Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 30.12.1995 N 709 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб умовах матэрыяльнага забеспячэння слухачоў сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание



У мэтах забеспячэння эфектыўнай дзейнасцi сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, сацыяльнай абароны слухачоў у перыяд навучання Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб умовах матэрыяльнага забеспячэння слухачоў сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.

2. Даручыць мiнiстэрствам i iншым цэнтральным органам кiравання забяспечыць перагляд i прывядзенне iх нарматыўных актаў у адпаведнасць з Палажэннем аб умовах матэрыяльнага забеспячэння слухачоў сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.

3. Лiчыць страцiўшымi сiлу:

пункт 17.9 пастановы ЦК Кампартыi Беларусi i Савета Мiнiстраў БССР ад 11 мая 1988 г. N 131 "Аб перабудове сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў народнай гаспадаркi рэспублiкi" (ЗЗ БССР, 1988 г., N 16, арт. 269);

пункт 5 змяненняў, якiя ўносяцца ў пастановы ЦК Кампартыi Беларусi i Савета Мiнiстраў БССР, зацверджаных пастановай ЦК Кампартыi Беларусi i Савета Мiнiстраў БССР ад 15 верасня 1989 г. N 259;

пункт 1.3 пастановы ЦК Кампартыi Беларусi i Савета Мiнiстраў БССР ад 25 чэрвеня 1990 г. N 153 "Аб змяненнi i прызнаннi страцiўшымi сiлу пастаноў ЦК Кампартыi Беларусi i Савета Мiнiстраў БССР па пытаннях павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў народнай гаспадаркi".

4. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 студзеня 1996 г.


Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.ЧЫГIР


                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 пастановай
                                                 Кабiнета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 30.12.1995 N 709

ПАЛАЖЭННЕ АБ УМОВАХ МАТЭРЫЯЛЬНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ СЛУХАЧОЎ СIСТЭМЫ ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI I ПЕРАПАДРЫХТОЎКI КАДРАЎ


1. Дадзенае Палажэнне вызначае ўмовы матэрыяльнага забеспячэння работнiкаў дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў дзяржаўнай формы ўласнасцi ў перыяд прафесiйнага навучання.

2. За работнiкамi, якiя накiраваны на вучобу, захоўваецца сярэдняя заработная плата па асноўным месцы працы на ўвесь тэрмiн навучання. Пры першапачатковым прафесiйным навучаннi асоб, прынятых на прадпрыемствы, у арганiзацыi i ва ўстановы па рабочых прафесiях, выплата iм заработнай платы ажыццяўляецца ў памерах, прадугледжаных для рабочых першага тарыфнага разраду, разлiчанага па Адзiнай тарыфнай сетцы.

3. Iншагароднiм слухачам, якiя накiраваны на першапачатковае прафесiйнае навучанне з адрывам ад працы, выплачваюцца сутачныя па ўстаноўленых нормах камандзiровачных расходаў на працягу ўсяго тэрмiну навучання.

Iншагароднiм слухачам, якiя накiраваны на павышэнне квалiфiкацыi, перападрыхтоўку або стажыроўку з адрывам ад працы, на працягу першага месяца навучання выплачваюцца сутачныя па ўстаноўленых нормах камандзiровачных расходаў, а на працягу астатняго часу навучання - стыпендыя ў памеры 0,5 службовага акладу (тарыфнай стаўкi) у месяц.

4. Iншагароднiм слухачам, якiя накiраваны на павышэнне квалiфiкацыi без адрыву ад працы, выплачваюцца сутачныя па ўстаноўленых нормах камандзiровачных расходаў тэрмiнам да 30 каляндарных дзен прапарцыянальна працягласцi навучання.

Аплата праезду слухачоў да месца вучобы i назад праводзiцца на падставе выклiку з навучальнай установы, але не больш як два разы.

Пры перападрыхтоўцы без адрыву ад працы iншагароднiм слухачам выплачваюцца сутачныя па ўстаноўленых нормах камандзiровачных расходаў тэрмiнам да 60 каляндарных дзен штогод прапарцыянальна працягласцi навучання, пачынаючы з даты залiку на вучобу, а аплата праезду ажыццяўляецца на падставе выклiку з навучальнай установы не больш як два разы ў год.

5. Пры павышэннi квалiфiкацыi з частковым адрывам ад працы, агульны тэрмiн якога павiнен складаць не больш чым 60 каляндарных дзен, iншагароднiм слухачам выплачваюцца сутачныя па ўстаноўленых нормах камандзiровачных расходаў.

6. Навучальная ўстанова забяспечвае iншагароднiх слухачоў на перыяд навучання iнтэрнатам. Пры адсутнасцi iнтэрната аплата расходаў за пражыванне ў гасцiнiцы ажыццяўляецца па ўстаноўленных нормах камандзiровачных расходаў.

7. Iншагароднiм слухачам аплата праезду да месца вучобы i назад, пражывання ў iнтэрнатах i гасцiнiцах, а таксама выплата сутачных i стыпендый ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам за кошт дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў, якiя накiроўваюць iх на вучобу. Пры бясплатным забеспячэннi слухачоў iнтэрнатам аплата iм расходаў за пражыванне не ажыццяўляецца.


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner