Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 23.01.1995 N 26 "Аб зацвярджэннi нарматыўных дакументаў па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi ВНУ унiверсiтэцкага тыпу"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


З мэтай развiцця нарматыўнай базы па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў унiверсiтэцкага тыпу i ў адпаведнасцi з Пастановай калегii Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад 26.10.1994 г. N 37 "Аб стане i перспектывах развiцця унiверсiтэцкай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Крытэрыi да вызначэння статусу вышэйшай навучальнай установы унiверсiтэцкага тыпу (дадатак 1).

2. Зацвердзiць Методыку правядзення атэстацыi i акрэдытацыi вышэйшай навучальнай установы унiверсiтэцкага тыпу ў якасцi дадатка да Iнструкцыi i метадычных рэкамендацый па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, якая ўведзена ў дзеянне загадам Мiнiстра адукацыi ад 04.08.1994 г. N 227 (дадатак 2).

3. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў (Канановiч У.Я.) дадзеныя Крытэрыi i Методыку прыняць да кiраўнiцтва ў практычнай дзейнасцi, звязанай з атэстацыяй i акрэдытацыяй ВНУ унiверсiтэцкага тыпу.

4. Галоўнаму упраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Д.С.) у месячны тэрмiн давесцi Крытэрыi i Методыку да ведама кiраўнiцтва мiнiстэрстваў i ведамстваў, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi вышэйшыя навучальныя ўстановы.

5. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласцi на намеснiка мiнiстра Галко Т.Я.


Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ


Дадатак 1


                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         загадам Мiнiстра адукацыi i
                                         навукi Рэспублiкi Беларусь
                                         ад 23 студзеня 1995 г. N 26

КРЫТЭРЫI ДА ВЫЗНАЧЭННЯ СТАТУСУ ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ УНIВЕРСIТЭЦКАГА ТЫПУ


1. Мiжнароднае прызнанне навучальнай установы як навуковага (творчага), навукова-метадычнага цэнтра па адпаведным профiлю.

2. Iснаванне навукова-педагагiчных школ.

3. Наяўнасць аспiрантуры i спецыялiзаваных Саветаў па абароне кандыдацкiх i доктарскiх дысертацый па профiлю навучальнай установы.

4. Удзел студэнтаў у навукова-даследчай (вопытна-канструктарскай), творчай дзейнасцi з мэтай фармiравання самастойнага прадуктыўнага мыслення. Функцыянiраванне сiстэмы навукова-даследчай працы студэнтаў, наяўнасць прызёраў студэнцкiх мiжнародных або рэспублiканскiх навуковых конкурсаў.

5. Аб'ём фундаментальных навуковых даследаванняў i работ, у тым лiку па рэспублiканскiх навукова-тэхнiчных праграмах, не менш за 30% ад агульнага аб'ёму навуковых даследаванняў.

6. Наяўнасць у змесце падрыхтоўкi спецыялiстаў пашыранага агульнанавуковага i агульнапрафесiйнага цыкла дысцыплiн, што неабходна для бакалаўраў i магiстраў, а таксама спецыяльных курсаў, якiя вызначаюць перспектывы развiцця адпаведнай галiны (спецыяльнасцi).

7. Колькасць студэнтаў па ўсiх формах навучання не менш за 3500 чалавек.

8. Камплектаванне прафесарска-выкладчыцкага складу не менш за 60% спецыялiстамi з вучонымi ступенямi, званнямi.

9. Наяўнасць на кожных 150 студэнтаў дзённай формы навучання не менш за аднаго доктара навук, якiя ажыццяўляюць навуковую i вучэбна-метадычную работу ў дадзенай ВНУ.

10. Ажыццяўленне шматпрофiльнай падрыхтоўкi спецыялiстаў для класiчных унiверсiтэтаў i не менш за 80% спецыяльнасцей адпаведнага напрамку дзеючага Пералiку спецыяльнасцей для профiльных унiверсiтэтаў i акадэмiй.

11. Штогадовая перапрацоўка праграм спецыяльных курсаў з улiкам навейшых дасягненняў навукi i практыкi.

12. Выкарыстанне сучасных прагрэсiўных тэхналогiй навучання пры падрыхтоўцы спецыялiстаў i павышэннi квалiфiкацыi.

13. Забеспячэнне павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў па профiлю навучальнай установы.

14. Эфектыўная падрыхтоўка спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi розных узроўняў праз аспiрантуру i дактарантуру (не менш за 60% абароненых дысертацый на працягу 3 гадоў пасля iх заканчэння).

15. Удзел на правах галоўных выканаўцаў у рэспублiканскiх комплексных праграмах i праграмах фундаментальных даследаванняў.

16. Наяўнасць навуковых напрамкаў фундаментальных даследаванняў, па якiх ВНУ з'яўляецца вядучай i вынiкi якiх прызнаны сусветным навуковым супольнiцтвам.

17. Выкананне асобных праектаў дзяржаўнага заказу па развiццю навукi i тэхнiкi.

18. Выкананне навукова-даследчай, творчай або навуковаметадычнай работы кожным выкладчыкам навучальнай установы з мэтай пастаяннага падтрымання iмi высокай квалiфiкацыi.

19. Наяўнасць сучаснай навуковай базы, якая забяспечвае падрыхтоўку спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi, у тым лiку кандыдатаў i дактароў навук.

20. Камплектаванне бiблiятэчнага фонду з разлiку не менш як адным падручнiкам на трох студэнтаў па кожнай вывучаемай дысцыплiне.

21. Наяўнасць iнфармацыйных фондаў, сучаснай навуковай i вучэбнай лiтаратуры, перыядычных выданняў па спецыяльнасцях навучання.

22. Падрыхтоўка новых падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў для сiстэмы адукацыi рэспублiкi.

23. Наяўнасць капiравальна-памнажальнай i выдавецкай базы для аператыўнага выдання навуковых прац, падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў, размнажэння навуковых i вучэбна-метадычных матэрыялаў.

24. Выкананне дзеючых нормаў забеспячэння ВНУ аўдыторнымi, лабараторнымi плошчамi, iнтэрнатамi, аздараўленчай базай i фондам сацкультбыту.

25. Штогадовае аднаўленне вучэбна-матэрыяльнай i навукова-даследчай базы не менш за 5% ад балансавага кошту з улiкам усiх крынiц фiнансавання

Заўвага: ВНУ па пунктах 7 - 25 мае права выбару 15 крытэрыяў.


Дадатак 2


                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         загадам Мiнiстра адукацыi i
                                         навукi Рэспублiкi Беларусь
                                         ад 23 студзеня 1995 г. N 26

МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ УНIВЕРСIТЭЦКАГА ТЫПУ


1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1.1. Дадзеная Методыка вызначае парадак атэстацыi i акрэдытацыi ВНУ на адпаведнасць яе статусу навучальнай установы унiверсiтэцкага тыпу (у далейшым - атэстацыя i акрэдытацыя) па Крытэрыях да вызначэння статусу вышэйшай навучальнай установы унiверсiтэцкага тыпу (у далейшым - Крытэрыi).

1.2. Акрэдытацыя з мэтай прысваення статусу навучальнай установы унiверсiтэцкага тыпу праводзiцца згодна з загадам мiнiстра адукацыi i навукi.

1.3. Пацвярджэнне статусу ВНУ унiверсiтэцкага тыпу праводзiцца ў працэсе планавай яе атэстацыi.

1.4. Крытэрыi вызначаюць патрабаваннi да ўмоў дзейнасцi i перспектыў развiцця навучальнай установы ў вызначаным статусе па наступных асноўных кiрунках дзейнасцi ВНУ:

- падрыхтоўка спецыялiстаў па профiлях, напрамках i ўзроўнях вышэйшай i паслявышэйшай адукацыi;

- развiццё фундаментальных i пошукавых даследаванняў, навукова-педагагiчных распрацовак;

- кадравае i матэрыяльнае забеспячэнне навуковай, творчай i вучэбна- выхаваўчай дзейнасцi.

Крытэрыi падраздзяляюцца на:

- абавязковыя (6 найменняў);

- дадатковыя па выбару ВНУ (19 найменняў), агульная колькасць якiх павiнна быць выканана не менш за 15 найменняў.

1.5. Атэстацыя i акрэдытацыя праводзяцца на аснове экспертнай ацэнкi дзейнасцi навучальнай установы ў адпаведнасцi з прынцыпамi:

- дэмакратычнасцi, што забяспечваецца удзелам незалежных ад ведамаснай падпарадкаванасцi экспертаў;

- аб'ектыўнасцi, што дасягаецца ў вынiку разгляду камiсiяй усiх дакументаў, якiя прадстаўляюцца ВНУ для пацвярджэння выканання крытэрыяў, а таксама шляхам выказання асабiстых меркаванняў кожнага эксперта;

- прыняцця рашэнняў большасцю галасоў.

1.6. Пры атэстацыi i акрэдытацыi ВНУ, якiя падрыхтоўваюць спецыялiстаў у галiне мастацтва або культуры, азначэннi "навуковая дзейнасць" i "навукова-даследчая работа", змяняюцца на азначэнне "творчая дзейнасць". Адпаведна з гэтым удакладняецца сэнс крытэрыяў i метадычных рэкамендацый.


2. АРГАНIЗАЦЫЯ I ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI


2.1. Камплектаванне камiсii па правядзенн атэстацыi i акрэдытацыi ажыццяўляецца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў.

У склад камiсii ўключаюцца эксперты з лiку спецыялiстаў:

- Галоўнага ўпраўлення вышэйшай адукацыi;

- Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў;

- Рэспублiканскага iнстытута вышэйшай школы i гуманiтарнай адукацыi;

- арганiзацый адпаведнай галiны па профiлю вышэйшай навучальнай установы.

Колькасць членаў камiсii састаўляе 5-9 чалавек (у тым лiку старшыня).

Старшыня камiсii:

- плануе работу камiсii;

- размяркоўвае памiж членамi камiсii кантрольныя мерапрыемствы;

- каардынуе дзейнасць членаў камiсii;

- падрыхтоўвае заключэнне камiсii.

2.2. Навучальная ўстанова пасля паведамлення камiсii аб правядзеннi атэстацыi або акрэдытацыi рыхтуе дакументы ў адпаведнасцi з дадзенай Методыкай i ўзгадняе тэрмiны правядзення.

2.3. Работа камiсii непасрэдна ў вышэйшай навучальнай установе працягваецца 10 - 15 дзён.

2.4. Праверка i ацэнка па кожным крытэрыi можа праводзiцца як камiсiяй цалкам, так i асобнымi яе членамi. Магчыма выкарыстанне анкетавання супрацоўнiкаў i студэнтаў (слухачоў) ВНУ для ацэнкi iх меркавання па выкананнi пэўных крытэрыяў.

Рашэнне камiсii па адпаведнасцi навучальнай установы кожнаму крытэрыю прымаецца калегiяльна большасцю галасоў на падставе матэрыялаў, якiя прадстаўлены ВНУ, i вынiкаў праверкi, праведзенай экспертамi i пацверджанай iх адпаведнай даведкай.

Па сканчэннi работы камiсii рыхтуецца заключэнне, у якiм выкладаюцца вынiкi праверкi i прапановы па змяненнi статусу ВНУ. Заключэнне падпiсваецца ўсiмi членамi камiсii з фармуляваннем, калi гэта патрэбна, асабiстага меркавання.

2.5. Заключэнне камiсii перадаецца Мiнiстру адукацыi i навукi для прыняцця рашэння па змяненнi статусу вышэйшай навучальнай установы, а таксама накiроўваецца для iнфармацыi ў гэтую ВНУ.

2.6. У выпадку адмоўнага заключэння камiсii па змяненнi статусу ВНУ паўторная яе атэстацыя або акрэдытацыя праводзяцца не раней як праз адзiн год. На працягу гэтага часу ўстараняюцца вызначаныя неадпаведнасцi дадзенай навучальнай установы статусу ВНУ унiверсiтэцкага тыпу.


3. ПАРАДАК ВЫЗНАЧЭННЯ АЦЭНКI ДЗЕЙНАСЦI ВНУ У АДПАВЕДНАСЦI З КРЫТЭРЫЯМI


3.1. Мiжнароднае прызнанне навучальнай установы


Камiсiя разглядае наступныя дакументы за апошнiя 3 гады:

- дагаворы аб мiжнародным супрацоўнiцтве ВНУ з адукацыйнымi i навуковымi цэнтрамi;

- матэрыялы, якiя пацвярджаюць выкананне дагавораў аб мiжнародным супрацоўнiцтве з боку ВНУ;

- дагаворы на падрыхтоўку студэнтаў i спецыялiстаў iншых дзяржаў;

- матэрыялы па правядзеннi мiжнародных канферэнцый, сiмпозiумаў на базе ВНУ;

- даныя па колькасцi навуковых публiкацый супрацоўнiкаў ВНУ ў замежных выданнях, удзелу ў мiжнародных канферэнцыях;

- матэрыялы па ўдзелу ВНУ ў выставах, продажу сваiх распрацовак за межамi рэспублiкi.


3.2. Iснаванне навукова-педагагiчных школ


Камiсiя вывучае i аналiзуе матэрыялы i дакументы па наступных напрамках навукова-педагагiчнай дзейнасцi ВНУ:

- арганiзацыя i правядзенне канферэнцый, семiнараў, сiмпозiумаў па актуальных праблемах навукi, культуры, мастацтва, вытворчасцi;

- абагульненне перадавога педагагiчнага вопыту i яго распаўсюджванне;

- распрацоўка падручнiкаў, манаграфiй.

Неабходнымi адзнакамi iснавання ў ВНУ навукова-педагагiчнай школы з'яўляюцца:

- наяўнасць аўтарытэтнага лiдэра, якi сфармуляваў унiкальную i перспектыўную навуковую або педагагiчную праблему (праграму) i кiруе яе распрацоўкай;

- адзiнства даследавання i навучання;

- наяўнасць навуковага ядра, вучняў, перыферыйных сувязяў;

- iснаванне традыцый, пераемнасцi ў дзейнасцi школы;

- прызнанне вынiкаў дзейнасцi школы за мяжой;

- наяўнасць матэрыялаў дыскусiй па асноўных iдэях школы.


3.3. Наяўнасць аспiрантуры i спецыялiзаваных Саветаў


Камiсiя разглядае наступныя дакументы:

- загад аб арганiзацыi аспiрантуры ў ВНУ;

- пералiк спецыяльнасцеў, па якiх ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялiстаў;

- вызначэнне колькасцi аспiрантаў, паспяхова скончыўшых навучанне за апошнiя 5 гадоў;

- пастановы ВАК па арганiзацыi спецыялiзаваных Саветаў;

- даведка аб дзейнасцi спецыялiзаваных Саветаў за апошнiя 3 гады.


3.4. Удзел студэнтаў у навукова-даследчай (вопытна-канструктарскай) творчай дзейнасцi


Камiсiя вывучае i комплексна ацэньвае функцыянiраванне сiстэмы навукова-даследчай, творчай работы студэнтаў у ВНУ па яго профiлю:

- наяўнасць навуковых (творчых) аб'яднанняў студэнтаў;

- прыцягненне студэнтаў да выканання НДР на прафiлюючых кафедрах;

- арганiзацыя конкурсаў навуковых (творчых) работ студэнтаў;

- вынiкi творчай дзейнасцi студэнтаў;

- наяўнасць ганаровых грамат, пасведчанняў, дыпломаў пераможцаў мiжнародных i рэспублiканскiх конкурсаў.


3.5. Аб'ём фундаментальных навуковых даследаванняў i работ


Камiсiя вывучае дакументы, якiя дазваляюць вызначыць прыналежнасць НДР да фундаментальных або да навукова-тэхнiчных праграм:

- планы НДР ВНУ за апошнiя 3 гады;

- рэспублiканскiя навукова-тэхнiчныя праграмы, якiя выконваюцца пад кiраўнiцтвам ВНУ;

- дагаворы i заказ-заданнi на выкананне навуковых даследаванняў;

- пiсьмовыя пацвярджэннi кiруючых арганiзацый аб выкананнi дагавораў па навукова-тэхнiчных праграмах;

- планы перспектыўнага развiцця навукi ў ВНУ.

Доля фундаментальных навуковых даследаванняў i работ, у тым лiку па рэспублiканскiх навукова-тэхнiчных праграмах, вылiчваецца па частцы аб'ёму фiнансавання НДР. Яна павiнна складаць не менш за 30% у бягучым годзе.


3.6. Наяўнасць у змесце падрыхтоўкi спецыялiстаў пашыранага агульнанавуковага i агульнапрафесiйнага цыкла дысцыплiн


Камiсiя разглядае i аналiзуе:

- тыпавыя вучэбныя планы i праграмы;

- рабочыя вучэбныя планы i праграмы;

- праграмы спецыяльных курсаў;

- iндывiдуальныя планы паглыбленай падрыхтоўкi спецыялiстаў, аспiрантаў i дактарантаў.

Камiсiя правярае выбарачна (не менш за 10-20% спецыяльнасцеў) асобныя раздзелы (або блокi тэм), што тычацца забеспячэння атрымання выпускнiкамi (спецыялiстамi, бакалаўрамi, магiстрамi, аспiрантамi) паглыбленых ведаў у пэўнай галiне навукi, тэхнiкi або культуры i адукацыi ў адпаведнасцi са спецыяльнасцю.


3.7. Колькасць студэнтаў i слухачоў па ўсiх формах навучання


Камiсiя разглядае наступныя дакументы:

- спiсы студэнтаў па ўсiх формах i спецыяльнасцях навучання;

- спiсы аспiрантаў i слухачоў факультэтаў (курсаў) паслявышэйшай адукацыi спецыялiстаў;

- асабiстыя справы студэнтаў i слухачоў;

- справаздачы ВНУ па форме 3 НК.

Агульная колькасць студэнтаў i слухачоў павiнна складаць не менш за 3500 чалавек.


3.8. Камплектаванне прафесарска-выкладчыцкага складу


Неабходныя дакументы i матэрыялы на момант атэстацыi:

- штатны расклад прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ;

- асабiстыя справы прафесарска-выкладчыцкага складу;

- справаздача ВНУ на пачатак навучальнага года па форме 3 НК;

- расклад заняткаў на момант праверкi.

Ацэнка на адпаведнасць дадзенаму крытэрыю вызначаецца шляхам дзялення штатнай колькасцi адзiнак пасад прафесарска-выкладчыцкага складу з вучонымi званнямi i ступенямi на агульную колькасць пасад прафесарска-выкладчыцкага складу. Яна павiнна складаць не менш за 60%.

Да прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ належаць:

- прафесарска-выкладчыцкi склад кафедраў;

- кiраўнiкi ВНУ, лабараторый, навуковыя супрацоўнiкi, якiя праводзяць вучэбныя заняткi i маюць вучэбную нагрузку не менш за 150 гадзiн у год, або выкладаюць спецкурсы ў аб'ёме не менш за 50 гадзiн.


3.9. Наяўнасць аднаго доктара навук на 150 студэнтаў


Камiсiя вывучае наступныя матэрыялы:

- штатны расклад прафесарска-выкладчыцкага i навуковага складу ВНУ;

- справаздачы аб колькасцi прафесарска-выкладчыцкiх работнiкаў па форме 5 НК.

- асабовыя справы навуковых супрацоўнiкаў;

- спiсы студэнтаў па ўсiх формах i спецыяльнасцях навучання;

- справаздачы аб колькасцi прафесарска-выкладчыцкiх работнiкаў па форме 5 НК.

У цэлым па дадзеным крытэрыi ўлiчваюцца як штатныя, так i пазаштатныя дактары навук, якiя прымаюць удзел у навучаннi студэнтаў, пры абавязковым удзеле гэтых супрацоўнiкаў у выкананнi навукова- даследчай або навукова-метадычнай работы ВНУ.

Ацэнка, якая вызначана па дадзеным крытэрыi, лiчыцца станоўчай, калi адносiны памiж колькасцю студэнтаў i колькасцю працуючых у ВНУ дактароў навук складаюць не больш за 150.


3.10. Ажыццяўленне шматпрофiльнай падрыхтоўкi спецыялiстаў


Камiсiя правярае падрыхтоўку спецыялiстаў у бягучым навучальным годзе. Неабходныя дакументы i матэрыялы:

- статут ВНУ;

- план падрыхтоўкi спецыялiстаў;

- справаздача ВНУ па форме 3 НК за мiнулы вучэбны год;


- даведка аб ВНУ на час атэстацыi, падпiсаная рэктарам.

Ацэнка па дадзеным крытэрыi з'яўляецца станоўчай пры ўмове калi:

- класiчны унiверсiтэт ажыццяўляе шматпрофiльную падрыхтоўку (напрыклад, прыродазнаўчую i гуманiтарную);

- профiльны унiверсiтэт i акадэмiя ажыццяўляюць навучанне не менш за 80% спецыяльнасцеў, якiя ўваходзяць у напрамак падрыхтоўкi.


3.11. Штогадовая перапрацоўка праграм спецыяльных курсаў


Камiсiя праводзiць выбарачную праверку 10-20% ад агульнай колькасцi дзеючых у ВНУ рабочых вучэбных праграм спецыяльных курсаў. Камiсiя аналiзуе:

- дзеючыя рабочыя праграмы па спецыяльных курсах;

- рабочыя праграмы па спецыяльных курсах за апошнiя 3 гады.

Дзейнасць ВНУ адпавядае крытэрыю, калi ў рабочых праграмах курсаў штогадова ўлiчваюцца навейшыя дасягненнi навукi, новыя дапаможнiкi i дадатковая лiтаратура, новыя метадычныя падыходы да выкладання вывучаемага матэрыялу.


3.12. Выкарыстанне сучасных прагрэсiўных тэхналогiй навучання


Камiсiя аналiзуе i ацэньвае:

- якасць правядзення заняткаў выкладчыкамi;