Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 18.11.1996 N 735 "Аб Камiсii па справах непаўналетнiх пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб камiсiях па справах непаўналетнiх (прыкладаецца).

2. Утратил силу. - Постановление Совмина от 29.12.2000 N 2028.


Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.ЧЫГIР


                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                       пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       18.11.1996 N 735

ПАЛАЖЭННЕ АБ КАМIСIЯХ ПА СПРАВАХ НЕПАЎНАЛЕТНIХ




ЗАДАЧЫ, ПРАВЫ I АРГАНIЗАЦЫЯ ДЗЕЙНАСЦI КАМIСIЙ ПА СПРАВАХ НЕПАЎНАЛЕТНIХ


1. Галлоўнымi задачамi камiсiй па справах непаўналетнiх з'яўляюцца каардынацыя дзейнасцi дзяржаўных органаў i грамадскiх аб'яднанняў па папярэджванню безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, уладкаванню дзяцей i падлеткаў, ахове iх правоў, разгляд спраў аб правапарушэннях дзяцей i падлеткаў, ажыццяўленне кантролю за правядзеннем выхаваўчай i прафiлактычнай работы з непаўналетнiмi ў навучальных установах, незалежна ад iх арганiзацыйна-прававых формаў, уключаючы спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя ўстановы закрытага тыпу, а таксама ў прыёмнiках-размеркавальнiках для непаўналетнiх i ў выхаваўчых калонiях.

2. Камiсii па справах непаўналетнiх маюць права:

прымаць прадугледжаныя заканадаўствам меры да абароны iнтарэсаў непаўналетнiх i прадстаўляць iх iнтарэсы ва ўсiх дзяржаўных органах, на прадпрыемствах, а таксама ў арганiзацыях i ва ўстановах, звязаных з утрыманнем, выхаваннем, навучаннем непаўналетнiх, аховай iх здароўя i працы;

прымяняць у адпаведнасцi з заканадаўствам меры ўздзеяння да бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, да службовых асоб, абавязаных ажыццяўляць утрыманне, выхаванне, навучанне, ахову здароўя i працы непаўналетнiх i вiнаватых у парушэннi iх правоў i законных iнтарэсаў;

хадайнiчаць перад кампетэнтнымi органамi аб узбуджэннi спраў па абароне правоў i законных iнтарэсаў непаўналетнiх, удзельнiчаць у судовых працэсах.

Члены камiсiй пры выкананнi ўскладзеных на iх задач маюць права бесперашкодна ўваходзiць на тэрыторыю ўстаноў закрытага тыпу, захоўваючы прапускны рэжым, на тэрыторыю i ў будынкi органаў, арганiзацый, устаноў, якiя праводзяць работу з дзецьмi i падлеткамi, непасрэдна знаёмiцца з умовамi ўтрымання, выхавання, навучання непаўналетнiх, атрымлiваць неабходныя даведкi i матэрыялы.

3. Камiсii па справах непаўналетнiх утвараюцца пры гарадскiх, раённых, абласных, Мiнскiм гарадскiм выканаўчых камiтэтах адпаведнымi выканаўчымi камiтэтамi, а Камiсiя па справах непаўналетнiх пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь - Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

У парадку выключэння па рашэнню гарадскiх, раённых выканаўчых камiтэтаў могуць быць утвораны камiсii па справах непаўналетнiх пры мясцовых адмiнiстрацыях, а таксама пры выканаўчых камiтэтах пасялковых Саветаў дэпутатаў, значна аддаленых ад раённых цэнтраў. У гэтым выпадку яны карыстаюцца правамi, прадугледжанымi для гарадскiх, раённых камiсiй па справах непаўналетнiх.

4. Камiсii па справах непаўналетнiх пры гарадскiх, раённых, абласных, Мiнскiм гарадскiм выканаўчых камiтэтах (далей - гарадскiя, раённыя, абласныя, Мiнская гарадская камiсii па справах непаўналетнiх) утвараюцца ў складзе старшынi, якiм з'яўляецца намеснiк старшынi выканаўчага камiтэта, вызваленага адказнага сакратара (намеснiк старшынi камiсii), пасада якога прыраўноўваецца да пасады загадчыка аддзела выканаўчага камiтэта, i шасцi - дванаццацi членаў камiсii. Колькасць членаў камiсii ўстанаўлiваецца ў залежнасцi аб аб'ёму работы.

У населеных пунктах з насельнiцтвам 60 тыс.чалавек i больш у склад камiсiй па справах непаўналетнiх уключаюцца iнспектар па рабоце з дзецьмi i падлеткамi i псiхолаг.

У склад камiсiй уваходзяць таксама дэпутаты Саветаў, прадстаўнiкi прафсаюзных арганiзацый i iншых грамадскiх аб'яднанняў, працоўных калектываў, работнiкi органаў адукацыi, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння, унутраных спраў, цэнтра занятасцi насельнiцтва, культурна-асветных i iншых устаноў.

Камiсiя па справах непаўналетнiх пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь утвараецца ў складзе старшынi Камiсii, якiм з'яўляецца Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, вызваленага адказнага сакратара (намеснiк старшынi Камiсii), пасада якога прыраўноўваецца да пасады саветнiка Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, i дванаццацi членаў Камiсii.

Выканаўчыя камiтэты i Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прапанове адпаведных камiсiй могуць уносiць змяненнi ў iх склад.

5. Камiсii па справах непаўналетнiх пры выканаўчых камiтэтах i пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сваёй дзейнасцi адказныя перад выканаўчымi камiтэтамi i Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i iм падсправаздачныя.

6. Дзейнасць камiсiй па справах непаўналетнiх ажыццяўляецца пры шырокiм удзеле грамадскасцi.

Камiсii па справах непаўналетнiх па ўсiх пытаннях, аднесеных да iх кампетэнцыi, узаемадзейнiчаюць з пастаяннымi камiсiямi Саветаў дэпутатаў.

7. Камiсii па справах непаўналетнiх, якiя знаходзяцца ў iх кампетэнцыi, прымаюць пастановы, абавязковыя для выканання прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, незалежна ад формаў уласнасцi, службовымi асобамi i грамадзянамi.

Прадпрыемствы, арганiзацыi, установы, незалежна ад формаў уласнасцi, i службовыя асобы абавязаны на працягу месяца паведамiць камiсiям па справах непаўналетнiх аб мерах, прынятых у мэтах выканання iх пастаноў.


ПАПЯРЭДЖВАННЕ БЕЗНАГЛЯДНАСЦI I ПРАВАПАРУШЭННЯЎ НЕПАЎНАЛЕТНIХ. УЛАДКАВАННЕ НЕПАЎНАЛЕТНIХ


8. Гарадскiя, раённыя камiсii па справах непаўналетнiх распрацоўваюць i ажыццяўляюць як непасрэдна, так i праз адпаведныя дзяржаўныя органы, грамадскiя аб'яднаннi мерапрыемствы па iх папярэджванню безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, iх уладкаванню, арганiзацыi вольнага часу дзяцей i падлеткаў, а таксама каардынуюць па гэтых пытаннях дзейнасць органаў i ўстаноў адукацыi, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння, культуры, унутраных спраў, iншых органаў i ўстаноў, арганiзацый, прадпрыемстваў, на якiя ўскладзены абавязкi па выхаванню дзяцей i падлеткаў, iх уладкаванню, папярэджванню безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, ахове iх правоў.

9. Гарадскiя, раённыя камiсii па справах непаўналетнiх ажыццяўляюць кантроль за выяўленнем непаўналетнiх, якiм неабходна дапамога дзяржавы i грамадства, прымаюць меры па ўладкаванню i абароне iх правоў.

Пастановы камiсiй з указаннем формы ўладкавання непаўналетнiх накiроўваюцца:

у аддзелы адукацыi адпаведных выканаўчых камiтэтаў, iншыя дзяржаўныя i грамадскiя арганiзацыi - для ўладкавання дзяцей у агульнаадукацыйныя школы, прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы, школы-iнтэрнаты, дзiцячыя дамы, спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы для дзяцей i падлеткаў, якiя маюць недахопы ў фiзiчным цi разумовым развiццi, iншыя адпаведныя навучальна-выхаваўчыя ўстановы, у сем'i працоўных для ўстанаўлення над iмi апекi, апякунства або для ўсынаўлення;

у органы сацыяльнага забеспячэння - для ўладкавання непаўналетнiх у дзiцячыя дамы для дзяцей з недахопамi ў фiзiчным цi разумовым развiццi;

у цэнтр занятасцi насельнiцтва - для працаўладкавання непаўналетнiх;

кiраўнiкам прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў - для прыёму непаўналетнiх на работу.

10. Гарадскiя, раённыя камiсii па справах непаўналетнiх кантралююць умовы ўтрымання, выхавання дзяцей i падлеткаў у школах-iнтэрнатах, дзiцячых дамах i прафесiйна-тэхнiчных навучальных установах, арганiзацыю iх вольнага часу па месцы жыхарства, выхаваўчую работу з непаўналетнiмi ў агульнаадукацыйных школах i iншых навучальных установах, культурна-асветных i спецыяльных навучальна-выхаваўчых установах, спартыўных арганiзацыях.

Накiраванне непаўналетняга, якi не закончыў базавай школы, у вячэрнюю (завочную) школу дапускаецца толькi з дазволу аддзела адукацыi адпаведнага выканаўчага камiтэта, узгодненага з гарадской, раённай камiсiяй па справах непаўналетнiх, а выключэнне яго з агульнаадукацыйнай школы або iншай навучальнай установы - са згоды адпаведнай камiсii па справах непаўналетнiх.

11. Гарадскiя, раённыя камiсii па справах непаўналетнiх ажыццяўляюць кантроль за захаваннем адмiнiстрацыяй прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў рэжыму i ўмоў работы, вызначаных для непаўналетнiх, станам выхаваўчай работы з iмi, аховы працы, стварэннем непаўналетнiм неабходных матэрыяльна-бытавых умоў i умоў для павышэння агульнаадукацыйнага, культурнага i прафесiйнага ўзроўню.

Скасаванне па iнiцыятыве наймальнiка працоўнага дагавора з работнiкамi маладзей за 18 гадоў на падставах, прадугледжаных пунктамi 1, 2, 3 i 6 артыкула 42 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., N 26-27, арт.432; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., N 80, 2/70) дапускаецца, апрача захавання агульнага парадку, только са згоды, а на падставах, прадугледжаных пунктамi 4, 5, 7 - 9 артыкула 42 i пунктамi 1 - 3 артыкула 44 гэтага Кодэкса, - пасля папярэдняга, не менш чем за два тыднi, паведамлення раённай (гарадской) камiсii па справах непаўналетнiх. Пытанне аб дазволе на звальненне непаўналетняга разглядаецца на пасяджэннi камiсii.

12. Гарадскiя, раённыя камiсii па справах непаўналетнiх сумесна з органамi ўнутраных спраў ажыццяўляюць нагляд за паводзiнамi непаўналетнiх, да якiх прыменены меры выхаваўчага ўздзеяння цi адмiнiстрацыйнага спагнання, асуджаных да пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волi, датэрмiнова вызваленых ад адбывання пакарання, за паводзiнамi непаўналетнiх, якiя вярнулiся са спецыяльных навучальна-выхаваўчых устаноў або адбылi пакаранне ў выхаваўчых калонiях, калi камiсii прызнаюць гэта неабходным, вядуць улiк названых непаўналетнiх, кантралююць прафiлактычную работу ў выхаваўча-працоўных калонiях, iнспекцыях па справах непаўналетнiх i прыёмнiках-размеркавальнiках для непаўналетнiх, а таксама аказваюць дадзеным установам дапамогу ў яе правядзеннi.

13. Гарадскiя, раённыя камiсii па справах непаўналетнiх маюць права:

13.1. правяраць умовы ўтрымання, выхавання дзяцей i падлеткаў у школах-iнтэрнатах, дзiцячых дамах, прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчах, спецыяльных навучальна-выхаваўчых установах, выхаваўчых калонiях i прыёмнiках-размеркавальнiках для непаўналетнiх, а таксама стан работы iнспекцый па справах непаўналетнiх;

13.2. правяраць стан выхаваўчай работы з дзецьмi i падлеткамi ў агульнаадукацыйных школах, культурна-асветных установах, жыллёва-эксплуатацыйных арганiзацыях, а таксама на прадпрыемствах, у арганiзацыях, ва ўстановах, дзе працуюць непаўналетнiя;

13.3. патрабаваць ад адмiнiстрацыi прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў прадстаўлення звестак, неабходных для работы камiсii;

13.4. заслухоўваць на пасяджэннях камiсii паведамленнi адмiнiстрацыi прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў па пытаннях, якiя датычацца ўмоў утрымання i выхавання дзяцей i падлеткаў;

13.5. праводзiць прыём i разглядаць скаргi, заявы непаўналетнiх, знаёмiцца з iх асабовымi справамi;

13.6. прыцягваць грамадскасць да ўдзелу ў перавыхаваннi непаўналетнiх правапарушальнiкаў;

13.7. звяртацца ў дзяржаўныя органы, на прадпрыемствы, ва ўстановы, у грамадскiя аб'яднаннi з прадстаўленнямi па пытаннях выхавання, вытворчага навучання, працаўладкавання i накiравання на вучобу непаўналетнiх;

13.8. узбуджаць хадайнiцтвы аб памiлаваннi непаўналетнiх; звяртацца ў суд з прадстаўленнямi аб прымяненнi больш мяккага пакараня або пакараня, не звязанага з пазбаўленнем волi, аб датэрмiновым зняццi судзiмасцi; сумесна з органам унутраных спраў уносiць у суд прадстаўленнi аб замене пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волi, пакараннем у выглядзе пазбаўлення волi;

уваходзiць сумесна з органам, якi ведае выкананнем пакарання, з прадстаўленнямi ў суд аб умоўна-датэрмiновым вызваленнi ад пакарання або замене неадбытай часткi пакарання больш мяккiм пакараннем у выпадках, прадугледжаных адпаведным артыкулам Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь; даваць адмiнiстрацыi выхаваўчай калонii згоду на зварот з прадстаўленнямi ў суд аб змяненнi ўмоў утрымання асоб, асуджаных да пазбаўлення волi, у час адбывання пакарання, а таксама на перавод асуджаных, якiя дасягнулi васемнаццацiгадовага ўзросту, з выхаваўча-працоўнай калонii ў другую калонiю iншага вiду рэжыму;

прысутнiчаць у судовым пасяджэннi пры вырашэннi судом пытанняў аб умоўна-датэрмiновым вызваленнi ад пакарання непаўналетнiх, аб замене непаўналетнiм неадбытай часткi пакарання больш мяккiм пакараннем, аб пераводзе асуджаных з выхаваўчай калонii ў другую калонiю iншага вiду рэжыму, а таксама пры вырашэннi iншых пытанняў, якiя закранаюць законныя правы i iнтарэсы непаўналетнiх.

13.9. уносiць на разгляд гарадскiх, раённых выканаўчых камiтэтаў пытаннi аб стане выхаваўчай i прафiлактычнай работы, вытворчага навучання, працаўладкавання i накiравання на вучобу непаўналетнiх, а таксама пытаннi, звязаныя з дзейнасцю названых у падпунктах 13.1 i 13.2 гэтага пункта прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў;

13.10. звяртацца ў адпаведныя выканаўчыя камiтэты з прадстаўленнямi аб выдзяленнi пэўнай колькасцi месцаў для забеспячэння працаўладкавання непаўналетнiх у лiк бронi, устаноўленай дзеючым заканадаўствам i ажыццяўляць кантроль за iх запаўненнем;

13.11. даваць адмiнiстрацыi выхаваўчай калонii згоду на пакiданне асуджаных, якiя дасягнулi васемнаццацiгадовага ўзросту, у гэтай калонii;

13.12. ставiць перад адпаведнымi дзяржаўнымi органамi i грамадскiмi аб'яднаннямi пытаннi аб прымяненнi мер дысцыплiнарнага цi грамадскага ўздзеяння да службовых асоб у выпадках невыканання iмi пастаноў камiсiй.

14. Абласныя i Мiнская гарадская камiсii па справах непаўналетнiх:

распрацоўваюць i праводзяць у жыццё праз адпаведныя дзяржаўныя органы, прадпрыемствы, арганiзацыi, установы мерапрыемствы па папярэджванню безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, лiквiдацыi прычын, што выклiкаюць гэтыя з'явы, уладкаванню дзяцей i падлеткаў, ахове iх правоў у цэлым па горадзе, вобласцi;

кантралююць i каардынуюць дзейнасць гарадскiх, раённых i iншых нiжэйстаячых камiсiй па справах непаўналетнiх, аказваюць iм метадычную дапамогу, абагульняюць i распаўсюджваюць станоўчы вопыт работы гэтых камiсiй.

Пры выкананнi дадзеных функцый названыя камiсii карыстаюцца правамi, прадугледжанымi ў пункце 13 гэтага Палажэння.

15. Камiсiя па справах непаўналетнiх пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

аб'ядноўвае i накiроўвае ўсю работу па папярэджванню безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, лiквiдацыi прычын, якiя выклiкаюць гэтыя з'явы, уладкаванню дзяцей i падлеткаў, ахове iх правоў;

кантралюе i каардынуе дзейнасць абласных i Мiнскай гарадской камiсiй па справах непаўналетнiх, аказвае iм метадычную дапамогу, абагульняе i распаўсюджвае станоўчы вопыт работы гэтых камiсiй;

звяртаецца з хадайнiцтвамi ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па пытаннях, што адносяцца да яе кампетэнцыi.


СПРАВЫ ЯКIЯ РАЗГЛЯДАЮЦЦА КАМIСIЯМI ПА СПРАВАХ НЕПАЎНАЛЕТНIХ. МЕРЫ ЎЗДЗЕЯННЯ I ПАРАДАК IХ ПРЫМЯНЕННЯ


16. На гарадскiя, раённыя камiсii па справах непаўналетнiх ускладаецца разгляд спраў асоб:

16.1. учынiўшых ва ўзросце да 14 гадоў грамадска небяспечныя дзеяннi;

16.2. учынiўшых ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў грамадска небяспечныя дзеяннi, крымiнальная адказнасць за якiя згодна з Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь настае з 16 гадоў;

16.3 Исключен. - Постановление Совмина от 29.12.2000 N 2028.

16.4. учынiўшых ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў адмiнiстрацыйныя правапарушэннi, акрамя правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 166 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях;

16.5. учынiўшых адмiнiстрацыйныя правапарушэннi, прадугледжаныя артыкуламi 51, 112-120, 129, 130, 146, 156, 157, 173-176 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, у выпадку, калi орган (службовая асоба), у якi паступiла справа аб названых правапарушэннях, перадасць матэрыялы на разгляд камiсii;

16.6. якiя ўхiляюцца ад вучобы;

16.7. зрабiўшых iншыя антыграмадскiя ўчынкi.

Камiсii разглядаюць таксама справы ў дачыненнi да бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, што ўхiляюцца ад выканання бацькоўскiх абавязкаў цi робяць замах на правы непаўналетнiх.

17. Гарадскiя, раённыя камiсii па справах непаўналетнiх у выпадках, пералiчаных у пункце 16 гэтага Палажэння, могуць прымяняць да непаўналетнiх наступныя меры ўздзеяння:

17.1. абмежавацца абмеркаваннем;

17.2. абавязаць прынесцi прабачэнне пацярпеўшаму (публiчнае цi ў iншай форме);

17.3. вынесцi папярэджанне;

17.4. аб'явiць вымову цi строгую вымову;

17.5. ускласцi на непаўналетняга, якi дасягнуў пятнаццацiгадовага ўзросту, абавязак кампенсаваць прычынены матэрыяльны ўрон, калi ён мае самастойны заработак i сума ўрону не перавышае памеру мiнiмальнай заработнай платы, устаноўленага на дзень учынення правапарушэння;

17.6. накласцi на непаўналетняга, якi дасягнуў шаснаццацiгадовага ўзросту i мае самастойны заработак, штраф у выпадках i памерах, прадугледжаных заканадаўствам;

17.7. хадайнiчаць перад народным судом аб накiраваннi непаўналетняга ў выпадку парушэння правiлаў грамадскiх паводзiн у спецыяльную навучальна-выхаваўчую ўстанову.

Дадзеныя камiсii маюць права звяртацца ў адпаведныя выканаўчыя камiтэты з прапановамi аб абмежаваннi права непаўналетняга ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў самастойна распараджацца сваiм заработкам або стыпендыяй цi пазбаўленнi яго гэтага права.

Пры прымяненнi вышэйназваных мер уздзеяння гарадскiя, раённыя камiсii па справах непаўналетнiх улiчваюць характар i прычыны правапарушэння, узрост i ўмовы жыцця непаўналетняга, ступень удзелу ў правапарушэннi i iншыя акалiчнасцi, што змякчаюць цi абцяжарваюць адказнасць, а таксама паводзiны яго ў быце, школе, на рабоце.

18. Гарадскiя, раённыя камiсii па справах непаўналетнiх могуць прымяняць да бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць:

18.1. папярэджанне цi штраф у памеры да адной мiнiмальнай заработнай платы - за правапарушэннi непаўналетнiх, прадугледжаныя ў пунктах 16.1 - 16.7 гэтага Палажэння;

18.2. меры ўздзеяння, вызначаныя Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, - за давядзенне непаўналетняга да стану ап'янення, пакупку на прадпрыемствах гандлю i грамадскага харчавання спiртных напiткаў для асоб, якiя не дасягнулi 21 года, злоснае невыкананне абавязкаў па выхаванню i навучанню дзяцей, з'яўленне ў грамадскiх месцах у п'яным выглядзе падлеткаў ва ўзросце да 16 гадоў, распiванне iмi спiртных напiткаў, а таксама ўчыненне непаўналетнiмi iншых правапарушэнняў, прадугледжаных названым Кодэксам.

Гэтыя камiсii могуць таксама ўскласцi на бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, абавязак кампенсаваць прычынены непаўналетнiм урон, калi сума яго не перавышае памеру мiнiмальнай заработнай платы.

19. Камiсii па справах непаўналетнiх маюць права звяртацца:

у раённы (гарадскi) народны суд з