Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь, Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 22.03.1995 N 99/34 "Аб выкананнi гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных установах рэспублiкi"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


Стан здароўя вучняў агульнаадукацыйных навучальных устаноў у апошнiя гады не мае тэндэнцый да паляпшэння. Назiраецца рост нервова-псiхiчных расстройстваў, захвораванняў стрававальнай сiстэмы, эндакрынных, алергiчных захвораванняў i iнш.

Па дадзеных за 1993 год 22,7% дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў знаходзяцца на дыспансерным улiку ў лячэбна-прафiлактычных установах рэспублiкi; на момант заканчэння агульнаадукацыйных навучальных устаноў 28,9% падлеткаў маюць тую цi iншую хранiчную паталогiю, большасць вучняў - марфафункцыянальныя адхiленнi. Адным з фактараў, якiя спрыяюць фармiраванню i праяўленню хранiчных захвораванняў у падлеткаў, з'яўляецца неадпавядаючая патрабаванням арганiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных установах.

Недастатковая ўвага i кантроль за выкананнем гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу, задавальненнi дадатковых адукацыйных запатрабаванняў вучняў у масавых школах i, асаблiва, у навучальных установах новага тыпу (лiцэi, гiмназii, каледжы) прыводзяць да неабгрунтаваных вучэбных нагрузак вучняў. Профiльнае цi паглыбленае вывучэнне прадметаў суправаджаецца значным фiзiчным i псiхiчным напружаннем, што нярэдка заканчваецца фармiраваннем "школьнага" неўрозу, вядзе да ўзнiкнення той цi iншай хранiчнай паталогii.

У мэтах аховы здароўя падрастаючага пакалення, выканання санiтарна-гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу i патрабаванняў Законаў Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i "Аб санiтарна-эпiдэмiялагiчным дабрабыце насельнiцтва" ЗАГАДВАЕМ:

1. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i навукi (Фяськоў М.С.):

1.1. Базавы вучэбны план агульнаадукацыйнай школы распрацоўваць у адпаведнасцi з дзеючымi гiгiенiчнымi патрабаваннямi да арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу i прадстаўляць на ўзгадненне ў Мiнiстэрства аховы здароўя не пазней 1 студзеня года, папярэдняга навучальнаму.

1.2. Эксперыментальныя вучэбныя планы, якiя адрознiваюцца ад дзеючых, прадстаўляць для ўзгаднення з Мiнiстэрствам аховы здароўя.

1.3. Ажыццяўляць сiстэматычнае вывучэнне i аналiз дзейнасцi абласных, раённых (гарадскiх) аддзелаў адукацыi па кантролю за выкананнем гiгiенiчных патрабаванняў да арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных установах.

2. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi i навукi (Канановiч У.Я.):

2.1. Атэстацыю лiцэяў, гiмназiй, каледжаў праводзiць з улiкам санiтарна-гiгiенiчных патрабаванняў да ўстройства, утрымання агульнаадукацыйных навучальных устаноў i арганiзацыi ў iх вучэбнага працэсу.

Уключаць у склад атэстацыйных камiсiй прадстаўнiкоў Дзяржсаннагляду.

2.2. Сiстэматычна ўключаць у планы работы пытаннi кантролю за захаваннем гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi i правядзеннi вучэбна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных установах.

3. Упраўленням адукацыi аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама, раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi:

3.1. Забяспечыць аказанне дапамогi агульнаадукацыйным навучальным установам у стварэннi належных умоў для захавання гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу.

3.2. Упраўленням адукацыi аблвыканкамаў, Мiнгарвыканкама прыцягваць да работы ў складзе калегii прадстаўнiкоў Дзяржсаннагляду.

4. Iнстытуту павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi, абласным, Мiнскаму гарадскому iнстытутам удасканалення настаўнiкаў уключыць у праграмы перападрыхтоўкi спецыялiстаў адукацыi пытаннi санiтарна-гiгiенiчнай тэматыкi.

5. Дырэктарам агульнаадукацыйных навучальных устаноў:

5.1. Пры арганiзацыi навучання кiравацца вучэбнымi планамi (лiчбавая i тэкставая часткi), якiя зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi i навукi i ўзгоднены з Мiнiстэрствам аховы здароўя.

5.2. Перавышэнне агульнай вучэбнай нагрузкi ў X - XI класах гiмназiй, лiцэяў, каледжаў, школах з ухiлам, профiльным i паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў звыш 40 гадзiн у тыдзень па двух кампанентах вучэбнага плана дапускаць пры:

- забеспячэннi належных санiтарна-гiгiенiчных умоў для правядзення заняткаў i выкананнi патрабаванняў да камплектавання класаў у адпаведнасцi з палажэннямi аб гэтых навучальных установах;

- засваеннi вучэбнага матэрыялу пераважна на ўроках i рацыянальным вызначэннi аб'ёма дамашнiх заданняў;

- арганiзацыi правядзення вучэбных заняткаў у першай i другой палове дня з перапынкам на абед i адпачынак;

- арганiзацыi гарачага харчавання ў навучальных установах у адпаведнасцi з гiгiенiчнымi патрабаваннямi;

- наяўнасцi ўмоў для заняткаў фiзiчнай культурай i спортам (абсталяваныя трэнажорныя залы, спортзалы i пляцоўкi).

5.3. Курсы па выбару, факультатывы, стымулюючыя i падтрымлiваючыя заняткi, што ўваходзяць у школьны кампанент вучэбнага плана, павiнны наведвацца толькi пры iндывiдуальнай зацiкаўленасцi вучня (пiсьмовай заявы бацькоў альбо вучняў) i пры выкананнi санiтарна-гiгiенiчных патрабаванняў пры правядзеннi заняткаў (з перапынкам на абед i адпачынак пасля заняткаў дзяржаўнага кампанента). Яны ўключаюцца ў расклад абавязковых урокаў.

5.4. Аб'ём дамашнiх заданняў павiнен сiстэматычна кантралявацца i, каб пазбегнуць перагрузкi вучняў, узгадняцца памiж настаўнiкамi, якiя працуюць у адпаведным класе.

5.5. У 1, 2, 5 класах заняткi павiнны праводзiцца ў першую змену.

5.6. Пераход на 5-дзённы вучэбны тыдзень пачатковых класаў у агульнаадукацыйных школах дапускаць пры:

- рабоце па базавых вучэбных планах (у 1 класах - па базаваму i дыферэнцыраванаму кампанентах);

- правядзеннi заняткаў школьнага кампанента вучэбнага плана ў днi найменшай нагрузкi па дзяржаўнаму кампаненту;

- захаваннi працягласцi перапынкаў: не менш 10 хвiлiн пасля кожнага ўрока i аднаго перапынку ў 30 хвiлiн (або па 20 хвiлiн);

- арганiзацыi харчавання вучняў у адпаведнасцi з гiгiенiчнымi патрабаваннямi.

Увядзенне 5-дзённага вучэбнага тыдня ў сярэднiх i старэйшых класах магчыма толькi па дазволу абласных i Мiнскага гарадскога ўпраўленняў адукацыi, узгодненаму з органамi Дзяржсаннагляду.

6. Галоўнаму ўпраўленню гiгiены, эпiдэмiялогii i прафiлактыкi Мiнiстэрства аховы здароўя (Германовiч Ф.А.) сумесна з Галоўным упраўленнем агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i навукi (Фяськоў М.С.) да 1 лiпеня 1995 г. распрацаваць Рэспублiканскiя санiтарна-гiгiенiчныя нормы i правiлы "Устройства, утрыманне агульнаадукацыйных устаноў i арганiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу".

7. Галоўным урачам Рэспублiканскага i тэрытарыяльных цэнтраў гiгiены i эпiдэмiялогii:

7.1. Забяспечыць кантроль Дзяржсаннагляда за выкананнем гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных установах рэспублiкi ў адпаведнасцi з дзеючымi санiтарна-гiгiенiчнымi нормамi i правiламi.

7.2. Забяспечыць удзел прадстаўнiкоў Дзяржсаннагляду ў рабоце камiсiй па атэстацыi лiцэяў, гiмназiй, каледжаў.

8. Да зацвярджэння Рэспублiканскiх санiтарных норм i правiл пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу кiравацца метадычнымi ўказаннямi, якiя зацверджаны Галоўным Дзяржаўным санiтарным урачом Рэспублiкi Беларусь i начальнiкам Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i навукi (28 кастрычнiка 1993 г. N 07-14/4687 i N 06-14/241).

9. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на начальнiка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i навукi (Фяськоў М.С.) i намеснiка Галоўнага Дзяржаўнага санiтарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь (Жукоўскi У.Г.).


Мiнiстр адукацыi i навукi

Рэспублiкi Беларусь В.I.СТРАЖАЎ


Мiнiстр аховы здароўя

Рэспублiкi Беларусь I.М.ДРАБЫШЭЎСКАЯ


Указы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner