Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 12.12.1994 N 243 "Аб стаўках аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне твораў выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва"
Документ утратил силу
Архив ноябрь 2011 года
<< Назад |
<<< Навигация Содержание
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне твораў выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва згодна з дадаткам.
2. Парадак стварэння i выкарыстання твора выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадугледжваецца дагаворам памiж аўтарам i арганiзацыяй - заказчыкам гэтага твора з вызначэннем памеру аўтарскага ўзнагароджання за твор у адпаведнасцi са стаўкамi, устаноўленымi дадзенай пастановай, на момант заключэння дагавора.
3. Дазволiць Мiнiстэрству культуры i друку ў асобных выпадках павялiчваць да 100 працэнтаў памеры ставак аўтарскага ўзнагароджання за выкананыя работы павышанай складанасцi i высокай мастацкай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з рашэннем мастацка-экспертнай камiсii названага Мiнiстэрства.
Выплата аўтарскага ўзнагароджання па павышаных стаўках праводзiцца ў межах 40 працэнтаў асiгнаванняў, выдзеленых Мiнiстэрству культуры i друку на набыццё твораў выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
4. Стаўкi i парадак выплаты аўтарскага ўзнагароджання, прадугледжаныя дадзенай пастановай, прымяняюцца да плацяжоў, права на атрыманне якiх узнiкла з 15 снежня 1994 г.
Дадатак да пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 1994 г. N 243
СТАЎКI АЎТАРСКАГА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ЗА СТВАРЭННЕ ТВОРАЎ ВЫЯЎЛЕНЧАГА I ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА
-----------------------------------------+-------------------
¦ ¦ Стаўкi аўтарскага¦
¦ ¦ ўзнагароджання ¦
¦ Вiды твораў ¦ (базавых ¦
¦ ¦ велiчынь) ¦
+----------------------------------------+------------------+
¦ I. Творы станковага жывапiсу i станковай графiкi ¦
+----------------------------------------+------------------+
¦1. Твор станковага жывапiсу ¦ 10 - 50 ¦
+----------------------------------------+------------------+
¦2. Твор станковай графiкi ¦ 2 - 20 ¦
-----------------------------------------+-------------------
Заўвага:
Аплата графiчных твораў, выкананых у тэхнiцы гравюры на дрэве, метале, лiнолеуме, каменi, шкле, павышаецца на 20 - 50 працэнтаў.
------------------------------------------+-------------------
¦3. Эцюд, эскiз, накiд твора: ¦ ¦
¦у тэхнiцы жывапiсу ¦ 4 - 15 ¦
+-----------------------------------------+------------------+
¦у тэхнiцы графiкi (аловак, туш, ¦ ¦
¦пяро, вугаль) ¦ 2 - 15 ¦
+-----------------------------------------+------------------+
¦ II. Скульптурныя творы ў мяккiм матэрыяле ¦
+-----------------------------------------+------------------+
¦1. Станковая скульптура: ¦ ¦
¦круглая скульптура, фiгурная кампазiцыя, ¦ ¦
¦бюст, галава i iншыя кампазiцыi вышыней ¦ ¦
¦0,25 м i вышэй ¦ 15 - 25 ¦
+-----------------------------------------+------------------+
¦рэльеф-пано памерам да 4 кв. метраў ¦ 15 - 25 ¦
+-----------------------------------------+------------------+
¦2. Мiнiяцюрная скульптура: ¦ ¦
¦статуэтка вышыней да 0,25 м ¦ 10 - 20 ¦
+-----------------------------------------+------------------+
¦ медалi, плакеткi ¦ 3 - 15 ¦
+-----------------------------------------+------------------+
¦ III. Скульптурныя творы ў цвердым матэрыяле ¦
--------------------------------------------------------------
1. Аўтарскае ўзнагароджанне за стварэнне скульптурных твораў у цвердым матэрыяле ўстанаўлiваецца ў залежнасцi ад апрацоўваемых матэрыялаў у працэнтах ад аўтарскага ўзнагароджання за скульптуру ў мяккiм матэрыяле:
у гранiце, базальце i iншых роўных iм па цвердасцi i складанасцi апрацоўкi матэрыялах, у лiтым метале (па выплаўляемай васковай мадэлi) - да 250 працэнтаў;
у лiставой сталi i лiставой медзi, у тэхнiцы кавальства, лiтым шкле, мармуры, дрэве, вапняку, лiставым алюмiнii, у змешаных тэхнiках i ў спалучэннi з рознымi матэрыяламi, у керамiцы, бетоне, пластмасе, дутым i лiставым шкле i iншых роўных iм па складанасцi апрацоўкi матэрыялах - да 200 працэнтаў.
Пры апрацоўцы твора аўтарскае ўзнагароджанне павялiчваецца на 5 - 20 працэнтаў ад узнагароджання за мадэль у мяккiм матэрыяле.
2. Пры стварэннi аўтарскiх паўтораў скульптурных твораў да дзесяцi экземпляраў аўтарскае ўзнагароджанне за другi, трэцi i наступны экземпляр твора ўстанаўлiваецца ў памеры да 100 працэнтаў ад аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне арыгiнала твора ў цвердым матэрыяле ў залежнасцi ад тэхнiкi выканання.
3. Аўтарскае кiраўнiцтва выкананнем скульптурнага твора ў цвердым матэрыяле аплачваецца ў памеры ад 5 да 20 працэнтаў ад аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне твора ў мяккiм матэрыяле.
--------------------------------------------+------------------
¦ ¦Стаўкi аўтарскага¦
¦ ¦ўзнагароджання ¦
¦ Вiды твораў ¦(базавых ¦
¦ ¦велiчынь) ¦
+-------------------------------------------+-----------------+
¦ IV. Манументальная i манументальна-дэкаратыўная ¦
¦ скульптура ¦
+-------------------------------------------+-----------------+
¦1. Эскiзны праект помнiка (скульптурныя ¦ ¦
¦групы, аднафiгурная кампазiцыя, бюст, ¦ ¦
¦архiтэктурная кампазiцыя тыпу абелiска, ¦ ¦
¦стэлы, аркi, мемарыяльнай дошкi i iншыя) ¦ 10 - 25 ¦
--------------------------------------------+------------------
Заўвагi:
1. Да эскiзнага праекта манументальнай i манументальна-дэкаратыўнай скульптуры адносяцца: эскiзная мадэль у зададзеным маштабе, фрагмент скульптурнай кампазiцыi, архiтэктурнае рашэнне, планы i перспектывы.
2. Выкананне канструкцыйных чарцяжоў, шаблонаў i iншых праектаў аплачваецца дадаткова.
3. Работы па фармоўцы i адлiўцы ў гiпсе скульптурнай часткi, архiтэктурных элементаў, а таксама па выкананню макетаў аплачваюцца дадаткова.
--------------------------------------------+-------------------
¦2. Рабочая мадэль: ¦ ¦
¦круглай скульптуры вышыней да 2 м ¦ 10 - 40 ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦рэльефнай камлазiцыi памерам да ¦ ¦
¦3 кв. метраў ¦ 20 - 40 ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦3. Мадэль у велiчыню твора: ¦ ¦
¦круглай скульптуры: ¦ ¦
¦фiгурная кампазiцыя вышыней да 6 м ¦ 15 - 40 ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦бюст, галава вышыней да 1 м ¦ 15 - 35 ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦рэльефу: ¦ ¦
¦фiгурная кампазiцыя (за 1 кв. метр) ¦ 5 - 15 ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦бюст, галава памерам да 1 кв. метра ¦ 10 - 15 ¦
¦геральдычная, арнаментная i iншыя ¦ ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦вiды кампазiцыi (за 1 кв. метр) ¦ 2 - 10 ¦
¦скульптуры архiтэктурна-дэкаратыўных ¦ ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦форм: ¦ ¦
¦памерам да 2 м па найбольшаму ¦ ¦
¦вымярэнню (вышынi, шырынi, глыбiнi) ¦ 10 - 15 ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦памерам звыш 2 м па найбольшаму ¦ ¦
¦вымярэнню ¦ не менш 20 ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦ V. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦1. Заслона (свабодны роспiс, бацiк, ¦ ¦
¦аплiкацыя i iншая тэхнiка выканання) ¦ ¦
¦- за 1 кв. метр ¦ 2 - 5 ¦
--------------------------------------------+-------------------
Заўвагi:
1. Выплата ўзнагароджання ажыццяўляецца паэтапна ў наступных памерах:
форэскiз - не менш 15 працэнтаў;
эскiз - 25 працэнтаў;
кардон - 25 працэнтаў;
выкананне ў матэрыяле - астатак сумы па дагавору.
2. Узнагароджанне за варыянты эскiза, выкананыя па пiсьмовай просьбе заказчыка, вызначаецца ў памеры не менш 20 працэнтаў ад сумы дагавора.
---------------------------------------------+-------------------
¦2. Творы (прадметы) рознага ¦ ¦
¦функцыянальнага прызначэння (ваза, блюда, ¦ ¦
¦шкатулка, камiнныя прылады, плакетка, ¦ ¦
¦рама, падсвечнiк, пано, абажур, ¦ ¦
¦твор ювелiрнага мастацтва, нагрудны ¦ ¦
¦знак i iншыя) ¦ 4 - 15 ¦
+--------------------------------------------+------------------+
¦3. Творы, выкананыя ў тэхнiцы ручнога ¦ ¦
¦ткацтва (габелен, дыван, шпалера ¦ ¦
¦i iншыя), - за 1 кв. метр ¦ 2 - 5 ¦
---------------------------------------------+-------------------
Право России 2007 карта новых документов |