Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 30.12.1995 N 504 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Нацыянальным цэнтры усынаўлення"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з Нацыянальным планам дзеянняў па ахове правоў дзiцяцi на 1995 - 2000 гг., зацверджаным Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 1995 г. N 150, пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 мая 1993 г. N 304 "Аб зацвярджэннi прыкладных палажэнняў аб адукацыi i выхаваўчых установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi" ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення.

2. Увесцi ў дзеянне вышэйназванае Палажэнне з 1 студзеня 1996 г.


Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ


УЗГОДНЕНА              УЗГОДНЕНА                 ЗАЦВЕРДЖАНА
Намеснiк               Намеснiк                  Загад Мiнiстэрства
Мiнiстра фiнансаў      Мiнiстра працы            адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь    Рэспублiкi Беларусь       Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж              В.I.Паўлаў                30.12.1995 N 504

ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ЦЭНТРЫ ЎСЫНАЎЛЕННЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


1. Нацыянальны цэнтр усынаўлення Рэспублiкi Беларусь <*> - гэта ўстанова адукацыi, якая арганiзуе ўсынаўленне дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, ажыццяўляе псiхолага-педагагiчную i прававую падрыхтоўку кандыдатаў ва ўсынавiцелi i каардынуе дзейнасць абласных, раённых, гарадскiх органаў аховы дзяцiнства па нацыянальнаму i мiжнароднаму ўсынаўленню дзяцей.

-------------------------------

<*> У далейшым - цэнтр.


2. На цэнтр ускладаюцца наступныя задачы:

2.1. рэалiзацыя права кожнага дзiцяцi згодна з Канвенцыяй ААН i Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi" на пражыванне i выхаванне ў сям'i;

2.2. стварэнне банка данных у Рэспублiцы Беларусь на дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў i могуць быць уладкаваны ў сям'ю праз усынаўленне;

2.3. стварэнне банка даных у Рэспублiцы Беларусь на кандыдатаў ва ўсынавiцелi;

2.4. псiхолага-педагагiчная, медыцынская i прававая падрыхтоўка кандыдатаў ва ўсынавiцелi па пытаннях усынаўлення i выхавання прыёмнага дзiцяцi;

2.5. арганiзацыя i каардынацыя дзейнасцi мясцовых органаў аховы дзяцiнства па нацыянальнаму i мiжнароднаму ўсынаўленню дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў;

2.6. аналiз i кантроль за працэсам адаптацыi дзяцей у прыёмных сем'ях;

2.7. падрыхтоўка i ўнясенне прапаноў Мiнiстэрству адукацыi i навукi, другiм дзяржаўным органам па пытаннях усынаўлення дзяцей у Рэспублiцы Беларусь;

2.8. арганiзацыя супрацоўнiцтва з iншымi краiнамi па пытаннях усынаўлення.

3. Цэнтр арганiзуе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi", Кодэксам аб шлюбе i сям'i, гэтым Палажэннем, а таксама iншымi заканадаўчымi i нарматыўнымi дакументамi па пытаннях аховы правоў дзяцей.

4. Стварэнне цэнтра ажыццяўляецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi. Рашэнне аб рэарганiзацыi i лiквiдацыi цэнтра прымаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi, а ў выпадках, якiя прадугледжаны заканадаўствам, - i гаспадарчым судом.

5. Цэнтр знаходзiцца ў падпарадкаваннi Мiнiстэрства адукацыi i навукi, якое ажыццяўляе яго фiнансава-матэрыяльнае забеспячэнне.

6. Кiраўнiцтва цэнтрам ажыццяўляе дырэктар, якi прызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi з лiку асоб, якiя маюць педагагiчную цi юрыдычную адукацыю, адпаведную педагагiчную i юрыдычную падрыхтоўку, стаж работы па спецыяльнасцi (педагагiчнай або юрыдычнай) не менш за 5 гадоў.

7. Дырэктар цэнтра мае права:

- вырашаць ва ўстаноўленым парадку ўсе пытаннi дзейнасцi цэнтра;

- дзейнiчаць без даверанасцi ад iмя цэнтра, прадстаўляць яго iнтарэсы ва ўсiх арганiзацыях i ўстановах, заключаць дагаворы i распараджацца маёмасцю, сродкамi ў адпаведнасцi з заканадаўствам, выдаваць загады i распараджэннi, якiя абавязковыя для ўсiх супрацоўнiкаў цэнтра;

- вызначаць штатны расклад i структуру цэнтра, якiя ўзгадняюцца з Мiнiстэрствам адукацыi i навукi, устанаўлiваць надбаўкi да службовых акладаў i ажыццяўляць прэмiраванне за творчыя дасягненнi ў працы ў адпаведнасцi з заканадаўствам;

- прымаць на работу i звальняць ва ўстаноўленым парадку супрацоўнiкаў цэнтра;

- атрымлiваць ад мясцовых органаў аховы дзяцiнства, дзiцячых iнтэрнатных i лячэбна-прафiлактычных устаноў iнфармацыю аб дзецях, якiя засталiся без апекi бацькоў i падлягаюць усынаўленню;

- заключаць дагаворы на аказанне цэнтрам паслуг грамадзянам, прадпрыемствам, арганiзацыям, установам;

- на матэрыяльнае i маральнае заахвочванне за паспяховыя вынiкi дзейнасцi.

8. Дырэктар абавязаны:

- забяспечыць вырашэнне калектывам цэнтра задач, якiя вызначаны пунктам 2;

- разам з калектывам стварыць спрыяльныя ўмовы для творчай работы яго супрацоўнiкаў i жыццядзейнасцi цэнтра, забяспечыць фiнансаванне яго работы;

- ажыццяўляць кантроль за ходам i вынiкамi дзейнасцi падраздзяленняў i супрацоўнiкаў цэнтра, захаваннем патрабаванняў заканадаўства па ахове дзяцiнства и працы;

- выконваць загады i распараджэннi Мiнiстэрства адукацыi i навукi;

- пастаянна павышаць свой тэарэтычны ўзровень па псiхолога-педагагiчных i юрыдычных пытаннях аховы правоў дзяцей.

9. Для арганiзацыi ўсынаўлення дзяцей у штат центра ўводзяцца iнспектары па ахове дзяцiнства, юрысты, педагогi-дэфектолагi, псiхолагi, урачы. Iнспектары па ахове дзяцiнства ўводзяцца з разлiку 1 пасады на 300 дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў.

10. Iнспектар па ахове дзяцiнства прызначаецца з лiку асоб, якiя маюць вышэйшую педагагiчную або юрыдычную адукацыю i адпаведную педагагiчную i юрыдычную падрыхтоўку.

11. Мясцовыя органы аховы дзяцiнства, дзiцячыя iнтэрнатныя i лячэбна-прафiлактычныя ўстановы ў сямiдзённы тэрмiн прадстаўляюць у цэнтр iнфармацыю аб дзецях, якiя засталiся без апекi бацькоў i могуць быць уладкаваны ў сям'ю праз усынаўленне. Цэнтр стварае банк даных у Рэспублiцы Беларусь на дзяцей, якiя падлягаюць усынаўленню, i кандыдатаў ва ўсынавiцелi.

12. Цэнтр праз сродкi масавай iнфармацыi, выпускi спецыяльных бюлетэняў i iншымi спосабамi арганiзуе шырокае iнфармаванне насельнiцтва аб дзецях, якiя засталiся без апекi бацькоў i падлягаюць усынаўленню. Цэнтр таксама ўзаемадзейнiчае з мясцовымi органамi аховы дзяцiнства па пошуку сем'яў для ўсынаўлення дзяцей.

13. Усе кандыдаты ва ўсынавiцелi праходзяць у цэнтры абавязковую падрыхтоўку па псiхолага-педагагiчных, прававых, медыцынскiх пытаннях усынаўлення i выхавання прыёмнага дзiцяцi па вучэбных планах, якiя распрацоўваюцца цэнтрам i ўзгадняюцца з Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

14. Цэнтр вызначае псiхалагiчную сумяшчальнасць дзiцяцi i яго будучых прыёмных бацькоў, арганiзуе пры неабходнасцi дадатковае абследаванне стану здароўя дзiцяцi, узроўню яго псiхiчнага i фiзiчнага развiцця.

15. Пасля завяршэння падбору дзiцяцi для ўсынаўлення i кандыдатаў ва ўсынавiцелi цэнтр аказвае садзеянне кандыдатам ва ўсынавiцелi ў падрыхтоўцы дакументаў, рыхтуе заключэнне аб мэтазгоднасцi гэтага ўсынаўлення i накiроўвае яго мясцоваму органу аховы дзяцiнства для прадстаўлення дакументаў у райгарвыканкам i прыняцця рашэння аб усынаўленнi.

16. Спрэчныя пытаннi, якiя ўзнiкаюць пры вырашэннi ўсынаўлення памiж цэнтрам i мясцовымi органамi аховы дзяцiнства, вырашаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.

17. Сумесна з мясцовымi органамi аховы дзяцiнства i самастойна цэнтр аналiзуе i кантралюе ход адаптацыi ўсыноўленых дзяцей у прыёмных сем'ях.

18. Цэнтр стварае банк даных на дзяцей, якiя могуць прапаноўвацца для мiжнароднага ўсынаўлення, супрацоўнiчае з органамi i арганiзацыямi iншых краiн, замежнымi грамадзянамi ў падборы кандыдатаў ва ўсынавiцелi гэтых дзяцей, рыхтуе дакументы i праект заключэння для разгляду iх у Мiнiстэрстве адукацыi i навукi.

19. Цэнтр рыхтуе дакументы для iнфармавання дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой аб усынаўленнi дзяцей - грамадзян Рэспублiкi Беларусь замежнымi грамадзянамi i прадстаўляе iх у Мiнiстэрства адукацыi i навукi.

20. Цэнтр арганiзуе i кантралюе атрыманне ад кампетэнтных органаў i арганiзацый iншых краiн iнфармацыi аб ходзе адаптацыi дзяцей у прыёмных сем'ях, аналiзуе iх i двойчы у год (1 жнiўня i 1 лютага) iнфармуе аб гэтым Мiнiстэрства адукацыi i навукi.

21. Цэнтр з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, самастойны разлiковы i iншыя рахункi ў банках.

22. На падставе гэтага Палажэння Цэнтр распрацоўвае свой Статут, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.


Право Беларуси 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner