Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб ахове месцаў памяцi i захаванняў ахвяр войн i рэпрэсiй"

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


--------------------------------

<*> Вступило в силу 8 марта 1996 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, якiя далей называюцца "Бакi",

дзейнiчаючы ў iнтарэсах абодвух народаў дзеля дасягнення iх поўнага ўзаемаразумення;

iмкнучыся ўвекавечыць належным чынам месцы памяцi i захаванняў пахаваных на тэрыторыi Беларусi i Польшчы вайскоўцаў i грамадзянскiх асоб, памершых, загiнуўшых i закатаваных у вынiку барацьбы за незалежнасць, войнаў i рэпрэсiй;

прымаючы пад увагу палажэннi артыкула 25 Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча аб добрасуседстве i дружалюбным супрацоўнiцтве ад 23 чэрвеня 1992 года;

кiруючыся адпаведнымi палажэннямi Жэнеўскiх канвенцый аб ахове ахвяр вайны ад 12 жнiўня 1949 года, а таксама Дадатковых Пратаколаў да iх;

дамовiлiся аб наступным:


Артыкул 1

Для мэтаў гэтага Пагаднення:

"месца памяцi i захаванняў" азначае месца, што звязана з барацьбой за незалежносць, войнамi i рэпрэсiямi;

"уладкаванне месц памяцi i захаванняў" азначае вызначэнне iх межаў, устаноўка надмагiльных помнiкаў, помнiкаў, памятных збудаванняў i дошак;

"утрыманне месцаў памяцi i захаванняў" азначае захоўванне магiл, надмагiльных помнiкаў, памятных збудаванняў i дошак.


Артыкул 2

1. Гэта Пагадненне рэгулюе супрацоўнiцтва Бакоў у вырашэннi пытанняў, звязаных з устанаўленнем, рэгiстрацыяй, уладкаваннем i належным утрыманнем месцаў памяцi i захаванняў - беларускiх у Рэспублiцы Польшча i польскiх у Рэспублiцы Беларусь - вайскоўцаў i грамадзянскiх асоб, памершых, загiнуўшых i закатаваных у вынiку барацьбы за незалежнасць, войн або рэпрэсiй.

Палажэннi гэтага Пагаднення распаўсюджваюцца таксама на пытаннi, звязаныя з эксгумацыяй астанкаў i вартым iх памяцi перазахаваннем.

2. Бакi абменьваюцца iснуючай iнфармацыяй, што датычыць распалажэння месцаў памяцi i захаванняў, iх колькасцi i памераў, а таксама персанальных дадзеных на памершых, загiнуўшых i закатаваных, а таксама любой iншай iнфармацыяй, што мае дачыненне да такiх асоб i звязанай з рэалiзацыяй гэтага Пагаднення.

Кожны з Бакоў складзе i перадасць другому Боку спiсы ўсiх месцаў памяцi i захаванняў.

3. У выпадку выяўлення новых месцаў памяцi i захаванняў Бок, на тэрыторыi дзяржавы якой яны знаходзяцца, неадкладна прымае меры да iх захоўвання. Такiя месцы па ўзаемнай згодзе Бакоў уключаюцца ў спiсы, памяненыя ў п. 2 гэтага Артыкула.


Артыкул 3

1. Кожны з Бакоў забяспечвае ўтрыманне на тэрыторыi сваей дзяржавы месцаў памяцi i захаванняў асоб, памяненых у п. 1 арт. 2, у адпаведнасцi з палажэннямi Жэнеўскiх канвенцый ад 12 жнiўня 1949 года аб ахове ахвяр вайны i Дадатковых Пратаколаў да iх.

2. Кожны з Бакоў неадкладна iнфармуе адзiн аднаго аб усiх выпадках апаганення, разбурэння або пашкоджвання месцаў памяцi i захаванняў i прымае неадкладныя меры з мэтай прывядзення iх у належны парадак, пакарання вiнаватых i недапушчэння падобных дзеянняў у будучым.

3. Бакi будуць iмкнуцца вызвалiць тэрыторыю, што акружае месцы памяцi i захаванняў ад усiх пабудоў, несумяшчальных з вартым выглядам гэтых месцаў.

4. Са згоды Бакоў парадак уладкавання i ўтрымання месцаў памяцi i захаванняў можа ўдакладняцца. Дадаткова да iснуючых могуць прымяняцца iншыя формы ўвекавечвання памяцi памершых, загiнуўшых i закатаваных.

5. Пры рэалiзацыi мерапрыемстваў, памяненых у гэтым артыкуле, Бакi ўлiчваюць нацыянальныя i рэлiгiйныя традыцыi.


Артыкул 4

1. У мэтах перадачы зацiкаўленаму Боку астанкаў асоб, памяненых у п. 1 арт. 2 гэтага Пагаднення, iх эксгумацыя праводзiцца выключна па просьбе гэтага Боку i са згоды Боку, на тэрыторыi дзяржавы якой яны пахаваны.

2. Пасля атрымання згоды на эксгумацыю i перадачу астанкаў абодва Бакi праз упаўнаважных прадстаўнiкоў узгадняюць працэдуру правядзення эксгумацыi i перадачы астанкаў, знойдзеных з iмi асабiстых рэчаў, дакументаў, узнагарод i знакаў узнагарод.


Артыкул 5

1. Перапахаванне астанкаў у дзяржаве, у якой яны пахаваны, ажыццяўляецца толькi ў выключных выпадках згодна з рашэннем адпаведных улад таго Боку, на тэрыторыi дзяржавы якой знаходзяцца захаваннi. Аб плануемым захаваннi неадкладна паведамляецца адпаведным уладам другога Боку.

Памяненыя перапахаваннi праводзяцца пераважна шляхам пераноса астанкаў у месцы iснуючых захаванняў.

2. Эксгумацыя ажыццяўляецца пад непасрэдным наглядам упаўнаважаных прадстаўнiкоў Бакоў у адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржавы Бока, у якой яна праводзiцца.


Артыкул 6

1. Кожны з Бакоў па ўзгадненню з другiм Бокам прымае на тэрыторыi сваей дзяржавы спецыялiстаў, прызначаных упаўнаважанымi органамi другога Боку для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Пагаднення.

2. Кожны з Бакоў забяспечвае спецыялiстам другога Боку неабходныя ўмовы для iх дзейнасцi, уключаючы прадастаўленне працоўных i жылых памяшканняў, свабоду перамяшчэння па тэрыторыi сваей дзяржавы i доступ да ўсiх крынiц iнфармацыi, што маюць дачыненне да месцаў памяцi i захаванняў, а таксама аказвае iм усемагчымую дапамогу i падтрымку.

3. Умовы дзейнасцi, тэрмiны знаходжання i колькасць груп спецыялiстаў узгадняюцца ўпаўнаважанымi органамi Бакоў.

4. Прадстаўнiкi ўпаўнаважаных органаў Бакоў маюць права без папярэдняга паведамлення азнаемiцца з дзейнасцю спецыялiстаў, што знаходзяцца на тэрыторыi iх дзяржаў.


Артыкул 7

Мытныя органы Бакоў не пазней чым праз тры месяцы пасля ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення ўзгадняюць парадак перамяшчэння праз гранiцу абсталявання, транспартных сродкаў i матэрыялаў, прызначаных для ўладкавання месцаў памяцi i захаванняў.


Артыкул 8

1. Кожны з Бакоў фiнансуе ўсе мерапрыемствы, звязаныя з утрыманнем месцаў памяцi i захаванняў асоб, памяненых у п. 1 арт. 2 гэтага Пагаднення, на тэрыторыi сваей дзяржавы.

2. Фiнансавыя затраты на мерапрыемствы, памяненыя ў п. 4 арт. 3 i арт. 4 гэтага Пагаднення, ажыццяўляе зацiкаўлены Бок. Па ўзгадненню Бакоў гэтыя затраты могуць быць часткова або цалкам кампенсаваны, або размеркаваны ў адпаведнасцi з прынцыпам эквiвалентнасцi затрат, з улiкам выдаткаў, што зроблены на гэтыя мэты ў мiнулым.

3. Мерапрыемствы, памяненыя ў арт. 5 гэтага Пагаднення, фiнансуе той Бок, на тэрыторыi дзяржавы якой яны ажыццяўляюцца.

4. Кожны з Бакоў нясе выдаткi, звязаныя са знаходжаннем i дзейнасцю ўпаўнаважаных груп сваiх спецыялiстаў на тэрыторыi дзяржавы другога Боку.


Артыкул 9

1. Грамадзянам дзяржавы аднаго Боку гарантуецца свабодны доступ да месцаў памяцi i захаванняў, што знаходзяцца на тэрыторыi дзяржавы другога Боку.

2. Кожны з Бакоў садзейнiчае наведванню гэтых месцаў, асаблiва пад час знамянальных гадавiн i святаў, асобамi, якiя жадаюць ушанаваць памяць памершых, загiнуўшых i закатаваных.


Артыкул 10

Кожны з Бакоў не пазней даты ўступлення гэтага Пагаднення ў сiлу вызначыць упаўнаважаны орган, адказны за яго выкананне.


Артыкул 11

1. Гэта Пагадненне падлягае прыняццю ў адпаведнасцi з унутрыдзяржаўнымi працэдурамi кожнага з Бакоў, што пацвярджаецца шляхам абмену паведамленнямi i ўступае ў сiлу па сканчэннi трыццацi дзен з даты атрымання апошняга паведамлення.

2. Гэта Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмiн.

Яго дзеянне можа быць спынена кожным з Бакоў шляхам накiравання пiсьмовага паведамлення другому Боку. У тым выпадку Пагадненне страчвае сiлу па сканчэннi шасцi месяцаў з даты атрымання паведамлення.


Аформлена ў Брэсце 21 студзеня 1995 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i польскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.


За Урад                                    За Урад
Рэспублiкi Беларусь                        Рэспублiкi Польшча
        Подпiс                                     Подпiс

Кодексы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner