Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13.05.1997 N 472 "Аб ажыццяўленнi дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У мэтах забеспячэння вядзення дзяржаўнага рэестра навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ, камплектавання фонду навукова-тэхнiчных дакументаў па гэтых работах Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Устанавiць, што:

дзяржаўная рэгiстрацыя навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ, якiя выконваюцца аб'яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi рэспублiкi, незалежна ад формаў уласнасцi i падпарадкаванасцi, а таксама вядзенне iх дзяржаўнага рэестра ажыццяўляюцца Беларускiм iнстытутам сiстэмнага аналiзу i iнфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнiчнай сферы;

прадстаўленне ў падатковую iнспекцыю афiцыйнага паведамлення Беларускага iнстытута сiстэмнага аналiзу i iнфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнiчнай сферы аб рэгiстрацыi названых работ у дзяржаўным рэестры з'яўляецца падставай для вызвалення ад падатку на дабаўленую вартасць навукова-даследчных, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ, што выконваюцца для спажыўцоў Рэспублiкi Беларусь, згодна з пунктам 33 артыкула 5 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб падатку на дабаўленую вартасць".

2. Зацвердзiць Парадак дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ (прыкладаецца).

3. Мiнiстэрствам i iншым рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, аб'яднанням, прадпрыемстам, арганiзацыям i ўстановам забяспечыць ва ўстаноўленым парадку абавязковую дзяржаўную рэгiстрацыю навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ, якiя выконваюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.

4. Мiнiстэрству фiнансаў, Камiтэту па навуцы i тэхналогiях пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь штогод пры фармiраваннi праекта рэспублiканскага бюджэту прадугледжваць асiгнаваннi на правядзенне дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ.

5. Беларускаму iнстытуту сiстэмнага аналiзу i iнфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнiчнай сферы прадстаўляць штоквартальна ў Камiтэт па навуцы i тэхналогiях пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь звесткi аб навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работах, якiя прайшлi дзяржаўнаю рэгiстрацыю. Камiтэт па навуцы i тэхналогiях пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь кожнае паўгоддзе прадстаўляе гэтыя звесткi ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

6. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 мая 1996 г. N 339 "Аб ажыццяўленнi дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 15, арт. 377).


Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ


                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        Пастанова Савета Мiнiстраў
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        13.05.1997 N 472

ПАРАДАК ДЗЯРЖАЎНАЙ РЭГIСТРАЦЫI НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫХ, ВОПЫТНА-КАНСТРУКТАРСКIХ I ВОПЫТНА-ТЭХНАЛАГIЧНЫХ РАБОТ


1. Дадзены Парадак вызначае патрабаваннi да дзяржаўнай рэгiстрацыi i вядзення дзяржаўнага рэестра навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ (далей - дзяржаўны рэестр).

2. У дзяржаўным рэестры могуць быць зарэгiстраваны ўсе навукова-даследчыя, вопытна-канструктарскiя i вопытна-тэхналагiчныя работы, якiя выконваюцца аб'яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi, незалежна ад формаў уласнасцi i падпарадкаванасцi (далей - арганiзацыi-выканаўцы), на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. Работы, якiя выконваюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, падлягаюць абавязковай дзяржаўнай рэгiстрацыi.

3. Дзяржаўную рэгiстрацыю навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ ажыццяўляе Беларускi iнстытут сiстэмнага аналiзу i iнфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнiчнай сферы (далей - БелIСА).

На падставе дакументаў, якiя прадстаўляюцца арганiзацыямi-выканаўцамi, БелIСА ўносiць звесткi аб рэгiструемых работах у дзяржаўны рэестр i камплектуе фонд навукова-тэхнiчных дакументаў па гэтых работах.

Навукова-тэхнiчная прадукцыя, якая атрымлiваецца ў вынiку выканання работ i прапануецца для практычнай рэалiзацыi, рэкламуецца па жаданню заказчыка гэтых работ шляхам выдання iнфармацыйных матэрыялаў. Рэкламаванне навукова-тэхнiчнай прадукцыi аплачваецца заказчыкам.

Выключнае права на валоданне i распараджэнне iнфармацыяй аб навуковых даследаваннях, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных распрацоўках, а таксама на яе выкарастанне належыць заказчыку, калi ў дагаворы памiж заказчыкам i арганiзацыяй-выканаўцай не агавораны iншыя ўмовы.

4. Арганiзацыi-выканаўцы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ бясплатна прадстаўляюць у БелIСА ўсе прадугледжаныя дадзеным Парадкам дакументы.

5. Арганiзацыi-выканаўцы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ, якiя прадставiлi ў БелIСА прадугледжаныя дадзеным Парадкам рэгiстрацыйныя дакументы, маюць права бясплатна карыстацца фондам навукова-тэхнiчных дакументаў па гэтых работах.

6. БелIСА аказвае метадычную дапамогу арганiзацыям-выканаўцам у дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ i ажыццяўляе кантроль за станам рэгiстрацыi работ, якiя выконваюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.

7. Арганiзацыя-выканаўца для дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчай, вопытна-канструктарскай або вопытна-тэхналагiчнай работы накiроўвае ў БелIСА рэгiстрацыйную карту ўстаноўленага БелIСА па ўзгадненню з Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь узору.

Тэрмiн прадстаўлення рэгiстрацыйнай карты ў БелIСА не павiнен перавышаць 30 дзён з пачатку выканання работы, якая падлягае рэгiстрацыi. Няправiльна аформленыя рэгiстрацыйныя карты вяртаюцца арганiзацыям-выканаўцам для выпраўлення з указаннем прычын вяртання.

Сумесна з рэгiстрацыйнай картай у якасцi дадатку да яе падаюцца тэхнiчнае заданне альбо тэхнiка-эканамiчнае абгрунтаванне на выконваемыя работы.

Пры правядзеннi работы некалькiмi арганiзацыямi (комплексная работа) кожная арганiзацыя-выканаўца можа накiроўваць у БелIСА рэгiстрацыйныя дакументы на частку работы, якая выконваецца ёю самастойна.

Пасля заканчэння зарэгiстраванай работы арганiзацыя-выканаўца накiроўвае ў БелIСА iнфармацыйную карту ўстаноўленага БелIСА па ўзгадненню з Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь узору. Разам з iнфармацыйнай картай у якасцi дадатку да яе падаюцца:

справаздача аб навукова-даследчай рабоце, зацверджаная кiраўнiком арганiзацыi-выканаўцы. Справаздача афармляецца ў адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi актамi;

тлумачальная запiска да вопытна-канструктарскай i вопытна-тэхналагiчнай работы, зацверджаная кiраўнiком арганiзацыi-выканаўцы. Тлумачальная запiска афармляецца ў адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi актамi.

8. БелIСА, атрымаўшы рэгiстрацыйную карту з прыкладзенымi дакументамi, прысвойвае навукова-даследчай, вопытна-канструктарскай або вопытна-тэхналагiчнай рабоце нумар дзяржаўнай рэгiстрацыi, уносiць звесткi аб ёй у дзяржаўны рэестр, уключае ў фонд навукова-тэхнiчных дакументаў тэхнiка-эканамiчныя абгрунтаваннi i (або) тэхнiчныя заданнi i ў 20-дзённы тэрмiн накiроўвае арганiзацыi-выканаўцы паведамленне аб рэгiстрацыi работы. Пасля атрымання iнфармацыйнай карты з прыкладзенымi дакументамi БелIСА ўводзiць iх у фонд навукова-тэхнiчных дакументаў i ў 30-дзённы тэрмiн накiроўвае (выдае) арганiзацыi-выканаўцы даведку аб паступленнi дакументаў у названы фонд.

Узор паведамлення аб рэгiстрацыi работы ўстанаўлiвае БелIСА па ўзгадненню з Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

9. У выпадку спынення выканання зарэгiстраванай навукова-даследчай, вопытна-канструктарскай або вопытна-тэхналагiчнай работы арганiзацыя-выканаўца абавязана ў 30-дзённы тэрмiн пiсьмова паведамiць пра гэты БелIСА, пазначыўшы рэгiстрацыйны нумар, назву работы i прычыну выключэння яе з дзяржаўнага рэестра.

Пры змене назвы работ арганiзацыя-выканаўца накiроўвае ў БелIСА нанава аформленую рэгiстрацыйную карту i гэтая работа ўключаецца ў дзяржаўны рэестр пад новым рэгiстрацыйным нумарам, ранейшы нумар анулюецца.


Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner