Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб бязвiзавых паездках грамадзян"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Утратило силу 29 мая 2000 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Чэшскай Рэспублiкi (надалей - "Бакi"),

кiруючыся жаданнем развiваць дружалюбныя адносiны памiж дзвюма дзяржавамi,

пагадзiлiся аб наступным:


Артыкул 1


Грамадзяне дзяржавы аднаго Боку, якiя з'яўляюцца ўладальнiкамi сапраўдных дакументаў, што пералiчаны ў Дадатку да гэтага Пагаднення, могуць заязджаць, выязджаць, праязджаць транзiтам i знаходзiцца на тэрыторыi дзяржавы другога Боку без вiз тэрмiнам да трыццацi дзён, калi мэтай знаходжання не з'яўляецца аплачваемая працоўная дзейнасць.


Артыкул 2


Грамадзяне дзяржавы аднаго Боку, якiя заязджаюць на тэрыторыю дзяржавы другога Боку з мэтай ажыццяўлення аплачваемай працоўнай дзейнасцi або на тэрмiн больш за трыццаць дзён, павiнны мець вiзу дзяржавы гэтага Боку.


Артыкул 3


1. Грамадзяне дзяржавы аднаго Боку - уладальнiкi сапраўдных дыпламатычных або службовых пашпартоў, якiя з'яўляюцца работнiкамi дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы, што знаходзiцца на тэрыторыi дзяржавы другога Боку, могуць знаходзiцца на тэрыторыi дзяржавы гэтага Боку без вiз на працягу ўсяго тэрмiну акрэдытавання.

2. Грамадзяне дзяржавы аднаго Боку - члены сем'яў, якiя пражываюць сумесна з асобамi, пералiчанымi ў пункце 1 гэтага артыкула, i маюць сапраўдныя дыпламатычныя або службовыя пашпарты, могуць знаходзiцца на тэрыторыi дзяржавы другога Боку без вiз на працягу ўсяго тэрмiну акрэдытавання гэтых асоб.


Артыкул 4


Уезд грамадзян дзяржавы аднаго Боку на тэрыторыю дзяржавы другога Боку i iх выезд з тэрыторыi дзяржавы гэтага Боку ажыццяўляюцца праз пагранiчныя пункты пропуску, адкрытыя для мiжнародных зносiн.


Артыкул 5


Бакi будуць неадкладна iнфармаваць адзiн аднаго па дыпламатычных каналах аб змяненнях ва ўнутрыдзяржаўных прававых прадпiсаннях, якiя рэгулююць парадак уезду, знаходжання i выезду.


Артыкул 6


Грамадзяне дзяржавы аднаго Боку падчас знаходжання на тэрыторыi дзяржавы другога Боку абавязаны выконваць законы i правiлы дзяржавы гэтага Боку.


Артыкул 7


1. Гэта Пагадненне не закранае права кожнага з Бакоў адмовiць ва ўездзе або знаходжаннi на тэрыторыi сваёй дзяржавы непажаданым асобам i iншым грамадзянам дзяржавы другога Боку ў iнтарэсах забеспячэння дзяржаўнай бяспекi i аховы грамадскага парадку, а таксама грамадзянам, якiя не маюць дастатковых сродкаў для забеспячэння свайго знаходжання на тэрыторыi дзяржавы другога Боку.

2. Кожны з Бакоў будзе без асаблiвых фармальнасцей прымаць на сваю тэрыторыю грамадзян сваёй дзяржавы.


Артыкул 8


1. Бакi могуць прыпынiць поўнасцю або часткова дзеянне гэтага Пагаднення ў iнтарэсах забеспячэння дзяржаўнай бяспекi, аховы грамадскага парадку або здароўя насельнiцтва, а таксама па iншых важкiх прычынах, за выключэннем выпадкаў, указаных у пункце 2 артыкула 7 гэтага Пагаднення.

2. Аб прыпыненнi дзеяння гэтага Пагаднення кожны з Бакоў неадкладна iнфармуе другi Бок па дыпламатычных каналах.

3. Дзеянне Пагаднення лiчыцца прыпыненым з дня паведамлення або з iншай даты, указанай у такiм паведамленнi, у залежнасцi ад таго, якая дата з'яўляецца больш позняй.


Артыкул 9


1. Бакi абмяняюцца па дыпламатычных каналах узорамi сапраўдных дакументаў, указаных у Дадатку да гэтага Пагаднення, не пазней чым праз пятнаццаць дзён з дня яго падпiсання.

2. У выпадку змянення дзеючых або ўвядзення новых вiдаў дакументаў Бакi абмяняюцца па дыпламатычных каналах узорамi гэтых дакументаў i iнфармуюць аб парадку iх прымянення не пазней чым за трыццаць дзён да ўвядзення гэтых дакументаў у дзеянне.


Артыкул 10


У гэта Пагадненне i ў Дадатак да яго могуць уносiцца дапаўненнi i змяненнi па ўзаемнай згодзе Бакоў.


Артыкул 11


1. Гэта Пагадненне набывае сiлу праз трыццаць дзён з даты атрымання апошняй ноты, што паведамляе пра выкананне ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.

2. З дня ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення ў адносiнах памiж Рэспублiкай Беларусь i Чэшскай Рэспублiкай спыняе сваё дзеянне Пагадненне памiж Урадам Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Урадам Чэхаславацкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi аб умовах узаемных паездак грамадзян абедзвюх дзяржаў, падпiсанае ў Празе 17 снежня 1981 года, i Пратакол да гэтага Пагаднення, падпiсаны ў Празе 17 снежня 1981 года.


Артыкул 12


Гэта Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмiн. Кожны з Бакоў можа спынiць дзеянне гэтага Пагаднення шляхам накiравання другому Боку пiсьмовага паведамлення па дыпламатычных каналах. Дзеянне Пагаднення спыняецца праз трыццаць дзён з даты атрымання такога паведамлення другiм Бокам.


Учынена ў горадзе Мiнску 12 сакавiка 1996 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай, чэшскай i рускай мовах, прычым усе тэксты з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымi. У выпадку рознiцы ў тлумачэннi перавагу мае тэкст на рускай мове.


За Урад Рэспублiкi Беларусь _______________ подпiс


За Урад Чэшскай Рэспублiкi _______________ подпiс


ДАДАТАК ДА ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЧЭШСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ГРАМАДЗЯН


Сапраўднымi дакументамi для мэт гэтага Пагаднення з'яўляюцца:

1. Для грамадзян Рэспублiкi Беларусь:

дыпламатычны пашпарт;

службовы пашпарт;

пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь;

агульнаграмадзянскi замежны пашпарт СССР з адзнакай аб прыналежнасцi да грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;

пасведчанне асобы марака;

пасведчанне на вяртанне ў Рэспублiку Беларусь.

2. Для грамадзян Чэшскай Рэспублiкi:

дыпламатычны пашпарт;

службовы пашпарт;

замежны пашпарт;

мараходная кнiжка;

пасведчанне асобы для паездак за мяжу.


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner