Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 09.01.1997 N 4 "Об утверждении Типового положения об аттестации и аккредитации учебных заведений"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


1. Утвердить Типовое положение об аттестации и аккредитации учебных заведений Республики Беларусь в новой редакции (прилагается).

2. Государственной инспекции учебных заведений Министерства образования и науки (Кананович В.Я.):

2.1. В срок до 1 марта 1997 г. в установленном порядке согласовать и зарегистрировать в Реестре государственной регистрации вышеназванное Типовое положение.

2.2. В срок до 1 февраля 1997 г. на основании Типового положения разработать и представить на утверждение инструкцию и методические рекомендации по проведению аттестации и аккредитации разных типов учебных заведений.

2.3. Приказ от 7 февраля 1994 г. N 33 считать утратившим силу.


Министр
В.И.СТРАЖЕВ


Зацверджана
загадам
Мiнiстра адукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь
ад 9 января 1997 г. N 4


ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1.1. Дадзенае палажэнне вызначае асноўныя нормы i прынцыпы атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў (агульнаадукацыйныя школы, дашкольныя, прафесiйна-тэхнiчныя, сярэднiя спецыяльныя, вышэйшыя i iншыя навучальныя ўстановы), якiя ўваходзяць у нацыянальную сiстэму адукацыi Рэспублiкi Беларусь, незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi i формаў уласнасцi.

1.2. Атэстацыя i акрэдытацыя ўяўляе сабой афiцыйнае прызнанне адпаведнасцi дзейнасцi навучальных устаноў прынцыпам дзяржаўнай нацыянальнай палiтыкi ў многаступеньчатай структуры адукацыi i дае права навучальнай установе ажыццяўляць набор, падрыхтоўку i выпуск спецыялiстаў (навучэнцаў) адпаведнага профiлю i ўзроўню.

1.3. Мэтай атэстацыi навучальных устаноў з'яўляецца ўстанаўленне адпаведнасцi iх асноўнай дзейнасцi патрабаванням Закона "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", iншых заканадаўчых i нарматыўных актаў, дзяржаўных стандартаў.

1.4. Мэтай акрэдытацыi з'яўляецца пацвярджэнне статусу навучальнай установы на права выдачы дакументаў дзяржаўнага ўзору аб адпаведным узроўнi адукацыi або змена статусу.

1.5. Атэстацыя i акрэдытацыя навучальных устаноў ажыццяўляецца на адзiнай метадалагiчнай аснове па метадычных i iнструктыўных матэрыялах, якiя распрацоўвае i зацвярджае Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

1.6. Навучальная ўстанова не мае права адмовiць органам, ажыццяўляючым атэстацыю i акрэдытацыю, у правядзеннi планавых i пазапланавых кантрольных мерапрыемстваў.

1.7. Звесткi аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў публiкуюцца ў сродках масавай iнфармацыi.


2. АТЭСТАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ


2.1. Атэстацыя з'яўляецца адным з вiдаў дзяржаўнага кантролю i прызначана для выяўлення эфектыўнасцi работы навучальнай установы, устанаўлення адпаведнасцi зместу, узроўню i якасцi падрыхтоўкi выпускнiкоў патрабаванням дзяржаўных адукацыйных стандартаў.

2.2. Атэстацыi падлягаюць усе навучальныя ўстановы. Яна праводзiцца адзiн раз у 5 гадоў. У асобных выпадках перыядычнасць атэстацыi можа быць зменена. Навучальныя ўстановы, якiя атрымалi лiцэнзiю на адукацыйную дзейнасць падлягаюць iнспектарскай праверцы праз 1-2 гады з мэтай вызначэння узроўню i якасцi вучэбна-выхаваўчага працэсу.

2.3. Атэстацыя навучальных устаноў рэспублiканскага падпарадкавання i навучальных устаноў новага тыпу праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў з абавязковым удзелам мiнiстэрстваў, ведамстваў i органаў кiравання, у падпарадкаваннi якiх яны знаходзяцца.

2.4. Атэстацыя навучальных устаноў абласнога i раённага падпарадкавання праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў цi пад яе метадычным кiраўнiцтвам органамi кiравання.

2.5. Атэстацыя навучальных устаноў iншых дзяржаў, якiя маюць лiцэнзiю, выданую Мiнiстэрствам адукацыi i дзейнiчаюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў.

2.6. Для ажыццяўлення атэстацыi навучальнай установы органам па яе правядзеннi ствараецца атэстацыйная камiсiя, якая ў сваёй дзейнасцi кiруецца законамi Рэспублiкi Беларусь, заканадаўчымi i нарматыўнымi актамi. Атэстацыйная камiсiя ствараецца з лiку высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў навучальных i навукова-даследчых устаноў, аб'яднанняў, прадпрыемстваў i арганiзацый незалежна ад формаў уласнасцi, членаў грамадскiх арганiзацый, прадстаўнiкоў цэнтраў занятасцi насельнiцтва.

2.7. Атэстацыйная камiсiя вызначае:

- выкананне патрабаванняў заканадаўчых i нарматыўных актаў;

- патэнцыял навучальнай установы i ступень яго выкарыстання (прыкладны пералiк паказчыкаў i праграма вызначаюцца тыпам, вiдам, катэгорыяй адукацыйнай установы або яе лiцэнзiяй);

- адпаведнасць узроўню падрыхтоўкi навучэнцаў дзяржаўнаму стандарту i патрабаванням квалiфiкацыйных характарыстык;

- адпаведнасць дасягнутых вынiкаў заяўленаму статусу навучальнай установы.

2.8. Атэстацыйная камiсiя працуе непасрэдна ў навучальнай установе. Тэрмiн атэстацыi вызначаецца яе праграмай i тыпам навучальнай установы.

2.9. Па вынiках атэстацыi камiсiя складае заключэнне, у якiм дае комплексную ацэнку дзейнасцi навучальнай установы. Матэрыялы атэстацыi i заключэнне атэстацыйнай камiсii прадстаўляюцца кiраўнiцтву Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў, якiя разглядаюцца iм у месячны тэрмiн. Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў прымае пастанову аб атэстацыi навучальнай установы i пры станоўчай ацэнцы дзейнасцi навучальнай установы выдае ёй адпаведнае пасведчанне. Форма пасведчання зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

2.10. У выпадку няпоўнай адпаведнасцi дзейнасцi навучальнай установы Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў вызначае тэрмiн паўторнай атэстацыi праз 1-2 гады. Пры паўторнай адмоўнай ацэнцы дзейнасцi навучальнай установы атэстацыйная камiсiя ўносiць прапановы па рэарганiзацыi, перапрафiлiраваннi або лiквiдацыi навучальнай установы, аб чым прымаецца пастанова Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў i накiроўваецца ў адпаведны орган кiравання.

2.11. Прызнанне неатэставанай навучальнай установы спыняе дзеянне лiцэнзii.

2.12. Калi навучальная ўстанова не згодна з ацэнкай яе дзейнасцi, яна мае права ў двухтыднёвы тэрмiн падаць у Дзяржаўную iнспекцыю навучальных устаноў заяву аб пераглядзе заключэння атэстацыйнай камiсii. Пастанова Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў можа быць абскарджана ў Мiнiстэрстве адукацыi на працягу аднаго месяца. Для канчатковага вырашэння гэтага пытання Мiнiстэрствам ствараецца экспертная камiсiя.

2.13. Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў кантралюе выкананне пастаноў аб вынiках атэстацыi навучальных устаноў, ва ўстаноўленым законам парадку прыцягвае да адказнасцi службовых асоб, якiя самаўхiляюцца ад iх рэалiзацыi.


3. АКРЭДЫТАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ


3.1. Акрэдытацыя з'яўляецца формай дзяржаўнага прызнання статусу навучальнай установы, яе права на выдачу выпускнiкам дзяржаўнага дакумента аб адпаведным узроўнi адукацыi.

3.2. Акрэдытацыя праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў на падставе заявы навучальнай установы. Акрэдытацыя па спецыяльнасцях i спецыялiзацыях праводзiцца не раней, чем за паўгода да выпуску з навучальнай установы.

3.3. У выпадку, калi навучальная ўстанова па вынiках атэстацыi пацвердзiла высокi ўзровень падрыхтоўкi спецыялiстаў, то пры яе акрэдытацыi на змяненне статусу выкарыстоўваюцца матэрыялы атэстацыi. Заключэнне i пастанова аб вынiках атэстацыi сапраўдны ў гэтым выпадку на працягу аднаго каляндарнага года.

3.4. Затраты на правядзенне акрэдытацыi аплачваюцца навучальнай установай на падставе заключаных дагавораў.

3.5. Па вынiках акрэдытацыi навучальнай установы Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў прымае пастанову, якая зацвярджаецца загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

3.6. Акрэдытаванай навучальнай установе Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь выдаецца сертыфiкат устаноўленага ўзору, якi сапраўдны да заканчэння тэрмiну дзеяння лiцэнзii.

3.7. Навучальная ўстанова можа быць пазбаўлена дзяржаўнай акрэдытацыi па вынiках чарговай атэстацыi.

3.8. Апеляцыя па акрэдытацыi праводзiцца ў парадку, вызначаным пры атэстацыi.

Тыпавое палажэнне аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае загадам ад 07.02.94 г. N 33 лiчыць страцiўшым сiлу (рэгiстрацыйны N 230/12 ад 18.02.94 г.).


Зацверджана
загадам
Мiнiстра адукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь
ад 9 января 1997 г. N 4


                     Герб Рэспублiкi Беларусь

МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ _________________________________________
ДЗЯРЖАЎНАЯ IНСПЕКЦЫЯ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

ПАСВЕДЧАННЕ АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ АТЭСТАЦЫI НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

Выдадзена ў тым, што __________________________________________
------------------------------------------------------------------- (поўная назва навучальнай установы)
у адпаведнасцi з пастановай Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
ад "____"____________ N_______ (месяц, год)
атэставана(ы) ў Рэспублiцы Беларусь.
Тэрмiн дзеяння пасведчання_________________з дня выдачы. (колькасць гадоў)
"____"___________________ N_____________________ (месяц, год выдачы) (рэгiстрацыйны нумар)

М.П. Начальнiк Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў _______________________

Зацверджан
загадам
Мiнiстра адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
ад 9 января 1997 г. N 4


                     Герб Рэспублiкi Беларусь

МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ _________________________________________

СЕРТЫФIКАТ АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ АКРЭДЫТАЦЫI НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

Выдадзены ў тым, што __________________________________________
------------------------------------------------------------------- (поўная назва навучальнай установы)
у адпаведнасцi з загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
ад "____"____________ N_______ (месяц, год)
акрэдытавана(ы) ў Рэспублiцы Беларусь з прадстаўленнем статусу
------------------------------------------------------------------- (поўная назва прадстаўляемага статусу)
i мае права выдачы_________________________________________________ (назва дакумента)
____________________________________________дзяржаўнага ўзору.
"____"___________________ N_____________________ (месяц, год выдачы) (рэгiстрацыйны нумар)

М.П. Мiнiстр -----------------------

Право Беларуси 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner