Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Куба аб узаемных бязвiзавых паездках грамадзян"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступило в силу 10 марта 1999 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Куба, якiя далей называюцца "Бакi",

кiруючыся жаданнем развiваць дружалюбныя адносiны памiж дзвюма дзяржавамi,

на аснове прынцыпаў раўнапраўя i ўзаемнай выгады

дамовiлiся аб наступным:


Артыкул 1


1. Грамадзяне адной Дзяржавы, якiя маюць сапраўдныя дакументы, пералiчаныя ў Дадатку да гэтага Пагаднення, могуць уязджаць, выязджаць, праязджаць транзiтам, а таксама знаходзiцца на тэрыторыi другой Дзяржавы без вiз тэрмiнам да трыццацi дзён.

2. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама ў адносiнах да непаўналетнiх дзяцей, якiя маюць дакументы, указаныя ў Дадатку да гэтага Пагаднення, або якiя ажыццяўляюць паездкi ў суправаджэннi бацькоў цi iншых законных прадстаўнiкоў, калi дзецi запiсаны ў iх дакументы.

3. Кампетэнтныя органы адной Дзяржавы пры наяўнасцi абгрунтаваных матываў i па афiцыйнай просьбе могуць падоўжыць тэрмiн бязвiзавага знаходжання на сваёй тэрыторыi грамадзянам iншай Дзяржавы.


Артыкул 2


Грамадзяне адной Дзяржавы, якiя ўязджаюць на тэрыторыю другой Дзяржавы на тэрмiн больш за трыццаць дзён, а таксама з мэтай ажыццяўлення працоўнай дзейнасцi або на пастаяннае жыхарства, павiнны мець вiзу гэтай Дзяржавы.


Артыкул 3


1. Грамадзяне адной Дзяржавы, якiя маюць сапраўдныя дыпламатычныя або службовыя пашпарты i якiя з'яўляюцца супрацоўнiкамi дыпламатычных прадстаўнiцтваў, консульскiх устаноў або мiжнародных арганiзацый, якiя знаходзяцца на тэрыторыi другой Дзяржавы, могуць уязджаць, выязджаць i знаходзiцца на тэрыторыi гэтай Дзяржавы без вiз на працягу ўсяго тэрмiну акрэдытавання або працы ў мiжнароднай арганiзацыi.

2. Члены сем'яў асоб, указаных у пункце 1, якiя маюць сапраўдныя дыпламатычныя або службовыя пашпарты, могуць уязджаць, выязджаць i знаходзiцца на тэрыторыi другой Дзяржавы без вiз на працягу тэрмiну, прадугледжанага ў пункце 1.


Артыкул 4


Уезд грамадзян адной Дзяржавы на тэрыторыю другой Дзяржавы i iх выезд з тэрыторыi гэтай Дзяржавы ажыццяўляюцца праз дзеючыя пункты пропуску, адкрытыя для мiжнародных зносiн.


Артыкул 5


Бакi будуць неадкладна iнфармаваць адзiн аднаго па дыпламатычных каналах аб змяненнях у дзеючым у iх дзяржавах парадку ўезду, знаходжання, транзiту i выезду.


Артыкул 6


Грамадзяне адной Дзяржавы падчас знаходжання на тэрыторыi другой Дзяржавы абавязаны выконваць законы i правiлы гэтай Дзяржавы.


Артыкул 7


1. Гэта Пагадненне не закранае права кожнага з Бакоў адмовiць ва ўездзе або знаходжаннi на сваёй тэрыторыi грамадзянам другой Дзяржавы ў iнтарэсах забеспячэння дзяржаўнай бяспекi, аховы грамадскага парадку i здароўя насельнiцтва.

2. Кожны з Бакоў будзе бесперашкодна прымаць на сваю тэрыторыю грамадзян сваёй Дзяржавы.


Артыкул 8


Грамадзяне адной Дзяржавы, якiя страцiлi ўказаныя ў Дадатку да гэтага Пагаднення дакументы на тэрыторыi другой Дзяржавы, выязджаюць з тэрыторыi гэтай Дзяржавы без вiз на падставе выязнога дакумента, выданага дыпламатычным прадстаўнiцтвам або консульскай установай сваёй Дзяржавы.


Артыкул 9


Бакi могуць прыпынiць поўнасцю або часткова дзеянне палажэнняў гэтага Пагаднення ў iнтарэсах забеспячэння дзяржаўнай бяспекi, аховы грамадскага парадку або здароўя насельнiцтва, а таксама па iншых прычынах, за выключэннем выпадкаў, указаных у пункце 2 артыкула 7. Аб увядзеннi i адмене такiх мер кожны з Бакоў павiнен неадкладна iнфармаваць другi Бок па дыпламатычных каналах.


Артыкул 10


1. Бакi абмяняюцца па дыпламатычных каналах узорамi дзеючых дакументаў, указаных у Дадатку да гэтага Пагаднення, не пазней чым за трыццаць дзён да ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.

2. У выпадку ўнясення змяненняў у дзеючыя дакументы, указаныя ў Дадатку да гэтага Пагаднення, або ўвядзення новых дакументаў Бакi па дыпламатычных каналах паведамяць адзiн аднаму аб гэтым i прадставяць узоры змененых або новых дакументаў з iнфармацыяй аб iх прымяненнi не пазней чым за трыццаць дзён да ўвядзення ў дзеянне гэтых дакументаў.


Артыкул 11


У гэта Пагадненне могуць уносiцца дапаўненнi i змяненнi па ўзаемнай згодзе Бакоў.


Артыкул 12


Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу праз трыццаць дзён з дня абмену нотамi аб выкананнi кожным з Бакоў унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.


Артыкул 13


Гэта Пагадненне заключана на нявызначаны тэрмiн. Кожны з Бакоў можа дэнансаваць гэта Пагадненне шляхам накiравання пiсьмовага паведамлення другому Боку па дыпламатычных каналах. Дзеянне гэтага Пагаднення спыняецца праз трыццаць дзён з дня атрымання пiсьмовага паведамлення другiм Бокам.


Здзейснена ў Гаване 1 лiпеня 1997 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i iспанскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.


За Урад                                              За Урад
Рэспублiкi Беларусь                                  Рэспублiкi Куба
             Подпiс                                           Подпiс

ДАДАТАК ДА ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КУБА АБ УЗАЕМНЫХ БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ГРАМАДЗЯН


Сапраўднымi дакументамi для мэтаў гэтага Пагаднення з'яўляюцца:

1. Для грамадзян Рэспублiкi Беларусь:

- дыпламатычны пашпарт;

- службовы пашпарт;

- пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь;

- агульнаграмадзянскi замежны пашпарт СССР з адзнакай аб прыналежнасцi да грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;

- пасведчанне асобы марака;

- пасведчанне на вяртанне ў Рэспублiку Беларусь.

2. Для грамадзян Рэспублiкi Куба:

- дыпламатычны пашпарт;

- афiцыйны пашпарт;

- службовы пашпарт;

- пашпарт марака;

- агульнаграмадзянскi пашпарт;

- пасведчанне асобы i падарожжаў.


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner