Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 04.02.1997 N 60 "Аб рэалiзацыi рашэння Савета па праблемах павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў N 10 ад 24 снежня 1996 г."

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У мэтах рэалiзацыi рашэння Савета па праблемах павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў ад 24 снежня 1996 г. N 10 ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Адзiныя патрабаваннi да састаўлення асноўнай вучэбна-метадычнай дакументацыi для сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў (прыкладаюцца).

2. Упраўленню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў (Абрамаў А.I.) давесцi дадзеныя Адзiныя патрабаваннi да навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.


Мiнiстр
В.I.СТРАЖАЎ


Зацверджаны
загадам
Мiнiстэрства адукацыi
Республiкi Беларусь
ад 4 лютага 1997 г. N 60


АДЗIНЫЯ ПАТРАБАВАННI ДА САСТАЎЛЕННЯ АСНОЎНАЙ ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫI ДЛЯ СIСТЭМЫ ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI I ПЕРАПАДРЫХТОЎКI КАДРАЎ


Адзiныя патрабаваннi да састаўлення асноўнай вучэбна-метадычнай дакументацыi распрацаваны ўпраўленнем павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў з улiкам вопыту работы у гэтым накiрунку галiновых навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.

Адзначаныя матэрыялы падрыхтаваны ў мэтах аказання практычнай дапамогi навучальным установам (падраздзяленням) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi i формаў уласнасцi па арганiзацыi i правядзенню вучэбнага працэсу.

Асноўнымi дакументамi для планавання, арганiзацыi i правядзення вучэбнага працэсу з'яўляюцца вучэбныя планы, праграммы, а таксама вучэбна-тэматычныя планы. Змест адзначаных дакументаў вызначаецца:

- дырэктыўнымi i нарматыўнымi дакументамi;

- квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi, якiя прад'яўляюцца да канкрэтнай службовай катэгорыi кiруючых работнiкаў, спецыялiстаў i рабочых;

- iнструктыўнымi матэрыяламi i метадычнымi рэкамендацыямi Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь;

- дакументамi мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў кiравання;

- асноўнымi перспектыўнымi напрамкамi развiцця галiны, а таксама дасягненнямi айчыннай i замежнай навукi, тэхнiкi i перадавой тэхналогii.

1. Вучэбны план.

1.1. Вучэбны план - гэта асноўны кiруючы дакумент, якi прызначаны для планавання i арганiзацыi вучэбнага працэсу, вызначае накiрунак i змест пярвiчнай прафесiйнай падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi або павышэння квалiфiкацыi канкрэтнай катэгорыi слухачоў.

1.2. Вучэбны план павiнен адлюстроўваць:

- службовую катэгорыю (спецыялiзацыю) слухачоў;

- тэрмiн навучання;

- форму навучання;

- рэжым заняткаў;

- пералiк раздзелаў i дысцыплiн;

- колькасць вучэбных гадзiн па разделам i дысцыплiнам, у тым лiку з выкарыстаннем вылiчальнай тэхнiкi;

- размеркаванне вучэбных гадзiн па вiдах заняткаў (лекцыi, практычныя заняткi, тэматычныя дыскусii, "круглыя" сталы, разбор канкрэтных вытворчых сiтуацый, выязныя заняткi, дзелавыя гульнi i г.д.);

- вiды кантролю ведаў у разрэзе кожнай дысцыплiны або раздзела.

1.3. Рэжым заняткаў у навучальных установах (падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў - 6-8 акадэмiчных гадзiн у дзень.

1.4. Вучэбны план павiнен утрымлiваць наступныя асноўныя раздзелы i дысцыплiны:

- сацыяльна-эканамiчны;

- кiраванне;

- профiльны раздзел (асноўны);

- працоўнае i гаспадарчае заканадаўства;

- ахова навакольнага асяроддзя.

1.5. У вучэбным плане па кожнай дысцыплiне вызначаецца агульная колькасць гадзiн, якiя адводзяцца на яе вывучэнне, у тым лiку колькасць гадзiн на лекцыйныя i на iншыя вiды заняткаў, якiя могуць уключаць:

- вырашэнне вытворчых задач (аналiз канкрэтных сiтуацый);

- дзелавыя гульнi;

- тэматычныя дыскусii;

- семiнары па абмену вопытам работы;

- навукова-практычныя канферэнцыi;

- практычныя i лабараторныя заняткi;

- выязныя заняткi;

1.6. Аб'ём лекцыйных заняткаў рэкамендуецца ўстанаўлiваць у межах 20-60% ад усяго аб'ёму вучэбнага часу, на астатнiя вiды адводзiцца 40-80% вучэбнага часу ў залежнасцi ад службовай катэгорыi слухачоў.

1.7. Пры выбары формаў кантролю ведаў вызначаючымi фактарамi з'яўляюцца: службовыя катэгорыi слухачоў, iх адукацыйны ўзровень, тэрмiны навучання i аб'ёмы вывучаемых дысцыплiн.

1.8. Форма вучэбнага плана для ўсiх тыпаў навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi кадраў (дадатак 1), перападрыхтоўкi кадраў (дадатак 2).

2. Вучэбная праграма.

2.1. Вучэбная праграма распрацоўваецца для канкрэтнага раздзела або дысцыплiны вучэбнага плана. Яна вызначае навуковы змест i метадычную пабудову ўсяго раздзела (дысцыплiны), устанаўлiвае паслядоўнаць вывучэння тэм.

2.2. Вучэбная праграма мае наступную структуру:

- уводзiны, у якiх выкладаюцца значэнне i задачы вывучаемага раздзела (дысцыплiны), а таксама метады i сродкi рэалiзацыi зместу вучэбнай праграмы, указваюцца аўтары-распрацоўшчыкi;

- тэматычны план (без вызначэння колькасцi гадзiн на тэмы);

- змест праграмы - вызначаюцца асноўныя пытаннi кожнай тэмы, якiя неабходна раскрыць у працэсе навучання з захаваннем лагiчнай паслядоўнасцi выкладаемага вучэбнага матэрыялу;

- спiс рэкамендуемай лiтаратуры - асноўнай i дадатковай (з указаннем аб'ёмаў для самастойнага вывучэння).

2.3. Вучэбныя праграмы па асобным раздзелам i дысцыплiнам могуць распрацоўвацца як для адной, так i некалькiх катэгорый кадраў.

2.4. Пры распрацоўцы вучэбнай праграмы неабходна выкарыстоўваць тэрмiналогiю i абазначэннi, якiя ўстаноўлены дзеючымi стандартамi.

3. Парадак распрацоўкi, узгаднення i зацвярджэння вучэбных планаў i праграм.

3.1. Распрацоўка новых i перапрацоўка дзеючых вучэбных планаў i праграм ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з гадавым планам прафесiянальнага навучання кадраў галiны. Зацвярджэнне вучэбных планаў i праграм праводзiцца не пазней чым за 2 месяцы да пачатку работы вучэбнай групы.

3.2. Адказнымi за распрацоўку вучэбных планаў i праграм з'яўляюцца кафедры, вучэбныя аддзелы, кiраўнiцтва навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхоўкi кадраў.

3.3. Распрацоўку вучэбных планаў i праграм ажыццяўляюць вядучыя выкладчыкi кафедраў IПК, спецыялiсты мiнiстэрстваў, прадпрыемстваў, навукова-даследчых i праектна-канструктарскiх арганiзацый галiны, ВНУ, iнстытутаў Акадэмii навук Беларусi i iнш.

3.4. Праграмы па сацыяльна-эканамiчнаму раздзелу, працоўнаму i гаспадарчаму заканадаўству распрацоўваюцца з улiкам спецыфiкi галiны для ўсiх катэгорый слухачоў у адпаведнасцi з Тыпавымi праграмамi, зацверджанымi Мiнадукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

3.5. Праграмы па дысцыплiнах профiльнага раздзела, дысцыплiне "Ахова навакольнага асяроддзя" распрацоўваюцца навучальнымi ўстановамi (падраздзяленнямi) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў з улiкам сучасных дасягненняў у галiне адпаведных навук, а таксама актуальных задач, якiя стаяць перад галiною.

3.6. Навучальныя ўстановы (падраздзяленнi) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў праводзяць абмеркаванне, узгадненне з зацiкаўленымi i зацвярджэнне вучэбных планаў i праграм у парадку, якi прадугледжаны дзеючымi Тыпавымi палажэннямi аб навучальных установах (падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.

3.7. Пры арганiзацыi перападрыхтоўкi спецыялiстаў абавязковай умовай з'яўляецца зацверджанне вучэбнага плану ў Мiнiстэрстве адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

3.8. Пры неабходнасцi Мiнадукацыi i навукi можа накiроўваць вучэбныя планы перападрыхтоўкi на рэцэнзаванне ў адпаведныя базавыя навучальныя ўстановы па профiлю перападрыхтоўкi. Выдаткi за правядзенне рэцэнзавання выдзяляюцца навучальнай установай, якая прадставiла планы на зацвярджэнне.

3.9. Вучэбныя планы i праграмы пераглядаюцца i зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку не радзей 1 разу ў 2 гады.

Карэктыроўка праграм, унясенне ў iх адпаведных змяненняў i дапаўненняў праводзiцца штогод.

4. Вучэбна-тэматычны план.

4.1. У мэтах устанаўлення лагiчных сувязяў памiж дысцыплiнамi, устаранення дублiравання вучэбнага матэрыялу, а таксама пастаяннага абнаўлення зместу вывучаемых дысцыплiн навучальныя ўстановы (падраздзяленнi) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў распрацоўваюць вучэбна-тэматычныя планы.

4.2. У вучэбна-тэматычным плане даецца расшыфроўка раздзелу (дысцыплiны) па тэмам заняткаў i указваецца колькасць гадзiн, якiя адводзяцца на кожную тэму.

4.3. Вучэбна-тэматычны план распрацоўваецца на аснове вучэбнага плана i праграмы для канкрэтнай катэгорыi (спецыялiзацыi) слухачоў i можа пераглядацца (перапрацоўвацца) у адпаведнасцi з новымi нарматыўнымi дакументамi, вынiкамi ўваходнага контролю ведаў слухачоў i г.д.

4.4. Навучальным установам (падраздзяленням) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў прадастаўлена права ўносiць змяненнi ў размеркаванне вучэбнага часу памiж раздзеламi (дысцыплiнамi) i па вiдах заняткаў у аб'ёме 30% ад зацверджаных вучэбных планаў.

4.5. Вучэбна-тэматычны план зацвярджаецца кiраўнiком навучальнай установы (падраздзялення) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.

4.6. Форма вучэбна-тэматычнага плана прадстаўлена ў дадатку 3.


Дадатак 1


 УЗГОДНЕНА                             ЗАЦВЯРДЖАЮ
 Зацiкаўленае падраздзяленне           Кiраўнiк навучальнай установы
 мiнiстэрства, прадпрыемства,          (падраздзялення) павышэння
 арганiзацыя, установа                 калiфiкацыi (перападрыхтоўкi)
 "____"____________ 199 __ г.          ________ прозвiшча, iнiцыялы
                                       (подпiс)
                                       "____"_______________ 199 г.

ВУЧЭБНЫ ПЛАН павышэння квалiфiкацыi ___________________________________________________________________ (назва службовай катэгорыi (спецыялiзацыi) слухачоў)
Тэрмiн навучання _________________ мес. Форма навучання _________________________________ (з адрывам, без адрыву ад работы) Рэжым заняткаў __________________________________

----+---------+-------------------------------------------+----------
¦   ¦         ¦            Колькасць гадзiн               ¦         ¦
¦   ¦         +----+------+-------------------------------+         ¦
¦   ¦         ¦    ¦У т.л.¦    Размеркаванне па вiдах     ¦         ¦
¦   ¦         ¦    ¦з вы- ¦           заняткаў            ¦         ¦
¦   ¦Найменне ¦    ¦кары- +----+-----T------+------+------+         ¦
¦   ¦раздзелаў¦Уся-¦стан- ¦    ¦прак-¦тэм.  ¦выяз- ¦дзела-¦   Вiд   ¦
¦ N ¦   i     ¦ го ¦нем   ¦    ¦тыч- ¦дыс-  ¦ныя   ¦выя   ¦ кантролю¦
¦п/п¦дысцыплiн¦    ¦ВТ    ¦лек-¦ныя  ¦кусii ¦занят-¦гуль- ¦   ведаў ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦цыi ¦за-  ¦(круг-¦кi    ¦нi    ¦         ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦    ¦няткi¦лы    ¦      ¦      ¦         ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦    ¦     ¦стол  ¦      ¦      ¦         ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦    ¦     ¦выт-  ¦      ¦      ¦         ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦    ¦     ¦ворч. ¦      ¦      ¦         ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦    ¦     ¦сiт.) ¦      ¦      ¦         ¦
+---+---------+----+------+----+-----+------+------+------+---------+
¦ 1 ¦   2     ¦ 3  ¦  4   ¦ 5  ¦  6  ¦  7   ¦  8   ¦  9   ¦   10    ¦
----+---------+----+------+----+-----+------+------+------+----------

 Дэкан факультэта            _____________     _____________________
                               (подпiс)        (прозвiшча, iнiцыялы)
 (Загадчык вучэбнага аддзела,
 дырэктар аддзялення i г.д.)

Дадатак 2


                                        ЗАЦВЯРДЖАЮ
                                        Намеснiк Мiнiстра адукацыi
                                        i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                        ____________________________
                                        "____"____________ 199 __ г.

ВУЧЭБНЫ ПЛАН перападрыхтоўкi ___________________________________________________________________ назва службовай катэгорыi (спецыялiзацыi) слухачоў
Тэрмiн навучання _________________ мес. Форма навучання _________________________________ (з адрывам, без адрыву ад работы) Рэжым заняткаў __________________________________

----+---------+-------------------------------------------+----------
¦   ¦         ¦            Колькасць гадзiн               ¦         ¦
¦   ¦         +----+------+-------------------------------+         ¦
¦   ¦         ¦    ¦У т.л.¦    Размеркаванне па вiдах     ¦         ¦
¦   ¦         ¦    ¦з вы- ¦           заняткаў            ¦         ¦
¦   ¦Найменне ¦    ¦кары- +----+-----T------+------+------+         ¦
¦   ¦раздзелаў¦Уся-¦стан- ¦    ¦прак-¦тэм.  ¦выяз- ¦дзела-¦   Вiд   ¦
¦ N ¦   i     ¦ го ¦нем   ¦    ¦тыч- ¦дыс-  ¦ныя   ¦выя   ¦ кантролю¦
¦п/п¦дысцыплiн¦    ¦ВТ    ¦лек-¦ныя  ¦кусii ¦занят-¦гуль- ¦   ведаў ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦цыi ¦за-  ¦(круг-¦кi    ¦нi    ¦         ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦    ¦няткi¦лы    ¦      ¦      ¦         ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦    ¦     ¦стол  ¦      ¦      ¦         ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦    ¦     ¦выт-  ¦      ¦      ¦         ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦    ¦     ¦ворч. ¦      ¦      ¦         ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦    ¦     ¦сiт.) ¦      ¦      ¦         ¦
+---+---------+----+------+----+-----+------+------+------+---------+
¦ 1 ¦   2     ¦ 3  ¦  4   ¦ 5  ¦  6  ¦  7   ¦  8   ¦  9   ¦   10    ¦
----+---------+----+------+----+-----+------+------+------+----------

 Дэкан факультэта            _____________     _____________________
                               (подпiс)        (прозвiшча, iнiцыялы)
 (Загадчык вучэбнага аддзела,
 дырэктар аддзялення i г.д.)

Дадатак 3


                                      ЗАЦВЯРДЖАЮ
                                      Кiраўнiк навучальнай
                                      установы (падраздзялення)
                                      павышэння квалiфiкацыi
                                      (перападрыхтоўкi)
                                      ________ _____________________
                                      (подпiс) (прозвiшча, iнiцыялы)
                                      "____"______________ 199 __ г.

ВУЧЭБНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН павышэння квалiфiкацыi (перападрыхтоўкi) ___________________________________________________________________ (назва службовай катэгорыi (спецыялiзацыi) слухачоў)
Тэрмiн навучання _________________ мес. Форма навучання _________________________________ (з адрывам, без адрыву ад работы)

----+---------+-------------------------------------------+-----T---¬
¦   ¦         ¦            Колькасць гадзiн               ¦     ¦   ¦
¦   ¦         +----+------+-------------------------------+     ¦   ¦
¦   ¦         ¦    ¦У т.л.¦    Размеркаванне па вiдах     ¦     ¦   ¦
¦   ¦         ¦    ¦з вы- ¦           заняткаў            ¦     ¦   ¦
¦   ¦Найменне ¦    ¦кары- +----+-----T------+------+------+     ¦   ¦
¦   ¦раздзелаў¦Уся-¦стан- ¦    ¦прак-¦тэм.  ¦выяз- ¦дзела-¦Вiд  ¦Ка-¦
¦ N ¦   i     ¦ го ¦нем   ¦    ¦тыч- ¦дыс-  ¦ныя   ¦выя   ¦кант-¦фе-¦
¦п/п¦дысцыплiн¦    ¦ВТ    ¦лек-¦ныя  ¦кусii ¦занят-¦гуль- ¦ролю ¦дра¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦цыi ¦за-  ¦(круг-¦кi    ¦нi    ¦ведаў¦   ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦    ¦няткi¦лы    ¦      ¦      ¦     ¦   ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦    ¦     ¦стол  ¦      ¦      ¦     ¦   ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦    ¦     ¦выт-  ¦      ¦      ¦     ¦   ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦    ¦     ¦ворч. ¦      ¦      ¦     ¦   ¦
¦   ¦         ¦    ¦      ¦    ¦     ¦сiт.) ¦      ¦      ¦     ¦   ¦
+---+---------+----+------+----+-----+------+------+------+-----+---+
¦ 1 ¦   2     ¦ 3  ¦  4   ¦ 5  ¦  6  ¦  7   ¦  8   ¦  9   ¦  10 ¦ 11¦
----+---------+----+------+----+-----+------+------+------+-----+----

 Дэкан факультэта            _____________     _____________________
                               (подпiс)        (прозвiшча, iнiцыялы)
 (Загадчык вучэбнага аддзела,
 дырэктар аддзялення i г.д.)

Загадчык кафедры _____________ _____________________ (подпiс) (прозвiшча, iнiцыялы)

Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner