Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Закон Республики Беларусь от 11.04.1995 N 3705-XII "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У сувязi з прыняццем Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб аўтамабiльных дарогах" Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, прыняты Вярхоўным Саветам Рэспублiкi Беларусь 6 снежня 1984 года (ЗЗ БССР, 1984 г., N 35, арт. 505; 1990 г., N 13, арт. 186, 187; Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 15, арт. 253; 1993 г., N 23, арт. 288; 1995 г., N 18, арт. 194), наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. Артыкул 129-131 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 129. Пашкоджанне i забруджванне аўтамабiльных дарог агульнага карыстання, чыгуначных пераездаў i iншых дарожных збудаванняў


Пашкоджанне i забруджванне аўтамабiльных дарог агульнага карыстання i паласы адводу, чыгуначных пераездаў, iншых дарожных збудаванняў або тэхнiчных сродкаў рэгулявання дарожнага руху, а таксама стварэнне перашкод для дарожнага руху, у тым лiку шляхам загрувашчвання аўтамабiльных дарог i дарожных збудаванняў, -

цягне накладанне штрафу ў размеры ад адной да пяцi мiнiмальных заработных плат.

Правоз у транспартных сродках, прычэпах без адпаведнай упакоўкi матэрыялаў i грузаў, якiя могуць забрудзiць дарогу i паласу адводу, -

цягне накладанне штрафу ў размеры ад 0,5 да трох мiнiмальных заработных плат.


Артыкул 130. Парушэнне парадку карыстання аўтамабiльнымi дарогамi агульнага карыстання i iх кантралюемымi зонамi


Спуск каналiзацыйных, прамысловых i сцёкавых вод у водаадводныя збудаваннi, сплаў лесаматэрыялаў пад не прыстасаванымi для гэтага мастамi, прычальванне да апор мастоў плывучых транспартных сродкаў, размяшчэнне пад мастамi лодачных станцый i iншых збудаванняў; будаўнiцтва, рэканструкцыя, рамонт i лiквiдацыя плацiн, шлюзаў, сажалак, iншых мелiярацыйных i гiдратэхнiчных збудаванняў, паглыбленне рэчышчаў рэк i вадацёкаў у кантралюемых зонах аўтамабiльных дарог без узгаднення з прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi -

цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да дзвюх мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб - ад дзвюх да чатырох мiнiмальных заработных плат.

Правядзенне на аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання з цвёрдым пакрыццём заводскiх выпрабаванняў аўтамабiляў, трактароў, iншых самаходных i прычапных транспартных сродкаў без узгаднення з прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi; праезд машын на гусенiчным хаду цi з металiчнымi шыпамi па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання з удасканаленым пакрыццём без пiсьмовага дазволу прадпрыемстваў дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi -

цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад дзвюх да трох мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб - ад трох да пяцi мiнiмальных заработных плат.

Правядзенне ў кантралюемых зонах аўтамабiльных дарог агульнага карыстання геалагiчных, вышукальных, будаўнiчых, мелiярацыйных работ, пракладка лiнiй сувязi i электраперадачы, iншых камунiкацый, размяшчэнне ў паласе адводу пляцовак для стаянкi i мыцця транспартных сродкаў, аб'ектаў сервiсу, кiёскаў, павiльёнаў, iншых збудаванняў без узгаднення з прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi -

цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да пяцi мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб - ад пяцi да сямi мiнiмальных заработных плат.

Уезд на аўтамабiльную дарогу агульнага карыстання i з'езд з яе транспартных сродкаў цi прагон жывёлы цераз дарогу агульнага карыстання ў неўстаноўленых i неабсталяваных месцах -

цягне накладанне штрафу ў размеры ад 0,5 да трох мiнiмальных заработных плат.

Стварэнне пастаянных i часовых уездаў (з'ездаў) на аўтамабiльныя дарогi агульнага карыстання, прымыканняў i перасячэнняў з iншымi дарогамi, а таксама будаўнiцтва, рэканструкцыя, рамонт i лiквiдацыя чыгуначных пераездаў без узгаднення з прадпрыемствами дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi -

цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да пяцi мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб - ад пяцi да дзесяцi мiнiмальных заработных плат.

Устаноўка на аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання i ў паласе адводу знакаў i паказальнiкаў, якiя не адносяцца да бяспекi руху, рэкламных пано i транспарантаў без узгаднення з прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi -

цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да трох мiнiмальных плат i на службовых асоб - ад трох да сямi мiнiмальных заработных плат.

Узворванне зямель у паласе адводу, а таксама высечка або пашкоджанне ахоўных насаджэнняў уздоўж аўтамабiльных дарог агульнага карыстання -

цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да трох мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб - ад трох да пяцi мiнiмальных заработных плат.


Артыкул 131. Парушенне абавязкаў карыстальнiкамi зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў кантралюемых зонах аўтамабiльных дарог агульнага карыстання


Невыкананне або неналежнае выкананне карыстальнiкамi зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў кантралюемых зонах аўтамабiльных дарог агульнага карыстання, абявязкаў па выкладванню i рамонту ў межах населеных пунктаў тратуараў, пешаходных дарожак, па ўстаноўцы асвятлення, а таксама па ўтрыманню ў тэхнiчна спраўным стане выездаў з замацаваных участкаў на дарогi агульнага карыстання, уключаючы пераезныя мосцiкi, -

цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да дзвюх мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб - ад дзвюх да трох мiнiмальных заработных плат".

2. Артыкул 148 дапоўнiць часткай чацвёртай наступнага зместу:

"Гандаль на абочынах аўтамабiльных дарог агульнага карыстання, гандаль у паласе адводу без узгаднення з прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi -

цягне накладанне штрафу ў размеры ад 0,5 да трох мiнiмальных заработных плат".

3. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 208-1 наступнага зместу:

"Артыкул 208-1. Органы дзяржаўнага кiравання дарожнай гаспадаркай


Органы дзяржаўнага кiравання дарожнай гаспадаркай разглядаюць справы аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных артыкуламi 129 - 131 i часткай чацвёртай артыкула 148 гэтага Кодэкса, калi гэтыя правапарушэннi выяўлены органамi дзяржаўнага кiравання дарожнай гаспадаркай.

Разглядаць справы аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях i накладаць адмiнiстрацыйныя спагнаннi ад iмя органаў дзяржаўнага кiравання дарожнай гаспадаркай маюць права кiраўнiкi прадпрыемстваў дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi".

4. У артыкуле 234-1:

абзац дзевятнаццаты часткi першай выключыць;

пункт 1 часткi другой дапоўнiць абзацам наступнага зместу:

"органаў дзяржаўнага кiравання дарожнай гаспадаркай (артыкулы 129 - 131, артыкул 148 (за гандаль на абочынах аўтамабiльных дарог агульнага карыстання, гандаль у паласе адводу без узгаднення з прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай гападаркi)".


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА


Указы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner