Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Iзраiль аб супрацоўнiцтве ў сферы барацьбы са злачыннасцю"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступило в силу 12 августа 1997 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Дзяржавы Iзраiль, далей будуць называцца "Бакi",

разумеючы небяспечнасць росту арганiзаванай злачыннасцi, незаконнага абароту наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, iншых цяжкiх злачынстваў, якiя маюць мiжнародны характар,

надаючы важнае значэнне развiццю ўзаемадзеяння ў сферы барацьбы са злачыннасцю i неабходнасцi надзейнай абароны праў i свабод грамадзян,

кiруючыся прынцыпамi роўнасцi, узаемнасцi i ўзаемнай карысцi,

пагадзiлiся аб наступным:


Артыкул 1


Бакi на аснове нацыянальнага заканадаўства i ў межах сваёй кампетэнцыi будуць ажыццяўляць супрацоўнiцтва шляхам абмену вынiкамi навукова-даследчай дзейнасцi, сучаснай тэхналогiяй i метадамi работы ў наступных галiнах:

1. Праваахоўная дзейнасць;

2. Барацьба са злачыннасцю;

3. Грамадская бяспека;

4. Грамадскi парадак;

5. Прымяненне заканадаўства ў сферы забеспячэння бяспекi дарожнага руху;

6. Барацьба з незаконным абаротам наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў.


Артыкул 2


Супрацоўнiцтва Бакоў у рамках гэтага Пагаднення будзе ажыццяўляцца наступнымi метадамi:

a) абмен вопытам работы, друкаванымi выданнямi i аказанне садзеяння ў падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi кадраў;

b) правядзенне сумесных канферэнцый i семiнараў;

c) абмен вiзiтамi прадстаўнiкоў праваахоўных органаў з мэтай вывучэння метадаў работы, тэхнiкi i абсталявання, якiя скарыстоўваюцца другiм Бокам;

d) абмен навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй па пытаннях дзейнасцi праваахоўных органаў, арганiзацыя сумеснага правядзення навуковых даследаванняў, распрацовак i праграм па актуальных праблемах, якiя маюць узаемны iнтарэс.


Артыкул 3


Органам, якi будзе забяспечваць выкананне мэт гэтага Пагаднення ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь, будзе Мiнiстэрства ўнутраных спраў, ад iмя Урада Дзяржавы Iзраiль - Мiнiстэрства грамадскай бяспекi.


Артыкул 4


Кожны з Бакоў будзе забяспечваць канфiдэнцыяльнасць iнфармацыi, атрыманай ад другога Боку, i не будзе перадаваць яе трэцяму Боку.

Атрыманыя на падставе гэтага Пагаднення матэрыялы, iнфармацыя, а таксама тэхнiчнае абсталяванне могуць быць перададзены трэцяму Боку толькi пасля атрымання пiсьмовай згоды адпаведнага органа цi структурнага падраздзялення Боку, якi iх прадставiў.


Артыкул 5


Кожны з Бакоў будзе самастойна несцi расходы, якiя будуць узнiкаць у ходзе рэалiзацыi гэтага Пагаднення, калi не будзе ўзгоднен iншы парадак.


Артыкул 6


Гэтае Пагадненне не будзе закранаць абавязацельстваў Бакоў па iншых мiжнародных дагаворах i пагадненнях, уключаючы звязаныя з дзейнасцю Бакоў у якасцi членаў Iнтэрпола.


Артыкул 7


Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу праз 30 дзён пасля таго, як Бакi паведамяць адзiн другога ў пiсьмовай форме па дыпламатычных каналах аб выкананнi сваiх адпаведных унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.

Гэтае Пагадненне заключаецца на 2 гады i аўтаматычна прадаўжаецца на наступныя двухгадовыя перыяды, калi адзiн з Бакоў не паведамiць другi Бок у пiсьмовай форме па дыпламатычных каналах аб сваiм намеры спынiць дзеянне гэтага Пагаднення не пазней, чым за тры месяцы да заканчэння адпаведнага тэрмiну яго дзеяння.

Пагадненне страчвае сваё дзеянне праз 30 дзён пасля атрымання гэтага паведамлення.

У гэтае Пагадненне па ўзаемнай згодзе Бакоў могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi, пры ўмове выканання працэдуры ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.


Здзейснена ў г.Iерусалiме 4 лютага 1997 г., што адпавядае 27 th. of Shvat 5757 году яўрэйскага летазлiчэння, у двух экзэмплярах, кожны на беларускай мове, iўрыце i англiйскай мове, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку ўзнiкнення рознагалосся ў тлумачэннi гэтага Пагаднення пераважнасць мае тэкст на англiйскай мове.


За Урад Рэспублiкi Беларусь                 За Урад Дзяржавы Iзраiль
                     Подпiс                                   Подпiс

Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner