Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 23.08.1996 N 370 "Аб зацвярджэннi дапаўненняў i змяненняў у Прыкладнае палажэнне аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У мэтах вырашэння iснуючых праблем у сiстэме прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, функцыянавання прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць узгодненые з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь дапаўненнi i змяненнi ў Прыкладнае палажэнне аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы (дадаюцца).

2. Упраўленню прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (Ганчар Э.М.) давесцi загад да ведама ўпраўленняў адукацыi аблвыканкамаў, Мiнгарвыканкама i падведамных прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў.


Першы намеснiк мiнiстра В.П.СТАЎРОЎ


УЗГОДНЕНА                                    ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстэрства працы                           загадам мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь                          адукацыi i навукi
Намеснiк мiнiстра                            Рэспублiкi Беларусь
Е.П.Колас                                    23.08.1996 г. N 370
21.08.1996 г.

УЗГОДНЕНА Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь Намеснiк мiнiстра А.Ф.Галаў 20.08.1996 г.

ДАПАЎНЕННI I ЗМЯНЕННI Ў ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫМ ВУЧЫЛIШЧЫ, ЗАРЭГIСТРАВАНАЕ Ў РЭЕСТРЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ РЭГIСТРАЦЫI 27 КАСТРЫЧНIКА 1993 Г., РЭГIСТРАЦЫЙНЫ N 77/12.


1. Пункт 2 раздзела 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Галоўнымi задачамi прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча з'яўляюцца:

- забеспячэнне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi моладзi i дарослага насельнiцтва;

- забеспячэнне ўмоў для атрымання i ўдасканалення агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi навучэнцаў, пераемнасцi адукацыi;

- садзейнiчанне гарманiчнаму, усебаковаму развiццю асобы, поўнай рэалiзацыi яе творчых здольнасцей, падрыхтоўцы да жыцця i адаптацыi ў грамадстве;

- стварэнне ўмоў для фiзiчнага ўдасканалення, захавання здароўя i засваення навыкаў здаровага ладу жыцця; фармiраванне адказнасцi за сваё здароў'е".

2. Абазначыць у раздзеле 1 на першай старонцы пасля 2 пункта прапушчаны пункт лiчбай - "3", якi пачынаецца сказам "Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча з'яўляецца асноўнай навучальнай установай, якая забяспечвае:" i далей па тэксту.

3. У пункт 3 раздзела 1 пасля 4 абзаца дабавiць наступны абзац: "- мэтавую вучобу, падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышенне квалiфiкацыi рабочых кадраў масавых прафесiй i спецыялiстаў для сельскагаспадарчай вытворчасцi".

4. Другi абзац пункта 4 раздзела 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

" У прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы могуць стварацца:

- аддзяленнi па адной або некалькiх сумежных прафесiях (спецыяльнасцях);

- спецыяльныя аддзяленнi па перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў, вызваляемых работнiкаў i незанятага насельнiцтва;

- спецыяльныя аддзяленнi па працоўнаму (прафесiянальнаму) навучанню вучняў школ;

- спецыяльныя аддзяленнi па мэтавай вучобе, падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi рабочых кадраў масавых прафесiй i спецыялiстаў сельскагаспадарчай вытворчасцi пры перадачы вучэбна-курсавых камбiнатаў Мiнсельгасхарча на базу ПТВ;

- спецыяльныя аддзяленнi для асоб з недахопамi разумовага i фiзiчнага развiцця;

- другiя спецыяльныя аддзяленнi;

- фiлiялы, якiя дзейнiчаюць на аснове палажэнняў аб iх i статута навучальнай установы."

5. У пункце 6 раздзела 1, пункце 25 раздзела 3 словы "Савет Мiнiстраў" замянiць на "Кабiнет Мiнiстраў".

6. У пункце 31 раздзела 3 слова "агульнаадукацыйных" замянiць на словы "агульнапрафесiянальных".

7. Пункт 11 раздзела 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Вучэбна-выхаваўчы працэс у прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы будуецца на прынцыпах дэмакратызацыi i гуманiзацыi адносiн навучэнцаў i педагогаў i ажыццяўляецца на аснове культурных традыцый i каштоўнасцей беларускага народа, iншых нацыянальных супольнасцей рэспублiкi, дасягненняў сусветнай культуры, адзiнства навучання i выхавання, духоўнага i фiзiчнага ўдасканалення.

Выбар сродкаў, метадаў i форм выхавання ажыццяўляецца з улiкам iнтарэсаў i здольнасцей навучэнцаў, iх вопыту i ведаў.

Рэзультатыўнасць i эфектыўнасць выхавання навучэнцаў забяспечваецца агульнымi намаганнямi ўсяго педагагiчнага калектыву ў цеснай сувязi з бацькамi, дзяржаўнымi i грамадскiмi арганiзацыямi. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча стварае ўмовы для работы гурткоў, клубаў, секцый i другiх грамадскiх аб'яднанняў навучэнцаў i работнiкаў."

8. Дапоўнiць пункт 12 раздзела 2 наступным сказам: "Вучэбна-праграмная дакументацыя для навучання распрацоўваецца i зацвярджаецца ва ўстаноўленым парадку".

9. У другiм абзацы пункта 13 раздзела 2 словы "Дзяржаўным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва" замянiць на "Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь".

10. Пункт 13 раздзела 2 дапоўнiць абзацам:

"Вучэбныя кабiнеты, лабараторыi, майстэрнi, палiгоны, аўтатрактарадромы, другiя вучэбна-вытворчыя аб'екты, тэхнiка, абсталяванне, iнструменты i iншыя сродкi навучання эксплуатуюцца ў адпаведнасцi з правiламi i нормамi па ахове працы i санiтарна-гiгiенiчнымi нормамi."

11. Пункт 18 раздзела 2 дапоўнiць наступным абзацам:

"Умовы навучання i выхавання навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў павiнны адпавядаць Закону Рэспублiкi Беларусь "Аб санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце насельнiцтва" i санiтарным нормам."

12. Дапоўнiць пункт 34 раздзела 4 наступным абзацам:

Вучэбная нагрузка майстроў вытворчага навучання вызначаецца вучэбнымi планамi па прафесii (спецыяльнасцi) зыходзячы з спецыфiкi навучальнага працэсу, iснуючых форм арганiзацыi вытворчага навучання (майстар - майстэрня, майстар - вучэбная група i другiх форм правядзення заняткаў па вытворчаму навучанню), прадугледжаных статутам навучальнай установы i калектыўным дагаворам."

13. У пункце 25 Прыкладнага палажэння аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы Рэспублiкi Беларусь выключыць слова "народных".


Кодексы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner