Леваневский Валерий Законодательство Беларуси 2011 год
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 16.12.1994 N 413 "Аб зацвярджэннi Тыпавога палажэння аб вучэбным цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў"

Документ утратил силу

Архив ноябрь 2011 года

<< Назад | <<< Навигация

Содержание


У мэтах стварэння нацыянальнай нарматыўнай базы для сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, удасканалення работы ў гэтым накiрунку i ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 мая 1993 г. N 304 "Аб зацвярджэннi прыкладных палажэнняў аб агульнаадукацыйных i выхаваўчых установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi", ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Тыпавое палажэнне аб вучэбным цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў, якое ўзгоднена з Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь, iншымi зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i ведамствамi (дадаецца).

2. Упраўленню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў (Абрамаў А.I.):

2.1. Зарэгiстраваць адзначанае Тыпавое палажэнне ў Мiнiстэрстве адукацыi i ў месячны тэрмiн давесцi яго да ведама ўсiх мiнiстэрстваў i ведамстваў, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi навучальныя ўстановы (падраздзяленнi) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, адпаведных падначаленых навучальных устаноў (падрадзяленняў).

2.2. Забяспечыць да 01.04.1995 г. прывядзенне ў адпаведнасць з дадзеным Тыпавым палажэннем дзеючых статутаў вучэбных цэнтраў па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў сiстэмы Мiнадукацыi i навукi, аказаць арганiзацыйна-метадычную дапамогу ў рабоце ў гэтым накiрунку галiновым навучальным цэнтрам.

3. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на ўпраўленне павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў (Абрамаў А.I.).


Мiнiстр
В.I.СТРАЖАЎ


Зацверджана
загадам
Мiнiстэрства адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
ад 16 снежня 1994 г. N 413


ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ ВУЧЭБНЫМ ЦЭНТРЫ ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ, ПЕРАПАДРЫХТОЎЦЫ I ПАВЫШЭННЮ КВАЛIФIКАЦЫI КАДРАЎ


1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1.1. Вучэбны цэнтр з'яўляецца мiжгалiновай (галiновай) навучальнай установай, якая ажыццяўляе на дагаворных узаемаадносiнах прафесiянальнае навучанне кадраў аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый, прыватных асоб.

1.2. Вучэбныя цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў пры мiнiстэрствах, ведамствах, дзяржаўных навучальных установах, арганiзацыях i прадпрыемствах дзяржаўнай формы ўласнасцi, а таксама пры навучальных установах, арганiзацыях i прадпрыемствах iншых форм уласнасцi, арганiзуюцца згодна Прыкладнаму палажэнню аб навучальных установах (падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў i на падставе дадзенага Тыпавога палажэння.

1.3. Стварэнне вучэбных цэнтраў, маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi, ажыццяўляецца у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 1993 г. N 824 (ЗП, 1993, N 34, арт.62), iншых формаў уласнасцi - у парадку, прадугледжаным Прыкладным палажэннем аб навучальных установах (падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў. Мiнiстэрствы (ведамствы), а таксама суб'екты гаспадарання розных формаў уласнасцi, за выключэннем дзяржаўных навучальных устаноў, падведамных Мiнадукацыi i навукi, абавязаны ва ўстаноўленым парадку атрымаць лiцэнзiю (дазвол) Мiнiстэрства адукацыi i навукi на стварэнне вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў.

1.4. Лiквiдацыя i рэарганiзацыя вучэбных цэнтраў ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым для iх стварэння.

1.5. Аб стварэннi, рэарганiзацыi або лiквiдацыi вучэбных цэнтраў своечасова паведамляецца органам дзяржаўнай статыстыкi.

1.6. Асноўнымi задачамi вучэбнага цэнтра з'яўляюцца: павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка рабочых i спецыялiстаў, падрыхтоўка новых рабочых, а таксама павышэнне квалiфiкацыi i стажыроўка выкладчыкаў i майстроў вытворчага навучання вучэбна-курсавых камбiнатаў i другiх адпаведных навучальных устаноў.

1.7. Вучэбныя цэнтры ствараюцца пры перадавых аб'яднаннях, прадпрыемствах, арганiзацыях, навучальных установах, якiя маюць сучасную матэрыяльна-тэхнiчную базу i высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў.

1.8. Вучэбныя цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў на падставе дадзенага Тыпавога палажэння распрацоўваюць свае Статуты, якiя зацвярджаюцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

Вучэбныя цэнтры рэспублiканскага падпарадкавання набываюць правы юрыдычнай асобы пасля зацвярджэння iх статутаў мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi органамi кiравання, якiя iх стварылi, i рэгiстрацыi ў Мiнiстэрстве адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

1.9. Вучэбныя цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi са Статутам на падставе прамых дагавораў з мiнiстэрствамi, ведамствамi, аб'яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, службамi занятасцi, прыватнымi асобамi.

Вучэбныя цэнтры, якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць за кошт дзяржбюджэту, таксама маюць права весцi гаспадарча-разлiковую дзейнасць па аказанню адукацыйных i iншых вiдаў паслуг згодна профiлю дзейнасцi цэнтра, якiя не супярэчаць дзеючаму заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.

1.10. Вучэбныя цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў ва ўстаноўленым парадку праходзяць акрэдытацыю ў адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку акрэдытацыi навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, зацверджаным Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 лiстапада 1992 года N 673 "Аб акрэдытацыi навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў (ЗП, 1992, N 32, арт.573).

1.11. Вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў, якi карыстаецца правам юрыдычнай асобы, самастойна рашае пытаннi арганiзацыi вучэбнага працэсу, фiнансава-гаспадарчай i iншых вiдаў дзейнасцi пры захаваннi дзяржаўных iнтарэсаў i патрабаванняў да паслядыпломнай адукацыi з улiкам правоў слухачоў, педагагiчных i iншых работнiкаў у адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам.

1.12. На вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў ускладаецца:

- аператыўнае задавальненне патрэбнасцей мiнiстэрстваў, ведамстваў, аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i устаноў, а таксама iндывiдуальных патрабаванняў грамадзян у павышэннi сваёй прафесiйнай падрыхтоўкi;

- арганiзацыйна-метадычнае забеспячэнне дзейнасцi галiновых навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi (вучэбна-курсавыя камбiнаты, курсы павышэння квалiфiкацыi i iнш.), забеспячэнне авалодання слухачамi навейшымi метадамi гаспадарання i кiравання ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомiкi;

- садзейнiчанне гарманiчнаму развiццю асобы, найбольш поўнай рэалiзацыi яе творчых здольнасцей;

- на базе перадавога айчыннага i замежнага вопыту авалоданне навейшымi дасягненнямi ў галiне навукi i тэхнiкi, тэхналогii вытворчасцi i арганiзацыi працы;

- развiццё ў слухачоў навыкаў выкарастання ў рабоце электронна-вылiчальнай тэхнiкi, умення арыентавацца ў патоку сучаснай навукова-тэхнiчнай iнфармацыi, эфектыўна яе выкарыстоўваць для рашэння практычных задач;

- паляпшэнне якасцi навучання слухачоў, узмацненне яго практычнай накiраванасцi на рашэнне канкрэтных задач удасканалення работы галiн, аб'яднанняў, прадпрыемстваў i арганiзацый, працоўных калектываў ва ўмовах суверэнiтэту рэспублiкi, пераходу да рыначнай эканомiкi;

- удасканаленне формаў i метадаў правядзення вучэбных заняткаў, развiццё практыкi iндывiдуалiзацыi навучання на падставе канкрэтных заданняў, якiя зацвярджаюцца кiраўнiкамi мiнiстэрстваў, ведамстваў, аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў;

- захаванне зваротнай сувязi з прадпрыемствам, арганiзацыяй, установай, якiя накiравалi слухачоў на навучанне, кансультацыйная дапамога ва ўкараненнi ведаў, атрыманых у ходзе навучання;

- сумесна з мiнiстэрствамi i ведамствамi, аб'яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi стварэнне сучаснай вучэбна-матэрыяльнай базы, аснашчэнне яе навейшым абсталяваннем, палiграфiчнай, арганiзацыйнай i вылiчальнай тэхнiкай, забеспячэнне слухачоў неабходнымi жыллёва-бытавымi ўмовамi, арганiзацыя iх самастойнай работы i вольнага часу, забеспячэнне якаснага складу педагагiчных кадраў, павышэнне iх квалiфiкацыi, педагагiчнага, спецыяльнага i агульнакультурнага ўзроўню;

- наладжванне ўзаемакарыснага супрацоўнiцтва з замежнымi партнёрамi з мэтай абмену вопытам па пытаннях паслядыпломной адукацыi;

- прадстаўленне ва ўстаноўленым парадку справаздачнасцi i другiх звестак вышэйстаячай арганiзацыi.


2. СЛУХАЧЫ ВУЧЭБНЫХ ЦЭНТРАЎ ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ, ПЕРАПАДРЫХТОЎЦЫ I ПАВЫШЭННЮ КВАЛIФIКАЦЫI КАДРАЎ


2.1. На навучанне ў вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi накiроўваюцца спецыялiсты i рабочыя аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў з вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай i агульна-сярэдняй адукацыяй, а таксама прымаюцца прыватныя асобы па асабiстых заяўках.

2.2. Слухачы пры прыбыццi ў вучэбны цэнтр прад'яўляюць накiраванне аб'яднання, прадпрыемства, арганiзацыi, установы (акрамя прыватных асоб).

2.3. Залiчэнне слухачоў вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi на вучобу праводзiцца загадам дырэктара вучэбнага цэнтра згодна дагаворам з мiнiстэрствамi, ведамствамi, аб'яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, прыватнымi асобамi.

2.4. Камплектаванне груп слухачоў у вучэбным цэнтры праводзiцца з улiкам спецыяльнасцi, адукацыi i займаемай пасады.

2.5. Слухачы вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў маюць права:

- выбару профiлю i формаў навучання, якiя ўключаюць i навучанне па iндывiдуальных планах;

- карыстання падручнiкамi, дапаможнiкамi i iншай лiтаратурай, неабходнай для навучання, а таксама вучэбна-вытворчай i навуковай базай;

- на бяспечныя ўмовы i ахову здароўя ў працэсе навучання;

- на ўдзел у дзейнасцi органаў самакiравання вучэбнага цэнтра i абскарджанне учынкаў выкладчыкаў i адмiнiстрацыi.

2.6. Слухачы, якiя выканалi ўсе патрабаваннi вучэбнага плану, атрымлiваюць пасведчанне (пры падрыхтоўцы i перападрыхтоўцы - дыплом) устаноўленых узораў. Пры невыкананнi вучэбнага плана, а таксама ў выпадку грубага парушэння правiлаў унутранага распарадку слухач выключаецца загадам па вучэбнаму цэнтру з выдачай адпаведнай даведкi аб знаходжаннi ў вучэбным цэнтры. Паспяховае праходжанне павышэння квалiфiкацыi, а таксама стажыроўкi ў вучэбным цэнтры залiчваецца пры атэстацыi спецыялiстаў галiны, выкладчыкаў i майстроў вытворчага навучання вучэбна-курсавых камбiнатаў i пунктаў.

2.7. Матэрыяльнае забеспячэнне слухачоў у перыяд навучання ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


3. ВУЧЭБНАЯ, АРГАНIЗАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ I ВЫХАВАЎЧАЯ РАБОТА Ў ВУЧЭБНЫМ ЦЭНТРЫ ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ, ПЕРАПАДРЫХТОЎЦЫ I ПАВЫШЭННЮ КВАЛIФIКАЦЫI КАДРАЎ


3.1. Навучанне ў вучэбным цэнтры праводзiцца з адрывам, без адрыву i з частковым адрывам ад работы, у спалучэннi гэтых форм.

3.2. Навучанне спецыялiстаў праводзiцца па вучэбных планах i праграмах, распрацаваных на падставе адпаведных Тыпавых, узгодненых з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi, ведамствамi, аб'яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi i прыватнымi асобамi i зацверджаных кiраўнiком вучэбнага цэнтра.

Прафесiйнае навучанне рабочых праводзiцца па вучэбных планах i праграмах, распрацаваных i зацверджаных у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

3.3. Парадак арганiзацыi навучальнага працэсу вызначаецца вучэбным цэнтрам самастойна.

3.4. Для вызначэння ўзроўню ведаў, уменняў i навыкаў слухачоў праводзiцца кантроль ведаў з выкарыстаннем сучасных метадаў, у тым лiку тэстыравання. На падставе вынiкаў кантролю ажыццяўляецца карэкцiроўка вучэбна-тэматычных планаў i праграм, вызначаюцца формы iндывiдуальнай работы са слухачамi.

3.5. Устанаўлiваюцца наступныя асноўныя вiды вучэбных заняткаў: лекцыi, практычныя, семiнарскiя i выязныя заняткi, дзелавыя, арганiзацыйна-дзейнасныя i iнавацыйныя гульнi, разбор канкрэтных вытворчых сiтуацый, семiнары па абмену вопытам, стажыроўка, кантрольныя, курсавыя i выпускныя работы, рэфераты, самастойная работа слухачоў па iндывiдуальных планах i iнш.

Тэарэтычнае i вытворчае навучанне ажыццяўляецца ў вучэбных групах колькасцю 25-30 чал. Па прафесiям i спецыяльнасцям, якiя звязаны з абслугоўваннем складанага абсталявання i выкананнем асаблiва складаных работ, вытворчае навучанне можа праводзiцца ў групах колькасцю 12-15 чал.

Вучэбныя заняткi ў вучэбным цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў праводзяцца ў адпаведнасцi з раскладам.

Паспяховасць слухачоў пры навучаннi вызначаецца адзнакамi: "выдатна", "добра", "здавальняюча", "нездавальняюча", "залiчана".

3.6. Пры падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi рабочых кадраў у вучэбны цэнтр прыцягваюцца выкладчыкi, майстры вытворчага навучання, спецыялiсты адпаведных галiн гаспадаркi.

Для работы з кантынгентам слухачоў вучэбнага цэнтра з лiку кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, якiя маюць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю, можа прыцягвацца ва ўстаноўленым парадку прафесарска-выкладчыцкi састаў, вядучыя спецыялiсты адпаведных галiн гаспадаркi i навукова-даследчых iнстытутаў, у тым лiку на ўмовах пагадзiннай аплаты працы.

3.7. Пры колькасцi слухачоў вучэбнага цэнтра з вышэйшай адукацыяй звыш 50% ад iх агульнага кантынгенту колькасць прафесарска-выкладчыцкага саставу вызначаецца зыходзячы з таго, што сярэднегадавы кантынгент слухачоў, якi прыходзiцца на выкладчыка, павiнен быць на 25% нiжэй нормаў, устаноўленых для ВНУ, якiя рыхтуюць спецыялiстаў дадзенага профiлю.

3.8. Вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў выконвае арганiзацыйна-метадычную работу для паляпшэння якасцi навучання, удасканалення педагагiчнага майстэрства выкладчыкаў, а таксама праводзiць выхаваўчую работу са слухачамi.

Пры правядзеннi навучальнага працэсу ў вучэбным цэнтры выкарастоўваюцца метады актыўнага навучання, вылiчальная тэхнiка i сучасныя тэхнiчныя сродкi.

3.9. Аплата працы выкладчыцкага саставу, адмiнiстрацыйна гаспадарчага, вучэбна-дапаможнага i абслугоўваючага персаналу ў вучэбным цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў ажыццяўляецца адпаведна заканадаўству.


4. ВУЧЭБНА-МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА ВУЧЭБНАГА ЦЭНТРА ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ, ПЕРАПАДРЫХТОЎЦЫ I ПАВЫШЭННЮ КВАЛIФIКАЦЫI КАДРАЎ


4.1. Для забеспячэння высокай якасцi навучання ў структуру вучэбнага цэнтра павiнны ўваходзiць:

- вучэбныя кабiнеты i лабараторыi, аснашчаныя неабходным вучэбна-лабараторным абсталяваннем, тэхнiчнымi сродкамi, вучэбна-нагляднымi дапаможнiкамi;

- вучэбна-метадычны кабiнет, бiблiятэка, чытальны i актавы залы, памяшканнi для педагагiчных работнiкаў, адмiнiстрацыйнага i абслугоўваючага персаналу, медыцынскi пункт, сталовая, iнтэрнат для навучэнцаў, камунальна-бытавыя i другiя памяшканнi, абсталяваныя ў адпаведнасцi з дзеючымi нарматывамi i санiтарнымi правiламi.

4.2. Вучэбныя цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў для асваення новай тэхнiкi i перадавой тэхналогii ў галiнах народнай гаспадаркi павiнны мець вучэбна-вытворчыя ўчасткi i цэхi, палiгон, аснашчаныя новай тэхнiкай, абсталяваннем i трэнажорамi, якiя адпавядаюць патрабаванням бяспекi працы. Дзейнасць адзначаных падраздзяленняў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi са Статутам цэнтра, у якiм прадугледжваецца парадак iх стварэння i функцыянавання.

4.3. Вучэбна-матэрыяльная база вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў ствараецца мiнiстэрствам (ведамствам) i прадпрыемствам (арганiзацыяй, установай), пры якiм ён арганiзуецца.

Абзац исключен. - Приказ Минобразования от 23.07.1999 N 475.

4.4. Сума выдаткаў, звязаных з падрыхтоўкай, перападрыхтоўкай, павышэннем квалiфiкацыi i стажыроўкай кадраў, якiя падлягаюць уключэнню ў дагавор, вызначаецца вучэбным цэнтрам, зыходзячы з канкрэтных умоў (тэрмiн навучання, кантынгент навучэнцаў i г.д.). Пры гэтым улiчваюцца ўсе расходы, у тым лiку заработная плата выкладчыкаў i iншых работнiкаў вучэбнага цэнтра, налiчэннi на заработную плату, гаспадарчыя i вучэбныя расходы, расходы па ўтрыманню iнтэрната.

4.5. Сродкi для расходаў па навучанню i стажыроўцы кадраў пералiчваюцца адпаведнымi мiнiстэрствамi (ведамствамi), аб'яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, юрыдычнымi i прыватнымi асобамi за месяц да пачатку заняткаў на рахунак вучэбнага цэнтра.

У выпадку няявак цi адлiчэння навучэнцаў (стажораў) без уважлiвых прычын паступiўшыя сродкi не вяртаюцца.


5. РАБОТНIКI ВУЧЭБНАГА ЦЭНТРА. КIРАВАННЕ ВУЧЭБНЫМ ЦЭНТРАМ


5.1. Абавязкi работнiкаў вучэбнага цэнтра вызначаюцца квалiфiкацыйнымi характарыстыкамi пасад кiраўнiкоў, спецыялiстаў i служачых, палажэннямi i iнструкцыямi, зацвярджаемымi ва ўстаноўленым парадку.

5.2. Кiраўнiцтва работай вучэбнага цэнтра пры мiнiстэрствах, ведамствах, прадпрыемствах, арганiзацыях i ўстановах ажыццяўляе дырэктар, якi назначаецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

Дырэктар вучэбнага цэнтра ажыццяўляе кiраўнiцтва iнжынерна-педагагiчным калектыввам, падбор i расстаноўку кадраў, забяспечвае выкананне вучэбным цэнтрам планаў навучання i стажыроўкi кадраў, ахову працы, стан гаспадарча-фiнансавай дзейнасцi.

Дырэктар вучэбнага цэнтра дзейнiчае ад iмя навучальнай установы, прадстаўляе яе, у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам прымае на работу i звальняе работнiкаў, распараджаецца маёмасцю i сродкамi вучэбнага цэнтра, заключае дагаворы, выдае даверанасцi, адкрывае ў банку рахункi навучальнай установы.

Для калегiяльнага разгляду асноўных пытанняў вучэбнай, метадычнай i выхаваўчай работы ў вучэбным цэнтры арганiзуецца педагагiчны савет. Склад i дзейнасць яго вызначаюцца палажэннем аб педагагiчным савеце.

5.3. Намеснiк дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце з'яўляецца непасрэдным кiраўнiком вучэбнага працэсу ў вучэбным цэнтры i адказвае за выкананне вучэбных планаў i праграм, якасць падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i стажыроўкi кадраў; праводзiць работу па павышэнню эфектыўнасцi формаў, метадаў i сродкаў вучэбнага працэсу i ўдасканаленню вучэбна-матэрыяльнай базы, яе эфектыўнаму выкарастанню; ажыццяўляе кантроль за работай майстраў вытворчага навучання i выкладчыкаў; вызначае склад i арганiзуе работу экзаменацыйных камiсiй, удзельнiчае ў iх рабоце; ажыццяўляе падрыхтоўчую работу да правядзення педагагiчных саветаў вучэбнага цэнтра, кантралюе выкананне яго рашэнняў.

Намеснiк дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце назначаецца дырэктарам вучэбнага цэнтра з лiку асоб, якiя маюць вышэйшую адукацыю, адпаведную профiлю цэнтра, i стаж вытворча-педагагiчнай работы не менш 3 гадоў.

Выкладчыкамi назначаюцца асобы, якiя маюць вышэйшую адукацыю.

Выкладчыкi i майстры назначаюцца дырэктарам вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў.


6. МАЁМАСЦЬ I СРОДКI ВУЧЭБНАГА ЦЭНТРА ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ, ПЕРАПАДРЫХТОЎЦЫ I ПАВЫШЭННЮ КВАЛIФIКАЦЫI КАДРАЎ


6.1. Фiнансаванне мерапрыемстваў па навучанню слухачоў, iншых вiдаў работ i паслуг, якiя выконваюцца вучэбным цэнтрам, ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку за кошт бюджэту, сродкаў мiнiстэрстваў, ведамстваў, аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў i асобных грамадзян.

6.2. Вучэбныя цэнтры, якiя знаходзяцца на дзяржаўным бюджэце, маюць адносна замацаванай за iмi дзяржаўнай маёмасцi правамоцтвы валодання, карыстання i распараджэння ёю ў адпаведнасцi з мэтамi сваёй дзейнасцi i прызначэннем маёмасцi i ў межах, устаноўленых уласнiкам i дзеючым заканадаўствам.

6.3. Вучэбныя цэнтры, якiя працуюць на ўмовах гаспадарчага разлiку, самастойна ўстанаўлiваюць формы, сiстэмы i памеры аплаты працы, але не менш памераў iснуючых рэспублiканскiх тарыфных ставак, а таксама другiя вiды даходаў работнiкаў.

6.4. Вучэбныя цэнтры, якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, маюць пячатку ўстаноўленага ўзору са сваiм найменнем, разлiковы i iншыя рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку, штогод прадстаўляюць прадугледжаныя статыстычныя справаздачы ў органы статыстыкi, пашпарт - у Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.


Право России 2007

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner