Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 30.12.1994 N 433 "Аб Часовых нормах ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У мэтах ажыццяўлення адзiных патрабаванняў да агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi вучняў, удасканалення праверкi i ацэнкi iх ведаў, уменняў i навыкаў ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Часовыя нормы ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў па агульнаадукацыйных прадметах вучэбнага плана сярэднiх агульнаадукацыйных школ.

2. Увесцi ў дзеянне Нормы з 1 студзеня 1995 года.

3. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi своечасова давесцi Часовыя нормы ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў да сярэднiх агульнаадукацыйных навучальных устаноў i органаў адукацыi.


Мiнiстр
В.I.СТРАЖАЎ

Першы намеснiк мiнiстра
I.М.ПЯТРОЎСКI

Намеснiк Галоўнага ўпраўлення
агульнай сярэдняй адукацыi
М.С.ФЯСЬКОЎ

Начальнiк упраўлення па рабоце
з кадрамi i прававому забяспячэнню
А.А.ПЫЖОЎ


Зацверджаны
загадам
Мiнiстэрства
адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
ад 30 снежня 1994 г. N 433


ЧАСОВЫЯ НОРМЫ АЦЭНКI ВЕДАЎ, УМЕННЯЎ I НАВЫКАЎ ВУЧНЯЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА


Абавязковай умовай павышэння ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi школьнiкаў з'яўляецца ўдасканаленне праверкi i ацэнкi вынiкаў iх вучэбнай дзейнасцi.

Нормы ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў з'яўляюцца асновай для вызначэння ўзроўню падрыхтоўкi школьнiкаў па прадметах вучэбнага плана. Дадзеныя нормы базiруюцца на праграмных патрабаваннях да ведаў, уменняў i навыкаў вучняў па класах i накiраваны на ажыццяўленне адзiных падыходаў да выяўлення ступенi засваення школьнiкамi вучэбнага матэрыялу, умення скарыстоўваць атрыманыя веды на практыцы.

Ацэнка ведаў, уменняў i навыкаў вучняў праводзiцца па чатырохбальнай сiстэме ("5", "4", "3", "2") у вуснай i пiсьмовай формах. Паспяховасцi кантролю садзейнiчае прымяненне разнастайных форм i метадаў праверкi i ацэнкi ведаў. Нараўне з традыцыйнымi мэтазгодна выкарыстоўваць i такiя сучасныя формы, як залiк, тэсцiраванне, субяседаванне i iнш.

Пры арганiзацыi кантролю неабходна арыентавацца на асноўныя патрабаваннi да яго: рэгулярнасць, аб'ектыўнасць, усебаковасць праверкi, дыферэнцыраваны падыход да правядзення кантролю. Пры арганiзацыi кантролю неабходна ўлiчваць яго навучальную функцыю.

У практыцы навучання патрэбна выкарыстоўваць ўсе вiды кантролю: бягучы, тэматычны, вынiковы. Веды, уменнi i навыкi вучняў за вучэбную чвэрць i за вучэбны год ацэньваюцца вынiковай адзнакай на аснове вусных i пiсьмовых праверак. Пры гэтым большую ўдзельную вагу павiнны мець адзнакi за кантрольныя пiсьмовыя работы. Вучню не можа быць выстаўлена станоўчая вынiковая адзнака, калi ўсе яго кантрольныя работы або iх большасць былi ацэнены нездавальняюча.

Важным рэгулятарам вучэбнай дзейнасцi вучня, арганiчнай часткай навучальна-выхаваўчага працэсу з'яўляецца педагагiчная ацэнка. Педагагiчная ацэнка ажыццяўляецца ў розных вiдах: колькасна (у балах), у ацэначных меркаваннях, слоўнай ацэнцы, позiркам, жэстамi, эмацыянальнымi адносiнамi да тых цi iншых учынкаў вучняў. Сэнс ацэнкi нельга звесцi да значэння адзнакi. Ацэнка - гэта працэс суаднясення вынiкаў вучэбнай працы школьнiка з праграмнымi патрабаваннямi з мэтай выяўлення якасцi ведаў i вызначэння шляхоў iх далейшага ўдасканалення. Адзнака ж - фармальны адбiтак вынiку працэсу ацэньвання. Пры безадзнакавым навучаннi ў 1 класе i першай чвэрцi 2 класа пачатковай школы бальная ацэнка поўнасцю саступае месца якаснай, змястоўнай.

Для большай аб'ектыўнасцi ацэнкi неабходна ведаць зыходны ўзровень развiцця кожнага вучня, з якiм параўноўваюцца ў далейшым вынiкi праверкi i ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў. У кожнага настаўнiка iснуе свая сiстэма прыёмаў ацэнкi вучэбнай дзейнасцi, але вядучым прынцыпам пры гэтым застаецца адзiн i той жа - строгi ўлiк узроставых i iндывiдуальных асаблiвасцей школьнiкаў пры ўмове забеспячэння дзяржаўных патрабаванняў да вынiкаў пазнавальнай дзейнасцi вучняў.

Пры праверцы вучнёўскiх работ неабходна дэталёва ўлiчваць характар памылак. Iх можна квалiфiкаваць як уласна памылкi, апiскi, недахопы. Да памылак адносяцца няправiльнасцi ў вылiчэннi, напiсаннi цi ў iншай рабоце, якiя сведчаць аб нетрывалым або няпэўным засваеннi праграмнага матэрыялу.

Апiскi - гэта памылкi ў пiсьмовым тэксце, зробленыя па няўважлiвасцi. Апiскi не маюць iстотнага значэння пры ацэнцы ведаў, уменняў i навыкаў.

Недахопам можна лiчыць выкарыстанне нерацыянальных прыёмаў выканання работы, якiя аднак не парушаюць яе зместу, не ўплываюць на правiльнасць выканання заданняў.

Настаўнiк мае права павысiць адзнаку за арыгiнальны адказ, адказ на больш складанае пытанне цi за выкананне дадатковага задання.

Недапушчальна знiжэнне адзнакi ў мэтах пакарання вучня за парушэнне дысцыплiны, забытыя падручнiкi цi сшыткi, спартыўную форму i г. д.

Важная роля ў дзейнасцi настаўнiкаў па аб'ектыўнасцi ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў належыць адмiнiстрацыi школы. Пры арганiзацыi ўнутрышкольнага кантролю неабходна ўлiчваць не толькi вынiкi выканання заданняў вучнямi, але i аб'ектыўнасць выстаўлення адзнак настаўнiкамi ў адпаведнасцi з Нормамi ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ.

Дадзеныя Нормы з'яўляюцца абавязковымi для выкарыстання як дзяржаўнымi, так i недзяржаўнымi агульнаадукацыйнымi навучальнымi ўстановамi рэспублiкi.


ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА


КАНТРОЛЬ I АЦЭНКА ВЫНIКАЎ НАВУЧАННЯ ДЗЯЦЕЙ У 1 КЛАСЕ


Адным з важных i складаных пытанняў метадычнага забеспячэння працэсу навучання i выхавання малодшых школьнiкаў з'яўляецца кантроль i ацэнка вынiкаў навучання першакласнiкаў, бо сiстэма ацэнкi гэтых вынiкаў у балах у дачыненнi да такiх вучняў непрымальная.

Прычынай педагагiчнай немэтазгоднасцi прымянення адзнакi ў балах пры кантролi i ацэнцы вынiкаў навучання першакласнiкаў i часткова (у I чвэрцi) вучняў II класа з'яўляецца несфармiраванасць у iх ацэнкi i самаацэнкi вынiкаў выкананых дзеянняў, кантролю i самакантролю за правiльнасцю iх выканання. Кожны настаўнiк павiнен мець на ўвазе, што на працягу першага года навучання адзнака дзецям не выстаўляецца i не называецца.

Няведанне псiхалагiчных асаблiвасцей гэтага ўзросту прыводзiць некаторых настаўнiкаў да няправiльных дзеянняў: адзнака ўсё ж ставiцца, але балы замяняюцца значкамi, сiмвалы раўназначны бальным адзнакам. У вынiку адбываецца фармальнае (педагог яшчэ не ведае дастаткова кожнага выхаванца) i паспешлiвае размежаванне вучняў на "добрых" i "дрэнных" стварае атмасферу дыскамфорту менавiта для тых дзяцей, якiя асаблiва маюць патрэбу ў падтрымцы i адабрэннi настаўнiка.

Адзiна мэтазгоднай формай ацэньвання паспяховасцi шасцiгадовага школьнiка з'яўляецца педагагiчная слоўная ацэнка, якая ў 1 класе мае навучальнае i выхаваўчае значэнне, а таксама дапамагае вучню разабрацца ў тым, цi правiльна ён выканаў заданне.

Працуючы з першакласнiкамi i ацэньваючы вынiкi iх дзейнасцi, настаўнiк павiнен мець на ўвазе, што не ўвесь матэрыял, якi ў адпаведнасцi з праграмай ён паведамляе першакласнiкам, засвойваецца ўсiмi адначасова i аднолькава паспяхова, i гэта не вынiк дрэннай работы педагога, а непазбежная праява ўзроставых магчымасцей.

Адзнака не павiнна быць абсалютнай, яна заклiкана адлюстроўваць iндывiдуальны рух кожнага школьнiка. Таму вучня, якi ўпершыню правiльна прачытаў "стужку складоў", педагог адзначае гэтак жа станоўча, як i першакласнiка, якi добра чытае цэлыя сказы.

Для самастойнага адказу ля дошкi мэтазгодна выклiкаць вучня толькi ў тым выпадку, калi ёсць упэўненасць, што ён правiльна адкажа на пытанне.

Педагог загадзя прадумвае i плануе, каго канкрэтна ён спытае на ўроку, на iндывiдуальную работу з кiм зверне ўвагу. Калi пэўны навык яшчэ не сфармiраваны (на этапе паведамлення новага i пярвiчнага замацавання), цэнтрам апытання мэтазгодна зрабiць добра паспяваючых вучняў. Астатнiя дапамагаюць тым, хто адказвае, паўтараюць асобныя элементы адказу. На этапе замацавання i паўтарэння асноўны час пры апытаннi ўдзяляецца слабым вучням. Настаўнiк павiнен ведаць тыповыя памылкi i не дапускаць iх у адказах дзяцей.

Неабходна памятаць, што на этапе кантролю ведаў i ўменняў, калi асноўная задача праверачнай работы - высвятленне факту засваення або незасваення ведаў, галоўная яе мэта i функцыя працягвае заставацца навучальнай. Таму настаўнiк не толькi можа, але i павiнен дапамагаць вучням, у якiх праверачнае заданне выклiкала цяжкасцi. Пры гэтым адзнакi нi ў якой форме не ставяцца i не паведамляюцца дзецям. Толькi словамi ўхваляецца правiльнае выкананне задання цi яго часткi.

У сувязi з тым, што для дзяцей гэтага ўзросту аднаразовага тлумачэння недастаткова, у пачатку навучання слоўная ацэнка павiнна быць дастаткова падрабязнай. У той жа час яна павiнна адлюстроўваць не толькi ўзровень валодання матэрыялам, але i паказчыкi, па якiх робiцца ацэнка. Раскрываць iх сутнасць i тым самым фармiраваць у дзяцей самаацэнку i ацэнку сваiх вынiкаў i дзеянняў.

Хаця пры ацэнцы вынiкаў навучання першакласнiкаў адзнакi не ставяцца, не задаюцца дамашнiя заданнi, кантроль за ўзроўнем засваення ведаў i фармiравання ўменняў i навыкаў застаецца важнай састаўной часткай навучальна-выхаваўчага працэсу. Узрастае роля назiрання настаўнiка за дзейнасцю школьнiка i яе вынiкамi.

Педагог адзначае для сябе ўзровень валодання асноўнымi патрабаваннямi праграмы на кожным этапе навучання, абавязкова фiксуючы пры гэтым спосабы работы вучня, ступень яго самастойнасцi, паступовы рух у авалоданнi элементамi навучальнай дзейнасцi. Для таго, каб правiльна ацанiць работу кожнага першакласнiка ў канцы года, важна весцi сiстэматычны ўлiк засваення дзецьмi тых ведаў, уменняў i навыкаў, якiя ўнесены ў асноўныя патрабаваннi праграмы па вучэбных прадметах.


БЕЛАРУСКАЯ МОВА
для школ з беларускай мовай навучання


Улiк вучэбнай працы па беларускай мове адбываецца на кожным уроку. Формы ўлiку могуць быць разнастайнымi: франтальнае i iндывiдуальнае апытанне, выкананне заданняў з каменцiраваннем, самастойная работа, дыктоўка, творчая работа, кантрольная работа i г.д.

Выкарыстоўваюцца бягучы i вынiковы ўлiкi ведаў i ўменняў па беларускай мове. Бягучы ўлiк разглядаецца як сродак зваротнай сувязi ў навучаннi i ажыццяўляецца ў розных формах. Для стымулявання вучэбнай дзейнасцi ўжываецца пераважна ацэньванне на словах (выказванне згоды - нязгоды, адабрэння - неадабрэння i iнш.). Побач з ацэнкай на словах у асобных выпадках можа мець месца i адзнака.

Бягучы ўлiк пiсьмовых работ дыферэнцыруецца: улiчваюцца граматычныя веды i ўменнi, арфаграфiчныя навыкi, уменне аналiзаваць словы, сказы i прымяняць веды ў пiсьмовай мове (у дыктоўках, сачыненнях, iзлажэннях). Пiсьмовая работа ацэньваецца адной або некалькiмi адзнакамi з абавязковым каменцiраваннем кожнай: за якiя веды, уменнi выстаўлена адзнака або з чаго яна складаецца. Адсутнасць у вучняў ведаў i ўменняў па якiм-небудзь кампаненце пiсьмовай работы не ацэньваецца адзнакай (магчыма ацэнка на словах). Калi якi-небудзь вiд работы (спiсванне, пiсьмо пад дыктоўку, iзлажэнне, сачыненне i iнш.) не даецца вучню, нездавальняючая адзнака ставiцца на працягу навучальнага года. Веды i ўменнi ацэньваюцца па вынiку (вынiковы ўлiк).

Праверка правiльнасцi выканання пiсьмовых работ праводзiцца сiстэматычна. Настаўнiк правярае ўсе пiсьмовыя (класныя i дамашнiя) работы вучняў, выпраўляе памылкi i недахопы, ацэньвае.

З мэтай вынiковага ўлiку праводзяцца тэматычныя пiсьмовыя праверачныя i кантрольныя работы. У 2-9 класах на працягу навучальнага года даецца 8-10 кантрольных i праверачных дыктовак розных вiдаў, 6-8 кантрольных i праверачных работ з граматычнымi, словаўтваральнымi, лексiчнымi, арфаграфiчнымi заданнямi, 4 праверачныя iзлажэннi або сачыненнi. У 1 класе праводзяцца праверачныя спiсваннi. Аб'ем праверачных работ складае: дыктоўка ў 2 класе - 35-45 слоў, у 3 класе - 45-60 слоў, у 4 класе - 60-75 слоў, iзлажэнне ў 2 класе - 45-55 слоў, у 3 класе - 60-70 слоў, у 4 класе - 70-90 слоў. У 2 класе на працягу года праводзяцца 3 кантрольныя работы з заданнямi (у I чвэрцi кантрольная работа не прапануецца). У 3-4 класах даюцца 4 дыктоўкi з заданнямi i 4 iзлажэннi. У IV класе дадаткова могуць быць праведзены праверачныя сачыненнi. Калi веды i ўменнi, якiя выносяцца на праверку, у вучня (вучняў) яшчэ не сфармiраваны на належным узроўнi, то яму (iм) можна не даваць кантрольную работу.

Вынiковыя камбiнаваныя кантрольныя работы ацэньваюцца дзвюма адзнакамi (за дыктоўку i заданне), якiя аналiзуюцца. Калi адзiн цi некалькi вучняў атрымалi нездавальняючыя адзнакi, то пасля дадатковых заняткаў можна правесцi паўторную кантрольную работу.

Вусныя i пiсьмовыя работы ў I класе ацэньваюцца на словах. У 2 класе ўжываюцца ацэнка на словах i адзнакi "5", "4", "3" (нездавальняючыя адзнакi ў I паўгоддзi не ставяцца). У II паўгоддзi 2 класа i ў 3-4 класах настаўнiк выкарыстоўвае ацэнку на словах i адзнакi "5", "4", "3", "2". Кантрольныя работы ў 2-4 класах ацэньваюцца аналагiчным чынам.

Адзнакi за вусныя адказы:

"5" ставiцца вучню, калi ён правiльна, поўна, упэўнена i выразна адказвае на пастаўленыя пытаннi, пацвярджае палажэннi прыкладамi, распазнае граматычныя з'явы i факты ў мове, карыстаецца вывучанымi моўнымi сродкамi ва ўласнай мове;

"4" ставiцца вучню, калi адказ у асноўным адпавядае патрабаванням да адзнакi "5", але ён дапускае асобныя недакладнасцi ў фармулёўках азначэнняў або памыляецца ў прыкладах, якiя выпраўляе пры адказах на ўдакладняючыя пытаннi настаўнiка;

"3" ставiцца вучню, калi ён разумее сутнасць з'явы, пра якую iдзе гаворка, але не можа самастойна аформiць свой адказ i робiць гэта толькi з дапамогай настаўнiка або iншых вучняў;

"2" ставiцца вучню, калi ён не авалодаў вучэбным матэрыялам i не iмкнецца гэта зрабiць.

Адзнакi за бягучыя пiсьмовыя работы (класныя i дамашнiя):

"5" ставiцца за работу, якая выканана акуратна, правiльна i без памылак;

"4" ставiцца за работу, якая выканана правiльна, акуратна, але пры гэтым дапушчаны 1-2 памылкi (у 4 класе - 2-3 памылкi). Або калi работа выканана без памылак, але неакуратна, з выпраўленнямi. Некалькi памылак на одно i тое ж правiла лiчацца за адну памылку;

"3" ставiцца за работу, якая зроблена неакуратна, дапушчана 3-4 памылкi (у 4 класе - 4-5);

"2" ставiцца за работу, якая зроблена неакуратна, дапушчана звыш 4 памылак (у 4 класе - звыш 5 памылак).

Адзнакi за вынiковыя праверачныя i кантрольныя работы (дыктоўкi):

"5" ставiцца за работу, якая зроблена акуратна i без памылак;

"4" ставiцца за работу, якая зроблена акуратна, але дапушчаны 1-2 памылкi;

"3" ставiцца за работу, якая зроблена неакуратна i ў якой дапушчана 3-5 памылак;

"2 " ставiцца за работу, у якой дапушчана звыш 5 памылак.

Адзнакi за заданнi да кантрольных работ:

"5" ставiцца, калi ўсе заданнi зроблены правiльна, акуратна, без памылак;

"4" ставiцца, калi работа зроблена акуратна i выканана не менш за 3/4 усiх заданняў;

"3" ставiцца, калi работа аформлена неакуратна, але выканана не менш за палову заданняў;

"2" ставiцца, калi зроблена менш за палову заданняў i работа аформлена неакуратна.

Адзнакi за iзлажэннi i сачыненнi:

"5" ставiцца за работу, у якой дакладна выкладзены фактычны матэрыял, поўнасцю перададзены змест, правiльна пабудаваны сказы, правiльна падабраны словы. Работа акуратна аформлена, у ёй няма памылак або дапушчана па адной зместавай, стылiстычнай i арфаграфiчнай памылцы;

"4" ставiцца за работу, якая выканана акуратна, правiльна i ў якой дапушчаны не больш як па дзве зместавыя, стылiстычныя i арфаграфiчныя памылкi;

"3" ставiцца за неакуратна аформленую работу, у якой недастаткова поўна i дакладна раскрыта тэма, дапушчана па 3-4 зместавыя, стылiстычныя памылкi i 4-6 арфаграфiчных памылак (нездавальняючыя адзнакi за творчыя пiсьмовыя работы не ставяцца, даецца толькi ацэнка на словах).


Для школ з рускай мовай навучання


Вусныя i пiсьмовыя работы ў першым паўгоддзi ў 2 класе ацэньваюцца на словах. У другiм паўгоддзi ў 2 класе ўжываецца ацэнка на словах i адзнакi "5", "4", "3". У 3-4 класах ужываецца ацэнка на словах i адзнакi "5", "4", "3", "2".

Кантрольныя работы ў I паўгоддзi 2 класа не праводзяцца. У 2 паўгоддзi ў 2 класе па кантрольных работах вучням могуць выстаўляцца толькi станоўчыя адзнакi (няправiльна выкананым кантрольным работам можа давацца ацэнка на словах).

За вусныя адказы ставяцца адзнакi:

"5", калi вучань свабодна валодае беларускай мовай, захоўвае вымаўленчыя нормы, правiльна, поўна i ўпэўнена адказвае на пастаўленыя пытаннi;

"4", калi ў адказе дапускаюцца асобныя неiстотныя недакладнасцi i вымаўленчыя парушэннi, якiя вучань здольны выправiць самастойна;

"3", калi вучань разумее беларускую мову, спрабуе карыстацца ёю, але робiць памылкi i парушэннi вымаўленчых нормаў, можа аформiць свой адказ толькi з дапамогай настаўнiка або iншых вучняў;

"2", калi вучань не разумее беларускай мовы, не карыстаецца ёю пры адказах на пытаннi i не iмкнецца ёю авалодаць.

Адзнакi за пiсьмовыя работы ставяцца:

"5", калi работа выканана правiльна, акуратна, з захаваннем правапiсных i калiграфiчных нормаў;

"4", калi работа зроблена правiльна, але дапушчаны некаторыя правапiсныя i калiграфiчныя парушэннi, ёсць выпраўленнi i моўныя недакладнасцi;

"3", калi работа выканана неакуратна, у ёй дапушчаны 4-6 памылак;

"2", калi работа выканана неакуратна, дапушчана звыш 6 памылак (такiм работам таксама даецца ацэнка на словах).


РУССКИЙ ЯЗЫК
для школ с русским и белорусским языками обучения


Текущий контроль успеваемости осуществляется в ходе повседневного учебного процесса и заключается в систематическом наблюдении за работой каждого ученика. В начальных классах этот вид контроля является доминирующим, поскольку стимулирует развитие привычки систематически самостоятельно работать над выполнением классных и домашних заданий, повышает чувство ответственности и интерес к учебе. Каждая работа в ученической тетради должна быть непременно проверена, каждое устное задание разобрано и оценено.

Все ошибки в тетрадях должны исправляться. Со 2 класса по русскому языку систематически ведется работа над ошибками по данному учителем образцу.

Большое значение в период начального обучения имеют работы по развитию речи учащихся. Не все учителя учитывают, что творческие работы, направленные на развитие навыков, несут обучающий характер, т.е. они не могут являться контрольными. Каждая творческая работа тщательно готовится: предварительно подбирается необходимая лексика, обдумывается логика и последовательность изложения мысли, устно составляются словосочетания и предложения, фрагменты текста. Должна проводиться и подготовительная орфографическая работа - залог грамотного письма. Она, как правило, складывается из выделения и орфографического анализа слов, при написании которых учащиеся могут допустить ошибки, записи на доске слов для справок и др. Основными критериями оценки изложения и сочинения являются: достаточно полное, последовательное, логичное воспроизведение данного текста или изложение собственных мыслей, грамотное речевое оформление, правильное употребление слов, нормативное построение предложений, лексическое разнообразие, орфографическая грамотность.

При проверке творческих работ учитель ставит одну общую оценку, охватывающую все стороны задания. При выполнении учениками творческих работ по развитию речи, применение черновиков исключается, так