Порядок Министерства культуры Республики Беларусь от 18.11.1996 "Разгляду хадайнiцтваў аб узнагароджаннi дзяржаўнымi ўзнагародамi i прысваеннi ганаровых званняў"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
Зацверджан Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь 18 лiстапада 1996 г.
1. Кiраўнiцтва справамi рэгiструе i дакладвае мiнiстру (першаму намеснiку, намеснiкам мiнiстра) дакументы, паступiўшыя ад арганiзацый, устаноў i прадпрыемстваў.
2. Начальнiкi ўпраўленняў, аддзелаў па накiрунках дзейнасцi правяраюць абгрунтаванасць прадстаўлення, правiльнасць арфаграфii, пунктуацыi i даюць свае заключэнне.
3. Аддзел юрыдычнай i кадравай работы правярае наяўнасць i правiльнасць запаўнення дакументаў i дае аб гэтым свае заключэнне. Калi дакументы аформлены недасканала, з памылкамi, аддзел вяртае iх ва ўпраўленнi, аддзелы для iх дапрацоўкi.
4. Камiсiя па разгляду пытанняў па ўзнагародах i прысваенню ганаровых званняў вызначае мэтазгоднасць прадстаўлення дакументаў на калегiю.
5. Начальнiкi ўпраўленняў, аддзелаў па накiрунках дзейнасцi прадстаўляюць дакументы на калегiю ў адпаведнасцi з рэгламентам работы калегii.
6. Сакратар калегii афармляе рашэнне калегii (выпiску з пратакола калегii).
7. Аддзел юрыдычнай i кадравай работы рыхтуе пiсьмо ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i падае дакументы Мiнiстру на подпiс.
8. Кiраўнiцтва справамi адпраўляе дакументы ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Указы России 2009 карта новых документов |