Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 10.04.1996 N 251 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Нацыянальным гiсторыка-культурным запаведнiку "Нясвiж"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Нацыянальным гiсторыка-культурным запаведнiку "Нясвiж".
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.ЧЫГIР
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай
Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
10.04.1996 N 251
ПАЛАЖЭННЕ АБ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫМ ЗАПАВЕДНIКУ "НЯСВIЖ"
1. Нацыянальны гiсторыка-культурны запаведнiк "Нясвiж" (далей - запаведнiк "Нясвiж") прадстаўляе сабой комплекс помнiкаў гiсторыi, археалогii, архiтэктуры, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мастацкую i культурную каштоўнасць:
палацава-паркавы ансамбль ХVI - ХVIII стагоддзяў;
комплекс манастыра езуiтаў ХVI - ХVII стагоддзяў;
плябанiя ХVII стагоддзя;
фарны касцёл ХVI стагоддзя;
парк "Альба" ХVII стагоддзя;
ансамбль ратушы з гандлёвымi радамi ХVI - ХVII стагоддзяў;
комплекс манастыра бенедыкцiнак ХVI стагоддзя;
дом на рынку (дом рамеснiка) ХVIII стагоддзя;
гарадская (Слуцкая) брама другой паловы ХVI стагоддзя;
дом N 19 па вулiцы iмя Ленiна.
2. Запаведнiк "Нясвiж" падпарадкоўваецца Мiнiстэрству культуры i ў сваёй дзейнасцi кiруецца Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны", iншымi актамi заканадаўства, дададзеным Палажэннем.
3. Галоўнымi задачамi запаведнiка "Нясвiж" з'яўляюцца:
выяўленне, вывучэнне, ахова i захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
папулярызацыя гiсторыка-культурных каштоўнасцей праз музеефiкацыю помнiкаў архiтэктуры;
удасканальванне навукова-даследчай працы па вывучэнню музейных калекцый i iх каталагiзацыi;
4. Запаведнiк "Нясвiж" у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго галоўнымi задачамi:
ажыццяўляе супрацоўнiцтва з адпаведнымi навуковымi, навукова-даследчымi ўстановамi, арганiзацыямi, грамадскiмi аб'яднаннямi, а таксама з замежнымi i мiжнароднымi арганiзацыямi;
арганiзуе i праводзiць работу па вывучэнню гiсторыка-культурнай спадчыны г.Нясвiжа, а таксама прымае меры па захаванню гэтай спадчыны;
распаўсюджвае новыя веды аб гiсторыi, архiтэктуры, мастацтве, лiтаратуры i культуры г.Нясвiжа, яго наваколля, Беларусi праз стварэнне экспазiцый i выставак з выкарастаннем сабранай i навукова апрацаванай музейнай калекцыi i правядзенне музейных мерапрыемстваў з аглядам помнiкаў архiтэктуры i прыроды;
арганiзуе правядзенне выставак, у тым лiку з прыватных калекцый;
забяспечвае ахову гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
забяспечвае знаёмства грамадзян з гiсторыка-культурным комплексам, умовы i рэжым наведвання якога вызначаюцца запаведнiкам.
5. Запаведнiк "Нясвiж" мае права:
займацца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, выдавецкай дзейнасцю;
ствараць спецыялiзаваныя майстэрнi i лабараторыi, дзейнасць якiх накiравана на захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
здаваць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, у арэнду юрырычным цi фiзiчным асобам маёмасць, у тым лiку тую, якая мае гiсторыка-культурную каштоўнасць;
набываць творы мастацтва;
займацца iншай у адпаведнасцi з заканадаўствам дзейнасцю, якая не супярэчыць задачам запаведнiка.
6. Запаведнiк "Нясвiж" прадстаўляе навуковую канцэпцыю свайго развiцця i дзейнасцi, якая зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры, i на яе падставе самастойна распрацоўвае гадавыя планы эканамiчнага i сацыяльнага развiцця.
7. Землi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi запаведнiка "Нясвiж", перадаюцца яму i выводзяцца з сельскага або iншага гаспадарчага карыстання ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.
8. У мэтах забеспячэння аховы навакольнага асяроддзя матэрыяльных нерухомых каштоўнасцей на тэрыторыi запаведнiка "Нясвiж" устанаўлiваюцца ахоўная зона, зоны рэгулюемай забудовы, аховы прыроднага наваколля, аховы культурнага слоя, праекты якiх распрацоўваюцца запаведнiкам i зацвярджаюцца Дзяржаўнай iнспекцыяй Рэспублiкi Беларусь па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.
Рэжым утрымання зон аховы, зацверджаных у складзе праектаў, абавязковы для выканання ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi.
9. Запаведнiк "Нясвiж" фiнансуецца за кошт сродкаў, атрыманых:
з рэспублiканскага бюджэту;
ад навуковай, выдавецкай, культурнай i iншай дзейнасцi, якая не супярэчыць задачам запаведнiка;
у парадку добраахвотных узносаў;
у iншым парадку, якi не супярэчыць заканадаўству.
10. Пры запаведнiку "Нясвiж" ствараюцца i дзейнiчаюць фондава-закупачная камiсiя, навуковая i навукова-рэстаўрацыйная рады, якiя працуюць на падставе палажэнняў, зацверджаных запаведнiкам.
11. Запаведнiк "Нясвiж" узначальвае дырэктар, якi назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады Мiнiстэрствам культуры.
12. Дырэктар запаведнiка "Нясвiж":
ажыццяўляе кiраўнiцтва дзейнасцю запаведнiка i насе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на запаведнiк задач;
назначае на пасады i вызваляе ад пасад работнiкаў запаведнiка;
размяркоўвае абавязкi памiж сваiмi намеснiкамi, кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў;
выдае загады i дае ўказаннi, абавязковыя для выканання ўсiмi работнiкамi запаведнiка;
прадстаўляе запаведнiк у адносiнах з прадпрыемствамi, установамi i арганiзацыямi;
у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам распараджаецца маёмасцю i сродкамi запаведнiка, заключае пагадненнi, выдае даверанасцi, адкрывае ў банку разлiковыя i iншыя рахункi;
зацвярджае палажэннi аб структурных падраздзяленнях запаведнiка;
ва ўстаноўленыя тэрмiны прадстаўляе ў Мiнiстэрства культуры неабходную планавую i справаздачную дакументацыю;
зацвярджае структуру запаведнiка i штатны расклад у межах выдзеленых фiнансавых сродкаў.
13. Асобы, якiя парушылi рэжым утрымання запаведнiка "Нясвiж" i прычынiлi шкоду яго нерухомым або рухомым гiсторыка-культурным каштоўнасцям, прыцягваюцца да адказнасцi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
14. Рэарганiзацыя або лiквiдацыя запаведнiка "Нясвiж" праводзiцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
15. Запаведнiк "Нясвiж" з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.
Право Беларуси 2007 карта новых документов |