Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Федэральнай архiўнай службай Расiйскай Федэрацыi i Камiтэтам па архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Набыло моц 21 лютага 1997 года.


Федэральная архiўная служба Расiйскай Федэрацыi i Камiтэт па архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь, якiя называюцца ў далейшым Бакi,

кiруючыся Дагаворам памiж Расiйскай Федэрацыяй i Рэспублiкай Беларусь аб стварэннi Супольнiцтва, якi падпiсаны ў Маскве 2 красавiка 1996 года,

усведамляючы неабходнасць паэтапнага развiцця iнтэграцыi ў галiне навукi i культуры,

накiроўваючы сумесныя намаганнi на ўзгодненае развiццё iнтэграцыйных сувязяў памiж архiўнымi ўстановамi абедзвюх дзяржаў,

лiчачы, што такое супрацоўнiцтва будзе спрыяць iмкненню народаў Расii i Беларусi да далейшай iнтэграцыi i ўсебаковага зблiжэння,

дамовiлiся аб наступным:


Артыкул 1


Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва, накiроўваючы яго на паэтапнае паглыбленне iнтэграцыйных сувязяў, на аснове выканання прынцыпаў раўнапраўя i ўзаемнай выгады, з выкананнем адпаведнага заканадаўства абедзвюх дзяржаў, агульнапрызнаных нормаў i прынцыпаў мiжнароднага права.


Артыкул 2


Бакi будуць спрыяць стварэнню ўмоў для захавання i развiцця агульнай прасторы ў архiўнай сферы на аснове гiстарычна склаўшыхся традыцый i сувязяў, дзелавых кантактаў памiж архiўнымi ўстановамi Бакоў i з улiкам агульных iнтарэсаў Бакоў.


Артыкул 3


Бакi будуць iмкнуцца да распрацоўкi прынцыпаў i формаў каардынацыi сумеснай дзейнасцi па рэфармаванню архiўнай справы на аснове ўзгодненай агульнай стратэгii яе развiцця, абменьвацца iнфармацыяй па арганiзацыi i планаванню працы архiўных устаноў, заканадаўчымi i iншымi нарматыўнымi дакументамi, рэгламентуючымi дзейнасць архiўных устаноў, архiвазнаўчай i навукова-метадычнай лiтаратурай па архiўнай справе.


Артыкул 4


Бакi з улiкам назапашанага вопыту супрацоўнiцтва будуць практыкаваць распрацоўку сумесных праграм i праектаў па накiрунках цi вiдах дзейнасцi дзяржаўных архiўных устаноў, удзел iх прадстаўнiкоў у рэдкалегiях перыядычных i iншых архiвазнаўчых выданняў, сумеснае правядзенне арганiзацыйных, навуковых, навукова-метадычных i iншых мерапрыемстваў, узаемна запрашаць прадстаўнiкоў iншага Боку ўдзельнiчаць у сваiх мерапрыемствах.


Артыкул 5


Бакi будуць развiваць абмен вопытам працы памiж архiўнымi ўстановамi па цiкавячых iх накiрунках дзейнасцi дзяржаўных архiваў. У гэтых мэтах Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй па ўзнiкаючых у iх праблемах архiўнай справы, заахвочваць супрацоўнiцтва цэнтральных i рэгiянальных архiваў, ажыццяўляць абмены спецыялiстамi-архiвiстамi на ўзаемнай аснове.


Артыкул 6


Бакi будуць садзейнiчаць супрацоўнiцтву памiж Расiйскiм таварыствам гiсторыкаў-архiвiстаў i Таварыствам архiвiстаў Рэспублiкi Беларусь, аказваць iм неабходную падтрымку, прыцягваць да ўдзелу ў сумесных мерапрыемствах.


Артыкул 7


Бакi вывучаць магчымыя ўзаемныя прэтэнзii i прапановы адносна перамешчаных архiўных фондаў i архiўных дакументаў i будуць прыкладаць намаганнi да iх вырашэння на ўзаемапрымальнай аснове.


Артыкул 8


У мэтах папаўнення нацыянальных архiўных фондаў дакументамi, якiя ўтрымлiваюць iнфармацыю па гiсторыi народаў Расii i Беларусi, Бакi будуць прадастаўляць адзiн аднаму копii архiўных дакументаў. Разлiкi за прадастаўленне копiй будуць ажыццяўляцца на безвалютнай, эквiвалентнай аснове. Пры разлiках за прадастаўленне копiй аплата будзе праводзiцца па дзеючых прэйскурантах толькi за iх вырабленне.


Артыкул 9


Бакi будуць забяспечваць роўныя магчымасцi для доступу да фондаў падведамасных iм дзяржаўных архiваў для грамадзян Расii i Беларусi, аказваць садзейнiчанне даследчыкам iншага Боку ў працы з архiўнымi матэрыяламi сваiх дзяржаўных архiваў. У гэтых мэтах даследчыкi будуць атрымлiваць доступ да ўсiх даведачных матэрыялаў дзяржаўных архiваў як апублiкаваных, так i неапублiкаваных, якiя датычаць тэм iх даследаванняў.


Артыкул 10


Бакi будуць абменьвацца публiкацыямi архiўных матэрыялаў, выдадзенымi архiўнымi ўстановамi Бакоў, ажыццяўляць сумесныя публiкацыi архiўных дакументаў i арганiзоўваць дакументальныя выставы па ўзгодненай тэматыцы.


Артыкул 11


Бакi будуць ствараць умовы для ўзаемадзеяння памiж сваiмi навуковымi ўстановамi. У гэтых мэтах Усерасiйскi навукова-даследчы iнстытут дакументазнаўства i архiўнай справы (УНДIДАС) i Беларускi навукова-даследчы iнстытут дакументазнаўства i архiўнай справы (БелНДIДАС) будуць iнфармiраваць адзiн аднаго аб асноўных накiрунках сваёй дзейнасцi, вынiках навукова-прыкладных распрацовак, узаемадзейнiчаць у правядзеннi сумесных навукова-метадычных мерапрыемстваў, стажыровак спецыялiстаў, сумесна распрацоўваць актуальныя праблемы архiўнай справы i дакументазнаўства, у тым лiку па унiфiкацыi i рацыяналiзацыi дакументацыйнага забеспячэння кiравання.


Артыкул 12


Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва, узгадняючы свае пазiцыi i каардынуючы дзеяннi ў пытаннях, што датычацца iх удзелу ў дзейнасцi мiжнародных архiўных арганiзацый.


Артыкул 13


Бакi будуць аказваць садзейнiчанне адзiн аднаму ў забеспячэннi сацыяльна-прававых запытаў грамадзян i ўстаноў iншага Боку на аснове архiўных дакументаў, выпрацаваўшы асобы механiзм iх выканання.


Артыкул 14


Супрацоўнiцтва ў рамках гэтага Пагаднення не будзе перашкаджаць iншым формам спецыялiзаваных кантактаў у галiне архiўнай справы, якiя ажыццяўляюцца па ўзаемнаму ўзгадненню Бакоў.


Артыкул 15


Для дасягнення мэтаў гэтага Пагаднення Бакi створаць мiжведамасную Камiсiю, якая ў адпаведнасцi з Пагадненнем будзе вызначаць накiрункi i змест супрацоўнiцтва, яго асноўныя этапы, прымаць адпаведныя рашэннi, намячаць сумесныя мерапрыемствы ў рамках спецыяльнага плана, кантраляваць ход iх выканання. Камiсiя будзе па чарзе ўзначальвацца прадстаўнiком кожнага з Бакоў.


Артыкул 16


Гэтае Пагадненне набывае моц з дня яго падпiсання i будзе дзейнiчаць на працягу 5 гадоў. Яно будзе аўтаматычна працягвацца на пяцiгадовыя перыяды, калi нi адзiн з Бакоў не паведамiць у пiсьмовай форме iншы Бок аб сваiм намеры прыпынiць яго дзеянне не менш чым за шэсць месяцаў да сканчэння адпаведнага перыяду.

З падпiсаннем гэтага Пагаднення спыняецца дзеянне Пагаднення аб супрацоўнiцтве памiж Камiтэтам па справах архiваў пры Савеце Мiнiстраў Расiйскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялiстычнай Рэспублiкi i Галоўным архiўным упраўленнем пры Савеце Мiнiстраў Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi, заключанага 21 чэрвеня 1991 года.


Здзейснена ў г. Мiнску 21 лютага 1997 г. у двух экзэмплярах, кожны на рускай i беларускай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.


За Камiтэт па архiвах i                 За Федэральную архiўную
справаводству                           службу
Рэспублiкi Беларусь                     Расiйскай Федэрацыi
                Подпiс                                Подпiс

Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner