Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 26.06.1995 N 322 "Аб прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых пастаноў Урада БССР у сувязi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб друку i iншых сродках масавай iнфармацыi"
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
У сувязi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 13 студзеня 1995 г. "Аб друку i iншых сродках масавай iнфармацыi" Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прызнаць страцiўшымi сiлу пастановы Урада БССР згодна з прыкладзеным пералiкам.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.ЧЫГIР
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
Пастановай
Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
26.06.1995 N 322
ПЕРАЛIК СТРАЦIЎШЫХ СIЛУ ПАСТАНОЎ УРАДА БССР
1. Пастанова Саўнаркома БССР ад 25 кастрычнiка 1938 г. N 2273 "Аб перадачы НКФiну БССР функцый па разгляду i зацвярджэнню фiнансавых каштарысаў, штатаў i ставак рэспублiканскiх i раённых газет".
2. Пункт 5 пастановы Саўнаркома БССР ад 28 студзеня 1941 г. N 61 "Аб мерапрыемствах па паляпшэнню работы Урадавай бiблiятэкi iмя Горкага".
3. Пастанова Савета Мiнiстраў БССР ад 28 лiпеня 1950 г. N 934 "Аб устанаўленнi расцэнак на аб'явы, змяшчаемыя ў рэспублiканскiх, гарадскiх i раённых газетах".
4. Пастанова Савета Мiнiстраў БССР ад 26 красавiка 1952 г. N 539 "Аб павелiчэннi фармату гарадскiх газет i аб выдзяленнi дадатковых асiгнаванняў на ўтрыманне гарадскiх i раённых газет".
5. Пастанова ЦК Кампартыi Беларусi i Савета Мiнiстраў БССР ад 7 чэрвеня 1968 г. N 180 "Аб паскарэннi выпуску i скарачэннi тэрмiнаў дастаўкi газет падпiсчыкам".
6. Пастанова Савета Мiнiстраў БССР ад 29 студзеня 1969 г. N 28 "Аб мерах па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы раённых газет рэспублiкi".
7. Пункт 4 пастановы Савета Мiнiстраў БССР ад 7 жнiўня 1984 г. N 290 "Аб мерах па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы аб'яднаных, раённых i гарадскiх газет".
8. Пункт 8.4 пастановы Савета Мiнiстраў БССР ад 22 кастрычнiка 1987 г. N 319 "Аб мерах па далейшаму паляпшэнню дастаўкi перыядычнага друку насельнiцтву, умацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы газетна-часопiснай вытворчасцi, экспедзiравання i дастаўкi перыядычных выданняў".
Право Беларуси 2009 карта новых документов |