Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 29.08.1997 N 484 "Аб змяненнi формы пасведчання аб акрэдытацыi навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
1. Адмянiць п.3.5 загада Мiнадукацыi ад 5 студзеня 1993 г. N 04 "Аб забеспячэннi правядзення акрэдытацыi навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў".
2. Утратил силу. - Постановление Минобразования от 25.04.2001 N 27.
3. Устанавiць, што бланкi пасведчанняў аб акрэдытацыi навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў з'яўляюцца дакументамi строгай справаздачнасцi, маюць улiковы нумар, выраблены тыпаграфскiм спосабам, захоўваюцца ва Упраўленнi павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў i ўлiчваюцца па спецыяльным рэестры.
4. Да 1 студзеня 1998 г. правесцi замену раней выдадзеных пасведчанняў навучальным установам (падраздзяленням) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў на пасведчаннi новага ўзору з адпаведным удакладненнем спецыяльнасцей перападрыхтоўкi.
5. З 1 студзеня 1998 г. пасведчаннi старога ўзору аб акрэдытацыi навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў лiчыць несапраўднымi.
6. Дадзены загад давесцi да ведама мiнiстэрстваў, маючых навучальныя ўстановы (падраздзяленнi) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, Дзяржаўнай падатковай iнспекцыi, акрэдытаваных навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.
7. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскласцi на намеснiка Мiнiстра Слуку А.Г.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
Дадатак 1 да загада Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 29 жнiўня 1997 г. N 484
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 25.04.2001 N 27.
Право Беларуси 2007 карта новых документов |