Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 12.01.1995 N 15 "Аб зацвярджэннi тыпавых правiлаў прыёму ў прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя установы Рэспублiкi Беларусь"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У адпаведнасцi з п.23 Прыкладнага палажэння аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы, зацверджаным загадам мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203 ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Тыпавыя правiлы прыёму ў прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь (дадаюцца).

2. Зацвердзiць Палажэнне аб прыёмнай камiсii, правядзеннi ўступных экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору ў прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установе (дадаецца).

3. Лiчыць страцiўшымi сiлу пункты 1 i 3 загада Мiнадукацыi ад 4 лютага 1994 г. N 32 i пункт 5.1 загада Мiнадукацыi ад 25 мая 1994 г. N 152.


Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ


                                        ЗАЦВЕРДЖАНА:
                                        загадам мiнiстра адукацii
                                        i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                        ад 12 студзеня 1995 г. N 15

ТЫПАВЫЯ ПРАВIЛЫ ПРЫЁМУ У ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI, ПРЫЁМ ЗАЯЎ I ДАКУМЕНТАЎ


1. Грамадзяне, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, а таксама грамадзяне Беларусi i беларусы, якiя пражываюць за яе межамi, маюць права на конкурснай аснове атрымаць бясплатную прафесiйна-тэхнiчную адукацыю ў дзяржаўных прафесiйна-тэхнiчных навучальных установах (ПТНУ), калi адукацыя дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню.

2. Прыём у прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя установы грамадзян дзяржаў-удзельнiц СНД ажыццяўляецца на конкурснай аснове па рашэнню ўпраўленняў адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, калi iншае не прадугледжана мiждзяржаўнымi (мiжведамаснымi) дагаварамi i пагадненнямi.

3. Грамадзяне iншых замежных краiн паступаюць у ПТНУ ў адпаведнасцi з Палажэннем аб навучаннi ў Рэспублiцы Беларусь замежных грамадзян, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 лiпеня 1993 г. N 442. (ЗП Рэспублiкi Беларусь 1993 г. N 19 арт.370).

4. Асобы, якiя паступаюць на вучобу ў ПТНУ, карыстаюцца роўнымi правамi ў выбары навучальнай ўстановы, прафесii.

Абмежаваннi дапускаюцца па паказчыках прафесiйнай прыгоднасцi, вызначаных ва ўстаноўленым парадку органамi аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

На навучанне па прафесiях, па якiх праца няпоўналетнiх забаронена, прымаюцца толькi асобы, якiм да моманту заканчэння ПТНУ споўнiцца 18 год.

Медыцынскi адбор асоб, якiя паступаюць у ПТНУ, праводзiцца ўстановамi аховы здароўя па месцы знаходжання вучылiшча.

5. На дзённую форму навучання дакументы прымаюцца з 15 чэрвеня па 15 жнiўня, уступныя экзамены, гутаркi, тэсты праводзяцца з 15 лiпеня, залiчэнне ў склад навучэнцаў - да 25 жнiўня. У асобных выпадках тэрмiны прыёму дакументаў i конкурснага адбору могуць змяняцца па ўзгадненню з мясцовымi органамi кiравання адукацыяй.

6. Асобы, якiя паступаюць у ПТНУ, падаюць наступныя дакументы: заяву на iмя дырэктара па ўстаноўленнай форме, пасведчанне аб базавай адукацыi або атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi ў арыгiнале, 6 фотакартак памерам 3х4, медыцынскую даведку па форме N 086/У, даведку з месца жыхарства. Могуць быць прадстаўлены iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць iх поспехi ў прафесiйна-накiраванай творчасцi i прафесiйнай падрыхтоўцы (прадстаўляюцца асабiста або па пошце).

Пашпарт (пасведчанне аб нараджэннi), дакумент аб адносiнах да вайскавага абавязку прадстаўляюцца асабiста. Рэгiстрацыя iх вядзецца адказным сакратаром прыёмнай камiсii ў спецыяльным пранумераваным журнале ўлiкаў ўстаноўленай формы.

7. Узначальвае прыёмную камiсiю, зацвярджае састаў i вызначае парадак яе работы дырэктар вучылiшча.


ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСНАГА АДБОРУ I ЗАЛIЧЭННЯ


8. Формы конкурснага адбору (уступныя экзамены, гутаркi, тэсты, адбор на аснове адзнак, указанных у дакументах аб адукацыi i iнш.) вызначаюцца навучальнымi ўстановамi па ўзгадненню з мясцовымi органамi кiравання адукацыяй. Для кожнай прафесii дапускаецца толькi адна форма конкурснага адбору.

9. Залiчэнне ў ПТНУ шляхам конкурснага адбору на аснове адзнак, указаных у дакументах аб адукацыi, робiцца адразу пасля заканчэння прыёму дакументаў. Пры iншых формах конкурснага адбору залiчэнне ажыццяўляецца адразу пасля iх правядзення.

10. Асобы, якiя не з'явiлiся на экзамены па ўважлiвай прычыне, дапускаюцца да экзаменаў у тэрмiны для iншых груп. Тыя, хто не з'явiўся на адзiн экзамен з экзаменаў без уважлiвай прычыны, або атрымаў нездавальняючую адзнаку, да наступных экзаменаў не дапускаюцца.

11. Уступныя экзамены па агульнаадукацыйных прадметах праводзяцца ў адпаведнасцi з праграмамi базавай i агульнай сярэдняй адукацыi. Змест iншых форм конкурснага адбору вызначаецца навучальнымi ўстановамi ў адпаведнасцi з профiлем прафесiйнай падрыхтоўкi.

12. Па-за конкурсам (а пры правядзеннi ўступных экзаменаў, гутарак, тэстаў i iнш. пры атрыманнi станоўчых адзнак) у ПТНУ на навучанне па канкрэтных прафесiях залiчваюцца:

- дзецi сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;

- дзецi з сем'яў загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi ў час праходжання вайсковай службы, або працы ў складзе савецкiх войскаў на тэрыторыi дзяржаў, дзе вялiся баявыя дзеяннi, а таксама дзецi з сем'яў ваеннаслужачых, загiнуўшых (памёршых) у мiрны час пры праходжаннi вайсковай службы;

- iнвалiды I i II груп, якiм у адпаведнасцi з заключэннем медыкарэабiлiтацыйных экспертных камiсiй не супрацьпаказана навучанне ў ПТНУ i якiя могуць наведваць заняткi;

- асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з арт.18 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";

- воiны-iнтэрнацыяналiсты.

13. Пераважным правам пры залiчэннi ў ПТНУ карыстаюцца: -

асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з арт. 19, 20, 23, 24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

- iнвалiды III групы;

- дзецi iнвалiдаў I i II груп;

- асобы, зволеныя ў запас з Узброеных Сiл, якiя паступаюць у ПТНУ пры чарговым прыёме адразу пасля звальнення.

14. Навучальным установам даецца права па ўзгадненню з мясцовымi органамi кiравання адукацыяй устанаўлiваць iншыя, дадатковыя патрабаваннi па прыёму з улiкам тыпу навучальнай установы i яе профiлю.

Умовы i парадак прыёму ў канкрэтную навучальную ўстанову даводзяцца да ведама асоб, якiя паступаюць у ПТНУ, не пазней як за два месяцы да пачатку прыёму дакументаў.

15. Залiчэнне ў ПТНУ афармляецца пратаколам прыёмнай камiсii i зацвярджаецца загадам дырэктара. Спiсы залiчаных асоб у навучальную ўстанову вывешваюцца не пазней чым за сем дзён да пачатку заняткаў.

16. Асобы, якiя залiчаны ў навучальную ўстанову i не прыступiлi да заняткаў без уважлiвых прычын на працягу дзесяцi дзён, з ПТНУ адлiчваюцца. Iнфармацыя аб iх адлiчэннi даводзiцца да бацькоў цi асоб, якiя iх замяняюць, а таксама камiсiй па справах непаўналетнiх па месцы жыхарства.

17. Усе пытаннi, звязаныя з прыёмам, разглядаюць прыёмныя камiсii i мясцовыя органы кiравання адукацыяй у адпаведнасцi з Правiламi прыёму ў прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы.


                                        ЗАЦВЕРДЖАНА:
                                        загадам мiнiстра адукацii
                                        i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                        ад 12 студзеня 1995 г. N 15

ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРЫЁМНАЙ КАМIСII, ПРАВЯДЗЕННI ЎСТУПНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ (IНШЫХ ФОРМ КОНКУРСНАГА АДБОРУ) У ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЕ


1. Прыёмная камiсiя прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы ствараецца штогод для фармiравання кантынгенту навучэнцаў з лiку найбольш падрыхтаванай i прафесiянальна арыентаванай моладзi.

2. У сваёй рабоце прыемная камiсiя кiруецца Правiламi прыёму ў прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь.

3. На прыёмную камiсiю ўскладваецца:

3.1. Правядзенне работы па прафесiянальнай арыентацыi моладзi, выданне i распаўсюджванне розных iнфармацыйных матэрыялаў, якiя характарызуюць профiль навучальнай установы, падрыхтоўка бланкаў неабходнай дакументацыi;

3.2. Арганiзацыя кансультацый па прадметах, якiя выносяцца на ўступныя экзамены;

3.3. Прыём дакументаў, iх афармленне i захоўванне, перапiска па пытаннях прыёму.

Прыняцце рашэння аб допуску да здачы ўступных экзаменаў (iншых форм правядзення конкурснага адбору), узгодненых з мясцовымi органамi кiравання адукацыяй, i вынясенне рашэння аб залiчэннi ў лiк навучэнцаў;

3.4. Арганiзацыя медыцынскага агляду асоб, якiя паступаюць у ПТНУ, на прафесiйную прыгоднасць з улiкам характару вучобы ў навучальнай установе;

3.5. Фармiраванне экзаменацыйных камiсiй пры правядзеннi ўступных экзаменаў i арганiзацыя кантролю за iх дзейнасцю.

4. Састаў прыёмнай камiсii, правы i абавязкi яе членаў вызначае i зацвярджае дырэктар навучальнай установы, якi з'яўляецца старшынёй прыёмнай камiсii i нясе адказнасць за арганiзацыю прыёму ў прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы. З лiку найбольш вопытных i квалiфiкаваных работнiкаў ПТНУ на ўвесь перыяд арганiзацыi прыёму назначаецца адказны сакратар прыёмнай камiсii.

5. Загад аб зацвярджэннi саставу прыёмнай камiсii выдаецца дырэктарам не пазней студзеня бягучага года.

6. Экзаменацыйныя камiсii (камiсii па правядзенню iншых форм конкурснага адбору) зацвярджаюцца загадам дырэктара з лiку найбольш квалiфiкаваных выкладчыкаў навучальнай установы. У састаў гэтых камiсiй могуць быць уключаны выкладчыкi iншых навучальных устаноў.

7. Дакументы асоб, якiя паступаюць у ПТНУ, рэгiструюцца ў журнале ўстаноўленай формы. Асобе выдаецца распiска ўстаноўленай формы аб прыёме дакументаў.

8. Прыёмная камiсiя паведамляе аб допуску асобы да ўступных экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору) не пазней, чым за тыдзень з дня рэгiстрацыi дакументаў. Асобам, якiя дапушчаны да ўступных экзаменаў, у дзень здачы экзаменаў выдаецца экзаменацыйны лiст.

9. Расклад экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору) зацвярджаецца дырэктарам ПТНУ.

10. Уступныя экзамены праводзяцца па экзаменацыйных бiлетах, якiя складаюцца экзаменацыйнымi камiсiямi i зацвярджаюцца дырэктарам навучальнай установы. Колькасць бiлетаў павiнна быць не меншай, чым колькасць экзаменуемых у групе.

11. Тэксты дыктантаў i пераказаў устанаўлiваюцца ПТНУ ў адпаведнасцi з дзеючымi нормамi агульнаадукацыйнай школы, зацверджанымi загадам мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 4.07.86 г. N 124.

12. Змест iншых форм конкурснага адбору распрацоўвае прыёмная камiсiя ў адпаведнасцi з прафесiямi, на якiя паступаюць асобы, i зацвярджаецца дырэктарам ПТНУ.

13. Групы для здачы ўступных экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору) фармiруюцца, як правiла, па 25-30 чалавек.

14. Прысутнасць на ўступных экзаменах (iншых форм правядзення конкурснага адбору) пабочных асоб без дазволу старшынi прыёмнай камiсii не дапускаецца.

15. Вусныя экзамены прымаюцца двума экзаменатарамi, пiсьмовыя - адным.

16. Вынiкi ўступных экзаменаў ацэньваюцца адзнакамi "5" (выдатна), "4" (добра), "3" (здавальняюча), "2" (нездавальняюча).

Экзаменацыйная адзнака ставiцца лiчбай i пропiссю ў экзаменацыйную ведамасць i ў экзаменацыйны лiст. Кожная адзнака па вуснаму экзамену ў экзаменацыйнай ведамасцi i ў экзаменацыйным лiсце падпiсваецца двума экзаменатарамi.

17. Пiсьмовыя экзаменацыйныя работы (у тым лiку чарнавiк), а таксама запiсы пры падрыхтоўцы да адказу на вусным экзамене выконваюцца на лiстах са штампам ПТНУ.

18. Пiсьмовыя работы асоб, якiя залiчаны ў навучальную ўстанову, захоўваюцца ў асабовых справах.

Пiсьмовыя работы i лiсты вусных адказаў асоб, якiя атрымалi незадавальняючыя адзнакi i не прайшлi па конкурсу, знiшчаюцца праз тры месяцы з пачатку навучальнага года.

19. На правядзенне ўступных экзаменаў прадугледжваюцца наступныя нормы часу (у акадэмiчных гадзiнах).

На правядзенне пiсьмовага экзамену па мове i лiтаратуры - 2 гадзiны (пераказ), 1 гадзiна (дыктант), а пiсьмовых экзаменаў па матэматыцы, хiмii i iншых агульнаадукацыйных прадметах - 2 гадзiны.

На праверку пiсьмовых экзаменацыйных работ:

4 дыктанты - 1 гадзiна.

3 пераказы - 1 гадзiна.

На вусны экзамен (гутарку) адводзiцца не больш 1/3 акадэмiчнай гадзiны (15 хвiлiн на аднаго абiтурыента).

На правядзенне ўступнага экзамена па рысунку i скульптуры адводзiцца 4 акадэмiчныя гадзiны.

На правядзенне экзаменаў практычнага характару (канструяванне i выкананне розных вырабаў цi iх элементаў, рэзьбы па дрэву, выкананне спецыяльных разлiкаў i iнш.) нормы часу ўстанаўлiваюцца кiраўнiком ПТНУ, але не больш чатырох гадзiн.

Аплата выкладчыкам, якiя прымаюць уступныя экзамены, праводзiцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

20. Пераздача ўступных экзаменаў не дапускаецца.

21. Рашэнне прыёмнай камiсii аб залiчэннi ў састаў навучэнцаў афармляецца пратаколам, у якiм указваюцца падставы залiчэння без экзаменаў, па-за конкурсам, па конкурсу, прычыны адказу ў прыёме.

На падставе рашэння прыёмнай камiсii дырэктар ПТНУ выдае загад аб залiчэннi ў састаў навучэнцаў.

Спiскi залiчаных вывешваюцца для азнаямлення ў вызначаныя правiламi прыёму тэрмiны.

Асобам, якiя залiчаны, а таксама не залiчаны ў састаў навучэнцаў, накiроўваюцца паведамленнi ўстаноўленай формы.


Кодексы России 2009

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner