Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Каралеўствам Нарвегiя аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступило в силу 1 августа 1997 года.


Рэспублiка Беларусь i Каралеўства Нарвегiя, якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi",

жадаючы садзейнiчаць ажыццяўленню пасажырскiх i грузавых перавозак аўтатранспартнымi сродкамi памiж Рэспублiкай Беларусь i Каралеўствам Нарвегiя i транзiтам праз iх тэрыторыi,

пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:


I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


Артыкул 1 Вызначэннi


Для мэтаў гэтага Пагаднення:

1. "Дзяржава рэгiстрацыi" азначае адзiн з Дагаворных Бакоў, дзе зарэгiстраваны транспартны сродак.

2. "Дзяржава, якая прымае" азначае адзiн з Дагаворных Бакоў, якi не з'яўляецца дзяржавай рэгiстрацыi i дзе транспартны сродак выкарыстоўваецца для перавозак.

3. "Перавозчык" азначае любую фiзiчную або юрыдычную асобу аднаго з Дагаворных Бакоў, якая валодае дазволам ажыццяўляць мiжнародныя аўтамабiльныя пасажырскiя i / або грузавыя перавозкi ў адпаведнасцi з яго нацыянальным заканадаўствам.

4. "Пасажырскi аўтатранспартны сродак" азначае любы транспартны сродак з механiчным прывадам, якi абсталяваны i выкарыстоўваецца выключна для перавозкi пасажыраў.

5. "Рэгулярныя перавозкi" азначаюць пасажырскiя перавозкi, якiя ажыццяўляюцца з пэўнай рэгулярнасцю i па загадзя вызначанаму маршруту, прычым падчас перавозкi на загадзя вызначаных астаноўках можа ажыццяўляцца пасадка або высадка пасажыраў.

6. "Маятнiкавыя перавозкi" азначаюць шматразовыя перавозкi туды i назад, арганiзаваныя для дастаўкi з аднаго i таго ж пункту адпраўкi ў адзiн i той жа пункт прызначэння загадзя арганiзаваных груп пасажыраў.

7. "Камерцыйны аўтатранспартны сродак" азначае любы аўтатранспартны сродак з механiчным прывадам, якi звычайна выкарыстоўваецца для аўтамабiльных перавозак грузаў. Для мэтаў гэтага Пагаднення тэрмiн "камерцыйны аўтатранспартны сродак" таксама прымяняецца да любога прычэпа або паўпрычэпа, сцэпленага з любым камерцыйным транспартным сродкам, а таксама да любой камбiнацыi транспартных сродкаў, з якiх цягач зарэгiстраваны ў адным з Дагаворных Бакоў.

8. "Кабатаж" азначае перавозку пасажыраў або грузаў памiж пунктамi ў дзяржаве, якая прымае.


Артыкул 2 Сфера прымянення


Перавозчык, якому ў яго дзяржаве дано права ажыццяўляць мiжнародныя аўтамабiльныя перавозкi, можа ажыццяўляць такiя перавозкi на, з або транзiтам праз тэрыторыю дзяржавы, якая прымае, у адпаведнасцi з палажэннямi, указанымi ў гэтым Пагадненнi.


Артыкул 3 Нацыянальнае заканадаўства


Перавозчыкi павiнны захоўваць законы i правiлы дзяржавы, якая прымае, падчас ажыццяўлення аўтамабiльных перавозак на тэрыторыi дзяржавы, якая прымае.


Артыкул 4 Змешаная Камiсiя


Кампетэнтныя органы Дагаворных Бакоў ствараюць Змешаную Камiсiю дзеля таго, каб кантраляваць выкананне i прымяненне гэтага Пагаднення.


II. ПАСАЖЫРСКIЯ ПЕРАВОЗКI


Артыкул 5 Дазволы


На ўсе перавозкi, якiя выконваюцца пасажырскiмi аўтатранспартнымi сродкамi памiж Дагаворнымi Бакамi i транзiтам праз iх тэрыторыi, акрамя тых перавозак, якiя ўказаны ў Артыкуле 7, павiнен быць атрыманы адпаведны дазвол, выданы кампетэнтным органам дзяржавы, якая прымае.


Артыкул 6 Рэгулярныя i маятнiкавыя перавозкi


1. Рэгулярныя i маятнiкавыя перавозкi памiж Дагаворнымi Бакамi або транзiтам праз iх тэрыторыi павiнны загадзя зацвярджацца сумесна iх кампетэнтнымi органамi.

2. Перавозчыкi павiнны накiроўваць заяўкi на атрыманне дазволаў кампетэнтнаму органу сваёй дзяржавы рэгiстрацыi. Калi гэты кампетэнтны орган пацвярджае заяўку, ён павiнен накiраваць указаную заяўку разам з рэкамендацыяй кампетэнтнаму органу дзяржавы, якая прымае.


Артыкул 7 Нерэгулярныя перавозкi


1. На ажыццяўленне нерэгулярных пасажырскiх перавозак не патрабуецца атрыманне дазволу. Перавозкi лiчацца нерэгулярнымi, калi адны i тыя ж пасажыры перавозяцца адным i тым жа пасажырскiм аўтатранспартным сродкам:

а) па "кальцавому туру", якi пачынаецца i заканчваецца ў дзяржаве рэгiстрацыi транспартнага сродку, або

б) па маршруту, якi пачынаецца ў дзяржаве рэгiстрацыi транспартнага сродку i заканчваецца ў дзяржаве, якая прымае, пры ўмове, што транспартны сродак вяртаецца ў сваю дзяржаву рэгiстрацыi без пасажыраў, або

в) транзiтам нерэгулярнага характару.

2. Для перавозак пасажыраў пасажырскiмi аўтатранспартнымi сродкамi, якiя сканструяваны i выкарыстоўваюцца для перавозак менш, чым дзевяцi чалавек, уключаючы вадзiцеля, не патрабуецца атрыманне дазволу.


III. ГРУЗАВЫЯ ПЕРАВОЗКI


Артыкул 8 Умовы атрымання дазволаў


1. Перавозчыкi могуць ажыццяўляць грузавыя перавозкi памiж Дагаворнымi Бакамi, транзiтам праз iх тэрыторыi, а таксама грузавыя перавозкi памiж дзяржавай, якая прымае, i трэцiмi дзяржавамi пры наяўнасцi папярэдне атрыманага дазволу на мiжнародныя перавозкi.

2. Не патрабуецца дазвол на ажыццяўленне наступных вiдаў перавозак або парожнiх рэйсаў, якiя выконваюцца ў сувязi з такiмi перавозкамi:

- перавозкi паштовых адпраўленняў;

- перавозкi пашкоджаных транспартных сродкаў;

- перавозкi грузаў аўтатранспартнымi сродкамi з дапушчальнай агульнай масай 6 тон, уключаючы прычэпы, або з дапушчальнай максiмальнай грузапад'ёмнасцю 3,5 тоны, уключаючы прычэпы;

- перавозкi медыкаментаў i абсталявання або iншых грузаў, неабходных у экстрэмальных умовах;

- перавозкi жывёл i абсталявання, звязаныя з музычнымi, тэатральнымi, кiна-, цыркавымi i спартыўнымi прадстаўленнямi, для кiрмашоў або выстаў, а таксама для радыё-, кiна- i тэлевiзiйных перадач;

- перавозкi грузаў у якасцi гуманiтарнай дапамогi.


IV. IНШЫЯ ПАЛАЖЭННI


Артыкул 9 Кабатаж


Перавозчыкi не могуць выконваць перавозкi ў дзяржаве, якая прымае, калi на гэта не атрыманы спецыяльны дазвол кампетэнтных органаў гэтай дзяржавы, якая прымае.


Артыкул 10 Парушэннi


Калi перавозчык аднаго Дагаворнага Боку, ажыццяўляючы перавозкi ў дзяржаве, якая прымае, парушае палажэннi гэтага Пагаднення, кампетэнтныя органы дзяржавы, якая прымае, могуць прымянiць санкцыi ў адпаведнасцi са сваiм нацыянальным заканадаўствам. Кампетэнтныя органы дзяржавы, якая прымае, павiнны праiнфармаваць кампетэнтныя органы дзяржавы рэгiстрацыi перавозчыка аб санкцыях, якiя былi прыменены.


Артыкул 11 Маса i габарыты


Калi маса i габарыты пасажырскага або камерцыйнага аўтатранспартнага сродку, што выкарыстоўваецца ў транспартных аперацыях, перавышае масу i габарыты, якiя з'яўляюцца максiмальна дапушчальнымi на тэрыторыi дзяржавы, якая прымае, перавозчык павiнен загадзя атрымаць спецыяльны дазвол ад кампетэнтнага органа гэтай дзяржавы, якая прымае.


Артыкул 12 Уступленне ў сiлу


1. Дагаворныя Бакi павiнны паведамiць адзiн аднаму шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi, што ўсе нацыянальныя заканадаўчыя працэдуры, неабходныя для ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення, былi выкананы. Пагадненне ўступае ў сiлу ў першы дзень другога месяца з даты апошняга паведамлення. Аднак гэта Пагадненне будзе часова выконвацца з даты яго падпiсання.

2. Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу пяцi гадоў, i далей яго дзеянне будзе падоўжвацца на наступныя пяць гадоў, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў не дэнансуе яго, накiраваўшы за шэсць месяцаў да яго дэнансацыi па дыпламатычных каналах другому Дагаворнаму Боку пiсьмовае паведамленне аб гэтым.


Аформлена ў г.Осла 21 лютага 1997 г. у двух экзэмплярах, кожны на беларускай, нарвежскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў у тлумачэннi палажэнняў гэтага Пагаднення перавага будзе аддавацца тэксту на англiйскай мове.


За Рэспублiку Беларусь                       За Каралеўства Нарвегiя
                Подпiс                                        Подпiс

Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner