Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 20.12.1994 N 418 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб вядзеннi школьнай дакументацыi"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


З мэтай удасканалення вядзення дакументацыi ў агульнаадукацыйных школах ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб вядзеннi школьнай дакументацыi (дадаецца) i ўвесцi яе ў дзеянне з 1 верасня 1995 года.

2. Галоўнаму упраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў М.С.) давесцi Iнструкцыю аб вядзеннi школьнай дакументацыi да упраўленняў i аддзелаў адукацыi, агульнаадукацыйных школ.

3. Iнструкцыю аб парадку вырабу, улiку, дастаўцы, вядзеннi школьнай дакументацыi i дакументаў аб сярэдняй i васьмщгадовай адукацыi, зацверджаную Мiнiстэрствам асветы ад 24 кастрычнiка 1979 г., лiчыць страцiўшай сiлу ў частцы вядзення школьнай дакументацыi.


Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ


                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        загадам Мiнiстра адукацыi
                                        i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                        ад 20 снежня 1994 г. N 418

Вступила в силу с 1 сентября 1995 года (п. 1 приказа).


IНСТРУКЦЫЯ АБ ВЯДЗЕННI ШКОЛЬНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫI


Агульныя палажэннi


Выкананне ўскладзеных на агульнаадукацыйную школу Рэспублiкi Беларусь функцый i вынiкi яе дзейнасцi адлюстроўваюцца ў дакументах, звязаных з планаваннем i ажыццяўленнем навучальна-выхаваўчай работы i фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi, вядзеннем ўлiку вучэбна-педагагiчнай работы, справаводства школы, складаннем статыстычнай справаздачнасцi.

Гэта Iнструкцыя ўстанаўлiвае адзiныя назвы i патрабаваннi да вядзення школьнай дакументацыi, тэрмiны яе захавання, а таксама парадак вядзення справаводства школы, першаснага фiнансавага i гаспадарчага ўлiку.

Планаванне навучальна-выхаваўчай работы, а таксама матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне школы ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Прыкладным палажэннем аб агульнаадукацыйнай школе Рэспублiкi Беларусь, дзеючымi ўказаннямi i рэкамендацыямi Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь, таму дакументы па гэтых пытаннях у Iнструкцыi ў поўным аб'ёме не разглядаюцца.

У сувязi з тым, што пераважную большасць агульнаадукацыйных школ абслугоўваюць цэнтралiзаваныя бухгалтэрыi, якiя вядуць улiк выканання каштарыса выдаткаў у формах i рэгiстрах, прадугледжаных iнструкцыямi i метадычнымi ўказаннямi Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i спецыяльнымi ведамаснымi ўказаннямi, гэтай Iнструкцыяй устанаўлiваецца толькi парадак вядзення першаснай улiковай дакументацыi ў школе па асобных пытаннях фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi.

Школьныя дакументы запаўняюцца чарнiлам, пастай або на пiшучай машынцы.

Патрабаваннi гэтай Iнструкцыi распаўсюджваюцца як на дзяржаўныя агульнаадукацыйныя школы, так i на школы, якiя ствараюцца суб'ектамi гаспадарання iншых форм уласнасцi.

Зводны пералiк школьнай дакументацыi:


I. Дакументацыя па асабоваму складу вучняў:


- алфавiтная кнiга запiсу вучняў;

- асабовая картка вучня;

- класны журнал;

- журнал факультатыўных заняткаў, курсаў па выбару i спецкурсаў;

- журнал групы падоўжанага дня;

- журнал прышкольнага iнтэрната;

- журнал улiку гуртковай работы з вучнямi;

- кнiга ўлiку i выдачы атэстатаў аб сярэдняй адукацыi;

- кнiга ўлiку i выдачы пасведчанняў аб базавай адукацыi;

- кнiга ўлiку i выдачы залатых i сярэбраных медалёў;

- кнiга ўлiку i выдачы лiстоў за поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў;


II. Дакументацыя па асноўнай дзейнасцi школы:


- кнiга загадаў па асноўнай дзейнасцi школы;

- кнiга ўлiку асабовага складу педагагiчных работнiкаў;

- кнiга пратаколаў педагагiчнага (метадычнага) савета;

- журнал улiку прапушчаных i замененых урокаў;

- дакладныя запiскi, акты i даведкi спецыялiстаў органаў кiравання адукацыяй па вынiках праверкi работы школы;

- расклад вучэбных заняткаў, графiкi правядзення гуртковых заняткаў i пазакласнай работы;

- дакументы аб выпускных экзаменах вучняў.


III. Фiнансава-гаспадарчая дакументацыя:


- каштарыс даходаў i выдаткаў (выпiскi з каштарысаў);

- даведкi аб штоквартальных выдатках, якiя запаўняюцца цэнтралiзаванай бухгалтэрыяй;

- тарыфiкацыйны спiс работнiкаў;

- штатны расклад;

- тэхнiчны пашпарт школы;

- iнвентарныя спiсы асноўных сродкаў (ф. N ОС-13);

- кнiга складскога ўлiку матэрыялаў (ф. N М-1);

- ведамасць выдачы матэрыялаў на патрэбы школы (ф. N 410);

- ведамасць аператыўнага (колькаснага) улiку руху малакаштоўных прадметаў, якiя знаходзяцца ў эксплуатацыi i хутка зношваюцца (ф. N 412);

- кнiга сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду;

- iнвентарная кнiга бiблiятэчнага фонду;

- кнiга ўлiку бiблiятэчнага фонду школьных падручнiкаў.


IV. Статыстычная справаздачнасць:


Пералiк статыстычных справаздач агульнаадукацыйнай школы ўстанаўлiваецца Дзяржаўным камiтэтам па статыстыцы i аналiзу Рэспублiкi Беларусь.


V. Справаводства:


- журнал рэгiстрацыi ўваходзячых дакументаў;

- журнал рэгiстрацыi зыходзячых дакументаў;

- наменклатура спраў школы;

- кнiга загадаў па асабоваму складу работнiкаў школы;

- асабовыя карткi рабочых i служачых (ф. Т-2);

- асабовыя справы педагагiчных работнiкаў;

- працоўныя кнiжкi работнiкаў школы;

- кнiга ўлiку руху працоўных кнiжак i ўкладышаў да iх;

- прыёмаздатачныя акты.


I. Дакументы па асабоваму складу вучняў


1. Алфавiтная кнiга запiсу вучняў вядзецца ў кожнай школе. У кнiгу запiсваюцца ўсе вучнi школы. Кожны год ў яе запiсваюцца звесткi аб вучнях новага прыёму. Вучнi запiсваюцца ў кнiзе ў алфавiтным парадку незалежна ад класаў, у якiх яны вучацца. Для кожнай лiтары алфавiта адводзяцца асобныя старонкi, i па кожнай лiтары вядзецца свая парадкавая нумарацыя. Парадкавы нумар запiсу вучня ў кнiзе з'яўляецца адначасова нумарам яго асабовай карткi.

Выбыццё вучня i заканчэнне iм школы афармляюцца загадам дырэктара; у графу 10 алфавiтнай кнiгi заносяцца нумар i дата загада, а ў графе 12 называецца прычына выбыцця. Калi вучань, якi раней вучыўся ў школе (i яго выбыццё было аформлена загадам) затым зноў вярнуўся ў яе, то даныя аб iм запiсваюцца як на нова паступiўшага, пры гэтым дата вяртання вучня з паметкай "вярт." запiсваецца ў графе "Дата паступлення ў школу".

Пры скарыстаннi ўсiх старонак алфавiтнай кнiгi на тую або iншую лiтару працяг запiсаў робiцца ў новай кнiзе без перарыву нумарацыi па кожнай лiтары.

Кнiга нумаруецца па старонках, прашнуроўваецца i змацоўваецца подпiсам дырэктара i пячаткай школы.

2. Асабовая картка вучня вядзецца на ўсiм працягу вучобы (з моманту паступлення яго ў школу i да яе заканчэння (выбыцця).

У асабовую картку вучня заносяцца: агульныя звесткi аб вучню, вынiковыя ацэнкi паспяховасцi па класах i iнш.

3. Класны журнал з'яўляецца дзяржаўным дакументам, вядзенне якога абавязковае для кожнага настаўнiка i класнага кiраўнiка агульнаадукацыйнай школы.

Дырэктар школы i яго намеснiк па навучальна-выхаваўчай рабоце забяспечвае захаванасць класных журналаў i сiстэматычна ажыццяўляе кантроль за iх вядзеннем.

Класны журнал разлiчаны на навучальны год. Журналы паралельных класаў нумаруюцца лiтарамi. Напрыклад, 1-А клас, 1-Б клас, 1-В клас, 5-А клас, 5-Б клас.

Намеснiк дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце (дырэктар школы) дае ўказаннi класным кiраўнiкам аб размеркаваннi старонак журнала, што адведзены на бягучы ўлiк паспяховасцi i наведвальнасцi вучня на год, у адпаведнасцi з колькасцю тыднёвых гадзiн, выдзеленых у вучэбным плане на кожны прадмет.

Класны кiраўнiк (настаўнiк пачатковых класаў) запiсвае прозвiшчы i iмёны вучняў у алфавiтным парадку, запаўняе старонкi "Агульныя звесткi аб вучнях".

Настаўнiк правярае i ацэньвае веды вучняў, выстаўляе адзнакi ў журнале, а таксама адзначае наведвальнасць школьнiкаў. На разгорнутай старонцы журнала злева настаўнiк ставiць дату ўрока, адзначае адсутных на ўроку лiтарай "Н" (не быў), справа запiсвае дату, тэму ўрока i заданне на дом.

Пры правядзеннi здвоеных урокаў запiсваюцца дата i тэма кожнага ўрока. Па пiсьмовых работах адзнакi выстаўляюцца ў графе таго дня, калi праводзiлася гэтая работа. Па праведзеных практычных i лабараторных работах, экскурсiях, кантрольных пiсьмовых работах указваецца тэма i колькасць затрачаных гадзiн. Адзнакi за кожную вучэбную чвэрць, паўгоддзе або трыместр выстаўляюцца пасля запiсу даты апошняга ўрока па адпаведнаму прадмету ў чвэрцi, паўгоддзi або трыместры. Гэтыя адзнакi заносяцца класным кiраўнiком у зводную ведамасць улiку паспяховасцi i паводзiн вучняў.

Выпраўленне адзнак у класных журналах забараняецца. Калi вучню выстаўлена памылковая адзнака, то яна перакрэслiваецца i яе выпраўленне зацвярджаецца дырэктарам школы цi яго намеснiкам.

Старонка "Кантроль за вядзеннем класнага журнала" выкарыстоўваецца дырэктарам школы, намеснiкам дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце для запiсу вынiкаў праверкi вядзення журнала.

4. Журнал факультатыўных заняткаў, курсаў па выбару i спецкурсаў з'яўляецца асноўным дакументам улiку работы груп па факультатывах, курсах па выбару i спецкурсах, вядзецца па адпаведных занятках асобна.

Патрабаваннi да вядзення запiсаў у журнале аналагiчныя патрабаванням, якiя прад'яўляюцца да парадку вядзення iх у класным журнале.

5. Журнал групы падоўжанага дня вядзецца ва ўсiх школах, дзе ёсць такiя групы. Ён разлiчаны на навучальны год. Вядзенне адпаведных запiсаў у журнале абавязковае для кожнага выхавацеля i кiраўнiка гуртка.

Выхавацель штодзённа адзначае вучняў, якiя не з'явiлiся ў групу. У графах "Работа выхавацеля", "Работа кiраўнiка гуртка" робiцца запiс аб колькасцi прапрацаваных у групе гадзiн i кароткi змест работы з вучнямi.

У журнал дазваляецца ўносiць прозвiшчы толькi тых вучняў, чыё залiчэнне ў групу аформлена загадам дырэктара школы. Калi вучань перапынiў наведванне групы прадоўжанага дня i яго выбыццё аформлена загадам, то ў графе "Дата выбыцця" належыць запiсаць дату i нумар адпаведнага загада. Калi вучань пачаў наведваць групу на працягу года, прозвiшча яго заносiцца ў канцы спiска.

Дырэктар школы i намеснiк дырэктара школы па навучальна-выхаваўчай рабоце сiстэматычна правяраюць правiльнасць вядзення журнала групы прадоўжанага дня.

6. Журнал iнтэрната пры школе вядзецца на працягу навучальнага года ў кожнай групе iнтэрната. Патрабаваннi да вядзення запiсаў у журнале аналагiчныя патрабаванням, якiя прад'яўляюцца да парадку вядзення iх у журнале групы падоўжанага дня.

7. Журнал улiку гуртковай работы з'яўляецца асноўным дакументам улiку работы гурткоў у школе i вядзецца ў адпаведнасцi з зацверджанай формай.

8. Кнiга ўлiку i выдачы атэстатаў аб сярэдняй адукацыi вядзецца ў кожнай сярэдняй школе.

У першай частцы кнiгi асобна фiксуецца колькасць атрымлiваемых i выдаваемых штогадова атэстатаў аб сярэдняй адукацыi звычайнага ўзору i атэстатаў аб сярэдняй адукацыi асобага ўзору для асоб, якiя закончылi школу з залатым або сярэбраным медалём, з назвай iх нумароў. Рэшту чыстых бланкаў атэстатаў, а таксама сапсаваныя бланкi з назвай iх нумароў здаюць у раённы (гарадскi) аддзел адукацыi. Аб здачы бланкаў у кнiзе робiцца адпаведны запiс, пад якiм распiсваецца загадчык або iнспектар (арганiзатар) раённага (гарадскога) аддзела адукацыi. Выдача выпускнiкам школы атэстатаў аб сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца на падставе рашэння педагагiчнага (метадычнага) савета школы i загада па школе.

У другой частцы кнiгi пасярэдзiне развароту ўказваецца год выпуску. У адпаведнасцi з формай кнiгi запiсваюцца звесткi аб тых, хто закончыў школу. У адпаведных графах прастаўляюцца адзнакi па прадметах, якiя ўносяцца ў атэстат, запiсваюцца звесткi аб узнагароджаннi вучня залатым (сярэбраным) медалём або лiстом за поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў, дата i нумар загада аб заканчэннi вучнямi сярэдняй школы; вучань падпiсваецца аб атрыманнi атэстата аб сярэдняй адукацыi.

Вучням ХI (ХII) класаў, якiя не засвоiлi праграмны матэрыял або не здалi экзамены па аднаму (некалькiх) прадмету, выдаецца даведка аб навучаннi ў школе III ступенi. У даведцы называюцца гадавыя i падагульняючыя адзнакi (у тым лiку i нездавальняючыя) па ўсiх прадметах. У графе "Подпiс аб атрыманнi атэстата аб сярэдняй адукацыi" дырэктар школы робiць запiс аб выдачы вучню даведкi.

Запiс аб выдачы дублiката атэстата аб сярэдняй адукацыi праводзiцца ў той жа кнiзе пад чарговым нумарам, дзе графы 4 - 34 выкарыстоўваюцца для запiсу наступнага тэксту: "Дублiкат узамен згубленага арыгiнала N ____, выдадзенага ___ дня ______ месяца 19 _ года, атрымаў ___ дня ____ месяца 19 __ года, а вышэй, у другiм радку, робiцца паметка аб выдачы дублiката атэстата аб сярэдняй адукацыi N ___.

Запiс аб выдачы атэстата аб сярэдняй адукацыi экстэрну заносiцца таксама ў гэтую ж кнiгу з паметкай у графе "Год паступлення ў дадзеную школу" - "экстэрн".

У канцы спiса ўсiх, хто закончыў школу ў дадзеным годзе, павiнны быць подпiсы асоб, за чыiмi подпiсамi выдадзены атэстаты.

Кнiга пастаронкава пранумароўваецца i змацоўваецца подпiсам загадчыка (iнспектара, арганiзатара) раённага (гарадскога) аддзела адукацыi, а таксама пячаткай раённага (гарадскога) аддзела адукацыi.

9. Кнiга ўлiку i выдачы пасведчанняў аб базавай адукацыi вядзецца ў кожнай базавай i сярэдняй школе.

Патрабаваннi да вядзення запiсаў у кнiзе ўлiку i выдачы пасведчанняў аб базавай адукацыi аналагiчныя патрабаванням, якiя прад'яўляюцца да парадку iх вядзення ў кнiзе ўлiку i выдачы атэстатаў аб сярэдняй адукацыi.

Заўвага:

Дублiкат дакумента аб адукацыi выдаецца толькi адзiн раз. Пры страце дакумента аб адукацыi выдаецца даведка ўстаноўленага ўзору.

10. Кнiга ўлiку i выдачы залатых i сярэбраных медалёў вядзецца ў кожнай сярэдняй школе. У ёй робяцца запiсы аб выдачы вучням залатых i сярэбраных медалёў. Узнагароджаныя вучнi падпiсваюцца ў кнiзе аб атрыманнi медалёў. Нявыдадзеныя медалi здаюцца ў раённы (гарадскi) аддзел адукацыi з дадаткам спiса вучняў, якiя не атрымалi медалёў. Другi экземпляр спiса вiзiруецца работнiкам раённага (гарадскога) аддзела адукацыi, якi прыняў медалi.

Кнiга пастаронкава пранумароўваецца, прашнуроўваецца i змацоўваецца подпiсам дырэктара i пячаткай школы.

11. Кнiга ўлiку i выдачы лiстоў за поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў вядзецца ў кожнай сярэдняй школе па зацверджанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь форме.

Кнiга пастаронкава пранумароўваецца, прашнуроўваецца i змацоўваецца подпiсам дырэктара i пячаткай школы.


II. Дакументацыя па асноўнай дзейнасцi школы:


1. Кнiга загадаў па асноўнай дзейнасцi школы вядзецца ва ўсiх базавых i сярэднiх школах. У ёй афармляюцца ўказаннi i распараджэннi па разнастайных пытаннях навучальна-выхаваўчага працэсу, адмiнiстрацыйна- гаспадарчай дзейнасцi, аб колькасным складзе вучняў па класах на пачатак навучальнага года, залiчэннi i выбыццi вучняў i г.д. Загадамi па школе афармляюцца рашэннi педагагiчнага савета аб допуску вучняў да экзаменаў, аб заканчэннi вучнямi школы I, II, III ступенi, аб пераводзе ў наступны клас i г.д. Спiскi па класах вучняў, якiя пераводзяцца ў наступны клас цi пакiнуты на другi год, з поўнай назвай прозвiшча, iмя i iмя па бацьку фiксуюцца ў пратаколах педагагiчнага (метадычнага) савета, у загадах жа вызначаюцца толькi агульныя колькасныя вынiкi. Прозвiшча, iмя i iмя па бацьку вучняў выпускных класаў указваюцца ў загадах у абавязковым парадку.

Загады падпiсваюцца дырэктарам школы, маюць нумар i дату.

Памiж загадамi не павiнна быць пропускаў больш чым адзiн радок.

Кнiга загадаў пастаронкава пранумароўваецца, прашнуроўваецца i змацоўваецца подпiсам дырэктара i пячаткай школы.

2. Кнiга ўлiку асабовага складу педагагiчных работнiкаў вядзецца ва ўсiх базавых i сярэднiх школах. Запiсы ў ёй робяцца з агульнай парадкавай нумарацыяй. Зноў паступаючыя ў школу педагагiчныя работнiкi запiсваюцца па парадку за наступным нумарам. На разгорнутай старонцы запiсваюцца не больш за 10 чалавек. Запiсы ў кнiзе павiнны быць дакументальна абгрунтаваны.

Запiс звестак аб абслугоўваючым персанале ў гэту кнiгу не ўносiцца. Кнiга ўлiку асабовага складу педагагiчных работнiкаў павiнна быць пранумаравана, прашнуравана i змацавана подпiсам дырэктара i пячаткай школы.

3. Кнiга пратаколаў педагагiчнага (метадычнага) савета вядзецца ў школах I ступенi, дзе створаны педагагiчны або метадычны савет, i ў абавязковым парадку ў школах II i III ступеней. У кнiзе фiксуецца ход абмяркавання пытанняў, якiя выносяцца на разгляд савета, прапановы i заўвагi яго членаў. Пратакольна афармляюцца вынiкi работы школы па асобных пытаннях навучальна-выхаваўчага працэсу, а таксама рашэннi, якiя прыняты педагагiчным (метадычным) саветам. Кожны пратакол падпiсваецца старшынёй i сакратаром савета.

Нумарацыя пратаколаў узнаўляецца з пачаткам кожнага навучальнага года.

Кнiга пратаколаў педагагiчнага (метадычнага) савета пранумароўваецца, прашнуроўваецца, змацоўваецца подпiсам дырэктара i пячаткай школы.

4. Журнал улiку прапушчаных i замешчаных урокаў вядзецца ў кожнай базавай i сярэдняй школе намеснiкам дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце. У журнал уносяцца звесткi аб прапушчаных i замешчаных уроках. Запiсы робяцца толькi на падставе належным чынам аформленых дакументаў (загадаў па школе, лiсткоў непрацаздольнасцi, запiсаў у класных журналах i г.д.). Настаўнiк, якi праводзiў урок у парадку замены, распiсваецца аб гэтым у журнале.

Запiсы ў журнале павiнны адпавядаць запiсам у Табелi ўлiку выкарыстання рабочага часу, якi падаецца ў бухгалтэрыю для налiчэння заработнай платы.

5. Дакладныя запiскi, акты i даведкi спецыялiстаў органаў кiравання адукацыяй па вынiках праверкi работы школы захоўваюцца ў справах школы i выкарыстоўваюцца для прыняцця адпаведных рашэнняў.

6. Расклад вучэбных заняткаў, графiкi правядзення гуртковых заняткаў i пазакласнай работы з вучнямi складаюцца на паўгоддзе або навучальны год, зацвярджаюцца адмiнiстрацыяй школы не пазней чым за тыдзень да пачатку вучэбных заняткаў, заняткаў у гуртках, секцыях i г.д.

7. Дакументы аб выпускных экзаменах вучняў (пратаколы пасяджэнняў экзаменацыйных камiсiй па вынiках экзаменаў за курс базавай i сярэдняй школы, ведамасцi гадавых, экзаменацыйных i падагульняючых адзнак) вядуцца па зацверджанай Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь форме.


III. Фiнансава-гаспадарчая дакументацыя


1. Каштарыс даходаў i выдаткаў з'яўляецца асноўным планавым дакументам, якi вызначае аб'ём, мэтавае накiраванне i паквартальнае размеркаванне ўсiх сродкаў, у тым лiку i бюджэтных сродкаў. Пры цэнтралiзацыi ўлiку ва ўстанову даводзiцца выпiска з каштарыса, дзе ёсць сеткавыя паказчыкi i аб'ём сродкаў на год, iх накiраванне з паквартальным размеркаваннем.

2. Даведкi аб штоквартальных выдатках, якiя выдаюцца цэнтралiзаванай бухгалтэрыяй, адлюстроўваюць выкарыстанне сродкаў па артыкулах расходаў па