Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 04.04.1995 N 114 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб навучаннi без адрыву ад вытворчасцi ў ВНУ Рэспублiкi Беларусь"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб навучаннi без адрыву ад вытворчасцi ў вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь (дадаецца) i ўзоры даведак (дадаюцца).

2. Лiчыць не дзеючымi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь Пастанову Савета Мiнiстраў СССР ад 24 снежня 1982 г. N 1116 i Пастанову Кабiнета Мiнiстраў СССР ад 15 чэрвеня 1991 г. N 367.

3. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскаму Д.С.) у месячны тэрмiн давесцi гэтае Палажэнне да ведама ўсiх вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.


Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ


УЗГОДНЕНА              УЗГОДНЕНА                 ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстэрства працы     Мiнiстэрства фiнансаў     Загад Мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь    Рэспублiкi Беларусь       адукацыi i навукi
15.02.1995 г.          09.01.1995 г.             Рэспублiкi Беларусь
                                                 04.04.1995 N 114

ПАЛАЖЭННЕ АБ НАВУЧАННI БЕЗ АДРЫВУ АД ВЫТВОРЧАСЦI Ў ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


I. Агульныя палажэннi


1. Галоўнымi мэтамi навучання без адрыву ад вытворчасцi ў вышэйшых навучальных установах (ВНУ) як важнай састаўляючай у сiстэме бесперапыннай адукацыi з'яўляюцца:

- атрыманне вышэйшай адукацыi i прафесiйнай квалiфiкацыi працуючымi грамадзянамi ў адпаведнасцi з iх прафесiйнымi iнтарэсамi i здольнасцямi;

- стварэнне ўмоў для своечасовага выкарыстання працуючымi грамадзянамi атрымлiваемых ведаў i ўменняў у павышэннi эфектыўнасцi iх прафесiйнай дзейнасцi i ўсебаковым гарманiчным развiццi iх прафесiйных i асобасных якасцей:

- стварэнне ўмоў для ажыццяўлення асноўных напрамкаў па iнтэграцыi адукацыi з навукай i вытворчасцю праз выкарыстанне спрыяючых фактараў, характэрных менавiта навучанню без адрыву ад вытворчасцi;

- забеспячэнне патрэб прамысловых, сельскагаспадарчых i сацыяльна-культурных сфер у спецыялiстах адпаведнага квалiфiкацыйнага ўзроўню.

2. Формы навучання без адрыву ад вытворчасцi ў ВНУ (завочныя, вячэрнiя) ствараюцца i ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з асноўнымi прынцыпамi дзеючых заканадаўстваў аб адукацыi, Палажэння аб ВНУ ў Рэспублiцы Беларусь i Статутам ВНУ. Апошнi распрацоўваецца ў самой ВНУ i ўзгадняецца з заснавальнiкам данай ВНУ.

3. Узровень падрыхтоўкi спецыялiстаў вызначаецца патрабаваннямi адпаведных дзяржаўных адукацыйных стандартаў, адзiных для дзённых форм навучання i навучанню без адрыву ад вытворчасцi.

4. Форма дыпломаў аб вышэйшай адукацыi прымаецца адзiнага дзяржаўнага ўзору як для выпускнiкоў дзённых, так i завочных (вячэрнiх) факультэтаў пры iншых роўных умовах, адпавядаючых патрабаванням дзяржаўных адукацыйных стандартаў.


II. Асаблiвасцi вучэбна-метадычнай дзейнасцi пры навучаннi без адрыву ад вытворчасцi ў ВНУ


5. Асноўны змест навучання без адрыву ад вытворчасцi ў ВНУ па адпаведнай спецыяльнасцi вызначаецца вучэбным планам.

6. Вучэбныя планы для навучання без адрыву ад вытворчасцi, як важныя дакументы, рэгламентуючыя нарматыўныя тэрмiны засваення студэнтамi зместу вучэбных праграм, распрацоўваюцца непасрэдна ў структурных падраздзяленнях на аснове Тыпавых вучэбных планаў i праграм i зацвярджаюцца ў ВНУ.

7. Пры навучаннi без адрыву ад вытворчасцi асноўны змест педагагiчнай працы прадстаўнiкоў прафесарска-выкладчыцкага саставу складае падрыхтоўка вучэбна-метадычных матэрыялаў i праектаванне працэса падрыхтоўкi спецыялiстаў. Асаблiва значнай з'яўляецца рэалiзацыя наступных напрамкаў гэтай работы:

аналiз вучэбных праграм з выдзяленнем у iх змесце раздзелаў, засвойваемых студэнтамi самастойна (дома i ў прафесiйнай дзейнасцi на вытворчасцi) i раздзелаў вывучаемых пад непасрэдным кiраўнiцтвам выкладчыкаў у перыяды лабараторна-экзаменацыйнай сесii;

распрацоўка (цi падбор) вучэбна-метадычных рэкамендацый, вучэбных дапаможнiкаў - "пуцевадзiцеляў" для самастойнай работы студэнтаў па засваенню пэўных раздзелаў адукацыйных праграм;

распрацоўка форм i метадаў кантролю i кiраўнiцтва вучэбнай працай студэнтаў, забяспечваючых эфектыўную зваротную сувязь i своечасовую мэтанакiраваную дапамогу на працягу ўсяго перыяду iх навучання;

падрыхтоўка цэласных вучэбна-метадычных комплексаў па канкрэтных дысцыплiнах з выкарыстаннем у вучэбным працэсе новых iнфармацыйных тэхналогiй, ТСН, ЭВМ.

8. Для пастаяннай педагагiчнай працы на завочных (вячэрнiх) факультэтах павiнны прыцягвацца высокаквалiфiкаваныя выкладчыкi, зыходзячы са складанасцi дыдактычный мадэлi навучання без адрыву ад вытворчасцi.


III. Прыём на навучанне без адрыву ад вытворчасцi, правы i абавязкi студэнтаў


9. На навучанне без адрыву ад вытворчасцi залiчваюцца ў першую чаргу выпускнiкi сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў, якiя паступаюць на роднасныя спецыяльнасцi; iнвалiды, якiм не супрацьпаказана навучанне; ваеннаслужачыя, звольненыя ў запас на працягу трох апошнiх гадоў. На астатнiя месцы прымаюцца асобы, якiя працуюць па профiлю абранай спецыяльнасцi, як правiла, не менш за 6 месяцаў.

10. Для залiчэння на навучанне без адрыву ад вытворчасцi абавязковай умовай з'яўляецца праца абiтурыента па профiлю абранай цi роднаснай спецыяльнасцi, як правiла, не менш 6 месяцаў, за выключэннем асоб, пералiчаных у артыкуле 9 дадзенага палажэння. Адпаведнасць характару працы паступаючых абранай спецыяльнасцi вызначаецца самой ВНУ.

11. Работнiкам, дапушчаным да ўступных экзаменаў у ВНУ, прадастаўляецца водпуск без захавання заработнай платы не менш 15 каляндарных дзён, не лiчачы часу на праезд да месца знаходжання навучальнай установы i назад.

Работнiкам, якiя навучаюцца без адрыву ад вытворчасцi на падрыхтоўчых аддзяленнях пры ВНУ, у перыяд навучальнага года прадастаўляецца, па iх жаданню, не менш чым адзiн свабодны ад работы дзень у тыдзень без захавання заработнай платы.

Для здачы выпускных экзаменаў iм прадастаўляецца дадатковы водпуск без захавання заработнай платы працягласцю не менш чым 15 каляндарных дзён, не лiчачы часу на праезд да месца знаходжання навучальнай установы i назад (Арт. 198, 198/1 КЗабП Рэспублiкi Беларусь).

12. Работнiкам, якiя паспяхова навучаюцца на вячэрнiх i завочных факультэтах ВНУ па накiраванню (заяўцы) наймальнiка або ў адпаведнасцi з заключанымi з iм дагаворамi (на падрыхтоўку, калектыўным цi працоўным), прадастаўляюцца ў якасцi мiнiмальных iльготы, прадугледжаныя артыкуламi 200 - 204 КЗабП Рэспублiкi Беларусь i iншым заканадаўствам (Арт. 199 КЗабП Рэспублiкi Беларусь).

13. Студэнты вячэрнiх i завочных факультэтаў ВНУ на перыяд 10 навучальных месяцаў перад пачаткам выканання дыпломнага праекта (работы) або здачы дзяржаўных экзаменаў маюць права пры шасцiдзённым рабочым тыднi на адзiн свабодны ад работы дзень для падрыхтоўкi да заняткаў з аплатай яго ў размеры пяцiдзесяцi працэнтаў сярэдняй заработнай платы па асноўным месцы работы, але не нiжэй устаноўленай мiнiмальнай велiчынi заработнай платы. Пры пяцiдзённым рабочым тыднi колькасць свабодных ад работы дзён змяняецца ў залежнасцi ад працягласцi рабочай змены пры захаваннi колькасцi свабодных ад работы гадзiн.

Наймальнiк мае права прадастаўляць на працягу указанных 10 навучальных месяцаў дадаткова, па жаданню студэнтаў, штотыднёвыя свабодныя ад работы днi без захавання заработнай платы. (Арт. 200 КЗабП Рэспублiкi Беларусь).

14. Студэнтам, якiя паспяхова навучаюцца на вячэрнiх факультэтах ВНУ, на перыяд установачных заняткаў, выканання лабараторных работ, здачы залiкаў i экзаменаў штогод прадастаўляецца водпуск на першым i другiм курсах - 20 каляндарных дзён, на трэцiм i наступных курсах - 30 каляндарных дзён.

Студэнтам, якiя паспяхова навучаюцца на завочных факультэтах ВНУ, на перыяд установачных заняткаў, выканання лабараторных работ, здачы залiкаў i экзаменаў штогод прадастаўляецца водпуск на першым i другiм курсах - 30 каляндарных дзён, на трэцiм i наступных курсах - 40 каляндарных дзён.

Студэнтам вячэрнiх i завочных факультэтаў ВНУ на перыяд здачы дзяржаўных экзаменаў прадастаўляецца водпуск 30 каляндарных дзён.

Студэнтам вячэрнiх i завочных факультэтаў ВНУ на перыяд падрыхтоўкi i абароны дыпломнага праекта (работы) прадастаўляецца водпуск працягласцю 4 месяцы.

За час водпускаў, што прадастаўляюцца ў сувязi з навучаннем на вячэрнiх i завочных факультэтах ВНУ, за работнiкамi захоўваецца сярэдняя заработная плата (Арт. 201 КЗабП Рэспублiкi Беларусь).

15. Наймальнiк па рэкамендацыi адпаведных навучальных устаноў мае права прадастаўляць тым, хто навучаецца на апошнiх курсах вячэрнiх i завочных факультэтаў ВНУ, дадатковы месячны водпуск без захоўвання заработнай платы для азнаямлення непасрэдна на вытворчасцi з работай па выбранай спецыяльнасцi i падрыхтоўкi матэрыялаў да дыпломнага праекта. На перыяд водпуску студэнты залiчваюцца на стыпендыю на агульных падставах (Арт. 202 КЗабП Рэспублiкi Беларусь).

16. Пры прадастаўленнi работнiкам, якiя навучаюцца без адрыву ад вытворчасцi на вячэрнiх i завочных факультэтах ВНУ, штогадовы водпуск наймальнiк абавязаны адносiць, па iх жаданню, да часу правядзення ўстановачных заняткаў, выканання лабараторных работ, здачы залiкаў i экзаменаў у навучальнай установе.

Прадастаўляемыя ўказаным работнiкам штогадовыя водпускi могуць адносiцца, па iх жаданню, таксама да часу канiкулаў у навучальнай установе.

Работнiкам, якiя навучаюцца ў ВНУ па вячэрняй i завочнай формах навучання, штогадовыя водпускi ў першы год работы могуць прадстаўляцца, па iх жаданню, да сканчэння 11 месяцаў (Арт. 203 КЗабП Рэспублiкi Беларусь).

17. Наймальнiк аплачвае студэнтам ВНУ па завочнай форме навучання праезд да месца знаходжання навучальнай установы i назад на ўстановачныя заняткi, для выканання лабараторных работ, здачы залiкаў i экзаменаў адзiн раз у год у размеры пяцiдзесяцi працэнтаў кошту праезду адпаведным вiдам транспарту прымяняльна да парадку, устаноўленага заканадаўствам аб службовых камандзiроўках.

Акрамя таго, у такiм жа размеры праводзiцца аплата праезду для падрыхтоўкi i абароны дыпломнага праекта (работы) або здачы дзяржаўных экзаменаў (Арт. 204 КЗабП Рэспублiкi Беларусь).

18. Для студэнтаў завочных (вячэрнiх) форм навучання ў ВНУ, побач з вышэйазначанымi, захоўваецца сапраўднымi правы i абавязкi студэнтаў, устаноўленыя Палажэннем аб ВНУ Рэспублiкi Беларусь.


IV. Кiраванне структурнымi падраздзяленнямi (адзiнкамi) навучання без адрыву ад вытворчасцi i межы iх аўтаномii


19. Асноўнай структурнай адзiнкай навучання без адрыву ад вытворчасцi ў ВНУ з'яўляецца факультэт, якi ствараецца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб факультэце ВНУ.

20. Стварэнне структурных падраздзяленняў навучання без адрыву ад вытворчасцi ў ВНУ (апроч фiлiялаў) ажыццяўляецца самой вучэбнай установай з вынясеннем ва ўстаноўленым парадку змен у Статут ВНУ.


Дадатак
да загаду Мiнiстэрства
адукацыi i навукi
04.04.1995 N 114


 Штамп навучальнай установы
"__" ______ 199__ г.
N __________________

ДАВЕДКА-ВЫКЛIК ____________________________________________________________________ (поўная назва прадпрыемства, установы, арганiзацыi)
У адпаведнасцi з артыкуламi 198 - 204 КЗабП Рэспублiкi Беларусь ____________________________________________________________________ (назва навучальнай установы) просiць прадаставiць дадатковы з аплатай водпуск з захаваннем сярэдняй заработнай платы на пярыяд установачных заняткаў, здачы экзаменаў i залiкаў, дзяржаўных экзаменаў, падрыхтоўкi i абароны дыпломнага праекта (работы) (патрэбнае падкрэслiць) студэнту ____________________________________________________________________ (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку) з "___" ______________ 199__ г. па "___" _______________ 199__ г. як паспяхова выконваю___ вучэбны план.
М.П. Кiраўнiк навучальнай установы навучальнай установы адпаведнага падраздзялення __________ (подпiс)
ДАВЕДКА ПАЦВЯРДЖЭННЕ Студэнт ___________________________________________________________ (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку) ____________________________________________________________________ (месца работы i пасада) у дадатковы з аплатай водпуск выбы___ "___" ______________ 199__ г.
М.П. Кiраўнiк (службовая асоба) прадпрыемства, установы, арганiзацыi ________ (подпiс)
Прыня___ удзел у _________________________________________________ з "___" ______________ 199__ г. па "___" ______________ 199__ г.
М.П. Кiраўнiк навучальнай установы навучальнай установы (адпаведнага падраздзялення) ________ подпiс Прыбы___ на прадпрыемства (ва ўстанову, арганiзацыю) "___" ______________ 199__ г.
М.П. Кiраўнiк (службовая асоба) прадпрыемства, установы, арганiзацыi ________ (подпiс)

Указы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner