Постановление Министерства труда Республики Беларусь от 30.01.1995 N 12 "Аб мерах па выкананню пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 05.01.95 г. N 7"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
У мэтах выканання пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 студзеня 1995 г. N 7 "Аб павышэннi памеру мiнiмальнай заработнай платы i матэрыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян" Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прадугледжваць выдзяленне сродкаў (калi iншае не прадугледжана галiновымi ўмовамi аплаты працы):
- на прэмiраванне, устанаўленне надбавак за высокiя творчыя i вытворчыя дасягненнi, за выкананне асаблiва важных (тэрмiновых) работ на тэрмiн iх правядзення штатным работнiкам у памеры до 25 працэнтаў планавага фонду заработнай платы гэтай катэгорыi работнiкаў, у тым лiку, на матэрыяльную дапамогу ў памеры да 5 працэнтаў планавага фонду заработнай платы штатных работнiкаў.
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
у пастанове Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь ад 15.02.94 г. N 24:
- абзац першы пункта 5 прылажэння N 1;
- абзац другi i трэцi пункта 52 Умоў аплаты працы работнiкаў (неваенаслужачых) вайсковых часцей, прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацыi Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь" прылажэння N 29;
у пастанове Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь ад 08.08.94 г. N 95;
- абзац другi пункта 1 "Умоў аплаты працы работнiкаў аховы здароўя i сацыяльнага забеспячэння" прылажэння N 1;
- пункт 10 "Умоў аплаты працы работнiкаў адукацыi" прылажэння N 2;
- пункт 9 "Умоў аплаты працы работнiкаў вышэйшых навучальных устаноў" прылажэння N 3.
3. Распаўсюдзiць дзеянне названай пастановы на работнiкаў устаноў, арганiзацый i прадпрыемстваў, фiнансуемых з бюджэту (у тым лiку неваенаслужачых работнiкаў вайсковых часцей, устаноў, арганiзацый i прадпрыемстваў, узлоў сувязi Мiнiстэрства абароны, Мiнiстэрства ўнутраных спраў) i ўвесцi ў дзеянне з 1 студзеня 1995 года.
Мiнiстр працы А.В.САСНОЎ
Кодексы России 2009 карта новых документов |