Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне памiж Мiнiстэрствам транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь i Федэральным Мiнiстэрствам па справах навукi, транспарту i мастацтваў Аўстрыйскай Рэспублiкi аб мiжнародных грузавых перавозках"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступило в силу 15 октября 1996 года.


Прэамбула


Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь i Федэральнае Мiнiстэрства па справах навукi, транспарту i мастацтваў Аўстрыйскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi",

iмкнучыся задаволiць запыты знешняга гандлю памiж абедзвюма дзяржавамi,

iмкнучыся на падставе апошнiх дасягненняў навукi i тэхнiкi ўдасканальваць грузавыя перавозкi памiж абедзвюма дзяржавамi, асаблiва ў адносiнах да паляпшэння экалагiчнай сiтуацыi ў Рэспублiцы Беларусь i Аўстрыйскай Рэспублiцы за кошт панiжэння ўзроўню шуму i шкодных выкiдаў ад аўтатранспартных сродкаў, якiя выкарыстоўваюцца,

iмкнучыся спрыяць яшчэ больш шырокаму ўвядзенню камбiнiраваных грузавых перавозак i больш хуткаму пераводу перавозак вызначаных, у прыватнасцi небяспечных грузаў, з аўтамабiльнага на чыгуначны транспарт,

пагадзiлiся:


ЧАСТКА 1: ГАЛIНА ПРЫМЯНЕННЯ
Артыкул 1

1. Гэта Пагадненне прымяняецца ў мiжнародных грузавых зносiнах памiж Рэспублiкай Беларусь i Аўстрыйскай Рэспублiкай (двухбаковых, транзiтных i ў/з трэцiх дзяржаў).

2. Пагадненне датычыць у частцы вiду транспартных сродкаў i вiдаў перавозак па мiжнародных маршрутах:

камбiнiраванай перавозкi (пункт 1 артыкула 2);

перавозкi грузавымi аўтамабiлямi, вызначэнне якiх прыводзiцца ў пункце 2 артыкула 2);

прафесiянальнай перавозкi, уключаючы парожнi прабег грузавых аўтамабiляў;

перавозкi грузаў транспартнымi сродкамi прадпрыемстваў, уключаючы парожнi прабег.

3. Спагнанне падаткаў у галiне транспарту з'яўляецца прэрагатывай нацыянальнага заканадаўства адпаведнай дзяржавы Дагаворнага Боку i не закранаецца гэтым Пагадненнем.


ЧАСТКА 2: ВЫЗНАЧЭННЕ ТЭРМIНАЎ I РАЗМЕЖАВАННI
Артыкул 2

У межах гэтага Пагаднення дзейнiчаюць наступныя вызначэннi:

1. Камбiнiраваныя зносiны - грузавая перавозка:

а) ад адпраўшчыка да блiжэйшага тэхнiчна прыгоднага тэрмiналу з выкарыстаннем грузавых аўтатранспартных сродкаў, калi яна выконваецца па найбольш кароткаму агульнапрынятаму, эканамiчна мэтазгоднаму маршруту, а перавалачная станцыя (тэрмiнал) размешчана на тэрыторыi адной з абедзвюх дзяржаў (папярэдняя перавозка);

б) ад перавалачнай станцыi да станцыi выгрузкi па чыгунцы з выкарыстаннем грузавога рухомага аўтатранспартнага сродку, iншага грузавога транспартнага сродку згодна з пунктам 2, або спалучэння гэтых сродкаў (камбiнiраваныя перавозкi), або ў кантэйнеры даўжынёй не менш 6 м (кантэйнерныя перавозкi) пры ўмове перасячэння дзяржаўнай гранiцы адной з дзяржаў Дагаворных Бакоў або дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў;

в) ад блiжэйшага тэхнiчна прыгоднага тэрмiналу да атрымальнiка з выкарыстаннем грузавых аўтатранспартных сродкаў, калi яна выконваецца па найбольш кароткаму, агульнапрынятаму, эканамiчна мэтазгоднаму маршруту, якi адпавядае правiлам руху транспарту, а станцыя выгрузкi (тэрмiнал) знаходзiцца на тэрыторыi адной з абедзвюх дзяржаў (завяршаючыя перавозкi).

2. Грузавы аўтатранспартны сродак - любы аўтатранспартны сродак, прызначаны для перавозкi грузаў, уключаючы аўтапоезд з седлавым прыстасаваннем, аўтамабiль з седлавым прыстасаваннем, аўтапоезд, прычэпы, паўпрычэпы.

3. Прафесiянальная перавозка грузаў - перавозка грузаў грузавымi аўтатранспартнымi сродкамi, якая ажыццяўляецца iндывiдуальна, рэгулярна, з мэтай атрымання выручкi або iншай эканамiчнай выгады.

4. Перавозка грузаў транспартнымi сродкамi прадпрыемстваў - перавозка грузаў грузавымi аўтатранспартнымi сродкамi пры захоўваннi наступных умоў:

а) грузы, якiя перавозяцца, павiнны з'яўляцца ўласнасцю прадпрыемства або быць iм прададзенымi, купленымi, здадзенымi ў арэнду, арандаванымi, вытворанымi, дабытымi, апрацаванымi або дапрацаванымi;

б) перавозка павiнна служыць для дастаўкi грузаў на прадпрыемства, з прадпрыемства, для перамяшчэння гэтых грузаў у межах або ў асабiстых патрэбах за межамi прадпрыемства;

в) аўтатранспартныя сродкi, якiя выкарыстоўваюцца для перавозак, павiнны кiравацца асабiстым персаналам прадпрыемства;

г) аўтатранспартныя сродкi для перавозкi грузаў павiнны належаць прадпрыемству, быць куплены прадпрыемствам у растэрмiноўку або быць арандаваны iм;

д) перавозка павiнна насiць толькi дапаможны характар у межах агульнай дзейнасцi прадпрыемства.

5. Кабатаж - прыём грузаў на тэрыторыi другой дзяржавы з мэтай перавозкi ў межах тэрыторыi гэтай дзяржавы.


ЧАСТКА 3: ПЕРАВОЗКА ГРУЗАЎ АЎТАМАБIЛЬНЫМ ТРАНСПАРТАМ
Артыкул 3 Перавозкi, якiя патрабуюць дазволу

1. Указаныя ў артыкуле 1 вiды перавозак, што датычаць аўтамабiльнага транспарту, патрабуюць дазволу ад кампетэнтных органаў дзяржавы, на тэрыторыi якой ажыццяўляецца аўтатранспартная перавозка.

2. Дазволы могуць выдавацца разавыя або на вызначаны тэрмiн у рамках узгодненага кантынгенту згодна з артыкулам 8, менавiта:

а) унiверсальныя дазволы;

б) спецыяльныя дазволы (напрыклад, мясцовага характару, па вiдах грузаў, на вызначаныя аўтатранспартныя сродкi або па вiду перавозкi).


Артыкул 4 Перавозкi, якiя не патрабуюць дазволу

1. Дазволы не патрабуюцца:

а) на нерэгулярную перавозку грузаў у / з аэрапортаў пры змяненнi маршрутаў авiяперавозак;

б) на перавозку багажу ў прычэпах да пасажырскiх аўтатранспартных сродкаў, а таксама на перавозку багажу аўтамабiлямi любога тыпу ў/з аэрапортаў;

в) на перавозку пошты;

г) на перавозку пашкоджаных аўтатранспартных сродкаў або аўтатранспартных сродкаў, якiя патрабуюць рамонту;

д) на перавозку тушаў жывёл для iх утылiзацыi;

е) на перавозку пчол i малькоў рыб;

ж) на перавозку цел або праху памёршых;

з) на перавозку грузаў грузавымi аўтатранспартнымi сродкамi, агульная дапушчальная вага якiх, уключаючы агульную вагу прычэпаў, не перавышае 6 тон, або iх дапушчальная грузапад'ёмнасць, уключаючы грузапад'ёмнасць прычэпаў, не перавышае 3,5 тоны;

i) на перавозку медыцынскiх грузаў для аказання дапамогi ў экстранных выпадках (у прыватнасцi пры стыхiйных бедствах);

к) на перавозку тавараў, якiя шмат каштуюць (напрыклад каштоўных металаў), у спецыяльных аўтатранспартных сродках, якiя суправаджаюцца палiцыяй або iншымi службамi бяспекi;

л) на перавозку запасных частак для марскiх караблёў або самалётаў;

м) на парожнi прабег аўтатранспартнага сродку, што задзейнiчаны ў грузавых зносiнах, якi прызначаны для замены пашкоджанага грузавога аўтатранспартнага сродку, дапушчанага на тэрыторыю другой дзяржавы, а таксама на працяг перавозкi з выкарыстаннем цягача на падставе дазволу, што выдадзены на аўтатранспартны сродак, якi выйшаў са строю;

н) на перавозку прадметаў i твораў мастацтва i экспанатаў для выстаў i кiрмашоў;

о) на нерэгулярную перавозку грузаў выключна дзеля рэкламных або вучэбных мэтаў;

п) на перавозку абсталявання, рэквiзiту i жывёл для тэатральных, музычных, кiна-, спартыўных i цыркавых прадстаўленняў, выстаў або штогадовых кiрмашоў, а таксама для радыёвяшчання, кiна- або тэлевiзiйных здымкаў у пункт прызначэння i назад;

р) на перавозку ў асобных выпадках непадзельных грузаў, паколькi яна выконваецца грузавымi аўтатранспартнымi сродкамi, на якiя ў адпаведнасцi з нацыянальнымi правiламi, якiя дзейнiчаюць, кампетэнтным органам выдадзены ў выглядзе выключэння дазвол у адносiнах да гранiчна дапушчальных агульных габарытаў або гранiчна дапушчальнай агульнай вагi для гэтай паездкi.

2. Дагаворныя Бакi ў рамках Змешанай Камiсii (артыкул 11) могуць прыйсцi да згоды аб тым, што перавозкi вызначаных грузаў або ўсiх грузаў на вызначаных участках не патрабуюць дазволу.

3. Перавозчык павiнен пацвердзiць, што вызвалены ад дазволу парожнi прабег выконваецца ў сувязi з перавозкай згодна з пунктамi 1 i 2. Пацвярджэннем наяўнасцi парожняга прабегу ў сувязi са свабоднымi ад дазволу перавозкамi згодна з пунктамi 1 i 2 павiнна быць прад'яўленне транспартнай накладной або прад'яўленне i зварот пасля перавозкi кантынгентнага дазволу.


Артыкул 5 Змест дазволу

1. На кожны грузавы аўтатранспартны сродак павiнен быць выдадзены дазвол, акрамя: выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 4.

2. Дазвол павiнен утрымлiваць наступныя даныя:

а) назву i паштовы адрас перавозчыка;

б) нумарны знак транспартнага сродку;

в) максiмальную грузапад'ёмнасць i дапушчальную агульную вагу транспартнага сродку;

г) вiд перавозкi (прафесiянальная перавозка, перавозка грузаў транспартнымi сродкамi прадпрыемства, парожнi прабег);

д) асаблiвыя нормы i ўмовы эксплуатацыi (пры неабходнасцi);

е) тэрмiн дзеяння.

3. Дазвол з'ўляецца сапраўдным толькi для таго перавозчыка, на iмя якога ён выдадзены, i не падлягае перадачы iншай асобе.

4. Дазволы перадаюцца кампетэнтным органам адной з дзяржаў кампетэнтнаму органу другой адпаведнай дзяржавы, якi выдае дазволы ў запоўненым выглядзе (за выключэннем даных, прыведзеных у падпунктах б), в), г) пункта 2) перавозчыкам, што хадайнiчаюць. Даныя згодна з падпунктамi б), в) i г) пункта 2 запаўняюцца самiм перавозчыкам перад пачаткам паездкi.

5. Поўнасцю запоўнены дазвол павiнен знаходзiцца ў вадзiцеля пры транспартным сродку падчас кожнай паездкi i прад'яўляцца органам, якiя кантралююць, па iх патрабаваннi.

6. Змешаная Камiсiя з улiкам пункта 2 узгадняе знешняе афармленне дазволу i мовы, на якiх ён запаўняецца.


Артыкул 6 Забарона кабатажу

1. Як правiла, дзейнiчае ўзаемная забарона на кабатаж.

2. Выключна для папярэднiх i завяршальных перавозак пры iх камбiнаваным ажыццяўленнi можа быць узгоднена магчымасць ажыццяўлення вызначанай колькасцi кабатажных перавозак на падставе ўзаемнай дамоўленасцi.


Артыкул 7 Санкцыi

1. Падчас паездкi па тэрыторыi другой дзяржавы перавозчыкi, а таксама iх экiпажы павiнны захоўваць падчас паездкi палажэннi гэтага Пагаднення i прававыя прадпiсаннi, у асаблiвасцi правiлы перавозкi i дарожнага руху, якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi другой дзяржавы, а таксама па меры неабходнасцi адпаведныя мытныя i тарыфныя прадпiсаннi, якiя дзейнiчаюць.

2. Пры грубых або паўторных парушэннях перавозчыкам або яго персаналам палажэнняў, якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi другой дзяржавы, указаных у пункце 1, кампетэнтныя органы дзяржавы, у якой зарэгiстраваны транспартны сродак, па патрабаваннi кампетэнтных органаў дзяржавы, на тэрыторыi якой мела месца парушэнне, могуць прымаць наступныя меры:

а) напамiнанне перавозчыку аб неабходнасцi захоўваць палажэннi пункта 1, якiя дзейнiчаюць;

б) часовае адхiленне ад мiжнародных грузавых аўтаперавозак на падставе гэтага Пагаднення;

в) спыненне выдачы дазволаў перавозчыку i адбiранне ўжо выдадзеных дазволаў на перыяд, агавораны кампетэнтным органам другой дзяржавы.

3. Дагаворныя Бакi пагаджаюцца аб тым, што дазволы, выдадзеныя перавозчыкам, якiя неаднаразова парушалi правiлы i прадпiсаннi гэтага Пагаднення, будуць прызнавацца несапраўднымi.

4. Кампетэнтныя органы абедзвюх дзяржаў будуць iнфармаваць адзiн аднаго аб кожным парушэннi гэтага Пагаднення i аб кожнай прынятай меры, указанай у пункце 2.


Артыкул 8

1. Колькасць дазволаў (кантынгентаў), тэрмiн iх дзеяння, час i iнтэрвал перадачы будуць узгадняцца па меры неабходнасцi на 12 месяцаў (кантынгентны перыяд) па прапанове Змешанай Камiсii з улiкам названых у прэамбуле памiж Дагаворнымi Бакамi асноўных палажэнняў i крытэрыяў.

2. Дазвол з'яўляецца сапраўдным на адну паездку - туды i назад, таксама на дзве паездкi туды або на дзве паездкi назад. Дазвол сапраўдны толькi ў межах кантынгентнага тэрмiну i непасрэдна наступнага за iм месяца, але ў межах Змешанай Камiсii (артыкул 11) можа быць прынята i iншае рашэнне.


Артыкул 9 Асаблiвыя патрабаваннi да транспартных сродкаў

У мэтах аховы навакольнага асяроддзя неабходна, як мага хутчэй, укараняць экалагiчна чыстыя грузавыя аўтатранспартныя сродкi, якiя адпавядаюць дасягненням тэхнiкi. Змешаная Камiсiя будзе распрацоўваць прапановы аб мерах садзейнiчання ўкараненню такiх грузавых аўтатранспартных сродкаў.


Артыкул 10 Перавод перавозак грузаў з аўтамабiльнага на чыгуначны транспарт

Змешаная Камiсiя з улiкам вытворчых патрэб прадпрыемстваў будзе прапаноўваць крытэрыi, на падставе якiх перавозкi вызначаных грузаў маглi б быць поўнасцю або часткова пераведзены з аўтамабiльнага на чыгуначны транспарт.


ЧАСТКА 4: ЗМЕШАНАЯ КАМIСIЯ
Артыкул 11

1. Для рэалiзацыi гэтага Пагаднення Дагаворныя Бакi ствараюць Змешаную Камiсiю.

2. Змешаная Камiсiя збiраецца па патрабаваннi аднаго з абодвух Дагаворных Бакоў.

3. Акрамя таго, Змешаная Камiсiя рэгулярна iнфармуе Дагаворныя Бакi аб дасягненнi мэты, сярод iншага, адносна далейшага развiцця камбiнаваных перавозак, дасягненнi мэты адносна размеркавання перавозак па вiдах транспартных сродкаў, аб дасягнутых поспехах у адпаведнасцi з артыкулам 9 i артыкулам 10, стане i абставiнах перадачы дазволаў, таксама аб прадаўжэннi ўзгодненага кантынгенту.

4. Пры абмеркаваннi пытанняў, якiя адносяцца да кампетэнцыi iншых галiн кiравання, Змешаная Камiсiя можа прыцягваць прадстаўнiкоў гэтых кампетэнтных органаў i распрацоўваць сумесна з iмi адпаведныя прапановы.


ЧАСТКА 5: ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Артыкул 12 Уступленне ў сiлу

Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты яго падпiсання.


Артыкул 13 Тэрмiн дзеяння

Гэта Пагадненне заключаецца тэрмiнам на 3 гады. Яго дзеянне аўтаматычна падоўжваецца на наступны год да таго часу, пакуль адзiн з Дагаворных Бакоў пiсьмова за тры месяцы да сканчэння тэрмiну дзеяння гэтага Пагаднення не паведамiць другому Дагаворнаму Боку аб спыненнi тэрмiну яго дзеяння.


Здзейснена ў Вене 15 кастрычнiка 1996 года ў двух сапраўдных экземплярах, кожны на беларускай i нямецкай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.


За Мiнiстэрства                     За Федэральнае Мiнiстэрства
транспарту i камунiкацый            навукi,
Рэспублiкi Беларусь                 транспарту i мастацтваў
                                    Аўстрыйскай Рэспублiкi
                   Подпiс                                Подпiс

Законы РФ 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner