Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16.05.1997 N 499 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi вучоных званняў"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi вучоных званняў (прыкладаецца).

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

пункт 1 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiпеня 1993 г. N 466 "Аб зацвярджэннi Часовага палажэння аб прысваеннi вучоных званняў у Рэспублiцы Беларусь" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., N 20, арт.390);

пункт 1 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 мая 1994 г. N 328 "Аб зацвярджэннi Часовага палажэння аб прысуджэннi вучоных ступеняў i Палажэння аб аплаце працы за апанiраванне i экспертызу дысертацый пры прысуджэннi вучоных ступеняў" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 13, арт.253) у частцы зацвярджэння Часовага палажэння аб прысуджэннi вучоных ступеняў;

пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 сакавiка 1995 г. N 114 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Часовае палажэнне аб прысваеннi вучоных званняў у Рэспублiцы Беларусь" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 8, арт.186);

пункт 2 пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 красавiка 1996 г. N 243 "Аб прызнаннi дакументаў аб вучоных ступенях i вучоных званнях у Рэспублiцы Беларусь" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 10, арт.272);

пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 1996 г. N 336 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiпеня 1993 г. N 466 i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых рашэнняў Урада Рэспублiкi Беларусь па пытаннях атэстацыi навукова-педагагiчных кадраў" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 15, арт.376).

3. Дзяржаўнаму вышэйшаму атэстацыйнаму камiтэту, Мiнiстэрству адукацыi i iншым зацiкаўленым рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi да 1 верасня 1997 г. прывесцi ва ўстаноўленым парадку свае нарматыўныя акты ў адпаведнасць з Палажэннем аб прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi вучоных званняў.

4. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 верасня 1997 г.


Прэм'ер-мiнiстр

Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ


                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Пастанова Савета Мiнiстраў
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         16.05.1997 N 499

ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРЫСУДЖЭННI ВУЧОНЫХ СТУПЕНЯЎ I ПРЫСВАЕННI ВУЧОНЫХ ЗВАННЯЎ


Агульныя палажэннi


1. У Рэспублiцы Беларусь прысуджваюцца вучоныя ступенi вышэйшай навуковай квалiфiкацыi - доктар навук i кандыдат навук, прысвойваюцца вучоныя званнi вышэйшай навукова-педагагiчнай квалiфiкацыi - прафесар i дацэнт.

2. Дадзенае Палажэнне ўстанаўлiвае патрабаваннi ў частцы прысуджэння вучоных ступеняў доктара навук i кандыдата навук, прысваення вучоных званняў прафесара i дацэнта.

3. Вучоныя ступенi доктара навук i кандыдата навук могуць прысуджвацца асобам, якiя маюць вышэйшую адукацую, глыбокiя прафесiйныя веды, значныя навуковыя дасягненнi i публiчна абаранiлi падрыхтаваную iмi дысертацыю па канкрэтнай спецыяльнасцi (пералiк спецыяльнасцей зацвярджае вышэйшы атэстацыйны камiтэт Камiтэта па навуцы пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (далей - ВАК)).

Вучоная ступень доктара навук прысуджваецца ВАК асобам, якiя, як правiла, маюць вучоную ступень кандыдата навук, на падставе хадайнiцтва савета па абароне дысертацый i з улiкам заключэння адпаведнага экспертнага савета ВАК.

Вучоная ступень кандыдата навук прысуджваецца саветам па абароне дысертацый, рашэнне якога з улiкам заключэння адпаведнага экспертнага савета зацвярджаецца ВАК.

4. Вучоныя званнi прафесара i дацэнта прысвойваюцца асобам, якiя маюць вышэйшую адукацыю, як правiла, адпаведныя вучоныя ступенi, глыбокiя прафесiйныя веды, вопыт навукова-педагагiчнай працы, значныя дасягненнi ў вучэбна-метадычнай i навуковай дзейнасцi, працуюць на асноўнай рабоце або па сумяшчальнiцтву ў вышэйшых навучальных установах, навуковых арганiзацыях, па спецыяльнасцях, пералiк якiх зацвярджаецца ВАК.

Рашэннi аб прысваеннi вучоных званняў дацэнта i прафесара прымаюцца ВАК па хадайнiцтву саветаў вышэйшых навучальных устаноў, вучоных саветаў навуковых арганiзацый (далей - саветы арганiзацый).

5. ВАК кантралюе дзейнасць саветаў па абароне дысертацый i можа адмянiць iх рашэннi, часова прыпынiць дзейнасць або пазбавiць паўнамоцтваў у выпадку парушэння патрабаванняў заканадаўства пры прысуджэннi вучоных ступеняў.

ВАК кантралюе дзейнасць саветаў арганiзацый у частцы выканання iмi ўстаноўленага парадку прысваення вучоных званняў.

6. Афармленне дакументаў па абароне дысертацый, прысваеннi вучоных званняў i атэстацыйных спраў суiскальнiкаў ускладаецца на саветы па абароне дысертацый i саветы арганiзацый.

Саветы арганiзацый i саветы па абароне дысертацый карыстаюцца афiцыйными пячаткамi арганiзацый, у(пры) якiх яны дзейнiчаюць.

Кiраўнiкi арганiзацый ствараюць неабходныя ўмовы для правядзення работы па атэстацыi навуковых i навукова-педагагiчных кадраў у частцы прысуджэння вучоных ступеняў i прысваення вучоных званняў.

Выдаткаванне арганiзацыям сродкаў для разгляду дысертацый, атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных ступеняў i вучоных званняў ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку з рэспублiканскага бюджэту мэтавым фiнансаваннем праз ВАК.

7. Дактарам навук i кандыдатам навук выдаюцца дыпломы, а прафесарам i дацэнтам - атэстаты ўстаноўленага дзяржаўнага ўзору.


Саветы па абароне дысертацый


8. Для правядзення абароны дысертацый на атрыманне вучоных ступеняў доктара навук i кандыдата навук ствараюцца саветы па абароне дысертацый пры вышэйшых навучальных установах i навуковых арганiзацыях, якiя маюць значныя навуковыя дасягненнi ў адпаведнай галiне навукi i забяспечаны неабходнымi кадрамi вышэйшай навуковай квалiфiкацыi.

Парадак стварэння, рэгiстрацыi, дзейнасцi саветаў па абароне дысертацый i кантролю за iх работай вызначаецца ВАК.


Кандыдацкiя экзамены


9. Суiскальнiк вучонай ступенi кандыдата навук павiнен здаць кандыдацкiя экзамены i залiк. Парадак правядзення кандыдацкiх экзаменаў i залiку вызначаецца ВАК.

10. Кандыдацкiя экзамены ўстанаўлiваюцца па наступных дысцыплiнах:

спецыяльнай дысцыплiне ў адпаведнасцi з тэмай дысертацыi;

фiласофii;

замежнай мове.

Залiк здаецца па асновах iнфармацыйных тэхналогiй з улiкам спецыфiкi адпаведнай галiны навукi.

Суiскальнiк, якi мае вышэйшую адукацыю не па той галiне навукi, па якой падрыхтавана дысертацыя, здае дадатковы экзамен па агульнанавуковай дысцыплiне ў дачыненнi да спецыяльнасцi адпаведнай галiны навукi.

11. Праграмы-мiнiмумы, па якiх праводзяцца кадыдацкiя экзамены i залiк, распрацоўваюцца Нацыянальнай акадэмiяй навук, Акадэмiяй аграрных навук, мiнiстэрствамi, iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца арганiзацыi, пры якiх дзейнiчаюць аспiрантура i (або) дактарантура, i зацвярджаюцца ВАК.

Парадак фiнансавання расходаў на стварэнне праграм, правядзенне кадыдацкiх экзаменаў i залiку вызначаецца ВАК сумесна з Мiнiстэрствам адукацыi па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай аховы.


Патрабаваннi да дысертацый


12. Дысертацыя павiнна быць тэарэтычнай або (i) эксперыментальнай навуковай работай, якая мае ўнутранае адзiнства i сведчыць аб асабiстым укладзе аўтара ў навуку, змяшчаць абагульнены выклад вынiкаў выкананых аўтарам даследаванняў, сфармуляваныя навуковыя палажэннi, якiя вылучаюцца для публiчнай абароны.

Прапанаваныя суiскальнiкам рашэннi павiнны быць аргументаваны, крытычна ацэнены, вызначана iх навуковая i практычная значнасць, эканамiчная i сацыяльная каштоўнасць у параўнаннi з вядомымi рашэннямi ў пэўнай галiне навукi.

У дысертацыi, якая вырашае навуковую праблему, задачу або развiвае пэўныя напрамкi навукi, павiнны змяшчацца звесткi аб навуковым прымяненнi вынiкаў даследаванняў або рэкамендацыi па iх выкарыстанню, а ў дысертацыi, якая ў сукупнасцi забяспечвае вырашэнне прыкладной праблемы або задачы, - звесткi аб практычным прымяненнi атрыманых вынiкаў або рэкамендацыi па iх выкарастынню.

13. Дысертацыя на атрыманне вучонай ступенi доктара навук павiнна быць квалiфiкацыйнай навуковай работай, самастойна падрыхтаванай суiскальнiкам па канкрэтнай спецыяльнасцi адпаведнай галiны навукi, i адпавядаць аднаму з наступных патрабаванняў:

змяшчаць новыя навукова абгрунтаваныя вынiкi, якiя вырашаюць буйную навуковую праблему;

змяшчаць новыя навукова абгрунтаваныя вынiкi, выкарастанне якiх забяспечвае вырашэнне буйной прыкладной праблемы;

змяшчаць новыя навукова абгрунтаваныя тэарэтычныя i (або) эксперыментальныя вынiкi, сукупнасць якiх з'яўляецца буйным дасягненнем у развiццi канкрэтных навуковых напрамкаў.

14. Дысертацыя на атрыманне вучонай ступенi кандыдата навук павiнна быць квалiфiкацыйнай навуковай работай па канкрэтнай спецыяльнасцi адпаведнай галiны навукi, падрыхтаванай суiскальнiкам самастойна або пад навуковым кiраўнiцтвам доктара навук (кандыдата навук), адпавядаць аднаму з наступных патрабаванняў:

змяшчаць новыя навукова абгрунтаваныя вынiкi, якiя вырашаюць важную навуковую задачу;

змяшчаць новыя навуковыя абгрунтаваныя вынiкi, выкарыстанне якiх забяспечвае вырашэнне важнай прыкладной задачы;

змяшчаць новыя навукова абгрунтаваныя тэарэтычныя i (або) эксперыментальныя вынiкi, сукупнасць якiх мае важнае значэнне для развiцця канкрэтных навуковых напрамкаў.

15. Тэма дысертацыi зацвярджаецца саветам арганiзацыi, у якой выконваецца дысертацыя; навуковы кiраўнiк або (i) навуковы кансультант суiскальнiка назначаюцца ў парадку, якi вызначаецца ВАК.

16. Дысертацыя на атрыманне вучонай ступенi прадстаўляецца на беларускай або рускай мове ў выглядзе спецыяльна падрыхтаванага рукапiсу, манаграфii, падручнiка (па педагагiчных навуках) i з дазволу ВАК - у выглядзе навуковага даклада.

Па дысертацыi ў выглядзе рукапiсу, манаграфii, падручнiка рыхтуецца аўтарэферат. Калi дысертацыя выканана як навуковы даклад, аўтарэферат не рыхтуецца.

17. Дазвол на абарону дысертацыi ў выглядзе навуковага даклада выдаецца ВАК ў выключных выпадках, калi суiскальнiк мае буйныя навуковыя дасягненнi або (i) заснаваныя на прапанаваных iм навуковых iдэях значныя практычныя дасягненнi, што пацвярджаецца апублiкаванымi работамi, спасылкамi на iх у навуковых выданнях Рэспублiкi Беларусь i iншых дзяржаў, рэалiзаванымi буйнымi праектамi, iх высокай адзнакай дзяржавай.

18. Асноўныя навуковыя вынiкi доктарскай (кандыдацкай) дысертацыi павiнны быць апублiкаваныя да пачатку прыёму дысертацыi да абароны ў навуковых выданнях Рэспублiкi Беларусь або iншых дзяржаў, спiс якiх вызначаецца ВАК.

Да апублiкаваных работ адносяцца:

манаграфii;

артыкулы ў навуковых часопiсах Рэспублiкi Беларусь i замежных навуковых часопiсах;

артыкулы ў рэцэнзуемых зборнiках навуковых работ;

апiсаннi вынаходстваў да патэнтаў i аўтарскiх пасведчанняў, карысных мадэляў да патэнтаў i пасведчанняў, селекцыйных дасягненняў да патэнтаў;

апублiкаваныя тэзiсы дакладаў, зробленых на навуковых з'ездах, канферэнцыях, сiмпозiумах, нарадах i семiнарах;

артыкулы ў навукова-тэарэтычных, грамадска-палiтычных выданнях, прэпрынты, рукапiсы работ, дэпанiраваныя ў сiстэме навукова-тэхнiчнай iнфармацыi, анатацыi цi рэфераты якiх змешчаны ў навуковых часопiсах або навукова-iнфармацыйных выданнях;

алгарытмы, па якiх праведзена адпаведная дзяржаўная экспертыза на навiзну.

Для суiскальнiкаў вучоных ступеняў па педагагiчных навуках апублiкаванымi работамi лiчацца надрукаваныя падручнiкi, вучэбныя i вучэбна-метадычныя дапаможнiкi i iншыя навукова-метадычныя выданнi.

19. Пры напiсаннi дысертацыi суiскальнiк абавязаны даваць спасылкi на аўтараў i крынiцу, з якой ён бярэ матэрыялы або асобныя вынiкi.

Пры выкарыстаннi ў дысертацыi iдэй або распрацовак, што належыць асобам, разам з якiмi былi напiсаны навуковыя работы, суiскальнiк абавязаны адзначыць гэта ў дысертацыi i аўтарэфераце.

У выпадку выкарыстання чужога матэрыялу ў якасцi навуковых i практычных вынiкаў дысертацыi без спасылкi на аўтара i крынiцу яна здымаецца з разгляду незалежна ад стадыi праходжання без права паўторнай абароны.

20. Афармленне дысертацыi i аўтарэферата павiнна адпавядаць патрабаванням ВАК.


Прадстаўленне i абарона дысертацыi


21. Арганiзацыя, у якой выконвалася дысертацыя або да якой прымацаваны суiскальнiк, праводзiць папярэднюю экспертызу дысертацыi, рукапiсу аўтарэферата i дае заключэнне. З гэтай мэтай кiраўнiк арганiзацыi назначае па доктарскай дысертацыi двух экспертаў, з якiх адзiн абавязкова павiнен быць доктарам навук, а па кандыдацкай - аднаго эксперта - доктара або кандыдата навук. У заключэннi адлюстроўваюцца:

кiм i калi зацверджана тэма дысертацыi;

кiм i калi назначаны навуковы кiраўнiк i (або) навуковы кансультант. Калi дысертацыя выканана пад кiраўнiцтвам не аднаго, а некалькiх навуковых кiраўнiкоў або пры ўдзеле некалькiх навуковых кансультантаў, то гэтая акалiчнасць павiнна быць абгрунтавана;

галiна навукi i спецыяльнасць (спецыяльнасцi), якой (якiм) адпавядае дысертацыя;

актуальнасць тэмы дысертацыi;

канкрэтны асабiсты ўдзел аўтара ў распрацоўцы палажэнняў, выкладзеных у дысертацыi, i атрыманнi вынiкаў;

верагоднасць палажэнняў i вынiкаў праведзеных даследаванняў;

ступень навiзны палажэнняў i вынiкаў, iх навуковая i практычная значнасць, эканамiчная i сацыяльная каштоўнасць;

паўната выкладу палажэнняў i вынiкаў, што выносяцца на абарону, у апублiкаваных работах з вызначэннем асноўных публiкацый;

апрабацыя i маштабы выкарыстання асноўных палажэнняў i вынiкаў работы;

адпаведнасць аўтарэферата зместу дысертацыi i асноўным яе вынiкам;

фармулёўка, за якiя канкрэтна палажэннi i вынiкi ў адпаведнасцi з пунктам 13 або пунктам 14 гэтага Палажэння прапануецца прысудзiць вучоную ступень або па якой прычыне цi якой падставе гэта рабiць немэтазгодна.

Заключэнне арганiзацыi павiнна быць выдадзена суiскальнiку не пазней як праз два месяцы з дня прадстаўлення на разгляд кандыдацкай дысертацыi i рукапiсу аўтарэферата i не пазней як праз тры месяцы - доктарскай дысертацыi i рукапiсу аўтарэферата.

Кiраўнiк арганiзацыi зацвярджае заключэнне i нясе адказнасць за якасць, аб'ектыўнасць i тэрмiн яго падрыхтоўкi.

22. Савет па абароне дысертацый прымае дысертацыю да разгляду пры наяўнасцi дакументаў па пералiку, якi вызначаецца ВАК, i вырашае ва ўстаноўленым парадку пытанне аб прыёме да абароны кандыдацкай або доктарскай дысертацыi не пазней як за 2 i за 3 месяцы адпаведна з дня падачы суiскальнiка неабходных документаў.

23. Кiраўнiкi мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iх намеснiкi маюць права абараняць дысертацыi ў саветах па абароне дысертацый, створаных пры падпарадкаваных iм арганiзацыях, а кiраўнiкi вышэйшых навучальных устаноў, навуковых арганiзацый i iх намеснiкi - у саветах па месцы iх асноўнай працы па дазволу ВАК.

Дазвол выдаецца толькi ў тым выпадку, калi ў рэспублiцы адсутнiчаюць саветы па абароне дысертацый па адпаведнай спецыяльнасцi (спецыяльнасцях) пры арганiзацыях, не падпарадкаваных названым асобам.

24. Па спецыяльнасцях i галiнах навук, па якiх савет па абароне дысертацый не мае права праводзiць абароны дысертацый, але якiя блiзкiя да профiлю савета, дазваляецца пры наяўнасцi дастатковых падстаў арганiзоўваць i праводзiць разавыя абароны дысертацый.

Патрабаваннi да арганiзацыi разавай абароны i парадак фармiравання складу савета для яе правядзення вызначаюцца ВАК.

25. Аўтарэферат дысертацыi рассылаецца членам савета па абароне дысертацый, спецыялiстам i арганiзацыям адпаведнага профiлю па пералiку, якi вызначаецца гэтым саветам, не пазней як за месяц да абароны дысертацыi. Пералiк арганiзацый, якiм абавязкова рассылаецца аўтарэферат, вызначаецца ВАК.

26. Адзiн экзэмпляр дысертацыi i два экземпляры аўтарэферата перадаюцца ў бiблiятэку арганiзацыi, савет па абароне дысертацый пры якой прыняў гэту дысертацыю да абароны, не пазней як за месяц да яе абароны i пасля прысуджэння вучонай ступенi захоўваюцца там або перадаюцца ў ведамасны iнфармацыйны цэнтр.

27. Саветы па абароне дысертацый назначаюць афiцыйных апанентаў i апанiруючую арганiзацыю. У асобных выпадках афiцыйныя апаненты i апанiруючая арганiзацыя могуць быць назначаны ВАК.

Парадак назначэння апанентаў, апанiруючай арганiзацыi, патрабаваннi да зместу iх водзываў, парадак правядзення абароны дысертацыi, прыняцця заключэння па дысертацыi, патрабаваннi да зместу заключэння ўстанаўлiваюцца ВАК.

28. Суiскальнiку павiнна быць дадзена магчымасць азнаёмiцца з водзывамi на дысертацыю афiцыйных апанентаў i апанiруючай арганiзацыi не пазней як за 5 дзён да даты абароны дысертацыi.

Па жаданню суiскальнiка абароны дысертацыi можа праводзiцца i пры адмоўных заключэннях i водзывах.

29. Публiчная абарона дысертацыi павiнна насiць характар навуковай дыскусii i праходзiць пры высокай патрабавальнасцi, прынцыповасцi i захаваннi навуковай этыкi. У цэнтры ўвагi павiнны быць навуковая i практычная значнасць, эканамiчная i сацыяльная каштоўнасць, верагоднасць i абгрунтаванасць палажэнняў, вынiкаў i рэкамендацый, што змяшчаюцца ў дысертацыi.

30. Дапускаецца абарона доктарскай дысертацыi суiскальнiкам, якi не мае вучонай ступенi кандыдата навук. У гэтым выпадку суiскальнiк павiнен здаць кандыдацкiя экзамены i залiк у адпаведнасцi з устаноўленым парадкам. Калi дысертацыя на атрыманне вучонай ступенi доктара навук прадстаўлена суiскальнiкам, якi не мае вучонай ступенi кандыдата навук, не адпавядае патрабаванням пункта 13, а адпавядае патрабаванням пункта 14 гэтага Палажэння, савет па абароне дысертацый прысуджвае суiскальнiку з яго згоды вучоную ступень кандыдата навук.


Разгляд дысертацый у ВАК Беларусi


31. Савет па абароне дысертацый афармляе ва ўстаноўленым парадку атэстацыйную справу i накiроўвае яе разам з першым экзэмплярам дысертацыi ў ВАК.

Атэстацыйная справа суiскальнiкаў i дысертацыi, якiя паступiлi ў ВАК, правяраюцца на адпаведнасць устаноўленым патрабаванням. Пры адсутнасцi неабходных дакументаў або няправiльным афармленнi атэстацыйная справа i дысертацыя могуць быць вернуты ў савет па абароне дысертацый для дапрацоўкi.