Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 24.06.1996 N 419 "Аб зацвярджэннi Парадку рассылкi абавязковых бясплатных i платных экзэмпляраў друкаваных выданняў"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У мэтах поўнага камплектавання нацыянальнага бiблiятэчна-iнфармацыйнага фонду друкаваных выданняў Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўлення яго дзяржаўнага бiблiяграфiчнага ўлiку, задавальнення патрэб цэнтральных органаў кiравання i ў адпаведнасцi з Законамi Рэспублiкi Беларусь "Аб бiблiятэчнай справе", "Аб друку i iншых сродках масавай iнфармацыi" Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзены Парадак рассылкi абавязковых бясплатных i платных экзэмпляраў друкаваных выданняў.

2. Пызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 1991 г. N 499 "Аб парадку рассылкi кантрольных i абавязковых экзэмпляраў твораў друку" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 36, арт. 460).


Прэм'ер-Мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.ЧЫГIР


                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                       пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       24.06.1996 N 419

ПАРАДАК РАССЫЛКI АБАВЯЗКОВЫХ БЯСПЛАТНЫХ I ПЛАТНЫХ ЭКЗЭМПЛЯРАЎ ДРУКАВАНЫХ ВЫДАННЯЎ


Агульная частка


1. Абавязковымi бясплатнымi экзэмплярамi з'яўляюцца экзэмпляры друкаваных выданняў, вырабленыя на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, за яе межамi прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi i формаў уласнасцi, а таксама фiзiчнымi асобамi, якiя займаюцца выдавецкай дзейнасцю (далей - выдавецтвы) па атрыманай у Рэспублiцы Беларусь лiцэнзii. Яны падлягаюць бясплатнай перадачы вытворцамi ў арганiзацыi i ўстановы.

Абавязковыя платныя экзэмпляры - экзэмпляры друкаваных выданняў, якiя падлягаюць перадачы за плату выдавецтвамi бiблiятэкам.

2. Выдавецтвы за свой кошт забяспечваюць дастаўку абавязковых бясплатных i платных друкаваных выданняў, якiя выраблены па iх заказах за межамi Рэспублiкi Беларусь.

3. Кантроль за рассылкай выдавецтвамi абавязковых бясплатных i платных друкаваных выданняў ажыццяўляе Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь.


Рассылка абавязковых бясплатных экзэмпляраў друкаваных выданняў


4. Абавязковыя бясплатныя экзэмпляры друкаваных выданняў накiроўваюцца праз палiграфiчныя прадпрыемствы, прадпрыемствы i ўстановы, якiя маюць участкi размнажальнай тэхнiкi, адразу пасля выхаду першай партыi тыражу арганiзацыям у адпаведнасцi з "Пералiкам устаноў i арганiзацый, якiям рассылаюцца абавязковыя бясплатныя экзэмпляры друкаваных выданняў" (дадаецца).

5. Не падлягаюць рассылцы ў якасцi абавязковых бясплатных экзэмпляраў:

службовыя дакументы, дакументы строгай справаздачнасцi i прыраўнаваныя да iх матэрыялы ўнутранага выкарыстання;

несакрэтная тэхнiчная дакументацыя на ваенную прадукцыю;

бланачная прадукцыя, iнструкцыi па запаўненню бланкаў улiковай, справаздачнай, праектнай i планавай дакументацыi;

альбомы формаў улiковай i справаздачнай дакументацыi;

службовыя дакументы органаў i войскаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi, Мiнiстэрства абароны, Галоўнага ўпраўлення пагранiчных войскаў.

6. Выдаткi на выпуск i рассылку абавязковых бясплатных экзэмпляраў друкаваных выданняў адносяцца на сабекошт выдавецкай прадукцыi.


Рассылка абавязковых платных экзэмпляраў друкаваных выданняў


7. Абавязковыя платныя экзэмпляры накiроўваюцца выдавецтвамi праз палiграфiчныя прадпрыемствы, прадпрыемствы i ўстановы, якiя маюць участкi размнажальнай тэхнiкi, у Мiнскi абласны бiблiятэчны калектар (220013, г.Мiнск, вул. Сурганава, 46) з першай партыi тыражу для далейшага распаўсюджвання памiж бiблiятэкамi.

Дастаўка друкаваных выданняў у Мiнскi абласны бiблiятэчны калектар ажыццяўляецца на працягу 10 дзён пасля iх выхаду ў свет.

8. Не падлягаюць рассылцы ў якасцi абавязковых платных экзэмпляраў перыядычныя выданнi, буклеты, паштоўкi, карты i планы, плакаты, наглядныя вучэбныя дапаможнiкi i iншыя лiставыя выданнi, службовыя дакументы, дакументы строгай справаздачнасцi i прыраўнаваныя да iх матэрыялы, тэхнiчная дакументацыя на ваенную прадукцыю, альбомы формаў улiкавай i справаздачнай дакументацыi.

9. Атрыманыя Мiнскiм абласным бiблiятэчным калектарам абавязковыя платныя экзэмпляры выданняў аплачваюцца iм па адпускной цане выдавецтва.

Паштовыя цi транспартныя паслугi па дастаўцы абавязковых платных экзэмпляраў выданняў ад палiграфiчных прадпрыемстваў аплачвае Мiнскi абласны бiблiятэчны калектар, а дастаўку ў бiблiятэкi - бiблiятэкi.

10. Спiс бiблiятэк, якiя атрымлiваюць абавязковыя платныя экзэмпляры друкаваных выданняў, зацвярджаецца Мiнiстэрствам iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры.


Дадатак
да Парадку рассылкi абавязковых
бясплатных i платных экзэмпляраў
друкаваных выданняў
24.06.1996 N 419


ПЕРАЛIК УСТАНОЎ I АРГАНIЗАЦЫЙ, ЯКIМ РАССЫЛАЮЦЦА АБАВЯЗКОВЫЯ БЯСПЛАТНЫЯ ЭКЗЭМПЛЯРЫ ДРУКАВАНЫХ ВЫДАННЯЎ


---------------------+-----------------+-------------------+-----------
¦Найменне ўстаноў,   ¦Адрас            ¦Вiды друкаваных    ¦Колькасць ¦
¦арганiзацый         ¦                 ¦выданняў           ¦экзэмп-   ¦
¦                    ¦                 ¦                   ¦ляраў     ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Адмiнiстрацыя       ¦220016, г.Мiнск, ¦усе выданнi        ¦     2    ¦
¦Прэзiдэнта          ¦вул. К.Маркса,   ¦грамадска-         ¦          ¦
¦Рэспублiкi Беларусь ¦д. 38            ¦палiтычнай         ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦i мастацкай        ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦лiтаратуры, выданнi¦          ¦
¦                    ¦                 ¦па мастацтву, усе  ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦перыядычныя выданнi¦          ¦
¦                    ¦                 +-------------------+----------+
¦                    ¦                 ¦неперыядычныя i    ¦4 (у тым  ¦
¦                    ¦                 ¦перыядычныя выданнi¦лiку 2    ¦
¦                    ¦                 ¦па пытаннях права  ¦экзэмпляры¦
¦                    ¦                 ¦                   ¦для галоў-¦
¦                    ¦                 ¦                   ¦нага дзяр-¦
¦                    ¦                 ¦                   ¦жаўна-пра-¦
¦                    ¦                 ¦                   ¦вавога ўп-¦
¦                    ¦                 ¦                   ¦раўлення) ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Палата прадстаўнiкоў¦220010, г.Мiнск, ¦рэспублiканскiя i  ¦     1    ¦
¦Нацыянальнага сходу ¦Дом Урада        ¦абласныя газеты i  ¦          ¦
¦Рэспублiкi Беларусь ¦                 ¦часопiсы, адным з  ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦заснавальнiкаў     ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦якiх выступаюць    ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦адпаведныя         ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦дзяржаўныя органы  ¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Савет Рэспублiкi    ¦220016, г.Мiнск, ¦рэспублiканскiя i  ¦     1    ¦
¦Нацыянальнага сходу ¦вул. Чырвонаар-  ¦абласныя газеты i  ¦          ¦
¦Рэспублiкi Беларусь ¦мейская, д. 4    ¦часопiсы, адным з  ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦заснавальнiкаў     ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦якiх выступаюць    ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦адпаведныя         ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦дзяржаўныя органы  ¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Савет Мiнiстраў     ¦220010, г.Мiнск, ¦усе выданнi        ¦     2    ¦
¦Рэспублiкi Беларусь ¦Дом Урада        ¦грамадска-         ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦палiтычнай i       ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦мастацкай          ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦лiтаратуры,        ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦выданнi па         ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦мастацтву, усе     ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦перыядычныя выданнi¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Дзяржаўны           ¦220016, г.Мiнск, ¦рэспублiканскiя    ¦     1    ¦
¦сакратарыят Савета  ¦вул. К.Маркса,   ¦газеты             ¦          ¦
¦Бяспекi Рэспублiкi  ¦д. 38            ¦                   ¦          ¦
¦Беларусь            ¦                 ¦                   ¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Камiтэт дзяржаўнага ¦220050, г.Мiнск, ¦рэспублiканскiя    ¦     1    ¦
¦кантролю            ¦вул. К.Маркса,   ¦газеты             ¦          ¦
¦                    ¦д. 3             ¦                   ¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Мiнiстэрства        ¦220004, г.Мiнск, ¦усе неперыядычныя  ¦          ¦
¦iнфармацыi          ¦пр. Пераможцаў,  ¦выданнi            ¦     2    ¦
¦Рэспублiкi          ¦11               +-------------------+----------+
¦Беларусь            ¦                 ¦неперыядычныя      ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦выданнi            ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦навукова-тэхнiчнай,¦          ¦
¦                    ¦                 ¦вытворчай,         ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦эканамiчнай,       ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦знешнеэканамiчнай  ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦i прававой         ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦тэматыкi           ¦     3    ¦
¦                    ¦                 +-------------------+----------+
¦                    ¦                 ¦усе перыядычныя    ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦выданнi            ¦     3    ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Нацыянальная кнiжная¦220002, г.Мiнск, ¦усе неперыядычныя  ¦     1    ¦
¦палата Беларусi     ¦вул. В.Харужай,  ¦i перыядычныя      ¦          ¦
¦                    ¦31а              ¦выданнi            ¦          ¦
¦                    ¦                 +-------------------+----------+
¦                    ¦                 ¦тапаграфiчная i    ¦     1    ¦
¦                    ¦                 ¦картаграфiчная     ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦прадукцыя          ¦          ¦
¦                    ¦                 +-------------------+----------+
¦                    ¦                 ¦маркi паштовыя     ¦     1    ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Нацыянальная        ¦220036, г.Мiнск, ¦усе неперыядычныя  ¦     2    ¦
¦бiблiятэка Беларусi ¦вул. Чырвона-    ¦i перыядычныя      ¦          ¦
¦                    ¦армейская, 9     ¦выданнi            ¦          ¦
¦                    ¦                 +-------------------+----------+
¦                    ¦                 ¦тапаграфiчная i    ¦     1    ¦
¦                    ¦                 ¦картаграфiчная     ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦прадукцыя          ¦          ¦
¦                    ¦                 +-------------------+----------+
¦                    ¦                 ¦маркi паштовыя     ¦     1    ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Прэзiдэнтская       ¦220010, г.Мiнск, ¦усе неперыядычныя i¦     2    ¦
¦бiблiятэка          ¦Дом Урада        ¦перыядычныя выданнi¦          ¦
¦Рэспублiкi Беларусь ¦                 ¦                   ¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Цэнтральная         ¦220075, г.Мiнск, ¦усе неперыядычныя  ¦     1    ¦
¦навуковая бiблiятэка¦вул. Сурганава,  ¦i перыядычныя (за  ¦          ¦
¦iмя Я.Коласа        ¦15               ¦выключэннем раённых¦          ¦
¦Акадэмii навук      ¦                 ¦газет) выданнi     ¦          ¦
¦Беларусi            ¦                 +-------------------+----------+
¦                    ¦                 ¦тапаграфiчная i    ¦     1    ¦
¦                    ¦                 ¦картаграфiчная     ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦прадукцыя          ¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Рэспублiканская     ¦220600, г.Мiнск, ¦перыядычныя i      ¦     1    ¦
¦навукова-тэхнiчная  ¦пр. Машэрава, 7  ¦неперыядычныя      ¦          ¦
¦бiблiятэка Камiтэта ¦                 ¦выданнi            ¦          ¦
¦па навуцы i         ¦                 ¦навукова-тэхнiчнай,¦          ¦
¦тэхналогiях         ¦                 ¦вытворчай,         ¦          ¦
¦Мiнiстэрства        ¦                 ¦эканамiчнай i      ¦          ¦
¦адукацыi i навукi   ¦                 ¦юрыдычнай тэматыкi ¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Рэспублiканская     ¦220001, г.Мiнск, ¦усе выданнi        ¦     1    ¦
¦навукова-медыцынская¦вул. Фабрыцыуса, ¦медыцынскага i     ¦          ¦
¦бiблiятэка          ¦28               ¦бiялагiчнага       ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦профiлю            ¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Беларуская          ¦220108, г.Мiнск, ¦лiтаратура па      ¦     1    ¦
¦рэспублiканская     ¦вул. Казiнца, 88 ¦галiнах            ¦          ¦
¦сельскагаспадарчая  ¦                 ¦аграпрамысловага   ¦          ¦
¦бiблiятэка          ¦                 ¦комплексу (сельская¦          ¦
¦                    ¦                 ¦гаспадарка,        ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦харчовая i         ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦перапрацоўчая      ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦прамысловасць,     ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦лясная гаспадарка, ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦прыродныя рэсурсы, ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦экалогiя)          ¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Рэспублiканская     ¦220088, г.Мiнск, ¦навукова-          ¦     1    ¦
¦навукова-           ¦вул. Захарава, 59¦педагагiчная i     ¦          ¦
¦педагагiчная        ¦                 ¦вучэбная           ¦          ¦
¦бiблiятэка          ¦                 ¦лiтаратура, выданнi¦          ¦
¦                    ¦                 ¦па псiхалогii      ¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Рэспублiканская     ¦220013, г.Мiнск, ¦лiтаратура па      ¦     1    ¦
¦навукова-метадычная ¦вул. Я.Коласа, 2 ¦фiзiчнай культуры  ¦          ¦
¦бiблiятэка па       ¦                 ¦i спорту           ¦          ¦
¦фiзiчнай культуры   ¦                 ¦                   ¦          ¦
¦i спорту            ¦                 ¦                   ¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Упраўленнi па друку ¦                 ¦усе перыядычныя i  ¦     1    ¦
¦аблвыканкамаў       ¦                 ¦неперыядычныя      ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦выданнi, што       ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦выпускаюцца        ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦арганiзацыямi      ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦гэтай вобласцi     ¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Абласныя ўпраўленнi ¦                 ¦усе перыядычныя    ¦     1    ¦
¦па кантролю за      ¦                 ¦выданнi,           ¦          ¦
¦выкананнем          ¦                 ¦неперыядычныя      ¦          ¦
¦заканадаўства       ¦                 ¦выданнi            ¦          ¦
¦ў друку Дзяржаўнага ¦                 ¦навукова-тэхнiчнай,¦          ¦
¦камiтэта Рэспублiкi ¦                 ¦вытворчай,         ¦          ¦
¦Беларусь па друку   ¦                 ¦эканамiчнай i      ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦знешнеэканамiчнай  ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦тэматыкi, што      ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦выпускаюцца        ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦арганiзацыямi гэтай¦          ¦
¦                    ¦                 ¦вобласцi           ¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Абласныя бiблiятэкi ¦                 ¦усе перыядычныя i  ¦     1    ¦
¦                    ¦                 ¦неперыядычныя      ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦выданнi, што       ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦выпускаюцца        ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦арганiзацыямi гэтай¦          ¦
¦                    ¦                 ¦вобласцi           ¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Цэнтральныя         ¦                 ¦рэспублiканскiя    ¦     1    ¦
¦дзяржаўныя архiвы   ¦                 ¦перыядычныя выданнi¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Абласныя дзяржаўныя ¦                 ¦абласныя           ¦     1    ¦
¦архiвы              ¦                 ¦перыядычныя выданнi¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Занальныя дзяржаўныя¦                 ¦перыядычныя        ¦     1    ¦
¦архiвы              ¦                 ¦выданнi, якiя      ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦выпускаюцца ў      ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦гарадах i раёнах,  ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦што ўваходзяць у   ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦зону абслугоўвання ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦гэтых архiваў      ¦          ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Мiнiстэрства гандлю ¦220050, г.Мiнск, ¦рэспублiканскiя    ¦          ¦
¦Рэспублiкi Беларусь ¦вул. Кiрава, 8,  ¦перыядычныя        ¦          ¦
¦                    ¦корпус 1         ¦друкаваныя выданнi,¦          ¦
¦                    ¦                 ¦перыядычныя        ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦друкаваныя выданнi,¦          ¦
¦                    ¦                 ¦зарэгiстраваныя    ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦ў якасцi           ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦спецыялiзаваных на ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦паведамленнях i    ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦матэрыялах         ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦рэкламнага         ¦          ¦
¦                    ¦                 ¦характару          ¦     1    ¦
+--------------------+-----------------+-------------------+----------+
¦Упраўленнi          ¦224006, г.Брэст, ¦мясцовыя           ¦          ¦
¦(аддзелы) гандлю    ¦вул. Ленiна, 11  ¦перыядычныя        ¦     1    ¦
¦i паслуг            ¦210010,          ¦друкаваныя выданнi ¦          ¦
¦аблвыканкомаў,      ¦г.Вiцебск,       ¦                   ¦          ¦
¦Мiнскага            ¦вул. Гогаля, 6   ¦                   ¦          ¦
¦гарвыканкома        ¦246050, г.Гомель,¦                   ¦          ¦
¦                    ¦завул. Ленiна, 2 ¦                   ¦          ¦
¦                    ¦230023, г.Гродна,¦                   ¦          ¦
¦                    ¦вул. Ажэшкi, 3   ¦                   ¦          ¦
¦                    ¦212030,          ¦                   ¦          ¦
¦                    ¦г.Магiлёў,       ¦                   ¦          ¦
¦                    ¦вул. Першамай-   ¦                   ¦          ¦
¦                    ¦ская, 71         ¦                   ¦          ¦
¦                    ¦220039, г.Мiнск, ¦                   ¦          ¦
¦                    ¦вул. Чкалава, 5а ¦                   ¦          ¦
¦                    ¦220050, г.Мiнск, ¦                   ¦          ¦
¦                    ¦пр. Незалежнасцi,¦                   ¦          ¦
¦                    ¦8                ¦                   ¦          ¦
---------------------+-----------------+-------------------+-----------

Заўвагi: 1. Устаноўленая колькасць экзэмпляраў кажнага выпуску газеты, якая выходзiць са зменнымi палосамi або асобнымi выданнямi (ранiшняе або вячэрняе), а таксама выданнi, якiя дублiруюцца на дзвюх i больш мовах, рассылаюцца ў Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па друку, Упраўленне па кантролю за выкананнем заканадаўства ў друку Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па друку, Нацыянальную кнiжную палату Беларусi паасобна (як самастойны нумар).

2. Дастаўка абавязковых бясплатных экзэмпляраў у Расiйскую кнiжную палату ажыццяўляецца ў парадку раўназначнага ўзаемаабмену на падставе адпаведнага пагаднення.


Право Украины 2009 (Постановления)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner