiсты замежны пашпарт.
16. Пасля вяртання з замежнай камандзiроўкi кiраўнiкi ўстаноў культуры ў трохдзённы тэрмiн здаюць у бухгалтэрыю ўстановы, якую ўзначальваюць, справаздачу аб выкарыстаннi валютных сродкаў i ў тыднёвы тэрмiн уносяць на зацвярджэнне Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь справаздачу аб вынiках камандзiроўкi, у якой падрабязна адлюстроўваюць выкананую за мяжой работу.
17. Кiраўнiкi ўстаноў культуры самастойна прымаюць рашэннi аб накiраваннi сваiх намеснiкаў цi падначаленых iм супрацоўнiкаў у замежную камандзiроўку.
Парадак арганiзацыi мiжнародных мерапрыемстваў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь: гастроляў замежных артыстаў, канферэнцый, выставак, прыёму асобных прадстаўнiкоў краiн замежжа
18. Парадак знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь вызначаецца Законам Рэспублiкi Беларусь ад 3 чэрвеня 1993 г. "Аб прававым становiшчы замежных грамадзян i асоб без грамадзянства ў Рэспублiцы Беларусь", Правiламi прабывання замежных грамадзян i асоб без грамадзянства ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджанымi пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 26 студзеня 1996 г. N 64, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
19. Установы культуры сiстэмы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюць арганiзацыю гастрольнай дзейнасцi, мiжнародных выставак толькi на падставе заключаных дагавораў.
20. Для арганiзацыi гастроляў (канцэртаў) замежных артыстаў, канфэрэнцый, выставак, iншых мiжнародных мерапрыемстваў, прыёму асобных прадстаўнiкоў замежных краiн на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь кiраўнiкi ўстаноў культуры прадстаўляюць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь наступныя дакументы:
службовую запiску на iмя Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь з абгрунтаваннем мэтазгоднасцi правядзення мiжнароднага мерапрыемства, тэрмiну, умоў, плануемых даходаў, неабходнасцi атрымання ўязной вiзы для замежных грамадзян, каштарыс выдаткаў;
праект запрашэння з указаннем мэты, тэрмiну знаходжання, фiнансавых умоў;
копiю падпiсанага кантракта.
У Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь работа з гэтымi дакументамi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з пунктам 2 дадзенага Палажэння.
21. Парадак атрымання шматразовай вiзы прыведзены ў iнфармацыi Консульскага ўпраўлення Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь "Аб парадку атрымання шматразовых дзелавых вiз".
22. Справаздача аб праведзеным мiжнародным мерапрыемстве дасылаецца ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у тыднёвы тэрмiн пасля яго завяршэння.
23. Падаткаабкладанне даходаў замежных артыстаў, атрыманых падчас выканання гастрольнай дзейнасцi на тэрыторыi Беларусi, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 22 снежня 1991 г. "Аб падатках на даходы i прыбытак прадпрыемстваў, аб'яднанняў, арганiзацый", Метадычнымi ўказаннямi па вылiчэнню падатку на даходы i прыбытак замежных юрыдычных асоб, зацверджаных загадам Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 9 кастрычнiка 1996 г. N 102, iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
24. Арганiзацыя выставак замежных партнёраў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца на аснове дагавораў, калi iншае не прадугледжваецца мiжнароднымi дагаворамi, падпiсанымi Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, цi ўмовамi, якiя з iх выцякаюць, альбо iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Дадатак 1 да палажэння аб парадку арганiзацыi замежнай гастрольнай дзейнасцi, выездаў у службовыя замежныя камандзiроўкi, мiжнародных мерапрыемстваў у галiне культуры на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь
Прыкладны ўзор
КАНТРАКТ
памiж Беларускай дзяржаўнай канцэртнай арганiзацыяй i
Замежным канцэртным агенцтвам аб правядзеннi замежных
гастроляў
Беларуская дзяржаўная канцэртная арганiзацыя, якая далей
называецца "Арганiзацыя", у асобе кiраўнiка _______________, з
аднаго боку i Замежнае канцэртнае агенцтва, якое далей называецца
"Агенцтва", у асобе дырэктара _______________, з другога боку,
прычым абодва бакi прызнаюць кампетэнтнасць i юрыдычную
праваздольнасць на заключэнне гэтага Кантракта, заключылi гэты
Кантракт аб нiжэйпададзеным:
1. Прадмет Кантракта
1.1. Арганiзацыя гастроляў Арганiзацыi ў ______________
(краiна) у перыяд з ____ па ____ 19__ года.
1.2. У названы перыяд будзе праведзена ______ канцэртаў у
гарадах __________ у адпаведнасцi з праграмай, якая дадаецца да
гэтага Кантракта i з'яўляеецца яго неад'емнай часткай.
2. Абавязацельствы бакоў
Арганiзацыя абавязваецца:
2.1. Прадаставiць трупу ў колькасцi не больш _______ чалавек,
уключаючы ў гэту колькасць удзельнiкаў канцэрта,
арганiзацыйна-тэхнiчны персанал.
2.2. Забяспечыць на час гастроляў неабходныя дэкарацыi,
музычныя iнструменты, гукаасвятляльнае i iншае абсталяванне для
высокаякаснага правядзення канцэртаў.
2.3. Забяспечыць прыезд у горад ______ арганiзацыйна-тэхнiчнага
персаналу ў колькасцi _________ чалавек ________ (дата), удзельнiкаў
канцэрту ________ (дата) i iх ад'езд з горада _____ _____ (дата).
2.4. Забяспечыць мытнае афармленне, транспарцiроўку i
ўсталяванне неабходных дэкарацый, музычных iнструментаў,
гукаасвятляльнага i iншага абсталявання ў канцэртнай зале _____ у
тэрмiн да _____.
2.5. Забяспечыць дэмантаж i вываз дэкарацый, музычных
iнструментаў, гукаасвятляльнага i iншага абсталявання з канцэртнай
залы ______ у тэрмiн да _____.
2.6. Прадаставiць Агенцтву спiс членаў трупы з указаннем
пашпартных дадзеных у тэрмiн да ____, аформiць неабходныя ўязныя
дакументы.
2.7. Захоўваць чысцiню i парадак iнтэр'ераў гасцiнiц,
канцэртных пляцовак i транспартных сродкаў. Урон, якi нанесены па
вiне Арганiзацыi, ляжыць на яе адказнасцi.
Агенцтва абавязваецца:
2.8. Забяспечыць членаў трупы на працягу перыяду iх знаходжання
на тэрыторыi ___________ (краiна) пражываннем у гасцiнiцы
(аднамесныя i двухмесныя нумары ў колькасцi _____) i снеданнямi.
2.9. У тэрмiн да ____ накiраваць запрашэнне членам трупы для
афармлення неабходных уязных дакументаў.
2.10. Забяспечыць медыцынскае страхаванне i абслугоўванне
членаў трупы на працягу перыяду iх знаходжання на тэрыторыi ________
(краiна).
2.11. Забяспечыць ахову дэкарацый, музычных iнструментаў,
гукаасвятляльнага i iншага абсталявання на працягу перыяду
знаходжання на тэрыторыi _______ (краiна). Урон, якi нанесены не па
вiне Арганiзацыi, ляжыць на адказнасцi Агенцтва.
2.12. Забяспечыць арэнду залаў для правядзення канцэртаў i
рэпетыцый на працягу перыяду правядзення гастроляў.
3. Фiнансавыя ўмовы
3.1. Агенцтва выплачвае членам трупы сутачныя з разлiку _______
(сума) на чалавека ў дзень за перыяд знаходжання на тэрыторыi ______
(краiна). Дзень прыезду i ад'езду лiчыцца адным днём.
3.2. Сутачныя выплачваюцца ў дзень прыезду ў поўным памеры за
ўвесь перыяд знаходжання _______ (краiна).
3.3. Агенцтва выплачвае Арганiзацыi ________ (сума) за кожны
праведзены канцэрт.
4. Адказнасць бакоў
4.1. Акрамя форс-мажорных абставiн, якiя не залежаць ад бакоў,
Арганiзацыя i Агенцтва нясуць узаемную адказнасць за невыкананне
сваiх абавязацельстваў па гэтаму Кантракту.
4.2. У выпадку невыканання Арганiзацыяй сваiх абавязацельстваў
па гэтаму Кантракту, якiя прывялi да зрыву гастроляў, Арганiзацыя
кампенсуе нанесены Агенцтву ўрон згодна з прадстаўленымi
фiнансавымi дакументамi ў тэрмiн _______ з дня прадстаўлення гэтых
дакументаў.
4.3. У выпадку невыканання Агенцтвам сваiх абавязацельстваў па
гэтаму Кантракту, якiя прывялi да зрыву гастроляў, Агенцтва
кампенсуе нанесены Арганiзацыi ўрон згодна з прадстаўленымi
фiнансавымi дакументамi ў тэрмiн ________ з дня прадстаўлення гэтых
дакументаў.
5. Змяненне палажэнняў Кантракта i ўрэгуляванне спрэчных
пытанняў
5.1. Па ўзаемнай згодзе бакоў у гэты Кантракт могуць быць
унесены змяненнi i дапаўненнi, якiя з'яўляюцца яго неад'емнай
часткай.
5.2. У выпадку немагчымасцi ўрэгуляваць спрэчныя пытаннi шляхам
перагавораў, бакi пакiдаюць за сабой права перадаць iх вырашэнне ў
кампетэнцыю суда Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
5.3. Пытаннi, якiя не агавора |