Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 20.12.1996 "Аб дзяржаўным цэнтры нацыянальных культур"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстэрствам культуры
Рэспублiкi Беларусь
20.12.1996
Дзяржаўны цэнтр нацыянальных культур (далей па тэксту - цэнтр) утвараецца ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь "Аб нацыянальных меншасцях у Рэспублiцы Беларусь", "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь", "Канвенцыi аб забеспячэннi правоў асоб, якiя належаць да нацыянальных меншасцей", падпiсанай краiнамi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, а таксама згодна з агульнымi прынцыпамi дзейнасцi дзяржаўных клубных устаноў з мэтай реалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь у адносiнах да нацыянальных меншасцей.
Дзейнасць цэнтра будуецца на прынцыпах арыентацыi на агульначалавечыя каштоўнасцi, роўнасцi духоўных каштоўнасцей усiх нацыянальных супольнасцей, даступнасцi, дабравольнасцi, галоснасцi, апоры на грамадскую iнiцыятыву, абавязковага ўлiку мясцовых асаблiвасцей у этнiчным i культурным развiццi, спалучэння розных, не забароненых заканадаўствам крынiц фiнансавання, дзяржаўных i грамадскiх асноў кiравання, iндывiдуальнай, групавой i масавай работы.
Асноўныя мэты i задачы цэнтра:
- удзел у рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы адраджэння, захавання i развiцця культур нацыянальных меншасцей Рэспублiкi Беларусь;
- садзейнiчанне сродкамi культуры гарманiзацыi мiжнацыянальных i мiждзяржаўных адносiн;
- стварэнне ўмоў для практычнай рэалiзацыi правоў грамадзян Беларусi розных нацыянальнасцей на задавальненне культурных iнтарэсаў.
У адпаведнасцi з асноўнымi мэтамi дзейнасцi цэнтр вырашае задачы:
- адраджэння i ўкаранення ў быт сучасных пакаленняў абрадаў, свят, традыцый, маралi, эстэтычных норм, уласцiвых нацыянальным этнасам Беларусi;
- вывучэння, прапаганды i папулярызацыi лепшых узораў паэтычнага, музычнага, танцавальнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва розных нацыянальнасцей Рэспублiкi Беларусь;
- стварэння сумесна з нацыянальнымi культурна-асветнiцкiмi аб'яднаннямi арганiзацыйных, фiнансавых, тэхнiчных умоў i прадстаўлення магчымасцей iндывiдуальнай i калектыўнай творчай дзейнасцi i арганiзацыi вольнага часу асобам розных нацыянальнасцей;
- каардынацыi, актывiзацыi, удасканалення формаў i метадаў работы органаў i ўстаноў культуры i мастацтва ў сферы адраджэння, захавання i развiцця культур нацыянальных меншасцей Беларусi;
- устанаўлення творчых сувязей i арганiзацыi сумеснай дзейнасцi з навуковымi ўстановамi, якiя займаюцца пытаннямi культурнай спадчыны, этнаграфii, фальклору этнасаў Беларусi;
- пастаяннай iнфармацыйнай, метадычнай, кансультацыйнай дапамогi нацыянальным аб'яднанням Беларусi ў iх культурна-асветнiцкай дзейнасцi;
- устанаўлення i падтрымкi культурных сувязей з этнiчнымi радзiмамi нацыянальных меншасцей Беларусi.
У адпаведнасцi з асноўнымi мэтамi i задачамi, iнтарэсамi асоб i аб'яднанняў нацыянальных меншасцей Беларусi цэнтр:
- арганiзуе курсавую, гуртковую работу, прафесiйныя i самадзейныя мастацкiя калектывы, аматарскiя аб'яднаннi;
- збiрае i распаўсюджвае рэпертуар для нацыянальных мастацкiх калектываў, iнфармацыю, метадычныя матэрыялы аб нацыянальных святах, абрадах, традыцыйных рамёствах i промыслах;
- праводзiць фестывалi, конкурсы, святы, днi нацыянальных культур, тэматычныя кiна-, вiдэапаказы, выстаўкi;
- прымае ўдзел у арганiзацыi i правядзеннi семiнараў, канферэнцый па праблемах нацыянальных культур;
- супрацоўнiчае са сродкамi масавай iнфармацыi, нацыянальнымi перыядычнымi выданнямi, ажыццяўляе самастойную выдавецкую дзейнасць па праблемах нацыянальных меншасцей;
- з'яўляецца метадычным цэнтрам i каардынатарам узаемадзення ўстаноў культуры i мастацтва з нацыянальнымi аб'яднаннямi, вывучае i распаўсюджвае вопыт работы, уносiць прапановы па яе ўдасканаленню;
- аказвае дапамогу нацыянальным аб'яднанням у правядзеннi арганiзацыйных мерапрыемстваў;
- вядзе гаспадарчую i камерцыйную дзейнасць для развiцця i падтрымкi асноўных напрамкаў дзейнасцi;
- устанаўлiвае i падтрымлiвае творчыя сувязi, культурныя абмены з замежнымi краiнамi, арганiзуе спецыялiзаваны турызм.
Прававы статус цэнтра
Цэнтр з'яўляецца дзяржаўнай бюджэтнай спецыялiзаванай клубнай установай, юрыдычнай асобай, мае свае самастойны баланс, пячатку, разлiковы i iншыя рахункi ў банках. Цэнтр ствараецца па адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнаму прынцыпу (гарадскi, раённы, абласны, рэспублiканскi) рашэннем адпаведнага органа кiравання. З мэтай рацыянальнага выкарыстання матэрыяльна-тэхнiчнай, кадравай i фiнансавай базы культуры цэнтр можа ўваходзiць у склад цi ўтварацца на базе iснуючай цэнтралiзаванай клубнай сiстэмы, цэнтра культуры i вольнага часу, iншай дзяржаўнай установы або арганiзацыi культуры, карыстацца паслугамi цэнтралiзаванай бухгалтэрыi.
Статут цэнтра зацвярджаецца адпаведным органам дзяржаўнага кiравання. Цэнтр карыстаецца правамi i льготамi, устаноўленымi заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для ўстаноў культуры. Для выканання сваiх статутных мэт цэнтр у межах сваёй кампетэнцыi i ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам можа здзяйсняць розныя юрыдычныя акты, ствараць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прадпрыемствы, творчыя i iншыя фармiраваннi, падтрымлiваць прамыя мiжнародныя сувязi, уступаць у грамадскiя аб'яднаннi.
Матэрыяльная база, фiнансава-гаспадарчая дзейнасць, улiк i справаздачнасць
Цэнтр размяшчаецца ў асобным будынку (комплексе будынкаў) або памяшканнях, выдзеленых мясцовымi органамi кiравання, арганiзацыямi i ўстановамi культуры, навучальнымi ўстановамi, падпрыемствамi, грамадскiмi аб'яднаннямi на дагаворных умовах.
Цэнтр карыстаецца маёмасцю, перададзенай на яго баланс або ў часовае карыстанне заснавальнiкамi i iншымi арганiзацыямi або прыватнымi асобамi.
Крынiцамi фiнансавання дзейнасцi цэнтра з'яўляюцца бюджэтныя сродкi, паступленнi за выкананыя работы (паслугi) па дагаворах з дзяржаўнымi i iншымi прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi i грамадзянамi, здачу ў арэнду памяшканняў, тэхнiчных сродкаў, абсталявання, добраахвотныя ўзносы прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, прыватных асоб, iншыя, не забароненыя заканадаўствам паступленнi.
Аператыўны, бухгалтерскi i статыстычны ўлiк i справаздачнасць ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам.
Кiраўнiцтва цэнтра
Цэнтр узначальвае дырэктар, якi прызначаецца загадам органа культуры з заключэннем кантракта. Прызначэнне дырэктара цэнтра ўзгадняецца з зацiкаўленымi нацыянальнымi культурна-асветнымi аб'яднаннямi. Пры цэнтры ствараецца грамадскi кансультацыйны Савет. У склад Савета ўваходзяць на добраахвотных пачатках прадстаўнiкi нацыянальных культурна-асветных аб'яднанняў, органаў i ўстаноў культуры, супрацоўнiкi цэнтра. Палажэнне аб Савеце цэнтра i яго персанальны склад зацвярджаецца вышэйстаячым органам кiравання.
Спыненне дзейнасцi цэнтра
Спыненне дзейнасцi цэнтра ажыццяўляецца ў форме яго рэарганiзацыi або лiквiдацыi па рашэнню заснавальнiка або суда. Пры рэарганiзацыi цэнтра яго правы i абавязкi пераходзяць да правапераемнiкаў.
У выпадку лiквiдацыi цэнтра па рашэнню заснавальнiка прызначаецца лiквiдацыйная камiсiя, якая замяняе кiраўнiчыя органы цэнтра ў час лiквiдацыi.
У выпадку лiквiдацыi цэнтра па рашэнню суда лiквiдацыйная камiсiя прызначаецца судом. Аб пачатку лiквiдацыi цэнтра i тэрмiнах заяўлення крэдыторамi прэтэнзiй робiцца паведамленне ў друку. Грашовыя сродкi i маёмасць, якiя засталiся пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, перадаюцца заснавальнiку. Цэнтр лiчыцца спынiўшым сваё iснаванне з моманту выключэння з дзяржаўных рэестра i рэгiстра Рэспублiкi Беларусь.
Указы России 2009 карта новых документов |