Приказ Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 26.09.1997 N 227 "Аб зацвярджэннi форм статыстычнай справаздачнасцi па навуцы"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
У сувязi з пераглядам i ўдасканаленнем статыстычнай справаздачнасцi па навуцы ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя формы статыстычнай справаздачнасцi па навуцы гадавой перыядычнасцi i iнструкцыi па iх запаўненню, i ўвесцi iх у дзеянне са справаздачы за 1997 год:
- N 1-наука "Отчет о выполнении научных исследований и разработок" <*>;
- N 1-нк "Справаздача аб рабоце аспiрантуры i дактарантуры" <*>;
- N 5-нк "Справаздача аб колькасцi прафесарска-выкладчыцкiх работнiкаў" <*>;
- N 2/5-нт "Справаздача аб ходзе выканання важнейшых работ па навукова-тэхнiчнаму прагрэсу" <*>.
-------------------------------
<*> Не прыводзiцца.
2. Распаўсюдзiць указаныя ў п.1 дадзенага загаду формы:
- N 1-наука - на навуковыя арганiзацыi, якiя знаходзяцца на самастойным балансе, на аб'яднаннi, прадпрыемствы, вышэйшыя навучальныя ўстановы, праектна-канструктарскiя, тэхналагiчныя, праектныя i праектна-вышукальныя арганiзацыi i iншыя арганiзацыi, якiя маюць у сваiм складзе падраздзяленнi, якiя выконваюць даследаваннi i распрацоўкi ва ўсiх галiнах эканомiкi (акрамя арганiзацый, састаўляючых справаздачу па форме МП);
- N 1-нк - на арганiзацыi, навуковыя ўстановы, вышэйшыя навучальныя ўстановы, якiя вядуць падрыхтоўку аспiрантаў i дактарантаў;
- N 5-нк - на ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы, незалежна ад форм уласнасцi;
- N 2/5-нт - на аб'яднаннi, прадпрыемствы, якiя выконваюць мерапрыемствы па асваенню тэхналогiй вытворчасцi важнейшых вiдаў непрадуктовых тавараў народнага спажывання.
3. 3 увядзеннем у дзеянне ўказаных форм адмянiць раней дзеючыя формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi i iнструкцыi па iх запаўненню: N 1-навука, N 1-нк, зацверджаныя пастановай Дзяржкамстата Рэспублiкi Беларусь ад 28 жнiўня 1995 г. N 180; N 5-нк, зацверджаную пастановай Дзяржкамстата Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 1994 г. N 36; N 2/5-нт, зацверджаную пастановай Дзяржкамстата Рэспублiкi Беларусь ад 7 жнiўня 1992 г. N 50; дадатак да справаздачы па форме N 1-нк "Колькасць аспiрантаў мэтавай аспiрантуры", зацверджаныя пастановай Дзяржкамстата Рэспублiкi Беларусь ад 7 жнiўня 1992 г. N 48.
Першы намеснiк Мiнiстра У.I.ЗIНОЎСКI
Право Беларуси 2007 карта новых документов |